14.04.2018
14.04.2018

ПІД – першасны імунадэфіцыт. Дапамажыце Шукаць Дзяцей

logo
Здароўе дарослых
0 31
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Аб першасным імунадэфіцыце сусветная ахова здароўя гучна загаварыла ўсяго каля 20 гадоў таму. Але ўжо зараз можна смела сцвярджаць, што гэта не рэдкая, як меркавалася першапачаткова, а даволі распаўсюджаная цяжкая генетычная паталогія.

Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі ў перыяд з 2006 па 2016 гады зарэгістравана 349 чалавек з дыягназам ПІД. Але рэальнасць, сцвярджаюць эксперты, у разы больш суровая: гаворка ідзе не менш, чым пра 2 тысячы носьбітаў першаснага імунадэфіцыту. На кожным педыятрычным участку з велізарнай доляй верагоднасці пражывае хаця б адно дзіця з дыягназам ПІД. Пры гэтым у 83% выпадкаў захворванне застаецца не выяўленым.

Першасны імунадэфіцыт у дзяцей

Асноўная праблема заключаецца ў адсутнасці інструментальных магчымасцей ранняй дыягностыкі ПІД, а таксама недастатковым узроўні інфармаванасці медыцынскай супольнасці і шырокага кола людзей аб прычынах, сімптомах і лячэнні захворвання і наступствах, да якіх яно прыводзіць.

Гэтая праблема мае глабальны маштаб і характэрная не толькі для Беларусі. Таму штогод ва ўсім свеце праводзіцца тыдзень, прысвечаны ПІДу, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да самых актуальных пытанняў, звязаных з дыягностыкай і лячэннем першаснага імунадэфіцыту.

У гэтым годзе сусветны тыдзень па першасным імунадэфіцыце пройдзе з 22 па 29 красавіка пад лозунгам «Мая будучыня пачынаецца з ранняга тэсціравання і дыягностыкі першасных імунадэфіцытаў».

У рамках тэматычнага тыдня 19-20 красавіка ў Мінску пройдзе V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні першасных імунадэфіцытаў», на якой будуць прадстаўлены апошнія фундаментальныя і клінічныя даследаванні па першасных імунадэфіцытах і звязаных з імі інфекцыйных, анкалагічных і аутаімунных ускладненнях. У канферэнцыі прымуць удзел вядучыя эксперты ў галіне імуналогіі з Беларусі, Расіі, Польшчы.

А 21 красавіка ў Мінску адбудзецца VIII Рэспубліканская канферэнцыя пацыентаў з першасным імунадэфіцытам «Актуальныя пытанні пацыентаў з ПІД у Беларусі». Арганізатары канферэнцыі ставяць сваёй мэтай данесці да як мага большага кола людзей інфармацыю аб ПІД, прыцягнуць увагу да актуальных пытанняў пацыентаў з такім дыягназам.

 
Міхась Белеўцаў
Намеснік дырэктара па навуцы РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат біялагічных навук
У апошні час рэзка вырасла колькасць дзяцей з першасным імунадэфіцытам. Але гэта не гаворыць аб тым, што павялічылася захворванне, ні ў якім разе! Павялічылася дыягнаставанасць ПІД. І гэта вельмі важна. Своечасова пастаўлены дыягназ – раўно выратаванае жыццё. Раней такія дзеці мелі мала шанцаў, некаторыя гінулі ў інфекцыйных аддзяленнях без дакладнага дыягназу. Так што наша сумесная задача – любымі шляхамі развіваць раннюю дыягностыку: праз медыцыну, развіццё лабараторных і інструментальных магчымасцей дыягностыцы; інфармаванне, у тым ліку пры дапамозе СМІ; дзейнасць грамадскіх арганізацый…

Прамаруджванне з пастаноўкай дакладнага дыягназу на 2-5 гадоў пасля праявы клінічных сімптомаў ПІД, а значыць і адсутнасць адэкватнага лячэння, прыводзяць да развіцця незваротных працэсаў ва ўнутраных органах і значна зніжаюць працягласць жыцця чалавека.

Што трэба ведаць пра ПІД

ПІД – гэта не СНІД. І тое, і іншае захворванне адносіцца да невылечных і разбурае імунную сістэму чалавека. На гэтым іх падабенства заканчваецца. СНІД – гэта інфекцыйнае віруснае захворванне, якое чалавек можа набыць як унутрывантробна, так і на працягу жыцця.

ПІД – прыроджанае генетычнае захворванне, «паломка» імуннай сістэмы на генным узроўні. Фактычна чалавек нараджаецца на свет без натуральнай абароны (у той ці іншай ступені). «Заразіцца» ПІД нельга.

Падрабязная інфармацыя аб першасным імунадэфіцыце, сімптомах, праявах, алгарытме дыягностыкі і спосабах лячэння мы раскажам у самым хуткім часе.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 31

Журналіст. Вышэйшая адукацыя. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Беларуска. Нарадзілася ў г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2001 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела эканомікі газеты «Беларуская ніва», аглядальнікам аддзела пісьмаў, аглядальнікам аддзела сацыяльных праблемаў газеты «Савецкая Беларусь» (зараз – «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»). З 2016 года – карэспандэнт уласны аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З 2000 года з'яўляецца сябрам Беларускага саюза журналістаў (БСЖ). У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі БСЖ за лепшую журналісцкую працу. У 2017 годзе – лаўрэатам прэміі БСЖ «Залатое пяро».
Глядзіце таксама