Уменне правільна абыходзіцца са сваім часам – найлепшы талент і асаблівасць паспяховых людзей. Здольнасць знаходзіць баланс паміж працай і асабістым жыццём робіць нас шчаслівымі.
Прадукцыйнасць кожнага напрамую звязана з тым аб'ёмам працы, які мы выконваем у адзінку часу. Чым больш паспяваем, тым вышэйшая наша асабістая эфектыўнасць і задаволенасць вынікамі.
Але бывае, што справы валяцца як з рога дастатку. Ці пачынаеце вы перажываць, дакараць сабе, працаваць звышурочна, тым самым пазбаўляць сябе спакою і сну, зніжаць сваю прадукцыйнасць, назапашваць стомленасць? Знаёмая сітуацыя? Тады гэты артыкул для вас.
Калі ў сутках не хапае 24 гадзін, скарыстайцеся тэхналогіяй тайм-менеджменту – арганізацыі часу і павелічэння эфектыўнасці яго выкарыстання ( «time management» так і перакладаецца: «арганізацыя часу»).
Проста прачытаць набор рэкамендацый у выпадку з тайм-менеджментам мала. Яго трэба зрабіць сваім крэда, стылем жыцця. Тады, пастаянна карыстаючыся яго тэхнікамі, можна навучыцца ўсё паспяваць: і задачы своечасова рашаць, і мець час на адпачынак і асабістае жыццё. Толькі ўявіце: эфектыўнасць працы аднаго і таго ж чалавека да таго, як ён пачаў займацца тайм-менеджментам, і пасля можа павялічыцца ў два разы пры тых жа выдатках сіл і энергіі.
Некаторыя думаюць: для таго, каб шмат паспяваць, трэба шмат працаваць, і ніякія тэхнікі арганізацыі часу тут не дапамогуць. Гэта не так.
Узгадайце свой стан перад сыходам у адпачынак. Апатыя, стомленасць, нежаданне працаваць, цяжкасці з пад’ёмам па раніцах. Знаёма? А ўсё таму, што не выконваецца рэжым працы і адпачынку. Ад гэтага і агіда да працы, і эмацыйнае выгаранне, і жаданне звольніцца і больш ніколі не прыходзіць на абрыдлую працу. Ды і хатнія надакучылі пастаяннымі прэтэнзіямі на недахоп увагі.
А пры правільнай арганізацыі часу такой сітуацыі не здарылася б.
Яшчэ адзін міф у тым, што планіраванне адымае шмат часу і лепш аддаць яго на выкананне задуманага. З гэтым міфам лепш развітацца з дапамогай уласнага вопыту.
Уявіце дзве сітуацыі.
Першая: вы прыходзіце ў панядзелак на працу, усю раніцу бавіце за кубкам кавы і балбатаннем з калегамі, потым узгадваеце, што трэба было зрабіць важны званок (магчыма, паўгадзіны таму), каб дамовіцца аб сустрэчы, якая з-за вашай непамятлівасці можа ўжо і не адбыцца, і вы тым самым страціце стратэгічнага партнёра.
Другая: вы прыходзіце ў панядзелак на працу, адкрываеце спіс задач на дзень, складзены ў пятніцу, своечасова здзяйсняеце дзелавы званок, ладзіце сустрэчу і заручаецеся падтрымкай стратэгічнага партнёра.
У якім выпадку вам пагражае пазбаўленне прэміі ці нават звальненне, а ў якім – прыбаўка да зарплаты ці павышэнне па службе?
Ёсць і такая катэгорыя людзей, якія быццам бы плануюць свой час, пішуць задачы на дзень, але пры гэтым лічаць, што яго выкананне абавязковае цалкам, ад першага і да апошняга пункта, і вельмі хвалююцца і нервуюцца, калі нешта ідзе не згодна з планам. Дык вось, адхіленне ад спісу – гэта абсалютна нармальна і натуральна.
Ну, і апошні зман: час – грошы. Калі ваша праца не звязана з аплатай у залежнасці ад выкананага аб'ёму, то ў вашым выпадку гэта сапраўды міф. А калі вы працуеце на сябе, то ведаеце, што важна не колькасць выдаткаванага на працу часу, а якасць яе выканання.
Для таго, каб навучыцца кіраваць часам, трэба правесці рэвізію і сумленна адказаць на пытанне: «На што я марную свой час?».
Такім чынам, мы абмеркавалі арганізацыю часу і ўпарадкаванне планаў. А падрабязней пра тое, як гэтага дасягнуць, мы пагаворым у наступным артыкуле.
Нос «хварэе» – для большасці дарослых гэта часта недастатковая прычына адмовіцца ад грамадскага жыцця і пайсці на бальнічны. Таму ў сезон прастуд і нашэсця вірусаў змесціва жаночых клатчаў і мужчынскіх несэсэраў амаль у абавязковым парадку папаўняюць назальныя прэпараты. Балазе, у аптэчнай сетцы ў вольным доступе іх процьма.
Чаму аддаць перавагу: кроплям ці спрэю, – быццам бы справа толькі асабістых пераваг і зручнасцяў.
Аднак гэта далёка не так. Адно і тое ж лякарства ў залежнасці ад формы выпуску можа быць больш ці менш эфектыўнам. Часам – без карысці. А ў некаторых выпадках неабходны абедзве лекавыя формы адначасова. Аб прынцыповых адрозненнях назальных кропель і спрэяў і правілах іх прымянення Слушна распавёў Алег Мазанік.
Кроплі і спрэй – дзве лекавыя формы, як спосабы ўвядзення лекаў. Выбар той ці іншай лекавай формы залежыць ад таго, якія прэпараты выкарыстоўваюцца і якога выніку неабходна дасягнуць.
Напрыклад, назальныя сасудазвужальныя прэпараты могуць быць як у форме кропель, так і спрэю ў генерыруючых аэразоль балончыках. Але, напрыклад, пры лячэнні вострага рыніту (банальнага насмарку) задача сасудазвужальных кропель – уздзейнічаць на максімальна вялікую плошчу слізістай абалонкі носа. Ад гэтага залежыць свабода дыхання.
Адпаведна, у дадзеным выпадку форма спрэю падыдзе лепш. Воблачка аэразолю, упырснутае на павольным ўдыху, пранікае ў поласць носа і ўздзейнічае на ўсю яго слізістую.
Але калі гаворка ідзе пра лячэнне сінусіту або прафілактыцы яго развіцця, спрэй тут не мае сілы.
Паколькі сінусіт – гэта паталогія пазух носа, дык і лекі трэба даставіць кропкава: да натуральнага савусця, якое злучае вусце пазухі і сярэдні насавы ход. Гэта досыць вузкая шчыліна ў поласці носа, куды спрэй апрыёры прасачыцца не можа. У пэўнай меры ён будзе дзейнічаць у поласці носа, здымаючы агульны ацёк слізістай, і нават можа палегчыць стан пацыента. Але на эфектыўнасць лячэння запаленчага працэсу гэта мала паўплывае.
Назальныя препараты – абавязковы складнік тэрапіі для прафілактыкі і лячэння вострага запалення сярэдняга вуха – атыту. Навошта трэба лячыць нос, калі баліць вуха, і якой форме лекаў аддаць перавагу? Каб зняць ацёк у слыхавой трубе, у вусці слыхавой трубы, у насаглотцы, г.зн. у месцах, якія размешчаны глыбока і дабрацца да іх праблематычна, тлумачыць наш эксперт. Менавіта з-за ацёку лекі пры аэразольным метадзе ўвядзення патрапіць туды не могуць у прынцыпе. Так што і ў гэтым выпадку вядучая роля ў назальных кропель, якія таксама трэба закапваць, трымаючы галаву ў правільным становішчы.
Затое пры вазаматорным або алергічным рыніце перавага зноў пераходзіць да назальных спрэяў.
Эфектыўнасць кропель, асабліва калі капаць іх у становішчы стоячы, банальна закінуўшы галаву назад, у гэтым выпадку мінімальная. Кроплі сцякаюць па ніжнім насавым ходзе, большая частка лекаў, якая трапляе ў насаглотку, праглынаецца і ў поласці носа не працуе.
Капельная і аэразольная формы назальных лекаў добрыя па-свойму, але павінны выкарыстоўвацца мэтанакіравана.
Характар паталогіі носа і прызначэнне прэпарата, у тым ліку аптымальнай формы, вызначае кваліфікаваны отарыналарынголаг. Таксама спецыяліст растлумачыць, у якіх сітуацыях і па якой методыцы трэба кроплі ці спрэй уводзіць у поласць носа.
Кроплі |
Спрэй |
||
Плюсы | Мінусы | Плюсы | Мінусы |
Аптымальны для лячэння і прафілактыкі сінусітаў | У залежнасці ад характару захворвання, патрабуюць асаблівай тэхнікі закапвання | Найбольш эфектыўныя пры лячэнні рознага роду рынітаў | «Недакладная» дазоўка, магчымыя памылкі ў залежнасці ад сілы націску |
Маюць перавагу пры лячэнні запаленчых працэсаў у сярэднім вуху | Зручнасць і лёгкасць пры ўвядзенні лекаў у поласць носа | Пры лячэнні паталогій пазух носа паляпшаюць агульны стан, але не лечаць запаленне | |
Зручныя пры дазаванні: колькасць кропель пры закапванні можна палічыць візуальна | Уздзейнічаюць на максімальна магчымую вобласць слізістай поласці носа | ||
Незаменныя як сродак для эфектыўнага ўвільгатнення слізістай носа | |||
Зручны сродак для захавання гігіены носа | |||
Памятайце, у кожнага павінен быць індывідуальны флакончык спрэю і кропель з дазатарам!
Перадаваць лекі іншаму чалавеку нельга! Зрабіўшы добрую справу, вы можаце «ўзнагародзіць» яго сваёй інфекцыяй.
Дыягназ «інсульт» часта гучыць як прысуд. Часам ён становіцца прычынай гібелі людзей, бывае у самым росквіце гадоў, а часам асуджае чалавека на цяжкую інваліднасць.
Існуюць фактары і рызыкі, што спрыяюць развіццю гэтага захворвання, адмяніць якія чалавек не ў сілах: наяўныя хранічныя захворванні, высокі ціск, праблемы з сасудамі і іншыя. Але і гэта не фінальны акорд. Спецыялісты маюць адзінае меркаванне: папярэдзіць і пазбегнуць інсульту можна.
Летась інсульт перанеслі 32,5 тыс. чалавек. Каля 30% з іх людзі працаздольнага ўзросту.
Інсульт – няшчасце не толькі пажылых людзей. Ён можа напаткаць ў любым узросце. У Беларусі аказанне дапамогі пацыентам з парушэннем мазгавога кровазвароту – на асаблівым кантролі. Бо існуюць сітуацыі, калі пацыент павінен быць дастаўлены ў бальніцу на працягу першых 6 гадзін пасля прыступу (так званае тэрапеўтычнае акно). Менавіта гэтыя каштоўныя гадзіны могуць выратаваць яму жыццё.
Разам з тым, толькі намаганняў урачоў у барацьбе з інсультам недастаткова. Менавіта таму Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальны партал пра здаровы лад жыцця «Здаровыя людзі» і кампанія Microlife пачынаюць рэалізацыю маштабнага сацыяльнага праекта «У адным вымярэнні». Спецыялісты пабываюць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Раскажуць пра тое, чаму важна кантраляваць свой артэрыяльны ціск, якія прыкметы будучай хваробы не варта ігнараваць і як правільна аказаць першую дапамогу.
Як кажуць неўролагі, інсульт – гэта ўскладненне. Ускладненне, што атрымана ў выніку тых ці іншых захворванняў, зняважлівых адносін да свайго здароўя. Але інсульт гэта яшчэ і горкая плата за сумнеўныя «задавальненні» жыцця: курэнне, злоўжыванне алкаголем, адмова ад фізічнай актыўнасці. Аб усіх гэтых фактарах мы падрабязна распавядзём у нашых наступных публікацыях.
Як распазнаць інсульт, калі побач няма ўрача? Існуе даволі просты тэст Face Arm Speech Test (твар-рука-маўленне-тэст). Такім чынам, калі вы западозрылі, што ў чалавека развіваецца інсульт:
Пры наяўнасці нават адной прыкметы неадкладна выклікайце брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.
З 30 кастрычніка да 2 лістапада ў НАН Беларусі пройдзе XIV Міжнародная канферэнцыя маладых навукоўцаў «Моладзь у навуцы – 2017».
Там абмяркуюць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, у рэалізацыі якіх удзельнічаюць маладыя даследчыкі. Мерапрыемства збярэ больш за 300 удзельнікаў з 12 краін (Аўстрыя, Азербайджан, Арменія, Германія, Егіпет, Казахстан, Польшча, Расія, Украіна, і інш.).
У праграме: цікавыя міждысцыплінарныя даклады (Multidisciplinary Invited Talks) маладых навукоўцаў; секцыйныя даклады па аграрных, біялагічных, гуманітарных, фізіка-тэхнічных навуках. Будзе працаваць спецыяльная секцыя для юных даследчыкаў-школьнікаў «Першы крок у навуку», а таксама майстар-класы, пленарныя лекцыі, панэльныя дыскусіі і круглыя ??сталы.
На пленарных лекцыях выступяць вядомыя дзеячы навукі.
Перад пачаткам канферэнцыі ў фармаце інтэрактыўных прэзентацый і выставы пакажуць навуковыя распрацоўкі маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук.
Ва ўсім свеце людзі ўсё больш цікавяцца здаровым харчаваннем. Абмяркоўваюць каларыйнасць рацыёну, шкоду і карысць тлушчаў, простых і складаных вугляводаў, выказваюць незадаволенасць фастфудам. Часам дакучлівае імкненне да «здаровага і правільнага харчавання» можа абярнуцца бядой.
З модай на здаровы лад жыцця ўзрастае колькасць людзей, якія пакутуюць на артарэксію. Часам вера ў сілу біяпрадуктаў настолькі вялікая, што нават здаровы сэнс не можа яе перамагчы. Нялёгка пераканаць таго, хто сілкуецца карыснымі прадуктамі, што ён можа сабе нашкодзіць. Як ні вабіць гэтая мода, здаровае харчаванне, на жаль, далёка не заўсёды карыснае.
Артарэксія – расстройства прыёму ежы, што характарызуецца дакучлівым імкненнем да «здаровага і правільнага харчавання», якое прыводзіць да значных абмежаванняў у выбары прадуктаў.
Артарэксія не лічыцца хваробай. Але некаторыя псіхолагі, у тым ліку і Стывен Братман, урач, які ў 1997 г. упершыню апісаў выпадак гэтага харчовага расстройства, сцвярджаюць, што гэта залежыць ад працягласці.
Чалавек, які пакутуе на артарэксію, надае занадта вялікую ўвагу таму, што есць. Ён жыве ілюзіяй, што можа купіць сабе здароўе і падоўжыць маладосць.
У некаторых людзей залішняя ўвага да якасці прадуктаў выходзіць за межы натуральнай асцярожнасці. Для многіх «закручанасць» на арганічнай ежы - спосаб пазбегнуць кантакту з рэальным жыццём. Пагоня за немадыфікаванымі прадуктамі мадыфікуе жыццё. І не заўсёды ў лепшы бок. Ужо не кажучы пра наступствы для здароўя.
Адмова ад многіх прадуктаў на карысць «здаровага» харчавання дрэнна адбіваецца на псіхіцы. Пазбаўляючы сябе задавальнення смачна есці, людзі з артарэксіяй губляюць яго і ў іншых сферах жыцця. Ежа іграе ў іх жыцці такую вялікую ролю, што ні для чаго іншага месца не застаецца.
Артарэксію ад рацыянальнага харчавання аддзяляе досыць тонкая мяжа.
Асноўнае адрозненне людзей, якія выкарыстоўваюць дыеты, ад артарэксікаў у тым, што апошнія празмерна часу надаюць пытанням свайго харчавання: бесперапынна кажуць пра ежу, шкоду і карысць розных прадуктаў харчавання, «здаровыя» спосабы прыгатавання страў, «экалагічнасць» гародніны і садавіны.
Чалавек становіцца ўзбуджаным, нервовым, часта негатыўна настроеным. Артарэксікі асабліва старанна плануюць свой рацыён: падлічваюць колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, каларыйнасць страў. Імкнуцца жорстка прытрымлівацца складзенага меню.
Мэта змены харчавання ў звычайнага чалавека – палепшыць стан здароўя, прывесці сябе ў форму, стаць больш энергічным для дасягнення важных мэтаў у жыцці, а ў артарэксіка – кантраляваць сваё жыццё.
Артарэксікі любяць «спальваць» калорыі ў спартзале. Могуць праводзіць там досыць шмат часу. Аднак трэніроўкі практычна не прыносяць вынікаў, бо арганізм не паспявае аднаўляцца на фоне, як яны лічаць, «правільнага» харчавання, паколькі з рацыёну выключаны важныя незаменныя біялагічна актыўныя рэчывы.
Паступленне недастатковай колькасці пажыўных рэчываў з ежай вядзе да страты масы цела, узнікненню хвароб, дэпрэсіі.
Вытворцы жадаюць як мага хутчэй, у максімальным аб'ёме прадаць сваю прадукцыю і пры гэтым, натуральна, зарабіць немалыя грошы. Выкарыстоўваючы моду на «здаровае» харчаванне, яны прыцягваюць да сваіх прадуктаў спажыўца. Але не заўсёды гэты прадукт неабходны менавіта Вам. Часам людзі настолькі захопленыя імкненнем мець ідэальнае цела і апантаныя вечнай маладосцю, што гатовыя спажываць усё з маркіроўкамі «карысна», «без ГМА», «натуральнае», «экалагічнае» і г.д.
Асноўныя прычыны развіцця нервовай артарэксіі могуць быць абумоўленыя павышанай унушальнасцю асобы і/альбо агрэсіўнай рэкламай «здаровых» прадуктаў, сістэмы харчавання, накіраванай альбо на зніжэнне масы цела, альбо на лячэнне хвароб.
Часцей за ўсё на артарэксію пакутуюць няўпэўненыя ў сабе жанчыны, схільныя да самаасуджэння, і перфекцыяністы – людзі, якія імкнуцца рабіць усё на выдатна, імкнуцца ва ўсім дасягнуць ідэалу.
Чым больш увагі мы надаем прадуктам, тым больш у нас праблем, у тым ліку і з масай цела. Памятаеце: харчаванне – гэта не толькі калорыі, але і якасць нашага жыцця. Ежа павінна прыносіць задавальненне.
Паклапаціцеся пра радасць у вашым жыцці!
Дзіцячы Фонд ААН (ЮНІСЕФ) запусціў у Беларусі дабрачынную ініцыятыву на 2017-2020 гады. Яна дапаможа падтрымаць дзяцей, якім не хапае бацькоўскай увагі, ці ў якіх ёсць інваліднасць.
Першы партнёр праекта – «Прыёрбанк». З дапамогай яго плацежных тэхналогій беларусы злёгку зробяць ахвяраванні праз інтэрнэт, альбо мабільную прыладу. Сродкі дапамогуць стварыць альтэрнатыўныя формы сямейнага ўладкавання, арганізаваць прафарыентацыю для падлеткаў у дамах-інтэрнатах, падтрымаць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі.
Ініцыятыва ЮНІСЕФ накіравана на абарону і прасоўванне правоў дзяцей на бяспечнае і шчаслівае жыццё ў сваёй сям'і. У Беларусі каля 12 тысяч дзяцей жывуць у інтэрнатах рознага тыпу. Ім не хапае сямейнай цеплыні.
Праект ахоплівае тры напрамкі:
Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар і Старшыня Праўлення Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка.
Праграма ЮНІСЕФ развівае культуру дабрачыннасці і сацыяльнай адказнасці бізнесу ў Беларусі.
На думку Сяргея Касцючэнкі, за тры гады плануюць сабраць больш за 1 млн. долараў. Такога кшталту праграмы рэалізуюць у Сербіі, Харватыі, Балгарыі.
24 кастрычніка ў НАН Беларусі ўрачыста адкрыецца Сёмы Беларускі касмічны Кангрэс.
Да 26 кастрычніка праслухаюць больш за 120 дакладаў навукоўцаў і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін.
Мэты кангрэса: абмеркаваць новыя дасягненні ў касмічнай галіне, вызначыць прыярытэтныя напрамкі касмічнай дзейнасці; умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне касмічных даследаванняў і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
Праца кангрэса пройдзе ў рамках сямі секцый:
У пленарных дакладах раскажуць пра інавацыйныя тэхналогіі ў праектаванні інфармацыйных сістэм забеспячэння надзейнай і бяспечнай эксплуатацыі ракетна-касмічнай тэхнікі (РКТ) і аб'ектаў наземнай касмічнай інфраструктуры (НКІ), вынікі рэалізацыі беларускай часткі праграмы Саюзнай дзяржавы «Мониторинг-СГ» і перспектывы супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, Украінай і іншымі краінамі СНД у касмічнай сферы. Плануецца разгледзець метады касмічнага маніторынгу сельскагаспадарчай вытворчасці ў Казахстане, а таксама паслухаць інфармацыю пра ўплыў запуску вялікай колькасці малых касмічных апаратаў і вялікіх арбітальных груповак на тэхнагеннае засмечанне калязямной касмічнай прасторы.
Падчас працы кангрэса ў памяшканні Прэзідыума НАН Беларусі будзе працаваць выстава навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння, якая пакажа вынікі рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы па касмічнай тэматыцы, а таксама экспазіцыі дзіцячага малюнка, тэхнічнай і навукова-папулярнай літаратуры.
У сярэдняй школе №1 г. Брэста пачаўся этап абласной кансультатыўна-адукацыйнай акцыі «Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае!».
Вучні СШ №6 г. Брэста ў літаратурна-музычнай форме агучылі навуковыя факты ў падтрымку правільнага харчавання. У холе школы Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя арганізаваў інфармацыйна-кансультатыўную пляцоўку, дзе можна было памераць ціск, вызначыць узровень псіхаэмацыйнага стану і атрымаць кансультацыі па пытаннях здаровага ладу жыцця і здаровага харчавання.
Кіраўнік камбіната грамадскага харчавання Марыя Рацар паказала ўдзельнікам мерапрыемства розныя варыянты страў тыднёвага рацыёну школьніка, у якіх змяшчаецца неабходная колькасць пажыўных рэчываў. Госці пакаштавалі: катлеты з бурака і морквы, капусную запяканку, рыбныя катлеты з тварагом. Побач з кожнай стравай была інфармацыя пра карысць таго ці іншага інгрэдыента і рэцэпт.
Пасля дэгустацыі бацькі і дзеці распавялі пра тое, як яны імкнуцца прытрымлівацца асноўных правілаў здаровага харчавання.
Для дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшоў семінар «Медыка-гігіенічныя аспекты забеспячэння рацыянальнага і бяспечнага харчавання школьніка».
Дарэчы, у школьным буфеце дзеці могуць набыць толькі здаровае харчаванне – садавіну, гематаген, сокі і інш.
Мэта акцыі «Школьнае харчаванне – здаровае і рацыянальнае!» – расказаць школьнікам і іх бацькам пра правільнае харчаванне і падказаць, як з яго дапамогай палепшыць здароўе.
Ужо да канца 2017 года на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях Брэстчыны па такім жа сцэнарыі правядуць другі этап абласной кансультатыўна-адукацыйнай акцыі.
З 13 да 15 кастрычніка ў Гродне ў межах праграмы I тура Еўрапейскай баскетбольнай лігі (сярод дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння) прайшоў міжнародны турнір памяці губернатара вобласці, Героя Беларусі Аляксандра Дубко.
У спаборніцтвах удзельнічалі восем каманд з Расіі, Фінляндыі, Чэхіі, Латвіі, Польшчы і Беларусі. Ад нашай краіны былі – «Гроднооблспорт-Принеманье» (Гродна) і «Горизонт-РЦОП» (Мінская вобласць). Прадстаўніцы Мінскай вобласці занялі трэцяе месца, а баскетбалісткі Гродзеншчыны сталі чэмпіёнамі. Таксама гульцам уручылі і індывідуальныя прызы.
Лепшым гульцом каманды «Горизонт-РЦОП» стала Дар'я Сямілетнікава. Абаронца «Гроднооблспорт-Принеманье» Ірына Венская заваявала прыз як лепшы гулец у сваёй дружыне. Галоўная персанальная ўзнагарода (MVP) другі год запар дасталася Юліі Васілевіч з Гродна.
У наступным годзе з 21 па 29 ліпеня ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету сярод дзяўчат да 17 гадоў. У турніры возьмуць удзел 16 мацнейшых каманд свету.
19-20 кастрычніка ў сталіцы ўпершыню пройдзе міжнародны форум «Тэатр і аўтызм». Эксперты з Беларусі і краін Еўрасаюза абмяркуюць сусветны вопыт сацыялізацыі людзей з аўтызмам і стварэння інклюзіўнага асяроддзя.
Спецыяльны госць форуму – кіраўнік тэатра KAZOU (Нідэрланды) Ханс Салемінк. У трупе KAZOU больш за 30 гадоў іграюць акцёры з аўтызмам.
20 верасня на семінары «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы» упершыню прадставяць беларускую методыку па сацыялізацыі асаблівых дзяцей, якую распрацаваў Сямейны інклюзіў-тэатр «і».
Пра свае распрацоўкі і ідэі таксама раскажуць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі Беларусі і краін замежжа. Запланаваны відэа-масты і skype-канферэнцыі cа спецыялістамі з Нідэрландаў, Бішкека, Тбілісі і іншых краін.
У межах форуму пакажут 2 спектаклі з удзелам дзяцей з аўтызмам.
18 кастрычніка на сцэне Палаца культуры ветэранаў можна паглядзець спектакль «Казка воўчага лесу».
А 19 кастрычніка ў зале Форум ЗАТ «Атлант» прадставяць спектакль «Чыгунка».
З 18 па 20 кастрычніка ў Мінску (на пр-це Пераможцаў, 14) пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстава «Стаматалогія Беларусі» і 12-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па стаматалогіі.
Там пакажуць сучасныя методыкі лячэння, новае абсталяванне, тэхналогіі і матэрыялы ў стаматалогіі, новыя распрацоўкі.
«Стаматалогія Беларусі» – гэта магчымасць урачам-стаматолагам, зубным тэхнікам, кіраўнікам стаматалагічных клінік і іншым спецыялістам, вытворцам і пастаўшчыкам стаматалагічнай прадукцыі абмеркаваць апошнія дасягненні ў галіне стаматалогіі, набыць дзелавыя кантакты, павысіць свой прафесійны ўзровень.
У рамках выставы арганізуюць майстар-класы, дэманстрацыі і прэзентацыі найноўшай прадукцыі.
14 кастрычніка на стэндзе «Здаровыя людзі» ў межах выставы «Мацярынства і дзяцінства» прайшла 2-гадзінная кансультацыя натарыусаў.
Абсалютна бясплатна для наведвальнікаў нашай экспазіцыі яе правялі загадчыца натарыяльнай канторы Мінскага раёна №2 Мінскай вобласці Вольга Серафіновіч і метадыст натарыяльнай палаты Мінскай вобласці Наталля Дмітрачэнка.
Вялікая колькасць пытанняў, што задавалі бацькі, была звязана з выездам дзяцей за мяжу на адпачынак, аздараўленне, для атрымання адукацыі ці проста ў госці. Ці трэба атрымліваць згоду другой паловы і ў якіх выпадках, ці можа нязгода законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці стаць перашкодай для яго выезду за межы краіны, якія дакументы неабходна прадставіць у натарыяльную кантору для пацвярджэння згоды на выезд ... Вось далёка не поўны пералік пытанняў, адказы на якія далі кваліфікаваныя спецыялісты. Дарэчы, у бліжэйшы час на партале «Здаровыя людзі» будзе размешчаны падрабязны матэрыял, прысвечаны актуальнай тэме.
Акрамя таго, наведвальнікаў нашага стэнда цікавілі нюансы заключэння шлюбнай дамовы, адрозненні паміж завяшчаннем і дамовай дарэння, а таксама магчымыя варыянты пагаднення аб выплаце аліментаў.
One fine body…