Штогод тытунёвая эпідэмія ў свеце забірае жыццё больш як 7 млн чалавек. З іх 900 тысяч не з'яўляюцца курыльшчыкамі, а паміраюць у выніку пасіўнага курэння.
Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) кожны год 31 мая праходзіць Сусветны дзень без тытуню. Сёлета яго дэвіз «Тытунь і хваробы сэрца».
Асноўная мэта інфармацыйнай кампаніі – прыцягненне ўвагі і павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра сувязь паміж спажываннем тытуню і хваробамі сістэмы кровазвароту, а таксама інфармаванне пра магчымыя меры збоку ўрадаў і грамадскасці, якія спрыяюць зніжэнню рызыкі для здароўя, звязанага з курэннем.
Гэта і стала падставай для сустрэчы журналістаў і прадстаўнікоў СААЗ, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» і Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры. У ёй прынялі ўдзел:
Ужыванне тытуню – адзін з сур'ёзных фактараў рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інсультаў і захворванняў перыферычных сасудаў. У тых, хто паліць, у 2-4 разы часцей узнікаюць ішэмічная хвароба сэрца і цэрэбраваскулярныя інсульт, чым у тых, хто не паліць. Пры гэтым нават у тых, хто не падтрымлівае гэтую шкодную звычку, з-за пасіўнага курэння рызыка развіцця гэтых хвароб павялічваецца на 25-30%.
Праведзенае ў Беларусі маштабнае Steps-даследаванне паказала, што амаль 30% насельніцтва кураць, прычым 27% штодня. Сярод мужчын спажыванне тытуню складае 48%, сярод жанчын - 12,7%. За 10 гадоў курыльшчыкаў стала ў 3 разы больш. Амаль кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму на працоўным месцы альбо дома.
Як распавёў прадстаўнік СААЗ у Беларусі, беларус, які паліць, выкурвае прыкладна 15 цыгарэт у дзень. Кошт аднаго пачка у сярэднім 2,2 бел. рублі (сярэднемесячныя выдаткі на тытунёвыя вырабы складаюць каля 60 бел. рублёў). Гэта значыць, што курыльшчык у нашай краіне крыху менш за адзін месяц за год «працуе» на тытунёвую індустрыю, падкрэсліў Батыр Бердыклычаў.
Паводле яго слоў, існуе шэраг мер, рэкамендаваных СААЗ, а таксама прапісаная ў Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню, якія накіраваны на прафілактыку і барацьбу з курэннем: павышэнне акцыза на тытунёвую прадукцыю, выкарыстанне буйных папераджальных малюнкаў на пачках цыгарэт, забарона на рэкламе і спонсарства, ліквідацыя ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму на працы і ў грамадскіх месцах.7,5 года. Прытым што, згодна з заканадаўствам, купляць тытунёвыя вырабы дазволена з 18 гадоў.
Прадстаўнік СААЗ у Беларусі дадаў таксама, што існуюць рэкамендацыі Сусветнага банка, якія тычацца павелічэння акцыз і долі акцыз у кошце тытунёвых вырабаў, якія павінны складаць 75% (у нашай краіне яны адпавядаюць прыкладна 42%).
Вольга Бартман адзначыла, што з 2001 года ў рэспубліцы знізілася спажыванне тытуню (17 год таму яго распаўсюджанасць знаходзілася на ўзроўні 41,6%, тады як цяпер – 29,6%). Шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы тым мерам, якія рэалізуюцца ў рэспубліцы з мэтай зніжэння колькасці курыльшчыкаў. Як распавяла эксперт, у нашай краіне забаранілі рэкламу тытунёвых вырабаў, прадастаўляецца спецыялізаваная дапамога пры адмове ад курэння, на пачках цыгарэт размешчаныя папераджальныя пра шкоду тытуню малюнкі, рэгулярна павышаюцца цэны на тытунёвыя вырабы, дзейнічае забарона на адкрытую выкладку цыгарэт у месцах гандлю. Вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння.
Плануецца, што змены закрануць продаж і выкарыстанне электронных сістэм курэння. Патрабаванні мяркуюць зрабіць аналагічнымі рэгуляванню рэалізацыі тытунёвых вырабаў, дадала Вольга Бартман.
Як паведаміў Аляксандр Пацееў, існуюць чатыры групы неінфекцыйных захворванняў: хваробы сістэмы кровазвароту, анкалагічныя, цукровы дыябет і хранічныя захворванні лёгкіх. Усе яны маюць агульныя фактары рызыкі: паводзінскія, біялагічныя і фактары навакольнага асяроддзя. Уплыў іх на смяротнасць насельніцтва прыкладна роўны. На паводзінскія фактары прыпадае прыкладна 45%, на біялагічныя – каля 48%, 7-8% – на фактары навакольнага асяроддзя. Разам з тым сярод усіх прычын развіцця неінфекцыйных захворванняў на курэнне прыходзіцца 10%. Гэта 14–15 тысяч смерцяў у год, звязаных з ужываннем тытуню.
.
Аляксандр Пацееў нагадаў, што ёсць кароткатэрміновы і доўгатэрміновы эфект адмовы ад курэння, але ён у любым выпадку станоўчы:
Падарожжы – гэта мора новых уражанняў, яркія эмоцыі і незабыўны адпачынак. Разам з тым, у многіх краінах даволі высокая рызыка заражэння некаторымі інфекцыйнымі і паразітарнымі захворваннямі, што працякаюць цяжка і з ускладненнямі.
Пра тое, якія прафілактычныя прышчэпкі неабходна зрабіць перад выездам за мяжу, каб адпачынак не скончыўся ў бальніцы, распавяла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.
Пры наведванні некаторых папулярных сярод турыстаў замежных краін, напрыклад, Індыі, Тайланда або Егіпта, узрастае рызыка заражэння вірусным гепатытам А, а таксама вострымі кішэчнымі інфекцыямі. Не выключаны завоз з гарачых краін малярыі і шэрагу іншых паразітарных захворванняў. Небяспечная эпідэмічная сітуацыя па адзёру захоўваецца ў тым ліку ва Украіне, Румыніі, Італіі, Сербіі, Грэцыі і Францыі.
1. Перад паездкай неабходна ўдакладніць эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, куды вы накіроўваецеся. Гэтую інфармацыю можна атрымаць у тураператара, на сайтах арганізацыі аховы здароўя, устаноў санітарна-эпідэміялагічнай службы, у прыватнасці, Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а таксама на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
2. Не варта грэбаваць прафілактыкай тых інфекцыйных захворванняў, якія можна папярэдзіць з дапамогай вакцынацыі (напрыклад, адзёр). Для гэтага трэба ўдакладніць свой прышчэпачны статус. Гэта можна зрабіць у арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства. Калі няма звестак пра прышчэпкі або па якіх-небудзь прычынах чалавек не вакцынаваны, трэба звярнуцца да ўчастковага ўрача па кансультацыю. Усе вакцыны, па словах Ірыны Глінскай, якія рэгламентаваны Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак, ёсць у дастатковай колькасці ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.
3. Вакцынацыю, калі яна неабходная, перад паездкай трэба планаваць загадзя, а не за некалькі дзён да адпачынку.
Выключэнне толькі прышчэпка супраць віруснага гепатыту А. Пасля яе імунітэт фарміруецца хутчэй. У дадзеным выпадку мінімальны тэрмін да ад'езду складае 10 дзён. Зрабіць такую прышчэпку можна ў 19-ай цэнтральнай раённай паліклініцы Першамайскага раёна Мінска.
Як патлумачыла спецыяліст, 3-4 тыдні – гэта той тэрмін, на працягу якога фарміруецца імунітэт пасля вакцынацыі. Асабліва, калі прышчэпка робіцца ўпершыню. Таму, калі прайсці вакцынацыю за пару дзён да паездкі, імунітэт не паспее цалкам сфарміравацца і не зможа абараніць пры «сустрэчы» з інфекцыяй. Калі ж гаворка ідзе пра рэвакцынацыю (паўторную прышчэпку), імунітэт, як правіла, выпрацоўваецца хутчэй - праз 10-14 дзён.
4. Падчас адпачынку, адзначыла Ірына Глінская, трэба пазбягаць кантакту з жывёламі, бо яны з'яўляюцца крыніцай шэрагу інфекцыйных і паразітарных захворванняў.
5. Тым, хто выязджае на так званы дзікі адпачынак (сплаў па рэках або наведванне лясоў) на Далёкі Усход ці Урал, медыкі раяць паклапаціцца пра абарону ад клешчавога энцэфаліту і зрабіць прышчэпку.
6. У шэрагу цёплых краін сапсаваць адпачынак могуць крывасмактальныя насякомыя (кляшчы, камары, маскіты), а таксама грызуны, якія пераносяць шэраг паразітарных захворванняў. У падобных выпадках Ірына Глінская параіла выкарыстоўваць спецыяльныя рэпеленты, электрычныя фумігатары, а таксама звярнуцца ў адміністрацыю для вырашэння праблемы ці прадастаўлення бяспечных у гэтых адносінах нумароў.
7. Для прафілактыкі вострых кішэчных інфекцый і віруснага гепатыту А харчавацца трэба толькі ў месцах, рэкамендаваных тураператарамі, а прадукты выкарыстоўваць толькі гарантаванай якасці. Абавязкова варта выконваць пітны рэжым. Ужываць або бутыляваную ваду, альбо напоі прамысловай вытворчасці. Агародніну і садавіну таксама неабходна апалоскваць чыстай вадой. Мяса, рыба і морапрадукты павінны праходзіць тэрмічную апрацоўку. Пры набыцці прадуктаў варта звяртаць увагу на тэрмін прыдатнасці. У дарогу не варта браць прадукты, што хутка псуюцца (вараная каўбаса, малочныя прадукты, кулінарныя вырабы з кароткім тэрмінам прыдатнасці).
8. Правілы асабістай гігіены для прафілактыкі вірусных і бактэрыяльных інфекцыйных захворванняў ніхто не адмяняў. Калі няма магчымасці памыць рукі, напрыклад, пасля вуліцы ці перад прыёмам ежы, можна выкарыстоўваць вільготныя гігіенічныя сурвэткі.
9. Спецыялісты таксама не рэкамендуюць праводзіць і наведваць экскурсіі або іншыя падобныя мерапрыемствы (рыбалка або паляванне), якія не пазначаныя экскурсійнай праграмай. Пры купанні ў басейнах і вадаёмах пажадана не глытаць ваду.
Калі вы вярнуліся з паездкі і праз нейкі час, нават праз месяц, у вас з'явіліся сімптомы інфекцыйнага захворвання (павышэнне тэмпературы, боль у горле, пачырваненне, сып, вадкі стул, млоснасць, боль у жываце), варта абавязкова звярнуцца да ўрача.
https://bel.24health.by/shto-mozhna-i-shto-nelga-brac-na-bort-samaljota/
Ацаніць рызыку развіцця неінфекцыйных захворванняў можна будзе падчас акцыі, якая пройдзе 2 чэрвеня ў Іжскім сельскім выканаўчым камітэце Вілейскага раёна. Цяперашняя акцыя – адна з серыі мерапрыемстваў, якія арганізаваны і рэалізуюцца ў рамках медыка-сацыяльнага праекта «Усё ў вашых руках».
Ініцыятарамі акцыі выступілі:
Мэта мерапрыемства – ацэнка фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў і інфармаванне насельніцтва наконт мер прафілактыкі.
Нагадаем, што ў Беларусі на нацыянальным узроўні ў 2016-2017 гадах было праведзена першае шырокамаштабнае даследаванне STEPS. Яго ўдзельнікамі сталі каля 6 тыс. жыхароў нашай краіны ад 18 да 69 гадоў, якія пражываюць ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Падчас даследавання вывучалася распаўсюджанасць асноўных паводзінскіх і біялагічных фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў сярод дарослага насельніцтва. У прыватнасці, улічвалася распаўсюджанасць тытунекурэння, злоўжывання алкаголем, гіпадынамія, нездаровае харчаванне, залішняя вага і атлусценне, павышаны артэрыяльны ціск, а таксама ўтрыманне глюкозы і ліпідаў у крыві, сярэдні ўзровень спажывання солі і пратэінаў.
Вынікі STEPS-даследавання паказалі, што:
Падчас акцыі ва ўсіх удзельнікаў будзе праведзена ацэнка фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Пасля скрынінга і анкетавання плануецца правядзенне адукацыйнага семінару, падчас якога перад удзельнікамі выступяць:
У сваім выступленні спецыялісты прааналізуюць атрыманыя вынікі акцыі, а таксама раскажуць пра значнасць фактараў рызыкі ў развіцці неінфекцыйных захворванняў і пра тое, як іх можна папярэдзіць.
Медыка-сацыяльны праект «Усё ў вашых руках» з'яўляецца ініцыятывай БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм» і кафедры паліклінічнай педыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Перш чым зноў сесці на дыету да чарговага летняга сезона, не забудзьцеся грунтоўна падрыхтавацца і ўлічыць усе парады і прыёмы, каб нарэшце дасягнуць выніку. Быць здаровым, энергічным і стройным лёгка!
Неабавязкова запісвацца ў фітнес-залу і выконваць аднастайныя практыкаванні. Значна больш важна, каб фізічныя нагрузкі былі рэгулярныя. А каб гэтага дасягнуць, яны павінны вам падабацца. Так што выбірайце той від спорту, які па душы. Не забывайцеся на актыўныя заняткі на свежым паветры: сямейныя шпацыры з дзецьмі, сабакам, вячэрнія і ранішнія прабежкі, язда на ровары, «фітнес на траве». Любыя заняткі на вуліцы карысныя для здароўя і, вядома, для фігуры.
Калі вам неабходна прыйсці ў форму, не адкладайце – дзейнічайце! Унясіце змены ў свой графік – выконвайце правілы тайм-менеджменту. Усё пачынаецца з рэжыму дня. Расплануйце свой дзень так, каб паспець зрабіць тое, што сапраўды важна для вас сёння. Ніякіх «пакласціся спаць апоўначы» і «праспаць паўдні». Рэгулярны 7-9-гадзінны сон дазваляе быць бадзёрым кожны дзень. Добры сон паляпшае здароўе, павышае настрой. Павялічваецца ўзровень асноўнага абмену, і нават падчас сну губляецца больш калорый. Толькі ўявіце – вы спіце і худзееце!
Рэгулярнае харчаванне будзе даваць вашаму арганізму энергію. Як добры аўтамабіль не можа служыць верай і праўдай без якаснага паліва і ў цэлым без належнага абслугоўвання, так і ваш арганізм будзе барахліць на жыццёвых віражах без клопату пра яго. А адэкватнае харчаванне і ёсць тое паліва, энергія, «запчасткі і алей», неабходныя для эфектыўнай працы вашага «рухавіка». Гэта дапамога самому сабе, каб вы як мага даўжэй маглі кахаць і быць любімымі, радавацца і дастаўляць радасць іншым, імкнуцца, дасягаць, удасканальвацца, як мага даўжэй жыць і быць шчаслівымі.
Асноўныя прыёмы ежы – сняданак, абед і вячэру – ніхто не адмяняў. Калі прапускаеце які-небудзь з іх, то каб пазбегнуць воўчага голаду, памятайце, што прамежкі паміж прыёмамі ежы не павінны перавышаць 5 гадзін. Але не кожны і 5-й гадзін вытрымае. Таму перакусы і дапамагаюць «дажыць» да абеду і вячэры, спрыяюць павышэнню асноўнага абмену і дапамагаюць органам стрававання працаваць больш эфектыўна. Аднак памятайце: перакусамі лічацца такія дробязі, як апельсін, груша, ягады, шклянка соку. Таму другога сняданку і/або палуднавання і шклянкі кефіру за 2 гадзіны да сну цалкам дастаткова, каб падмацавацца.
Прадукты харчавання з надпісам «лайт» будуць дапамагаць вам худзець пры ўмове, што вы не будзеце кампенсаваць іх двайной порцыяй другой больш каларыйнай стравы. Бывае, што вытворцы замест цукру кладуць яго замяняльнік, але пры гэтым каларыйнасць прадуктаў застаецца ранейшай. Таму ўважліва чытайце склад. Паменшыце колькасць салодкага і мучнога да мінімуму. І памятайце: важна энергетычная каштоўнасць рацыёну на працягу ўсяго дня.
Вада неабходная арганізму для працэсаў стрававання, растварэння, сінтэзу і распаду рэчываў, вывядзення таксінаў, цеплаабмену, падтрымання ціску ўнутры клеткі і інш. Рэкамендаваная колькасць вадкасці ў сярэднім 30 мл на 1 кг масы цела. Нескладана падлічыць, што калі вага 70 кг, то аб'ём выпітай у дзень вадкасці павінен быць 2100 мл. У некаторых выпадках колькасць вадкасці неабходна павялічыць (пры інтэнсіўных фізічных нагрузках; калі горача; пры павышэнні тэмпературы цела) або паменшыць (пры некаторых хранічных захворваннях). Да вадкасці адносяць не толькі ваду, але і сок, кампот, суп, чай і інш.
Асабліва прадуктамі, якія змяшчаюць схаваную соль (каўбасы, паўфабрыкаты, цвёрдыя сыры, кансерваваныя прадукты, фастфуд). Соль мы ўжываем дзеля натрыю. Натрыю дастаткова ў ежы жывёльнага паходжання. Таму гатаваць ежу лепш без солі, пры неабходнасці можна падсольваць гатовыя стравы. Пры гэтым солі за суткі можна спажываць не больш за 5 г.
Клятчатка ёсць у агародніне, садавіне, вотруб'і, крупах, прадуктах з цэльназерневай мукі. Клятчатка хутка выклікае пачуццё сытасці, выконвае ролю «пыласоса» у кішэчніку, уцягваючы таксіны, з'яўляецца выдатным асяроддзем для росту карысных мікраарганізмаў.
Гатуйце на пары, тушыце або адварвайце. Калі жадаеце «са скарыначкай» – выбірайце аэрагрыль або гатуйце на рашотцы. Калі ўсё ж вырашыліся падсмажыць – паменшыце колькасць алею шляхам распылення яго пры дапамозе спрэю або памажце патэльню паперай з невялікай колькасцю алею.
Выконвайце пералічаныя прынцыпы харчавання заўсёды - і вы ніколі не будзеце залежныя ад дыет!
Да пачатку школьных вакацый засталіся лічаныя дні. Дзяўчынкі і хлопчыкі запаланяць вуліцы, паедуць адпачываць у лагеры або да бабуль і дзядуль. А менавіта летні перыяд эксперты называюць самым траўманебяспечным для дзяцей. Што стала падставай для сустрэчы журналістаў і прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства ўнутраных спраў і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі.
У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел:
У якасці прыкладу эксперт прывяла такія лічбы: за 4 месяцы 2018 года на дарогах краіны здзейснена 90 ДТЗ, у якіх загінулі 5 дзяцей, 97 атрымалі раненні. Сярод дзяцей, якія атрымалі смяротныя траўмы, чацвёра ехалі на пасажырскім сядзенні ў машыне, адзін – на ровары.
Па словах эксперта, у двух выпадках, калі загінулі дзеці, за рулём знаходзіліся іх мамы. У адным выпадку дзеці былі прышпіленыя, але ўдар прыйшоўся менавіта на іх бок. У другім выпадку загінула аднагадовае дзіця, якое хоць і знаходзілася ў аўтакрэсле, але прышпіленае не было. Загінулы юны веласіпедыст вырашыў павярнуць налева ў непасрэднай блізкасці перад аўтамабілем. Урачы змагаліся за яго жыццё некалькі дзён, аднак выратаваць яго не ўдалося.
С надыходам вяснова-летняга сезону, адзначыла спецыяліст, асаблівую насцярожанасць у інспектараў ДАІ выклікаюць дзеці, якія катаюцца на роварах і іншых сучасных сродках перамяшчэння, а таксама тыя, хто аказваецца за рулём аўтатранспартных сродкаў.
На сённяшні дзень 1 юны веласіпедыст загінуў, 5 атрымалі раненні.
Спецыяліст нагадала, што з 2015 года ў Беларусі ўведзена адказнасць за бяспечную перавозку дзяцей у аўтатранспарце: усе дзеці павінны перавозіцца з выкарыстаннем утрымлівальных прылад - аўтакрэслаў і рамянёў бяспекі.
Уключанае блізкае святло фар, упэўнена эксперт, дадатковы сігнал дзецям, якія збіраюцца перабегчы дарогу, пра тое, што едзе аўтамабіль.
Як распавяла эксперт, па дадзеных статыстыкі, за апошнія некалькі гадоў найбольшая колькасць здарэнняў здзяйсняецца ў цёплыя месяцы: з траўня па кастрычнік; з удзелам дзяцей фіксуецца 70% здарэнняў. Прычым большасць ДТЗ адбываецца з пятніцы па нядзелю, калі дзеці, як правіла, знаходзяцца з бацькамі.
Той факт, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду, падкрэсліў Віталь Навіцкі. На жаль, не ўсе выконваюць гэта правіла.
Ён яшчэ раз нагадаў, што для бацькоў маленькіх дзяцей павінна дзейнічаць правіла выцягнутай рукі – гэта максімальная адлегласць, на якой можа знаходзіцца дзіця.
Адпускаючы дзяцей старэйшага ўзросту на вуліцу ці на адпачынак, таты і мамы павінны патурбавацца пра так званы радыус бяспекі – тэрыторыі, дзе можа знаходзіцца дзіця, паглядзець, якія небяспекі могуць падпільноўваць, пагаварыць з ім пра гэта.
Дадатак дапаможа зарыентавацца і хутка знайсці неабходную інфармацыю пра дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Карыстальнікам таксама даступныя рэкамендацыі ратавальнікаў пра дзеянні ў такіх выпадках. Дадатак утрымлівае функцыю званка ў МНС.
Першыя, хто сутыкаецца з наступствамі траўмаў у дзяцей, гэта, вядома ж, медыкі. Дзякуючы іх намаганням за апошнія гады ў краіне значна паменшылася колькасць выпадкаў інваліднасці ў выніку траўмаў. Калі ў 2006 годзе было 0,78 выпадкаў інваліднасці з-за траўмаў на 10 тысяч дзяцей, то ў мінулым годзе – 0,3 на 10 тысяч дзяцей. Акрамя гэтага скарацілася колькасць лятальных канцоў, звязаных з траўмамі (у 2006-м гэты паказчык складаў 23,4 выпадкаў на 10 тысяч насельніцтва, у 2016 і 2017 гадах – 8,4 на 10 тысяч насельніцтва).
Як распавёў Аляксандр Мухля, найбольш часта дзеці атрымліваюць траўмы галавы (55-60%), на долю так званых вулічных траўмаў прыпадае 25%, школьных – 6,5-7%, спартыўных – каля 5%, транспартных – 0,7%.
Безумоўна, дзеці, асабліва маленькія, павінны ўвесь час знаходзіцца пад наглядам дарослых. Як адзначыў спецыяліст РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, на базе ўсіх перынатальных цэнтраў, якія ёсць у абласцях, адкрыты спецыяльныя пакоі, дзе адноўлены невялікія фрагменты кухні, спальні, зоны адпачынку і г. д. Тут змадэляваныя сітуацыі, на прыкладзе якіх паказана, як арганізаваць бяспечны побыт для дзіцяці, а таксама што трэба рабіць маладым татам і мамам у той ці іншай сітуацыі, а што – не варта.
Для дзяцей, падкрэсліў Аляксандр Мухля, любы пакой з'яўляецца асобным светам, які ён спазнае зусім інакш, чым дарослыя. Каб зразумець яго, трэба апусціцца на ўзровень росту дзіцяці – і ўжо звыклае памяшканне паўстане зусім у іншым святле.
Што паміж намі адбываецца? Мы проста знаёмыя ці ўжо афіцыйная пара? Толькі сустракаемся і прыглядаемся або збіраемся ствараць сям'ю? Гэтыя пытанні ў той ці іншы момант, як правіла, імкнецца высветліць жанчына. А вось мужчыны такіх размоў часта пазбягаюць і нават баяцца. Чаму?
Высвятляем з Канстанцінам Пятровым, псіхолагам рэабілітацыйнага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага наркадыспансера, сертыфікаваным гештальт-тэрапеўтам, супервізарам Маскоўскага Гештальт Інстытута.
Што раяць жанчыны адна адной? Ні ў якім разе не задаваць такіх «крамольных» пытанняў. Трымацца спакойна, і нават калі дзяўчына суткамі чакае доўгачаканага званка, то ні ў якім разе не падаваць выгляду, што яна зацікаўлена. Чакаць ініцыятывы і ўсіх неабходных слоў ад мужчыны.
Такіх слоў можна не дачакацца ніколі і прабавіць у марах доўгі час. Бо ўсё тое, што не патлумачылі і не абмеркавалі, адводзіць нас у свет фантазій, які з рэчаіснасцю можа не супадаць. Яна пасля «прывітанне» ужо ў думках нарадзіла яму траіх дзяцей, а ён толькі каву папіць разам хацеў.
Сфера пачуццяў для беларускага мужчыны - нязведаная тэрыторыя. З дзяцінства яго вучылі гэтыя самыя пачуцці душыць: «хлопчыкі не баяцца, не плачуць і г. д.», а зараз раптам высвятляецца, што пра гэта ўсё трэба падрабязна размаўляць. А як? Мужчына і сам часам не можа зразумець, што з ім. Апісаць жа гэты стан яму і зусім не пад сілу.
Бывае такое і з жанчынамі. Не ў сілах вытрымліваць напружанне блізкасці, людзі часта імкнуцца сэксуалізаваць кантакт. Настолькі страшна наблізіцца да рэальнага чалавека, адкрыцца самому. Значна прасцей, перайшоўшы ўсё бар'еры адразу, кінуцца ў ложак. А там ужо як-небудзь разбярэмся.
Хоць і кажуць, што пасля пэўнага ўзросту спатканні часцей за ўсё нагадваюць сумоўі, усё ж лепш даць адзін аднаму час для таго, каб прыгледзецца. Калі прад'явіць мужчыну свой спіс пытанняў і патрабаванняў пасля некалькіх сустрэч, што ні да чаго не абавязваюць, у яго можа проста ўключыцца сігнал «трывогі». Гатовыя тэрміны пазначыць складана. Хутчэй, трэба вывучаць і партнёра і сваю гатоўнасць да размовы.
Часам мужчына не разумее, якія менавіта знакі ўвагі для жанчыны, штосьці абазначаюць. Пра гэта трэба сказаць.
Перш чым задаць пытанне, лепш пераканацца ў тым, што вы гатовыя да адказу. Традыцыйна лічыцца, што мужчыну прасцей вытрымаць адмову. Пачуў не – пайшоў знаёміцца і сустракацца далей. Ці яшчэ горш раззлаваўся і стаў дамагацца ўвагі яшчэ больш старанна. Для дзяўчыны пачуць «не» – вельмі жорсткі ўдар па самаацэнцы. На самай справе адмову па-рознаму могуць перажываць людзі незалежна ад полу. Але ў сумленным адказе «не» значна больш плюсаў, чым у падманлівым «так». Бо тады вы маеце сапраўдную карціну сітуацыі і можаце не губляць час на бясплодныя мары і чаканні.
Растлумачваць статус адносін ці не? Наш адказ «так». Але з дапаўненнямі. Казаць пра гэта трэба далікатна, пры дапамозе «я-паведамленняў», адчуваць настрой і гатоўнасць партнёра і пры гэтым быць гатовым пачуць адказ.
Ва ўсім свеце колькасць пацыентаў з рознай паталогіяй шчытападобнай залозы знаходзіцца сярод эндакрыннай паталогіі на другім месцы пасля цукровага дыябету. У нашай краіне па распаўсюджанасці гэтыя хваробы займаюць прыкладна аднолькавыя пазіцыі. Усяго ў 2017 годзе ў Беларусі захворванні шчытападобнай залозы былі зарэгістраваныя ў 324 тыс. чалавек.
25 мая адзначаюць Сусветны дзень шчытападобнай залозы. Дата з'явілася ў календары медыцынскіх падзей у 2009 годзе. Напярэдадні ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла сустрэча журналістаў са спецыялістамі эндакрыналагічнай службы Беларусі, на якой казалі пра распаўсюджанасць паталогіі шчытападобнай залозы ў нашай краіне, а таксама пра тое, як захаваць яе здароўе і што можа справакаваць парушэнні ў функцыянаванні органа. Спікерамі на прэс-канферэнцыі сталі:
Як адзначыла Вольга Салко, за апошнія 20 гадоў колькасць упершыню выяўленых выпадкаў паталогіі шчытападобнай залозы, у прыватнасці, простага нетаксічнага валяка (павялічаная ў памеры шчытападобная залоза), скарацілася ў 4 разы. А некалькі дзясяткаў гадоў таму гэта было практычна самае распаўсюджанае захворванне. Зніжэння гэтай паталогіі атрымалася дасягнуць, у тым ліку, у выніку правядзення мерапрыемстваў па ёдапрафілактыцы і шырокага распаўсюджвання ёдаванай солі.
Як распавяла намеснік галоўнага ўрача, абследаванне з нагоды наяўнасці паталогіі шчытападобнай залозы ў нашай краіне даступна.
Многія даследаванні, такія як УГД і аналізы на гармоны шчытападобнай залозы, можна прайсці ўжо на першасным узроўні аказання медыцынскай дапамогі – ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства.
Калі неабходная кансультацыя або больш глыбокае абследаванне (пункцыйная біяпсія), хірургічнае ўмяшанне, пацыента накіроўваюць у міжраённыя, гарадскія або рэспубліканскія дыспансеры і цэнтры.
Павелічэнне захворвання гэтага органа звязваюць і з так званымі эндакрыннымі дызраптарамі. Напрыклад, яны ёсць у пластыку і могуць выклікаць развіццё некаторых захворванняў, у тым ліку цукровага дыябету і парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыі, маюць пэўныя канцэрагенныя ўласцівасці. Нашу краіну ўключылі ў праект Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), мэта якога – вызначыць уплыў на здароўе эндакрынных дызраптараў, у тым ліку і на эндакрынную функцыю чалавека. Ёсць меркаванне, што гэтыя рэчывы ўплываюць на развіццё злаякасных пухлін шчытападобнай залозы ў дзяцей.
У сваю чаргу Таццяна Лявонава распавяла, што пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС адзіным усплёскам захворвання, які быў прызнаны медыцынскай супольнасцю, у тым ліку і СААЗ, быў рост раку шчытападобнай залозы. Асабліва ў тых рэгіёнах, якія пацярпелі ад забруджвання радыёнуклідамі.
Загадчыца кафедры эндакрыналогіі БелМАПА падкрэсліла, што сёння на змену стандартным метадам лячэння шчытападобнай залозы прыходзяць новыя тэхналогіі. Напрыклад, рэалізуецца праект па выкарыстанні сучаснай тэхналогіі малаінвазіўнай тырэоіднай хірургіі. Ён ажыццяўляецца на базе 10-ай гарадской клінічнай бальніцы Мінска і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Уплыў тых ці іншых фактараў на здароўе шчытападобнай залозы важны. Але не менш значна і тое, як сам чалавек ставіцца да свайго здароўя. На думку Ларысы Данілавай, людзі баяцца такога захворвання, як рак, але разам з тым мала хто задумваецца пра ўплыў на арганізм чалавека актыўнага і пасіўнага курэння.
Прафесар падзялілася таксама парадамі, як захаваць здароўе шчытападобнай залозы. Нейкіх невыканальных і складаных задач няма. Шчытападобная залоза «любіць» здаровае харчаванне. У той жа час дрэнна адбіваецца на працы гэтага органа дэфіцыт бялку, курэнне, прыём антыбіётыкаў, асабліва працяглы. З узростам не варта захапляцца марской капустай. З гадамі могуць назапашвацца розныя мутацыі і так званая функцыянальная аўтаномія, калі лішак ёду наадварот неспрыяльны для функцыі шчытападобнай залозы.
На думку экспертаў, калі дзіця адстае ў росце або дзяўчыны парушэнне менструальнага цыклу, а ў жанчыны – праблемы з фертыльнасцю, ці нехта ў сям'і быў прааперыраваны з-за раку шчытападобнай залозы, мае сэнс прайсці абследаванне.
У свеце расце колькасць людзей з атлусценнем, прычым жанчын «у плюсе» больш, чым мужчын. І пераважна гэта жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту.
Журналіст Слушна заканспектавала асноўныя моманты пра атлусценне і цяжарнасць з лекцыі дацэнта кафедры эндакрыналогіі БДМУ, кандыдата медыцынскіх навук Алены Шышко.
Аб'ём тлушчавай тканкі ў здаровай жанчыны большы, чым у мужчыны – 29% супраць 20%. Гэта невыпадкова. Бо жанчыне трэба будзе выношваць дзіця. А для гэтага неабходна наяўнасць тлушчавай тканкі ў малочных залозах, у раёне ягадзіц, сцёгнаў і жывата. Акрамя таго, тлушчавая тканка – самы вялікі эндакрынны орган, які, у тым ліку, уплывае і на рэпрадуктыўную функцыю жанчыны.
Праблемы пачынаюцца з павелічэннем колькасці вісцаральнай тлушчавай тканкі. Яна, між іншым, валодае нізкай адчувальнасцю да інсуліну (бялковага гармону, які рэгулюе вугляводны абмен у арганізме), што прыводзіць да метабалічных расстройстваў, павялічвае шанц развіцця цукровага дыябету другога тыпу, а падчас цяжарнасці – рызыку невыношвання.
Атлусценне багата рознымі ўскладненнямі падчас цяжарнасці. Гэта і ранні таксікоз, і схільнасць да інфекцыйных захворванняў, і змены ў розных органах і сістэмах, у прыватнасці, у сардэчна-сасудзістай сістэме. Існуе павышаная рызыка развіцця гестацыйнага дыябету.
Такі стан мамы небяспечны і для малога. Яму ў большай ступені пагражае унутрычэраўная гіпаксія, растуць рызыкі перынатальнай і неанатальнай смяротнасці. Даследаванні таксама пацвярджаюць наяўнасць сувязі паміж атлусценнем маці і аўтызмам у яе дзіцяці.
У ідэале любая жанчына, тым больш з атлусценнем, павінна свядома планаваць будучую цяжарнасць. Пажадана нармалізаваць сваю вагу да яе наступлення. Лішняя вага, вядома, не з'яўляецца супрацьпаказаннем для цяжарнасці, аднак жанчына з такім дыягназам павінна знаходзіцца пад кантролем адразу некалькіх урачоў – тэрапеўта, акушэра-гінеколага, эндакрынолага, а ў ідэальным выпадку – таксама дыетолага і псіхатэрапеўта.
Рацыянальнае харчаванне – ключавы фактар у прафілактыцы і лячэнні атлусцення. Важна ўлічваць сутачную каларыйнасць страў.
Напрыклад, калі індэкс масы цела большы за 35, то каларыйнасць з'едзенага за дзень можа складаць ад 1200 да 1700 ккал. Пры гэтым неабходна ўключыць у рацыён вітамінныя комплексы з мікраэлементамі, каб жанчына не мела ў іх недахопу.
Павелічэнне вагі ў жанчын з атлусценнем не павінна перавышаць 5 кг за ўвесь перыяд цяжарнасці.
Але нельга, каб цяжарная жанчына галадала: у гэтым выпадку можа развіцца радавы кетаацыдоз. Асабліва важна сачыць за вагой у другім-трэцім трыместры, калі павялічваецца рызыка развіцця метабалічных парушэнняў. Гіперкаларыйная ежа ў рацыёне цяжарнай жанчыны небяспечная для малога схільнасцю да атлусцення ў будучым, паколькі ў плода фарміруецца больш тлушчавых клетак.
На долю тлушчаў павінна прыпадаць не больш за 25% рацыёну, складаных вугляводаў – 55%, бялкоў – да 20%. У першыя месяцы цяжарнасці патрэба арганізма жанчыны ў бялку складае 1,2-1,5 грама на кілаграм вагі, а ў другой палове цяжарнасці – 2 г/кг. Колькасць ужытага бялку ў гэты перыяд павінна складаць не менш за 90 г у суткі.
Лепш, калі меню для будучай мамы падбярэ ўрач.
Калі цяжарная жанчына сыходзіць у дэкрэтны адпачынак, яе рухальная актыўнасць, як правіла, зніжаецца. Аднак рэгулярныя фізічныя нагрузкі нармалізуюць вугляводны і тлушчавы абмен. Займацца трэба 4-5 раз у тыдзень, з паступовым павелічэннем інтэнсіўнасці трэніровак. Пачаць можна з простай хады.
Від лячэбнай гімнастыкі падбіраецца ўрачом індывідуальна – у залежнасці ад тэрміну цяжарнасці, ступені атлусцення і ўскладненняў, што ідуць побач.
Асноўная задача цяжарнай жанчыны з лішняй вагой – не знізіць колькасць тлушчавай тканкі, а спыніць з'яўленне новай. Гэта забяспечыць нармальны рост і развіццё дзіцяці.
Глядацкае галасаванне ў конкурсе «Стыльны сезон» аб'яўляецца адкрытым! Да 28 траўня вы можаце аддаць перавагу любой з канкурсантак. Пераможца атрымае ў падарунак бясплатны макіяж і фотасесію.
Вывучыўшы дасланыя фота, журы выбрала траіх фіналістак. Не шкадуйце клікаў!
Беа Джонсан, аўтар бестсэлера Zero Waste Home («Дом без адходаў»), прыехала ў Мінск з лекцыяй пра ўласны досвед жыцця без адходаў і прэзентацыяй сваёй кнігі, перакладзенай на 22 мовы.
Слушна апынуўся сярод слухачоў і запісаў асноўныя моманты з выступлення госці.
На лекцыю ў каворкінгу IMAGURU, арганізаваную Цэнтрам экалагічных рашэнняў, сабралася поўная зала. Сярод слухачоў былі і студэнты, і маладыя бацькі, і людзі старэйшага пакалення.
Элегантная Беа, францужанка па паходжанні, выйшла да публікі ў чорным берэце, такім жа жакеце, скарочаных джынсах і строгіх басаножках на абцасах. Як пазней аказалася, модны камплект яна набыла ў сэканд-хэндзе, радасна паведаміўшы, што басаножкі абышліся ёй усяго ў пяць долараў. Тым не менш, на хіпі ці адчайную хатнюю гаспадыню яна падобная не была. Хаця многія, пачуўшы пра яе лад жыцця, думаюць менавіта так.
Беа – заснавальніца сусветнага руху Zero Waste (з англ. «Нуль адходаў»). Разам з мужам і двума сынамі-тынэйджарамі яна жыве па такім прынцыпе з 2006 года, пра што распавядае ў сваім блогу*. За адзін год у іх збіраецца ўсяго адзін шкляны слоік смецця, у што скептыкі адмаўляюцца верыць.
У 2010 годзе пра Джонсан напісала газета New York Times, і гэта дало штуршок глабальнаму руху жыцця без адходаў.
Сям'я Джонсан жыве ў невялікім гарадку ў Каліфорніі. Яны пераехалі туды ў 2006-м, у пошуках месца, дзе школа, крамы, цырульні і іншыя набыткі цывілізацыі знаходзіліся б у крокавай даступнасці.
Падчас пераезду Беа выявіла, што 80% рэчаў з іх ранейшага дома ўжо даўно ляжаць без справы, займаючы прастору. Тады яна ўпершыню задумалася пра новы фармат вядзення хатняй гаспадаркі – бяспечны для навакольнага асяроддзя і зручны для яе сям'і. Перш за ўсё яны пачысцілі шафы, потым знізілі спажыванне энергіі і вады, а пасля пачалі эксперыментаваць у пошуках экалагічных альтэрнатыў для побыту. Метадам спроб і памылак Беа вывела для сябе і сваіх дамачадцаў новыя побытавыя звычкі.
Беа лічыць, што для камфортнага жыцця чалавеку трэба мала. Хоць маркетолагі пераконваюць нас у адваротным, прапаноўваючы для кожнай задачы новы прадукт. Напрыклад, канапу прапануюць чысціць адным сродкам, пліту – іншым, кафлю ў ваннай – яшчэ чымсьці. Джонсаны выкарыстоўваюць для прыбірання толькі два сродкі – белы воцат і натуральнае мыла.
Яшчэ адзін хітрык прадаўцоў – бясплатная раздача прома-тавараў, а таксама флаераў, фішак і іншых бонстыкаў. Забіраючы іх, вы галасуеце за такі спосаб продажу, сцвярджае Беа. Бо прапануюць тое, на што ёсць попыт. У выніку ваш дом хутка засмечваюць непатрэбныя рэчы. Рана ці позна вы адпраўляеце іх у сметніцу.
«Купляць штосьці аднаразовае, значыць выкідваць грошы ў фортку», – кажа Беа. Па гэтай прычыне ў яе дома няма сувеніраў і іншых дробязей.
У доме Беа пануе мінімалізм. Усе прадметы, якія ляжаць на паліцах і ў шафах, выкарыстоўваюцца на 100%. Гэта тычыцца і адзення. Напрыклад, у гардэробе Беа толькі 15 прадметаў, з якіх рэальна стварыць 50 розных вобразаў. Сакрэт у выбары шматфункцыянальных рэчаў – іх лёгка спалучаць адна з адной.
Такі ж падыход да выбару адзення ў яе мужа і сыноў. Па гэтай прычыне Джонсан вельмі зручна падарожнічаць - поўны гардэроб кожнага змяшчаецца ў стандартным заплечніку. Так, яны жывуць у Каліфорніі, дзе сонца відавочна больш, чым у Беларусі, аднак падумайце, калі вы ў апошні раз апраналі тую бляскучую бэзавую кофту і ці настолькі вам былі патрэбныя гэтыя зялёныя туфлі на абцасах са зніжкай.
На кухні Джонсан усе прадукты захоўваюцца ў шкляных слоіках і бутэльках. У краму Беа ходзіць з наборам шматразовай тары: мяшэчкі з тканіны – для хлеба і круп; слоікі – для мяса, сыру; бутэлькі – для вадкіх прадуктаў (воцату, расліннага алею, віна). Гэта дазволіла сям'і не выкідаць прадукты: заўсёды відаць, колькі і чаго засталося.
Нічога лішняга ў Беа і ў ваннай. У краме яна купляе толькі танальны крэм, а таксама алей для валасоў і цела. Усе прадукты – у шкляной упакоўцы і без сінтэтыкі ў складзе. Бронзер яна робіць з парашку какавы, цені – з паленага міндаля, па ўласным рэцэпце вырабляе і туш, якую наносіць шматразовым аплікатарам.
Яе муж і сыны карыстаюцца двухбаковай брытвай са зменнымі лёзамі і арганічным спрэем на цытрусавай цэдры для фіксацыі прычоскі.
Для мыцця рук, валасоў і цела ў сям'і ёсць універсальнае мыла без упакоўкі. З гігіенічных сродкаў таксама алунітавы дэзадарант (квасцовы камень). Замест зубной пасты Джонсаны выкарыстоўваюць содавы парашок, а пластыкавыя зубныя шчоткі яны замянілі драўлянымі са зменным шчаціннем
У доме Беа няма аднаразовых рэчаў (пластыкавая ўпакоўка сышла першай). Напрыклад, папяровыя сурвэткі яна замяніла тканкавымі, пластыкавыя шпажкі для канапэ – шматразовымі з нержавейкі і г.д. Яе сыны загортваюць свае школьныя перакусы ў адрэзы тканіны.
Гардэроб Джонсаны абнаўляюць двойчы ў год, пры гэтым знаходзяць абноўкі ў сэканд-хэндзе або на eBay (аналаг нашага «Куфара»).
Мэблю для дома сям'я таксама купіла з рук. Хоць, разглядаючы фатаграфіі іх прасторнага і стыльнага катэджа, дзе ўсё ззяе беллю (белы колер сцен дазваляе даўжэй не ўключаць электрычнасць у прыцемках), складана падумаць, што інтэр'ер ствараў не дызайнер.
4. Адпраўляць на перапрацоўку
Калі якую-небудзь рэч нельга потым адправіць на перапрацоўку, варта падумаць, ці можна ад яе наогул адмовіцца. Паперы, шклу і металу даюць другое жыццё і ў Беларусі. У ЗША магчымасцей для перапрацоўкі рэчаў больш. Напрыклад, Nike з задавальненнем забірае ў грамадзян красоўкі, якімі карысталіся, прычым любых марак.
Гэтым карыстаюцца Джонсаны. Большасць рэчаў у іх доме са шкла, кардону, дрэва або металу. Пластыка, паўтаруся, яны не церпяць. Па-першае, не ўвесь пластык падлягае перапрацоўцы (проста ідзе на звалку ці яшчэ горш – плавае ў акіяне), па-другое, некаторыя рэчывы з пластыкавай упакоўкі пранікаюць у прадукты. А гэта ўжо праблемы са здароўем. Напрыклад, раней Беа пакутавала ад кан'юктывіту, і адмова ад фабрычнай тушы пазбавіла яе ад гэтай праблемы. А яе мужу новы лад жыцця дапамог забыцца на хранічны сінусіт.
Арганічныя адходы Беа адпраўляе ў кампост. А ўласныя валасы пасля чарговай стрыжкі часам аддае арганізацыі, што робіць парыкі для людзей, хворых на рак.
У выніку да канца года ў сям'і назапашваецца толькі адзін маленькі слоік смецця. Там можна знайсці некалькі крамных налепак са штрыхкодамі, шчацінне ад зубных шчотак альбо насадкі ад навушнікаў. Так, зусім без смецця жыць усё яшчэ не атрымліваецца. Але слоік у год – гэта ў разы менш, чым поўнае вядро на тыдзень.
Жыццё без адходаў дазваляе Джонсан эканоміць да 40% сямейнага бюджэту. Што дапамагло набыць сонечныя батарэі, а яшчэ шмат падарожнічаць, укладваючы грошы не ў рэчы, а ў адчуванні. Быць, а не мець.
Ды гэта занадта!» – абураецеся вы. А Беа вам адказвае: «Я нікога не спрабую прымусіць жыць так жа, гэта выбар нашай сям'і, мне проста хочацца паказаць, што жыццё без адходаў магчымае».
І напрыканцы, усяго адзін факт: памеры смеццевага кантынента ў Ціхім акіяне ўжо ў сем разоў перавысілі плошчу Беларусі.
* https://zerowastehome.com/bea/
https://bel.24health.by/yak-zrabic-lad-zhyccya-bolsh-ekalagichnym-parady-specyyalista/
Сярод іншых захворванняў вуха эксудатыўны атыт займае асаблівае месца. У адрозненне ад астатніх запаленчых працэсаў, яго не суправаджае востры боль. Часцей за ўсё дыскамфорт зводзіцца да адчування закладзенасці і часам булькання ў вушах. Паколькі эксудатыўны атыт – праблема ў большай ступені дзяцей дашкольнага ўзросту, яны могуць нават не звяртаць увагі на такія «дробязі жыцця». Напагатове трэба быць бацькам. Таму што захворванне тым і каварнае: з-за ціхага працякання, яно можа прывесці да небяспечных ускладненняў ажно да ўстойлівага зніжэння слыху.
Як не прапусціць «ціхую» праблему? Пра гэта карэспандэнту сайта Слушна распавёў отарыналарынголаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 3-й дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Алег Мазанік.
Часцей за ўсё на эксудатыўны атыт хварэюць дзеці ад 3 да 8 гадоў. Развіваецца захворванне з-за недастатковай (або адсутнай) вентыляцыі сярэдняга вуха і шмат у чым тлумачыцца анатамічнымі асаблівасцямі дзіцячых вушэй.
Пры нараджэнні сярэдняе вуха ў дзяцей (барабанная поласць - маленечкая прастора за барабаннай перапонкай) запоўнена жэлепадобнай міксоіднай тканкай, якая паступова рассмоктваецца і замяшчаецца паветрам. Калі дзіця дасягае 2-3-гадовага ўзросту, паветра запаўняе ўсю барабанную перапонку сярэдняга вуха. Пры гэтым для нармальнага функцыянавання органа слыху неабходная пастаянная вентыляцыя, якую забяспечвае еўстахіева (слыхавая) труба, што злучае сярэдняе вуха і насаглотку.
Паветра, што знаходзіцца ў барабаннай перапонцы, паступова рассмоктваецца, у сярэднім вуху пачынае падаць ціск (адсюль адчуванне закладзенасці). Пры гэтым ствараюцца ўмовы для эксудацыі (прадуцыравання слізі і вадкай часткі крыві) у прасвет сярэдняга вуха. Гэты працэс, які суправаджаецца назапашваннем вадкасці ў сярэднім вуху, называецца эксудатыўным атытам.
У большасці выпадкаў пускавым механізмам захворвання з'яўляецца хранічны адэнаідыт. Але часам эксудатыўны атыт становіцца вынікам вострага запалення сярэдняга вуха (калі яно лечыцца без парацэнтэза).
Прыкладна да 5-гадовага ўзросту дзіця не ў стане адэкватна ацаніць і, адпаведна, апісаць свой стан. З часам ён і зусім можа прывыкнуць да адчування закладзенасці вуха і не звяртаць на яго ўвагі, нібы так і павінна быць.
Таму асаблівую пільнасць варта праявіць у першую чаргу бацькам малога. Абавязкова варта наведаць отарыналарынголага, калі вы бачыце, што дзіця:
Занадта легкадумна спісваць гэтыя сімптомы на няўважлівасць, разгубленасць, захопленасць дзіцяці нейкім заняткам, калі вы да яго звяртаецеся. У той час, пакуль вы супакойваеце сябе асаблівасцямі тэмпераменту дзіцяці, цалкам верагодна, у яго захоўваецца закаркаванне слыхавой трубы і працягваецца працэс эксудацыі.
Абавязкова варта наведаць урача, калі дзіця скардзіцца на боль у вушах (спачатку дзеці менавіта так успрымаюць адчуванне закладзенасці). Зусім іншае, што ў пачатковай стадыі эксудатыўнага атыту вуха мае здаровы выгляд: ні запалення, ні пачырванення барабаннай перапонкі. Так што бацькоўская назіральнасць – лепшы саюзнік урача, каб выявіць захворванне на самым раннім этапе.
Сапраўды паставіць або абвергнуць дыягназ эксудатыўнага атыту ўрач зможа, правёўшы імпедансаметрыю (або тымпанаметрыю).
У сучаснай отарыналарынгалогіі выкарыстоўваецца некалькі метадаў лячэння эксудатыўнага атыту.
Перш за ўсё гэта кансерватыўныя метады:
Існуе таксама хірургічны метад лячэння. Калі прычынай эксудатыўнага атыту з'яўляюцца адэноіды, своечасовае іх выдаленне хутка вырашае праблему: вадкасць выцякае праз слыхавую трубу – і слых аднаўляецца.
Мікрашунціраванне – аперацыя, пры якой дзіцёнку пад агульнай анестэзіяй праводзіцца надрэз барабаннай перапонкі, выдаляецца эксудат, пасля чаго ў адтуліну ўстаўляюць маленечкую трубачку (шунт). Гэта неабходна для таго, каб прадухіліць назапашванне вадкасці ў сярэднім вуху і забяспечыць яе адток. Калі працэс стабілізуецца, шунт выдаляецца. Звычайна гэта адбываецца на працягу 6-12 месяцаў. Адтуліна альбо зарастае самастойна, альбо экрануе (урач прыкрывае яе спецыяльным матэрыялам, пасля чаго разрэз хутка гоіцца). Аперацыя даволі бяскрыўдная і практычна не дае ўскладненняў у выглядзе рубцавання і нагнаенняў.
Самы лепшы спосаб абараніць слых і здароўе – не дапусціць развіццё эксудатыўнага атыту. Для гэтага трэба рэгулярна праходзіць прафілактычныя агляды ў лор-урача, своечасова звяртацца па дапамогу ў выпадку найменшых падазрэнняў на праблемы з вушамі і слыхам, у поўнай меры выконваць рэкамендацыі і прызначэнні ўрача. А пры неабходнасці пагадзіцца на адэнатамію. Будзьце здаровыя!
Прафесія медсястры запатрабаваная. IV Міжнародны саміт медыцынскіх сясцёр, які прайшоў у Мінску пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя, яшчэ раз даказаў гэта. У форуме прынялі ўдзел госці з усёй Беларусі: галоўныя і старшыя медыцынскія сёстры, якія займаюцца арганізацыяй медпрацэсу, і медсёстры-практыкі, якія штодзень працуюць побач з дактарамі.
На сёння тэмпы развіцця медыцынскіх тэхналогій у нашай краіне прад'яўляюць зусім новыя патрабаванні да медыцынскай сястры. Пераглядаецца сама роля медсястры ў сістэме аказання медыцынскай дапамогі.
Дзякуючы тэлемосту мерапрыемства адначасова адбывалася ў трох краінах і дзесяці гарадах: Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Пермі, Растове-на-Доне, Чэлябінску, Новасібірску, Алматы і Ніжневартаўску.
На саміце падымаліся пытанні пра медыцынскую этыку, прафесійныя навыкі медсястры і пашырэнне межаў яе самастойнай дзейнасці.
Сёння медсястра – гэта ўжо не проста выканаўца распараджэнняў і прызначэнняў урача, а самастойны ўдзельнік лячэбна-дыягнастычнага працэсу. Разам з тым расце і адказнасць за сваю працу.
Усяго было праведзена пяць тэматычных секцый. Секцыя «Прэаналітычны этап лабараторнай дыягностыкі ў працы медыцынскай сястры» была прысвечана прадухіленню лабараторных памылак з-за дэфектаў узяцця біяматэрыяла. На секцыі, прысвечанай прафесійнаму выгаранню, закранулі праблему барацьбы са стрэсам. На секцыі «Першая медыцынская (даўрачэбная) дапамога» засяродзілі ўвагу на асновах аказання першай медыцынскай дапамогі.
IV Міжнародны саміт медыцынскіх сясцёр яшчэ раз паказаў, што быць прафесійнай медсястрой - гэта заўсёды адказнасць за нечае жыццё. Таму выдатна, калі прафесія — гэта яшчэ і пакліканне!
Фота – Аксана Жураўлёва.
One fine body…