31.05.2017
31.05.2017

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей

logo
Навiны
0 11
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

1 чэрвеня 1949 года ў Парыжы кангрэсам Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын быў заснаваны Міжнародны дзень абароны дзяцей, першае святкаванне якога адбылося ў 1950 годзе. Мэта свята – нагадаць аб неабходнасці абараняць правы дзяцей.

У гэты дзень прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый ладзяць розныя мерапрыемствы, накіраваныя не толькі на забавы, але і на прыцягненне ўвагі да праблем дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў або падвергліся гвалту ў сям’і.

У беларускай сталіцы пройдуць такія мерапрыемствы, як:
– “Падары радасць дзецям” (у Цэнтральным батанічным садзе);
– свята для шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў (на Цнянскім вадасховішчы), арганізаванае дабрачынным аб’яднаннем «Вялікая сям’я» сумесна з ГА «БРСМ» і прыходам храма св. князя Уладзіміра г. Мінска (час правядзення 12.00-17.00).

Давайце памятаць пра тое, што дзеці – гэта будучыня нашай краіны. І ад таго, наколькі камфортнае іх жыццё сёння, шмат у чым залежыць наша агульная будучыня. Бо кожнае дзіця рана ці позна становіцца дарослым.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 11