А ўсё ідзе, як заўсёды апошнім часам. Пара б ужо і прывыкнуць да неверагоднай хуткасці жыцця, да пэўнага сціскання сутак ледзь не ў два разы (па адчуваннях)... Але штораз заўважаеш гэта – і шчыра дзівішся.
Як?! Сёння – апошні дзень першага летняга месяца?! Пачакайце-пачакайце! Прабачце, а куды падзеўся чэрвень? Як гэта ён так прамільгнуў... хвастатай каметай?! Ужык – і няма... Пакуль мы імкнуліся схавацца ад пякучага сонца, аддыхацца дзесьці пад кандыцыянерамі, чэрвень ускочыў на свой электрычны самакат (ці нават монакола) – і панёсся. І ўжо не дагоніш, не вернеш... Эх... 30 дзён лета, дзе вы?! А ў адказ – цішыня.
І вось мы ўжо спяшаемся будаваць планы (блізкія і маштабныя) на ліпень, які сустракаем заўтра. І шчыра верым, што тут-то ўжо нічога не ўпусцім. Хопіць, навучаныя! Ды толькі зноў прагназуюць гарачыню, затым дажджы... І хацеў бы не залежаць ад капрызаў прыроды, ды ніяк. І зноўку думаем, як пражыць адзін спякотны дзень, а за ім – другі... Каб пасля, схамянуўшыся напрыканцы, чысла так 31-га, зноў схапіцца за галаву... Як?! Яшчэ трыццаці дзён... няма?! Эх, Лета-Лета!
А тым часам ліпень-хітрун ужо ціхенька схапіў з-пад павеці самакат (ці што там – монакола?!) старэйшага брата і прымяраецца... Трэніруецца, уяўляе, як будзе каціцца з горкі, арганізаванай Летам... Спыніся, ліпень! Не ляці! Дай пазахапляцца...
Цёплымі туманнымі альбо бадзёрымі роснымі світанкамі... Гуляннем рыбы на вадзе, калі разыходзяцца кругі – усё далей, далей... Першым зялёным (сваім!!!) агурочкам на градцы... Духмянай малінай, барвовай сакавітай вішняй, жоўтымі лісічкамі-сястрычкамі (грыбамі) у лесе... Пры ўмове, што лясы тыя ўсё ж адчыняць для наведванняў у бліжэйшы час. Рознакаляровымі лілеямі, ярка-жоўтымі кветкамі рудбекіі на дачы...
А купанне ў чыстым вадаёме, калі вада так пяшчотна абдымае і лашчыць?! А танцы пад цёплым летнім дажджом?! А духмяны вечар, у якім сплялося хараство гукаў, водараў і суцэльнага замілавання малюнкамі прыроды?!
Дык прытармазі крыху, ліпень! Ты ж – сярэдзіна, макаўка лета! Менавіта ты шчодра дорыш нам адно з самых таемных народна-прыродных святаў – Купалле. І гараць у ноч з шостага на сёмае вогнішчы, і шукаем мы ў лесе папараць-кветку... Штогод марна, але штогод – упарта, наперад, на пошукі! А сёмага, назіраючы, як сонца грае, спяшаемся назбіраць розных лекавых траў, шчыра верачы, што ў свята яны набіраюць асаблівую сілу...
12-га ліпеня мы ўшаноўваем святых Пятра і Паўла. І толькі ў нашых сілах зрабіць гэты дзень незвычайным і запамінальным, напоўненым мудрасцю і верай. 14-га ліпеня – Кузьма і Дзям’ян (Касьма і Даміян). Свята кавалёў! Ёсць, ёсць у нас нашчадкі славутых волатаў, перад якімі скараецца нават жалеза, нават самы магутны сплаў! Паназіраць за тым, як з бясформеннага кавалка нараджаецца металічная кветка, уся ў іскрынках агню... Вось дзе чараўніцтва, вось дзе сапраўдная магія!
І як тут не прыгадаць тое народнае, заўважанае і складзенае назіральнымі мудрымі продкамі пра гэты месяц, што дайшло і да нашых дзён: «Ліпень пякучы, але даручы», «Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе», «У ліпені з касой мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком», «Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае», «Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі».
Менавіта на гэты месяц мы звычайна ўскладаем вялікія надзеі, што атрымаецца адпачыць, хаця б падчас выхадных, пазагараць, пакупацца, пахадзіць басанож па расе... Папарыцца ў лазні карысным венікам ды з зёлкамі, папіць лекавай гарбаты... Аздаравіцца, каб надоўга хапіла. Ну што, заплануем усё гэта?! На ліпень?!:)
Нараджэнне блізнятаў – неверагодная падзея, якая цалкам змяняе жыццё не толькі бацькоў, але і іх старэйшых дзяцей. Яшчэ б! Ваша старэйшае, магчыма, прасіла сабе браціка ці сястрычку... А тут іх адразу двое (а часам і трое)!
Калі ўлічыць, што нават пры нараджэнні аднаго немаўляці бацькі свой асноўны час будуць аддаваць яму, дык у выпадку з'яўлення блізнятаў старэйшыя брат ці сястра з яшчэ большай верагоднасцю могуць адчуць востры недахоп увагі.
Бацькам важна зразумець, што менавіта яны павінны дапамагчы старэйшаму лягчэй перанесці змены ў яго жыцці, пабудаваць добрыя адносіны з блізнятамі, а таксама захаваць станоўчы мікраклімат у сям'і і сяброўскія ўзаемаадносіны. Бо нават для бабуль і дзядуляў з'яўленне блізнятаў адсуне клопат пра старэйшых ўнука ці ўнучку на другі план.
І няхай вашае старэйшае дзіця да нараджэння блізнятаў, безумоўна, было цэнтрам увагі і адзіным, вашыя правільныя паводзіны дапамогуць яму хутчэй адолець стрэс і наладзіць добрыя адносіны з малодшымі.
У будучым старэйшае дзіця і блізняты зробяцца адно для аднаго самымі блізкімі, вашай падтрымкай і апорай на доўгія гады!
Выдзяляць, не падзяляючы… Рэкамендацыі бацькам па выхаванню блізнятаў ад года да трох
Пашкоджаныя суставы, дзясны, хранічныя раны, рагавіцу ўжо сёння можна «нарасціць» і вярнуць у здаровы стан уласнымі ствалавымі клеткамі.
Як гэта адбываецца, журналісту Слушна распавялі ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут створана спецыяльнае медыцынскае падраздзяленне, дзе можна пракансультавацца наконт магчымасці такога лячэння.
Cтвалавыя клеткі здольныя самаўзнаўляцца і дыферэнцыравацца, гэта значыць ператварацца ў клеткі розных органаў і тканак. Яны захоўваюцца і функцыянуюць у дарослым арганізме, але з узростам іх становіцца меней.
— Выкарыстанне біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў (БМКП) на аснове ствалавых клетак дазволена беларускім заканадаўствам. Акрамя нашага Інстытута іх вытворчасцю займаюцца ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, РНПЦ трансфузіялогіі і РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Зараз у нашай краіне зацверджаныя каля 40 інструкцый, якія рэгламентуюць выкарыстанне мезенхімальных ствалавых клетак для лячэння розных захворванняў.
Што тычыцца ствалавых клетак з эмбрыёнаў, дык у Беларусі іх медыцынскае прымяненне забароненае, як і ў многіх краінах, бо яны здольныя выклікаць рост злаякасных пухлінаў.
У спецыяльным медыцынскім падраздзяленні Інстытута мезенхімальныя ствалавыя клеткі паспяхова прымяняюць па чатырох накірунках.
Гэтая методыка была ўхваленая Міністэрствам аховы здароўя Беларусі як эфектыўная і бяспечная ў 2018 годзе.
У Інстытуце адкрыты стаматалагічны кабінет, дзе лечаць захворванні перыядонту. Распрацоўкі вяліся сумесна з кафедрай артапедычнай стаматалогіі БелМАПА.
Сёння ў Інстытуце завяршаецца цікавы праект з афтальмолагамі па аднаўленні пашкоджання рагавіцы вока пасля хімічнага апёку або траўмаў.
Ствалавыя клеткі – не цуд, які можа дапамагчы ад усяго. Але гэта дадатковая магчымасць пераламаць сітуацыю ў хваробе, падкрэсліваюць вучоныя.
Названыя методыкі лячэння ў медыцынскім падраздзяленні Інстытута – платныя. Напрыклад, курс лячэння артрозу каштуе 4 тысячы рублёў. У параўнанні з коштам лячэння ў іншых краінах гэта нядорага. Напрыклад, па словах Андрэя Ганчарова, у Польшчы і Чэхіі гэта каштуе 5-6 тысяч еўра, у Германіі – больш за 10 тысяч, а ў ЗША і Ізраілі – некалькі дзесяткаў тысяч еўра. Аднак для беларусаў і такія расцэнкі – немалыя грошы. Чаму пакуль гэта столькі каштуе і ці будзе танней?
— Сёлета пачаўся праект па лячэнні чырвонай ваўчанкі, сур'ёзнага аўтаімуннага захворвання, якое дае ўскладненні на ўсе органы і прыводзіць да інваліднасці за кароткі перыяд. Плануецца асвоіць метад лячэння донарскімі ствалавымі клеткамі і пуліраванымі культурамі. Клеткі будуць забірацца ад некалькіх донараў, і на аснове самых жыццяздольных фармавацца БМКП, які можна выпускаць партыямі. Такія донарскія пуліраваныя культуры знізяць сабекошт БМКП у 3 разы як мінімум. Калі цяпер адна доза БМКП для лячэння чырвонай ваўчанкі каштуе каля 4 тысяч рублёў, дык будзе каля 1,3 тысячы рублёў.
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі прапануе сёння паслугу крыябанкінга – замарозку і шматгадовае захоўванне ўласных ствалавых клетак у спецыяльнай крыяячейцы. Навошта гэта трэба?
Сёння любы чалавек можа прыйсці ў Інстытут і здаць тлушчавую тканку для наступнага выдзялення ствалавых клетак. Паслуга новая і нязвыклая, пакуль ёю скарысталіся толькі з дзясятак чалавек. У кошт паслугі ўваходзіць забор матэрыялу (80 рублёў), працэдура крыякансервацыі – важна падрыхтаваць клеткі так, каб пры размарожванні яны засталіся жывымі (100 рублёў), і захоўванне (50 рублёў у год). Клеткі могуць захоўвацца дзесяцігоддзямі. Такі вось своеасаблівы дэпазіт здароўя.
Пра тое, як клеткавыя тэхналогіі дапамагаюць у лячэнні раку, чытайце ў наступным матэрыяле.
Фота – Алеся Лазарава
...Гляджу ў акно маршруткі – і мімаволі ўздрыгваю, калі заўважаю не дужа далёка ад дарогі белыя парасоны вяліі-і-і-знай расліны. Зноў баршчэўнік Сасноўскага трапляецца на вочы! Ён жа захоплівае ўсё больш і больш тэрыторый не толькі на лугах, у лясах, на зямлі сельгасарганізацый, але і там, дзе знаходзяцца месцы адпачынку. Дзе гуляюць дзеці, а яны такія ж цікаўныя...
Вы яшчэ не пазнаёміліся блізка з гэтай, на першы погляд, прыгожай і экзатычнай раслінай? Не ўзнікла жаданне адшчыпнуць з яе парасон альбо зрабіць са сцябліны... дудачку?! І не трэба! Бо баршчэўнік вас практычна «пакусае».
Не, не як крапіва! Яе ўздзеянне адчуваеш адразу. Каварства баршчэўніку ў тым, што напачатку вы нічога і не адчуеце. Нават можаце не заўважыць, як сок патрапіць на скуру. Але варта толькі вам апынуцца пад сонцам... Не хачу пужаць, але вынікі будуць вельмі адчувальнымі. Даволі страшнымі і вельмі балючымі.
Вось да гэтай расліны як найлепш падыходзіць крылатае: «Папярэджаны – значыць, узброены». Дык што ж хавае за ўласнай вонкавай прыгажосцю баршчэўнік Сасноўскага? Найперш – шматлікія біялагічна актыўныя рэчывы. А ў іх ліку – фуранакумарын. І калі апошнія разам з сокам трапляюць на скуру, дык пад уздзеяннем сонца выклікаюць моцныя апёкі.
І нават калі вы «паручкаліся» з баршчэўнікам увечары і не заўважылі гэтага, дык на наступны дзень пад сонцам сок пачне сваю ядавітую справу. У выніку вы адчуеце на пашкоджаных месцах моцны боль, затым згледзіце пачырваненне, а пасля – вялізныя пухіры. І яны не толькі будуць знікаць марудна, а могуць нават пакінуць на целе рубцы. А апёкі ад баршчэўніку атрымліваюцца I-III ступені!
Што рабіць, калі вы – наўмысна альбо ненаўмысна – усё ж пакраталі баршчэўнік, прайшлі праз яго зараснікі альбо скантактавалі з ім нейкім іншым чынам?!
Тут усё залежыць ад таго, заўважылі вы гэты момант, ведаеце пра шкоднасць расліны ці не.
Калі заўважылі і ведаеце... Адразу накрываем участак скуры, на які трапіў сок, чымсьці шчыльным (напрыклад, нацягваем на рукі рукавы) і стараемся не трапіць пад сонца, наколькі гэта магчыма. Дома мыем рукі з мылам, узбіваючы яго ў пену, услед – слабым растворам марганцоўкі, фурацыліну.
Пасля прамывання наносім слой сродку супраць апёкаў. Напрыклад, пантэнол альбо леваміколь. Калі вы алергік, лепей прыняць адразу антыгістамінны сродак. У прынцыпе, калі і не алергік, лепей таксама падстрахавацца (ведаю па ўласнаму вопыту, толькі сітуацыя была іншай).
Важна! Як мінімум двое сутак на пашкоджаны ўчастак не павінна трапляць сонца! Ніяк і нідзе! Але калі, нягледзячы на ўсе дзеянні, з’явіўся боль і пайшлі пухіры – неадкладна па медыцынскую дапамогу!
І сітуацыя №2. Калі пра ядавітасць баршчэўніку не ведалі, пасля кантакту і пападання соку на скуру засталіся пад сонцам альбо на наступны дзень выйшлі пад яго прамяні і адчулі сябе блага... А гэта можа быць і галавакружэнне, і проста галаўны боль, і павышэнне тэмпературы... Калі сілы яшчэ ёсць, звяртайцеся па медыцынскую дапамогу самастойна і неадкладна! Калі медустанова далёка альбо самаадчуванне ўжо не надта, лепей выклікаць «хуткую».
Калісьці баршчэўнік завезлі як культурную расліну, якая павінна была ісці на корм для кароў. Маўляў, будуць шмат есці – будуць даваць шмат малака. А сама расліна-то высокая, да трох метраў, і зялёнай масы з яе мора. Еш – не хачу... Але... Як высветлілася, малако атрымлівалася з прысмакам, даволі адчувальным. А сам баршчэўнік выявіўся не толькі небяспечным для людзей, катоў, сабак, але яшчэ і самым сапраўдным захопнікам! Рассяваецца далёка і хутка.
На тэрыторыі нашай Чэрвеньшчыны шмат месцаў, дзе ён раскашуе. І жыхары перыядычна скардзяцца на небяспечнае суседства. І «хіміяй» яго труцяць, і механічна (шляхам скошвання да рассейвання насення) знішчаюць. А ён усё жыве... Нават у Мінску!
Таму трэба быць вельмі асцярожнымі, згледзеўшы шыкоўныя зараснікі, на першы погляд незвычайныя і прыгожыя. Не ісці туды самім, нават дзеля цікавага фота, і не пускаць дзяцей. Не чапайце ніякім чынам – і тады ён вас «не ўкусіць».
Такім чынам, медыцынскае «закуліссе», пра якое ведаюць не ўсе. Штодня 800 медработнікаў і 250 валанцёраў (студэнтаў медыцынскіх ВНУ, якія валодаюць англійскай мовай) удзельнічаюць на мерапрыемствах па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў. У першыя дні па меддапамогу звярталіся каля 80 чалавек у суткі, падчас самых актыўных дзён, калі колькасць спартыўных мерапрыемстваў была максімальнай, – да 180 чалавек у суткі.
Акрамя таго, як патлумачыла Ірына Кірэева, вызначаныя цэнтры для аказання амбулаторнай дапамогі. Гэта, перш за ўсё, паліклініка ў вёсцы спартсменаў, Мінскі дыягнастычны цэнтр і РНПЦ спорту. Асобна выдзеленыя 7 медустаноў, у якіх ёсць магчымасць аказання стацыянарнай дапамогі для ўсіх кліенцкіх груп Еўрапейскіх гульняў.
Як падкрэсліла Наталля Жукава, важна ўлічваць тэрміны, тэхналогію захоўвання прадукцыі. Не павінен быць парушаны тэмпературны рэжым, выкананыя ўсе патрабаванні гігіены. Каб адсочваць гэтыя моманты, спецыялісты санэпідслужбы дзяжураць кругласутачна ў 3 змены. За харчблок у цэлым адказныя 850, а часам і 900 чалавек.
Фота – Яўген Крэч.
Відэа – Святлана Стахоўская, Генадзь Сукач, Вячаслаў Ганчароў.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
43 дні – менавіта столькі спатрэбілася ўдзельнікам дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom, каб пераадолець рэкордныя 200 тысяч кіламетраў. Менавіта такая адлегласць была заяўлена сёлета ініцыятарамі акцыі, якую арганізавала кампанія velcom | A1 у партнёрстве з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму нашай краіны і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
200 тысяч кіламетраў перавядуць у 200 тысяч рублёў. Яны будуць пералічаныя ў два цэнтры, у якіх навучаюцца дзеці-спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Адпаведныя сертыфікаты былі ўручаныя бенефіцырам 24 чэрвеня ў рамках медалёвай цырымоніі II Еўрапейскіх гульняў для лепшых лёгкаатлетаў. Кожная ўстанова атрымае па 100 тысяч рублёў.
У дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі беларусы, спартсмены-ўдзельнікі і нават госці II Еўрапейскіх гульняў. У скарбонку «Еўрапейскіх забегаў» былі ўключаныя ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі II Еўрапейскіх гульняў – 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя міру», якая прайшла па тэрыторыі Беларусі (звыш 7 тысяч 700 кіламетраў).
«Еўрапейскія забегі» #velcombegom прайшлі ў два этапы. Старт ініцыятыве быў дадзены разам з эстафетай «Полымя міру». І з 12 мая па 20 чэрвеня акцыя «пабыла» ў кожным рэгіёне рэспублікі, кожным буйным горадзе і знакавым для Беларусі месцы. Другі этап «Еўрапейскіх забегаў» стартаваў з пачаткам II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня.
Сярод тых, хто далучыўся да акцыі і зрабіў свой унёсак у вынік «Еўрапейскіх забегаў», – дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін, алімпійскі чэмпіён Аляксей Ягудзін, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы Марына Арзамасава, гімнастка, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Меліціна Станюта, славуты біятланіст Вадзім Сашурын, знакаміты кідальнік молата Іван Ціхан.
Не засталіся ў баку ад ініцыятывы і іншыя спартсмены: чэмпіён і шматразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў лыжніца Людміла Валчок, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў гімнастка Іна Жукава, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Сеуле лёгкаатлет Ігар Лапшын, славутая бягунка на доўгія дыстанцыі Вольга Мазуронак, беларускі хакеіст Аляксандр Кітараў... Праект падтрымалі алімпійская чэмпіёнка біятланістка Дынара Алімбекава, пераможца II Еўрапейскіх гульняў Эльвіра Герман ды іншыя.
Знайшлося месца падчас правядзення акцыі і для яркіх рэкордаў, незвычайных забегаў. Самым актыўным удзельнікам «Еўрапейскіх забегаў» стаў Пётр Рагойша. На яго рахунку – больш за тысячу кіламетраў. Прычым агульны яго ўклад у праект за апошнія 5 гадоў склаў больш за 10 тысяч кіламетраў.
Свае кіламетры ў агульны залік акцыі Святлана Пухаева «адправіла» з вяршыні Эльбруса, тысячы экскурсійных крокаў належаць старшакласнікам – удзельнікам праекта velcom YOUTH, якія наведалі канферэнцыю TEDx у Аўстрыі.
У адпаведнасці з умовамі, акцыя «Еўрапейскія забегі» працягваецца да самага заканчэння II Еўрапейскіх гульняў (па 30 чэрвеня). Гэта значыць, што кожны можа выходзіць на прабежкі, дзяліцца вынікамі ў сацыяльных сетках і дапамагаць у прасоўванні ідэі бегу ў мэтах дабрачыннасці.
Праект #velcombegom – дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom | A1. Яе мэта – дапамога дзецям і дзіцячым медыцынскім установам. Пачынаючы з 2015 года, такія забегі #velcombegom ладзяцца штогод. Па выніках усіх дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 700 тысяч рублёў атрымалі 18 устаноў нашай краіны.
Па дадзеных сусветнай статыстыкі, у 2016 годзе каля 275 млн чалавек, або прыкладна 5,6% насельніцтва Зямлі, ва ўзросце ад 15 да 64 гадоў хаця б аднойчы ўжывалі наркатычныя рэчывы. Па падліках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2015 годзе з-за ўжывання наркотыкаў памерлі каля 450 тысяч чалавек.
Пры гэтым частка смерцяў выкліканая менавіта ўжываннем наркотыкаў (напрыклад, перадазіроўкай). Разам з тым, больш за 62% падобных смяротных выпадкаў звязаныя з ужываннем наркотыкаў ускосна (выпадкі смерці ў выніку ВІЧ-інфекцыі, гепатыту С).
Штогод 26 чэрвеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам. Пра сітуацыю ў Беларусі і метады лячэння асоб, якія ўжываюць псіхатропныя рэчывы, а таксама пра новыя спосабы рэабілітацыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавялі:
Па словах Вячаслава Гранькова, пазіцыя СААЗ, як і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, заключаецца ў тым, што кожны чалавек, які пакутуе ад залежнасці, павінен атрымліваць поўны комплекс медыцынскіх паслуг. Эксперт распавёў пра важныя прынцыпы аказання дапамогі асобам, якія пакутуюць ад наркатычнай залежнасці. І ў ліку першых ён назваў даступнасць лячэння і яго «прывабнасць», або, іншымі словамі, забеспячэнне канфідэнцыяльнасці звароту ў медыцынскую ўстанову.
На яго думку, менавіта боязь «уцечкі» інфармацыі становіцца той прычынай, з-за якой многія нарказалежныя не спяшаюцца атрымліваць лячэнне. У пацверджанне сваіх слоў ён прывёў дадзеныя даследавання, якое было праведзена ў Рэспубліканскім цэнтры наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі. Так, у Мінску з 2012 па 2017 год колькасць ананімных зваротаў па наркалагічную дапамогу скарацілася ў пяць разоў.
Як адзначыў Генадзь Казакевіч, нягледзячы на тое, што ўзровень наркапагрозы ў краіне захоўваецца (па дадзеных МУС, рэальная колькасць наркаспажыўцоў у Беларусі складае не менш за 88,5 тысячы чалавек), праца праваахоўных органаў дае свае станоўчыя вынікі.
Звярнуў увагу Генадзь Казакевіч і на праблему стыгматызацыі нарказалежных у нашым грамадстве. Пры ўсім пры гэтым, падкрэсліў прадстаўнік МУС, памылкова меркаваць, што кожны нарказалежны, які звярнуўся да нарколагаў па дапамогу, аўтаматычна патрапіць у поле зроку МУС.
Як расказаў спецыяліст, МУС выступіла з ініцыятывай, якую падтрымалі міністэрства аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны. Прапанова датычыцца стварэння цэнтра працяглай медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб. Ён адчыніцца да заканчэння гэтага года на базе РНПЦ псіхічнага здароўя. Праграма рэабілітацыі будзе ўключаць як медыцынскі, так і сацыяльны складнік. Першапачаткова цэнтр будзе арыентаваны на Мінск і Мінскую вобласць.
Зараз ужо распрацаваная дарожная карта, пакрокава распісаныя абавязкі кожнага члена мультыдысцыплінарнай брыгады. Акрамя гэтага, для тых, хто будзе праходзіць у цэнтры лячэнне і рэабілітацыю, распрацаваная так званая індывідуальная «карта пацыента», якая ў далейшым будзе перадавацца супрацоўнікам, якія займаюцца працаўладкаваннем і занятасцю.
Дарэчы, яшчэ адна ініцыятыва, якую прапанавала МУС, тычыцца прафілактыкі наркаманіі сярод падлеткаў.
На інфармацыйным рэсурсе https://pomogut.by/ з'явіцца інфармацыя і для дзяцей.
Як патлумачыла Іна Белаец, лячэнне нарказалежных у нашай краіне ажыццяўляецца на бясплатнай і платнай аснове. Рэабілітацыйныя праграмы ў стацыянарах разлічаныя на 21-28 дзён.
Для наркаманаў, якія ўжываюць ін'екцыйныя наркотыкі, дзейнічаюць праграмы замяшчальнай тэрапіі (метадонам). Зараз у Міністэрстве аховы здароўя разглядаецца магчымасць правядзення замяшчальнай тэрапіі іншымі прэпаратамі. Усяго ў Беларусі дзейнічае 19 кабінетаў, у якіх ажыццяўляецца праграма замяшчальнай тэрапіі метадонам.
Лета – час, калі цвіце ліпа, у лясах пануе ягадны рай, а крылатыя руплівіцы забяспечваюць нас вельмі смачным і карысным прадуктам. Мёд… Не, не так… МЁД!!! Які ж гэта цуд, калі ён – свежанькі, бурштынавы, цягучы, салодкі – растае ў роце…
А памятаеце – у Якуба Коласа ў «Новай зямлі»?! «У летні поўдзень – была спёка – выходзіць рой, снуе высока…» Вось чамусьці так і хочацца пра пчол і іх здабытак гаварыць вершаванымі радкамі. Але калі назіраць за імі ў рэальнасці, дык толькі здалёк. Бо на джаленне (было пару разоў) асабіста ў мяне алергія…
Што з пчалінай «вытворчасці» я люблю болей за ўсё?! Мусіць… рамку. Соты з мёдам – гэта сапраўды рэч! Каштавалі?! Падабаецца?!:) Прапусціўшы адкатку мёду з рапсу (ён, лічу, на аматара), набываем кветкавы. Ну проста немагчыма ўтрымацца, каб не з’есці… неблагую колькасць!
Захапляюся смакам і, па завядзёнцы, прыгадваю, што ж у гэтым прадукце карыснага. Пра тое, што ў некаторых людзей праяўляецца на мёд алергія, памятаем, так?! Прычым яе праявы могуць быць досыць сур’ёзнымі: ад ацёку Квінке да анафілактычнага шоку. Таму лепей асцярожна і напачатку няшмат.
А вось калі ніякіх супрацьпаказанняў да ўжывання няма… Кубачак гарбаты і лыжка-другая мёду да яе – якое хараство! Сапраўдны рэлакс! 🙂 Вы мяне разумеце?!
Але вяртаемся да карыснага.
Урачы раяць ужываць мёд хворым на цукровы дыябет. Паколькі пачаліны прадукт утрымівае медзь, жалеза ды іншае, дык здольны павышаць гемаглабін.
Ён дапамагае таксама хуткаму ператраўліванню ежы, выводзіць з арганізма прадукты распаду, ачышчае ад таксінаў, шлакаў, радыенуклідаў.
Калісьці наша сучасная Чэрвеньшчына (старажытная Ігуменшчына), адкуль я родам і дзе жыву, славілася менавіта мёдам. Вялікая колькасць яе жыхароў былі бортнікамі,пчалярамі. Нездарма ў гербе горада – пяць пчол над кустом кветак. Многія і зараз працягваюць традыцыі продкаў – трымаюць шмат пчоласем’яў. Таму, напрыклад, у сябе на дачы з кветкамі я працую асцярожна: на іх крылатых працаўніц заўсёды поўна!
Хочаце быць бадзёрымі, энергічнымі, шмат паспяваць?! Ешце мёд альбо піце ваду з ім, разведзеным. Пра такі яго ўплыў на арганізм ведалі яшчэ ўдзельнікі Алімпіяды ў старажытнай Грэцыі. Шматлікія даследаванні выявілі таксама, што ўжыванне гэтага прадукту дапамагае знізіць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Вартая ўвагі прафілактыка інфарктаў ды інсультаў!
Між іншым, укусы пчол могуць быць і карыснымі. Пры ўмове, што гэта не выклікае алергічнай рэакцыі.
Памятаеце, у беларускім культавым кінафільме «Белыя росы»?! Калі галоўны герой просіць свайго малодшага сына, ролю якога выконваў (светлая яму памяць!) знакаміты Мікалай Карачанцаў, «паставіць» яму пчол на паясніцу?! І кажа, што лягчэй зрабілася…
Аказваецца, існуе нават цэлая схема кропак на целе чалавека, якія выкарыстоўваць для лячэння пчалінымі ўкусамі. Але самастойна, мне здаецца, лепей такую пчолатэрапію не спрабаваць прымяняць…
Падчас наступных летніх месяцаў мы яшчэ марым набыць мёд, сабраны пчоламі з ліпы і з грэчкі (паасобку). І яго адкатку ды продаж ужо анансавалі! Так што ў чаканні! І вам, сябры, прыемных хвілін з кубачкам гарбаты і сподачкам духмянага празрыстага шчасця!
Як пазбавіцца ад болевага сіндрому? Ці дапаможа мануальны тэрапеўт? Чым небяспечныя блакады? Чым выклікана храбусценне ў пазваночніку? Які від спорту не пашкодзіць?
На пытанні чытачоў адказалі Віталь Забароўскі, вядучы навуковы супрацоўнік неўралагічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, галоўны пазаштатны спецыяліст па мануальнай тэрапіі Міністэрства аховы здароўя, Іосіф Міхневіч, загадчык неўралагічнага аддзялення № 1 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, Аляксандр Бараноўскі, загадчык нейрахірургічнага аддзялення 5- й ГКБ, галоўны пазаштатны нейрахірург камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Пачатак анлайн-канферэнцыі тут.
Пасля спінальнай анестэзіі баліць паяснічны аддзел пазваночніка. Медыкаменты і фізіяпрацэдуры прыносяць часовае палягчэнне. Вынікі МРТ: маюцца прыкметы спандылаартрозу, у сегментах L3-S1 ёсць цыркулярныя пратрузіі дыскавертэбральных комплексаў, якія выступаюць у прасвет пазваночнага канала на 3-5 мм з нязначнай кампрэсіяй дуральнага мяшка. Пазваночны канал не звужаны. Заключэнне МРТ: дэгенератыўныя змены ў паяснічным аддзеле пазваночніка. Як пазбавіцца ад болевага сіндрому? Ці дапаможа мануальны тэрапеўт? Вольга
Ангіятрафанеўроз рук, выяўлена асіметрыя крованапаўнення ў перадплеччах і кісцях. Пры гэтым на МРТ– прыкметы ўмерана выяўленых дэгенератыўных змяненняў шыйнага аддзела пазваночніка. Вельмі мучаць адчуванні паколвання, здранцвенні, «поўзанні мурашак» на далонях. 2. Выяўлена грыжа (да 7 мм) у сегменце L5-S1. Боль злева ў паяснічна-крыжавым аддзеле, цяжка доўга сядзець, боль аддае ў пахвінную вобласць. Лячэнне і рэкамендаваныя мерапрыемствы праводзіліся, але беспаспяхова. Ці дапаможа мануальны тэрапеўт? Вольга
Віталь Забароўскі:
Ангіятрафанеўроз (хвароба, сіндром Рэйно) не з'яўляецца паказаннем да прызначэння мануальнай тэрапіі. Па другім пытанні: грыжа памерам 7 мм можа з'яўляцца супрацьпаказаннем да прымянення мануальнай тэрапіі ў выпадку, калі гэта фарамінальная грыжа – частка дыска, якая выпнулася, накіраваная ў міжпазванковую адтуліну і сцісквае карэньчык, які праходзіць у ім. Або калі грыжа накіраваная ў пазваночны канал (медыянная, парамедыянная) і памяншае яго пярэдне-задні памер да 14 мм і меней. Боль у пахвіне не звязаны з дадзенай грыжай, бо гэтую зону інервуе L1 карэньчык, не звязаны з сегментам L5-S1, у якім у вас выяўлена грыжа. Для ўдакладнення дыягназу можа спатрэбіцца абследаванне органаў малога таза, кансультацыя гінеколага і ўролага. Часта боль у гэтай вобласці таксама можа правакаваць артроз тазасцегнавых суставаў.
Праблема са спіной існуе 7 гадоў. Усё пачалося з невялікага храбусцення ў шыі. З гадамі храбусценне ўзмацнілася. Зараз спазміраваныя мышцы, з'явіўся істотны дыскамфорт у шыі, заціснутасць каўняровай зоны, турбуе паясніца з правага боку. Нядаўна знайшоў ролікі з Алегам Шадскім, вертэбролагам, вісцэральным тэрапеўтам. Ён упраўляе першы шыйны пазванок атлант – і спіна рэабілітуецца. Ці можна давяраць гэтаму метаду? Дзмітрый, 33 гады
Віталь Забароўскі:
Перш чым задавацца пытаннем, пачынаць ці не пачынаць лячэнне якім-небудзь «мадэрнавым» метадам, неабходна атрымаць кансультацыю класічнага неўролага або мануальнага тэрапеўта, якія абавязкова накіруюць вас на рэнтгенаўскае абследаванне або МРТ для вызначэння дыягназу і прызначаць эфектыўнае лячэнне.
Ці магчыма пасля аперацыі па выдаленні грыжы пазваночніка прымяненне мануальнай тэрапіі?
Віталь Забароўскі:
У выпадку пашкоджання дыска (прычына не такая ўжо і важная), яго фібратызацыя («гаенне») займае ад 9 да 16 месяцаў – у сярэднім адзін год. Гэткае павольнае «гаенне» звязана з тым, што міжпазванковы дыск – самае вялікае бессасудзістае ўтварэнне арганізма чалавека. Таму ў гэты прамежак часу непажадана занадта актыўнае механічнае (мануальнае) ўздзеянне на пашкоджаную зону. Мэтазгодна выкарыстанне мяккатканкавай тэхнікі мануальнай тэрапіі, а таксама трэніруючай тэрапіі для стварэння дастатковага мышачнага гарсэта ў зацікаўленай зоне, аднаўлення парушанага рухальнага стэрэатыпу з дапамогай спецыяльных практыкаванняў. У любым выпадку, магчымасць прымянення пэўнай мануальнай тэхнікі ўрач мануальнай тэрапіі вырашае індывідуальна.
Калегі кажуць, што я часта горблюся, выцягваю шыю наперад. Што вы параіце для карэкцыі паставы офіснаму работніку? Ці варта выкарыстоўваць карэктар паставы?
Віталь Забароўскі:
Выцягваць шыю наперад вельмі шкодна. Гэта звязана з тым, што пры нахіле галавы наперад усяго на 2,5 см ад правільнай пазіцыі нагрузка на пазваночнік павялічваецца на 0,5 кг. Таму мэтазгодна ўсталяваць на смартфон або камп'ютар спецыяльныя праграмы або проста запраграмаваць сігналы, якія гучаць праз пэўны час і будуць нагадваць пра неабходнасць займаць правільнае становішча: вонкавы слыхавы праход і тазасцегнавы сустаў павінны знаходзіцца практычна на вертыкальнай лініі. Карэктар паставы лепей выкарыстоўваць у выглядзе спецыяльнага прыстасавання – «майстра паставы», прылады ў выглядзе вялікай таблеткі, якая мацуецца на вопратцы. Пры адхіленні часткі цела ад правільнага становішча чуецца гукавы сігнал. Або прылада вібрыруе да таго часу, пакуль чалавек не зойме правільнае становішча. Праз пэўны час выпрацоўваецца звычка захоўваць правільную паставу, і неабходнасць у нашэнні прылады адпадае.
Якім відам спорту можна займацца, калі ёсць міжпазваночная грыжа, але яна не турбуе?
Аляксандр Бараноўскі і Іосіф Міхневіч:
Можна займацца любым спортам, але ён павінен выключаць вялікія восевыя нагрузкі на пазваночнік (штанга, паўэрліфтынг і г.д.). Асабліва добра: лячэбная гімнастыка, хада, у тым ліку скандынаўская, плаванне.
Ёсць грыжа Шморля, L4-L5. Пры абвастрэннях боль здымаў абязбольвальнымі, кропельніцамі. Але ў пэўны момант гэтыя дзеянні перасталі прыносіць палёгку, пачаўся яшчэ і перакос таза. Пры дапамозе якіх практыкаванняў вярнуць сабе паўнавартасны рух (без лекаў і аперацый)? Дзмітрый
Іосіф Міхневіч і Аляксандр Бараноўскі:
Рэкамендуем лячэбную гімнастыку лежачы, плаванне. Неабходныя практыкаванні на выцяжэнне пазваночнага слупа: падводнае выцяжэнне і сухое – на шведскай сценцы.
Ці рэальна такім спосабам, які рэкамендуе штангіст Андрэй Арамнаў, вылечыць грыжу? (Спартсмен на працягу 5 хвілін ляжыць на двух лавачках: плечы на адной, лыткі і ступні – на другой, а цела, такім чынам, вісіць над пустой прасторай. - Рэд.). Віталь
У мяне грыжа ў паяснічным аддзеле. Было абвастрэнне, доўга не праходзіла, зрабіла чатыры блакады. Ведаю, што некаторыя ўрачы супраць блакадаў. Чаму? Чым яны могуць быць небяспечныя?
Іосіф Міхневіч:
Пры правядзенні блакадаў трэба валодаць пэўнай тэхнікай. Існуе небяспека інфекцыйных ускладненняў і пашкоджання суседніх структур.
Чаму расце колькасць захворванняў апорна-рухальнага апарата і захворванняў на касцёва-мышачную дыстрафію? Праблемы ўжо выходзяць на першыя пазіцыі па маштабах рэцыдываў. Экалогія? Хацелася б пачуць меркаванне пра самарэгуляцыю і аднаўленне арганізма, у тым ліку рэпрадукцыі тканак і клетак, ажно да знікнення грыжаў і аднаўлення міжпазванковых дыскаў з-за змены ладу жыцця. Такое магчыма?
Іосіф Міхневіч:
Хваробаў касцёва-мышачнай сістэмы сапраўды становіцца больш. Прычыны шматлікія, у тым ліку і экалогія. Здаровы лад жыцця адназначна спрыяе самарэгуляцыі і аднаўленню арганізма. Грыжы дыскаў схільныя да эвалюцыі і знікаюць з часам пры правільным працоўным i рухальным рэжыме, захаванні правілаў эрганомікі.
Левабаковая парамедыянная сыходная грыжа дыска Л5_S1, якая выступае ў прасвет спіннамазгавога канала да 7 мм (шырыня асновы 8 мм кранія каузальны 12мм), адцясняючы нервовы карэньчык ззаду. Л 4_Л5 пратрузія да 3мм. Выяўлены болевы сіндром. Лячэнне доўжылася 4 месяцы. Зараз адчуваю здранцвенне, хутка стамляюся. Падкажыце ваша лячэнне.
Іосіф Міхневіч:
Рэкамендую лячэбную гімнастыку лежачы, плаванне, падводны душ-масаж.
Аляксандр Бараноўскі: У вашым выпадку найбольш мэтазгодна аператыўнае лячэнне – выдаленне грыжы міжпазванковага дыска.
Ці можа міжпазваночная грыжа даваць боль у спіне і схватачны боль унізе жывата? Таццяна, 36 гадоў
Чым выклікана храбусценне ў пазваночніку? Гэта солі? І што рабіць? Вольга
Іосіф Міхневіч:
Храбусценне ў пазваночніку выклікана зменамі ў міжпазванковых суставах. Неабходная кансультацыя рэўматолага.
Грыжа паяснічнага аддзела L3-L2 моцна не турбавала, пакуль не вырашыў скінуць трохі вагі. За 2 тыдні скінуў 8 кг (з 92 кг). Пры гэтым актыўна рабіў несілавыя практыкаванні (агульная фізкультура). Праз месяц з'явіўся боль у спіне, які пераходзіў у суставы ніжніх канечнасцяў (тазасцегнавага, каленнага, пальцаў ног, рук і плечавога сустава). Боль прагрэсуе з кожным днём, нестэроідныя прэпараты моцнага эфекту не даюць. Ці магчыма, што мой цяперашні стан, боль у спіне выкліканыя рэзкім змяненнем рацыёну харчавання і стратай вагі?
Іосіф Міхневіч:
У вас клініка паражэння суставаў. Патрэбна кансультацыя рэўматолага.
МРТ паяснічна-крыжавога аддзела выявіла зрушэнне пазванкоў. Лакалізацыя болю – правы пах нагі. Потым унутраны бок правага сцягна. Далей – правы каленны сустаў, затым вандроўны цягнучы боль па ўнутраным баку лыткі. А затым тупы пякучы боль у вобласці костачкі на галенастопе. Часам «дацягваецца» да пальцаў правай нагі. Боль не адступае. Што гэта можа быць і што параіце?
Іосіф Міхневіч:
У вас клініка паражэння L4 карэньчыка. Неабходная кансультацыя неўролага і падбор лячэння.
Аляксандр Бараноўскі: Дадзеныя МРТ неабходна пракансультаваць у артапеда-траўматолага, а затым пракансультавацца ў неўролага і нейрахірурга.
Турбуе моцны боль у паяснічным і крыжавым аддзелах пазваночніка, моцная скаванасць рухаў у перыяд абвастрэння. Якія даследаванні вы рэкамендуеце і да якога канкрэтна спецыялiста трэба звяртацца (траўматолаг, хірург, неўрапатолаг)?
Іосіф Міхневіч і Аляксандр Бараноўскі:
Трэба здаць агульны аналіз крыві і МРТ паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка. У залежнасці ад вынікаў будзе зразумела, да якога спецыяліста звяртацца. Але спачатку дакладна трэба да неўролага.
У мяне міжпазваночная грыжа л4-л5 памерам 9мм. Ляжаў у шпіталі ў снежні 2018, але ўсё роўна баліць правая нага. Якія рэкамендацыі вы дасце?
Аляксандр Бараноўскі:
Неабходна яшчэ раз прайсці курсавое лячэнне ў неўралагічным аддзяленні. Затым абавязкова паўтарыць МРТ паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка і пракансультавацца з нейрахірургам.
Падкажыце, як аднавіць органы таза пасля аперацыі на секвестрыраваную грыжу? Была зроблена аперацыя на дыску L5S1 у сёлетнім сакавіку экстрана. Пачалося здранцвенне правай ступні, ягадзіц і пахвіны. Праблема засталася. Не магу хадзіць натуральна ў прыбіральню, пастаянныя запоры, няма пазываў. Што можна зрабіць? Алег
Аляксандр Бараноўскі:
Гэтыя змены патрабуюць паўторнага курса лячэння ў неўралагічным аддзяленні стацыянара.
На працягу 3-4 месяцаў адчуваю перыядычны боль у паяснічным аддзеле спіны. Калі зрабіць МРТ гэтай часткі спіны, ці дапаможа гэта зразумець, у чым справа? Калі так, дык дзе гэта можна зрабіць? Уладзімір
Іосіф Міхневіч:
МРТ паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка дапаможа высветліць прычыну. Дадзенае абследаванне можна выканаць у медыцынскіх цэнтрах Мінска або ў бальніцах горада, дзе маюцца апараты МРТ.
Фота экспертаў – Яўген Крэч.
Гледзячы на Ію, цяжка паверыць, што калісьці яе жыццё вісела на валаску. Абаяльная і неверагодна пазітыўная, такая, з якой невылечны дыягназ не стасуецца зусім.
Між тым, прыроджаная імунная паломка на працягу доўгіх 15 гадоў, пакуль спецыялісты шукалі прычыну зацяжных інфекцый, непрыкметна высмоктвала з яе жыццёвыя сілы. Ужо потым урачы дзівіліся: як яна наогул змагла столькі пражыць без неабходнай, жыццёва важнай тэрапіі?!
Але Ія не проста змагла. Яна скончыла ВНУ, выйшла замуж, нарадзіла дачку... І навучылася жыць са сваім захворваннем.
Першасныя імунадэфіцыты (ПІД) – група цяжкіх генетычных захворванняў, выкліканых парушэннем аднаго або некалькіх імунных механізмаў абароны. Зараз ідэнтыфікавана больш за 350 розных формаў ПІД. Усе яны даволі складана дыягнастуюцца.
Вучоныя сцвярджаюць, што прычынай многіх хвароб з'яўляюцца нервы і стрэс. У маёй гісторыі спускавым кручком для пачатку хваробы стала смерць таты. Ён пайшоў з жыцця сам, на наступны дзень пасля майго дня нараджэння. Мне споўнілася 14 гадоў.
Гэта быў велізарны стрэс для мяне. Доўгі час я назапашвала віну, што магла штосьці зрабіць у той сітуацыі.
Спатрэбілася дапамога псіхолагаў, каб разабрацца ў такой траўме. Але і па сёння гэта вельмі цяжкая для мяне тэма. Падчас збору анамнэзу зрабілася зразумелым, што менавіта пасля гэтага я пачала часцей хварэць.
Хаця ў дзяцінстве практычна ні на што не хварэла. І нават жаўтуха, на якую перахварэлі мае брат і сястра, мяне не зачапіла. А тут раптам адзін за адным наваліліся атыты, пастаянныя насмаркі... Адчуванне, што яны не спыняліся ніколі.
Значна пазней, калі мне быў афіцыйна выстаўлены дыягназ ПІД па тыпу агульнага варыябельнага імунадэфіцыту, урачы адзначалі, што яму ўласцівая адсутнасць інфекцыйных захворванняў у дзяцінстве. Пры гэтым праявіцца ўпершыню ён можа і ў 15 гадоў, і ў 20, і ў 30-40, калі адбыўся нейкі штуршок.
З кожным годам праблемы са здароўем дадаваліся. Я паступіла ў сталічны педінстытут, але ўжо з 2-га курса стала пастаянным пацыентам 33-й студэнцкай паліклінікі і 4-й гарадской клінічнай бальніцы. Да рынітаў-атытаў дадаліся гаймарыты. Прычым хвароба прымала такія формы, што праколы ўжо не дапамагалі.
Урачы настойліва рэкамендавалі аперацыю. Пасля заканчэння ВНУ і абароны дыплома ўсе раз'ехаліся адпачываць, а я легла ў бальніцу на аперацыю – гаймаратамію і адэноідэктамію.
Пасля, з надзеяй, што зараз усё будзе добра, я паехала на працу па мэтавым накіраванні ў свой родны раён. Гэта быў няпросты перыяд: праца ў дзіцячым доме, складаныя дзеці.
Па першым часе, пакуль не далі інтэрнат, даводзілася пешшу хадзіць дадому 5 км у любое надвор'е.
У першую ж зіму падхапіла грып, які даў ўскладненне – я практычна страціла слых. Адразу патэлефанавала ўрачу, які мяне аперыраваў.
Ён загадаў тэрмінова прыязджаць, але праз суткі, пакуль даехала, я не чула наогул нічога.
Па-сапраўднаму было страшна, што слых не адновіцца. На шчасце, усё абышлося, але ўрачы рэкамендавалі зрабіць яшчэ некалькі аперацый: часткова выдаліць слізістую абалонку насавых пазух, каб вызваліць дыханне (канхатамія), рассячы спайкі, якія ўтварыліся ў выніку папярэдніх аперацый (сінехіятамія), правесці аперацыю на грэбні перагародкі носа. Я выконвала рэкамендацыі ўрачоў, бо таксама думала, што ўсе праблемы ад носа.
І ўсё часцей чула: нарадзіць табе трэба. Зменіцца гарманальны фон, знікнуць праблемы… Пра імуналогію тады ніхто нічога яшчэ дакладна не ведаў.
Калі падышоў да заканчэння тэрмін абавязковай адпрацоўкі, будучы муж зрабіў мне прапанову. Але перад самым вяселлем я паспела трапіць у Барысаўскую бальніцу з найцяжэйшым бранхітам і падазрэннем на пнеўманію.
Арганізм пачаў ужо даваць сур'ёзныя збоі… Потым было вясельнае падарожжа ў Балгарыю, з якога я вярнулася не толькі з атытам і гаймарытам, але і з пнеўманіяй.
Не паспела ачуняць – рэцыдыў, затым яшчэ адзін... Тры найцяжэйшыя запаленні лёгкіх з крывахарканнем. І ніхто не мог даць выразнага адказу і зразумець прычыну, што са мной, чаму лячэнне не дае выніку. Тады я сама пачала шукаць адказы – запісалася на кансультацыю ў тубдыспансэр.
Мяне паклалі для абследавання і ўжо рыхтавалі да бронхаскапіі, калі высветлілася, што я ў цікавым становішчы. Бронхаскапію не зрабілі, выпісалі са словамі: спачатку вырашайце, што рабіць з цяжарнасцю.
Большасць урачоў казалі: маўляў, навошта табе гэта трэба?! У цябе столькі праблем са здароўем, трэба іх вырашыць. Народзіш потым... Нават участковы гінеколаг заявіў: «Калі б размова ішла пра маю сваячку, я б параіў ёй зрабіць аборт».
Тут нехаця пачынаеш губляцца і думаць: а можа, і праўда, лепей пачакаць?!
З іншага боку, страшна, ці змагу наогул потым зацяжарыць. Мяне падтрымала сястра, і я вырашыла: буду нараджаць.
Не скажу, што цяжарнасць давалася лёгка: уласныя болькі не адпускалі. Але неяк выхадзіла, вынасіла.
Дачка нарадзілася крыху раней за тэрмін, 8-месячнай, праз кесарава сячэнне. Малюсенькая такая – 2.100. Я карміла яе грудзьмі 1 год і 9 месяцаў. Усё баялася, што маленькая, хацела, каб падужэла. І – так, праславуты гарманальны фон памяняўся. Можа, таму мяне ў гэты перыяд амаль нічога не турбавала.
Але як толькі выйшла на працу ў школу, усё пачалося па новай. Адна пнеўманія, другая... Бясконцыя бальнічныя... Натуральна, нікому не хацелася мець такога настаўніка і працаўніка. Школу давялося пакінуць.
На той момант мой стан быў такім, што я нармальна сябе адчувала толькі на антыбіётыках. Як толькі пераставала піць таблеткі, праз 3 дні хваробы вярталіся.
Вось кажуць: антыбіётыкі – дрэнна, а я іх ела пачкамі. Па 2 тыдні, потым 3 дні адмены – і ўсё зноўку. У маёй сітуацыі пытанне, добра гэта ці дрэнна, не стаяла. Альбо я заб'ю інфекцыю «дрэннымі» антыбіётыкамі, альбо інфекцыя заб'е мяне. Вядома, не без наступстваў, але іншага выйсця не было.
Пасля чарговай пнеўманіі, якая не паддавалася лячэнню, мой урач у шпіталі МУС Наталля Аляксандраўна Ткачэнка звярнула ўвагу, што ў біяхімічным аналізе крыві моцна паніжаны бялок. Парэкамендавала здаць імунаграму. Аналіз тады рабілі толькі ў 10-й бальніцы Мінска.
Калі вынікі былі атрыманыя, Наталля Аляксандраўна накіравала мяне на кансультацыю да Максіма Міхайлавіча Абражэвіча (цяпер – загадчык 1-га тэрапеўтычнага аддзялення Цэнтральнай паліклінікі МУС). Ён захапляўся імуналогіяй, мог хаця б штосьці патлумачыць. Паглядзеўшы аналіз, ён сказаў: «У вас імунадэфіцыт, ён невылечны, гэта на ўсё жыццё. Патрэбна пажыццёвая тэрапія імунаглабулінам». Але паставіць дыягназ афіцыйна і прызначыць лячэнне не мог – не яго кампетэнцыя.
І я працягнула лячэнне ад атытаў, бранхітаў і пнеўманій, яшчэ напоўніцу не ўсведамляючы сур'ёзнасць становішча…
Але чарговае запаленне лёгкіх давяло сітуацыю да крытычнай – антыбіётыкі не дапамагалі зусім. І тады я вярнулася да Абражэвіча па параду: што рабіць?
Як урач, які цікавіцца імуналогіяй, ён быў у курсе, што ў гэты перыяд у Беларусі пачалі ўсё часцей выяўляць дзяцей з першасным імунадэфіцытам. Таму распавёў пра мяне калегам з РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і папрасіў дапамагчы. Там пагадзіліся ўзяць мой аналіз на даследаванне. Для статыстыкі: калі ў перыяд з 1990-га па 2001-ы гады было выяўлена з ПІД усяго 18 дзяцей, дык з 2001 па 2012 – ужо 150 чалавек.
Праз тыдзень з РНПЦ прыйшоў адказ: папрасілі пераздаць аналіз, бо ў першым паказчыкі імунаглабулінаў практычна нулявыя. Вырашылі, што памылка, дажыць да 29 гадоў з такімі нерэальна.
Імунаглабуліны– бялковыя злучэнні плазмы крыві, якія фактычна фарміруюць імунітэт, г.зн. абарону арганізма ад шкоднага ўздзеяння патагенных мікраарганізмаў. Няма імунаглабулінаў – няма імунітэту.
Пераздала аналіз. Паказчык быў яшчэ горшым. Імунаглабуліну М (IgM) не было наогул – 0,00; IgА – 0,08; IgG – 0,82.
Мяне тэрмінова выклікалі ў РНПЦ ДАГІ. Сабралі анамнэз, перш за ўсё распытаўшыся пра дачку. Абследавалі яе і паставілі пад назіранне. І, нарэшце, тут мне афіцыйна пацвердзілі дыягназ – першасны імунадэфіцыт (АВІН – агульная варыябельная імунная недастатковасць). Але гэта дзіцячая клініка. Таму дыягназ быццам бы афіцыйны, але не легітымны. І лячыць мяне тут таксама не маглі, толькі напісалі рэкамендацыі. Але я вельмі ўдзячная ўрачам РНПЦ ДАГІ, бо потым гэтае заключэнне і рэкамендацыі вельмі мне дапамаглі.
Пацвердзілі дыягназ кансіліумам ужо ў Рэспубліканскім шпіталі МУС, куды я загрымела з чарговай пнеўманіяй. Тады ж вызначылі 3-ю групу інваліднасці (праз 2 гады яе «абцяжарылі» да 2-й працоўнай).
Лячэнне – тэрміновая замяшчальная тэрапія донарскім імунаглабулінам. Пажыццёва. Толькі дзе яе ўзяць? Ніхто не ведаў.
У аптэках імунаглабуліну няма. У Расіі прэпарат быў, але каштаваў вар'яцкіх грошай. Як яго прывезці? Як капаць? Дзе ў нас лечаць такіх людзей?
Пытанняў – мора. Адказаў – нуль. У цябе на руках малое дзіця, а ты не ведаеш, што цябе чакае заўтра. Вось калі страшна зрабілася па-сапраўднаму.
Але мне шанцуе на добрых людзей па жыцці, якім я бясконца ўдзячная. Загадчыца аддзялення ў Цэнтральнай паліклініцы МУС Натэла Кемалаўна Байрамава напісала дзясяткі лістоў у розныя інстанцыі, узнімаючы пытанне аб маім лячэнні і забеспячэнні неабходнымі прэпаратамі; хадзіла на прыёмы ў Міністэрства аховы здароўя; абзвоньвала сваіх калег...
У канчатковым выніку яна дамаглася майго прыёму ў тагачаснага першага намесніка міністра аховы здароўя Віктара Калбанава. Убачыўшы стос перапісак, той сваім рашэннем і подпісам замацаваў мяне за гематалагічным аддзяленнем 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.
Перапіска і хаджэнне па кабінетах занялі роўна год – у снежні 2005-га мне паставілі дыягназ, у снежні 2006-га я атрымала сваю першую кропельніцу. Гэты год я жыла на мяжы – узровень імунаглабулінаў быў нулявым.
Лячэнне прызначалі, гледзячы на вопыт расійскіх калег і нашых дзіцячых імунолагаў. Здараліся перабоі з тэндэрам: капацца праз 2 тыдні, а лекі не закупленыя... Цяжкім быў і сам працэс.
Кожныя 2 тыдні трэба было класціся ў бальніцу. Да гэтага здаць імунаграму, узяць накірунак у гематолага (імунолагаў яшчэ не было), падпісаць яго ў загадчыка гематалагічнага аддзялення.
Потым на наступны дзень праз прыёмнае аддзяленне аформіцца ў стацыянар, прайсці агляд і атрымаць прызначэнне. І толькі пасля гэтага ставяць кропельніцу. І ты цэлы дзень ляжыш пад ёй!
Пасля таго, як пракапаешся, зноў здаеш аналіз, каб урач бачыў, як падняўся ўзровень імунаглабулінаў.
Гэты шлях трэба было праходзіць перад кожнай працэдурай. Кожныя 2 тыдні. Дома я практычна не бывала.
Акрамя таго, лячэнне давала пабочны эфект: турбавала тахікардыя, тэмпература ўзнімалася, было пастаяннае адчуванне фізічнай стомленасці, як быццам вагоны разгружала...
Так доўжылася 2 гады, пакуль атрымалася выйсці з крытычных лічбаў і можна было капацца ў дзённым стацыянары.
Паступова цікавасць да імуналогіі вырасла, з'явіліся спецыялісты. ПІД пачалі дыягнаставаць часцей. Зрабілася зразумелым, што гэта праблема, якой трэба займацца ўшчыльную.
У 2010 годзе было створанае Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне пацыентаў з першасным імунадэфіцытам «Выратуем імунітэт». З'явілася лагістыка ў абследаванні, дыягностыцы і лячэнні людзей з ПІД.
Так, я была адна з першых, хто пракладваў, прабіваў гэты шлях у адзіночку. Дзецям прасцей – яны траплялі ў Бараўляны ў РНПЦ ДАГІ, там дыягназ ставілі хутчэй. А тыя, у каго ПІД адкрываўся ў дарослым узросце, праходзілі такі ж складаны шлях. Або не даходзілі да дыягназу і проста паміралі ад інфекцый. Так што мне, нягледзячы на букет хранічных болек, можна сказаць, яшчэ пашанцавала.
Маё сапраўднае жыццё і атрыманне лячэння ў параўнанні з тым, якімі яны былі 15 гадоў таму, – неба і зямля. Галоўнае – я прыняла сваё захворванне і навучылася з ім жыць.
Зараз стаю на дыспансерным уліку ў імунолага ў Мінскім кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры. Раз у месяц здаю аналіз за тыдзень да кропельніц.
Урач-імунолаг глядзіць узровень імунаглабулінаў, вызначае дозу насычэння. Цяпер у мяне лепшы паказчык – ніжняя мяжа нармальных значэнняў. Гэта тое, чаго атрымалася дабіцца за 13 гадоў бесперапыннай тэрапіі.
Капаю 2 дні па паўдня 1 раз у месяц – так лягчэй, чым адзін раз увесь дзень. Штогод праходжу дыспансэрнае абследаванне асноўных спецыялістаў.
Пры неабходнасці для дарослых ёсць аддзяленне імунапаталогіі ў РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека ў Гомелі.
Зараз я радзей хварэю, таму і антыбіётыкаў п'ю значна меней. У бальніцах, акрамя як на кропельніцах, не бываю: ні з бранхітамі, ні з пнеўманіямі. Раней і гаворкі не было пра наведванне якіхсьці людных грамадскіх месцаў – кіно, тэатраў – з-за занадта высокай рызыкі падхапіць інфекцыю. З лячэннем гэта сталася магчымым.
І, нарэшце, пасля 6-гадовага перапынку я змагла выйсці на працу!
Як ні дзіўна, не адчуваю, што хвароба ў мяне забрала частку жыцця, не шкадую аб мінулым. Так, былі складаныя перыяды, шмат часу пайшло на бальніцы. Але гэтыя выпрабаванні загартавалі і дапамаглі зрабіцца мацнейшай...
Мне давялося адмовіцца ад працы ў школе, але не магу сказаць, што моцна шкадую. Тое, чым я займаюся зараз, мне таксама вельмі падабаецца (Ія працуе ў аддзеле рэкламы ў спецыялізаваным выданні – заўв.В.М.).
І, вядома ж, увесь гэты час мяне падтрымлівала мая сям’я, родныя, без якіх я б не справілася…
Дачка ёсць, і гэта самая вялікая мая радасць. Гэта шчасце – бачыць яе поспехі. Вядома, таксама маюцца праблемы са здароўем. У яе лёгкая форма ПІДа, селектыўны імунадэфіцыт, калі не патрэбная замяшчальная тэрапія імунаглабуліну. І я вучу яе быць моцнай і не здавацца болькам.
Муж падтрымлівае мяне ва ўсім. Сёлета ў нас юбілей – 20 гадоў у шлюбе плюс 6 гадоў дружбы да шлюбу. І ўвесь гэты час ён побач, самая верная і надзейная мая апора.
Так, у мяне былі перыяды сур'ёзных дэпрэсій, калі не хацелася жыць. Калі фізічна ціснуў цяжар дыягназу, невядомасць, праблемы з лячэннем, калі з мінулага ўсплывала пачуццё віны за смерць таты...
Але, напэўна, родныя, якія былі побач, пачатае нарэшце лячэнне, выхад у грамадства, сацыялізацыя, стасункі з псіхолагам, прыняцце сваёй хваробы і матывацыя быць прыкладам для іншых – усё гэта акумулявалася. Складвалася ў якуюсьці ўнутраную скарбонку, пазітыў нарастаў.
І я цяпер думаю, што, напэўна, мая місія – падтрымліваць такіх жа, як я, людзей, паказваць ім пракладзены мной шлях да лячэння і нармальнага жыцця.
Невядома, як будзе паводзіць сябе захворванне, але пакуль ёсць сілы, стараюся паспець зрабіць як мага больш. Каб нагнаць тое, што было ўпушчана, пакуль я ляжала ў бальніцах і спрабавала выкараскацца.
Таму я не магла застацца ў баку ад грамадскай дзейнасці і бяру актыўны ўдзел у працы пацыенцкай арганізацыі. Каб іншым не давялося праходзіць такі ж складаны і доўгі шлях ад пастаноўкі дыягназу да атрымання лячэння.
Вядома, цяпер няма такіх складанасцяў, якія былі ў мяне. Імунаграму можна зрабіць у любым медцэнтры, ёсць імунолагі, неабходныя лекі. Але колькасць пацыентаў з першасным імунадэфіцытам расце, і ўзнікаюць іншыя пытанні, якія разам вырашыць значна лягчэй, чым у адзіночку.
Паводле апошніх звестак, у Беларусі 523 чалавекі з першасным імунадэфіцытам. У асноўным, гэта дзеці да 18 гадоў – 310 чалавек.
Старэйшыя за 18 гадоў – 213. З іх 66 чалавек даведаліся пра свой дыягназ пасля 30 гадоў.
У большасці дарослых з-за позняй дыягностыкі ПІД многія хваробы перайшлі ў хранічную форму, і таму здароўе патрабуе асаблівай увагі, рэабілітацыі.
Фундатараў у нашай арганізацыі практычна няма. Пры такім становішчы весці якуюсьці актыўную дзейнасць вельмі складана. Тым не менш, за 9 гадоў існавання РГА «Выратуем імунітэт» мы шмат чаго змаглі дамагчыся: нас ведаюць у Міністэрстве аховы здароўя, у Мінюсце, у Беларусі і за мяжой; наш відэаролік «Дапамажыце знайсці дзіця» нікога не пакідае абыякавым. І што такое ПІД, вядома зараз не толькі вузкім спецыялістам.
У параўнанні з іншымі краінамі ў нашых пацыентаў справы ідуць не самым горшым чынам. У Беларусі зарэгістраваныя 3 прэпараты: Біявен, Актагам і падскурны Гаманорм (яго выкарыстоўваюць пакуль толькі для дзяцей). Усе лекі закупляюцца за кошт дзяржавы.
За апошнія 5 гадоў Беларусь дасягнула вялікіх поспехаў у аказанні дапамогі пацыентам з першасным імунадэфіцытам. Але мы марым пра большае: пра магчымасці сучаснага альтэрнатыўнага лячэння для ўсіх (таго ж увядзення імунаглабуліну падскурна). Пакуль вырашаем пытанне, каб гэты метад тэрапіі захоўвалі дзецям, якія пераходзяць у дарослую ўзроставую групу.
Нам хацелася б большай дасведчанасці і насцярожанасці ўрачоў да захворвання. І, вядома, мы хочам большай падтрымкі з боку грамадства.
У Расіі Цімур Бекмамбетаў у 2006 годзе заснаваў фонд дапамогі дзецям і дарослым з парушэннямі імунітэту «Сланечнік». Яго дзейнасць падтрымліваюць актыўныя грамадскія дзеячы, палітыкі, зоркі шоу-бізнэсу.
У нас пакуль рух тычыцца па большай частцы толькі тых, хто непасрэдна сутыкнуўся з праблемай: саміх пацыентаў, іх родных і ўрачоў…
Таму я больш не хаваю сваё захворванне, кажу пра яго адкрыта. Растлумачваю тым, хто не ведае, што ПІД – гэта не СНІД, а генетычная паломка; што існуе больш за 350 формаў імунадэфіцыту (ад цяжкіх і смяротна небяспечных, калі дапамагчы можа толькі перасадка касцявога мозгу, да больш лёгкіх, якія не патрабуюць замяшчальнай тэрапіі); тлумачу, чаму важная ранняя дыягностыка.
Староннім здаецца: ну што такога, звычайныя прастуды-бранхіты, хаця і ўвесь час, – гэта ж глупства. А насамрэч пад «звычайную» прастуду можа маскіравацца вельмі сур'ёзнае захворванне. І гэта важна зразумець.
Чым раней яно будзе дыягнаставана, тым больш шанцаў на доўгае і паўнавартаснае жыццё.
Не варта замыкацца ў сабе і ў адзіночку перажываць сваю хваробу. На ўласным вопыце ведаю: захворванне трэба прыняць, вывучыць, у пэўным сэнсе пасябраваць з ім, але не даць яму ўзяць верх над сабой.
Калі ёсць невырашальныя пытанні – не здавайцеся. Шукайце, пытайцеся, прасіце, стукайцеся – і абавязкова адчыняцца дзверы, дзе вы знойдзеце адказ і дзе вам працягнуць руку дапамогі.
Што такое ПІД і як яго выявіць, можна прачытаць тут і тут.
Фота – Віталь Гіль.
...І еш, вядома ж! Пабольш! Памятаеце, як у дзяцінстве казалі мама і бабуля пра ягады?! «Назапашвайся вітамінамі!» А яшчэ калі ёсць магчымасць збіраць іх і спажываць свежанькімі... Во дзе сапраўднае летняе лясное ягаднае шчасце!:)
Так, я менавіта пра ягады лясныя. Ці, як іх называюць па-іншаму, дзікарослыя. Якія мы з братам прывучаныя збіраць з самага маленства. Праўда, не ведаю, ці перамагла б зараз у чэмпіянаце па збору тых жа чарніц, але для сябе атрымліваецца назбіраць неблагую колькасць за адносна невялікі час. Пры ўмове, што ягады ёсць. Але калі іх і няшмат, таксама не крытычна. Бо мы прывучаныя збіраць літаральна па ягадцы.
Гэта вітаміны А, В, С ды іншыя, яблычная, воцатная і аскарбінавая кіслата, пекцін, клятчатка, жалеза, кальцый, магній плюс (з асцярожнасцю хворым на цукровы дыябет!) цукар. Прычым апошні, сцвярджаюць даследчыкі, у даволі значнай колькасці. Хаця асабіста я не магу ўявіць, каб блага зрабілася ад суніц. Але, кажуць, усё можа здарыцца. Па-першае, калі без меры, а па-другое, суніцы ўсё ж у пэўным сэнсе алерген.
А як прыемна іх збіраць, асабліва на лясных палянах! Там, дзе такія месцейкі не дужа зацененыя дрэвамі, ягады і паспяваюць раней тэрміну.
Напрыклад, 6 чэрвеня, як я распавядала ўжо тут. А што датычыцца чырвоных сунічных дываноў, дык самыя вялікія, мабыць, мы даволі даўно бачылі з мамай на Смалявіччыне, калі вазілі школьнікаў на адпачынак у санаторый.
Вось дзе было сапраўды хараство нерэальнае! Санаторый размяшчаўся глыбока ў лесе, не так-то проста было туды дабрацца. Да навакольных населеных пунктаў таксама далекавата. Таму практычна сунічны запаведнік мы там убачылі, сапраўдны ягадны рай! Дзе рэальна было б назбіраць і 10-літровае вядро гэтых ягад, калі б мелася такая магчымасць...
А паласавацца суніцамі дык і вельмі карысна! І найперш гэта прафілактыка авітамінозу і заўчаснага старэння. Вучоныя нават даказалі, што гэтыя ягады не даюць развівацца запаленчым працэсам у кішэчніку, таму іх раяць ужываць пры запорах ды іншых кішэчных расстройствах. А таксама пры захворваннях крыві, прастудзе, нервовым знясіленні.
Калі хочаце пахудзець, ешце суніцы! Яны, апрача іншага аказваюць добры ўплыў на шчытападобную залозу і перашкаджаюць разбурэнню сятчаткі вока. І гэта я толькі ўзгадала пра пэўную карысць ад свежых ягад! А яшчэ ж іх сушаць. І нарыхтоўваюць у пару лісце – таксама вельмі і вельмі карыснае, калі прымяняць яго правільна і – памятаеце?! – шчыра верыць у ва ўласцівасці і іх дабратворны ўплыў на арганізм.
Калі ўжо загаварылі пра карыснае ўздзеянне на зрок, дык чэмпіён тут бясспрэчны – чарніцы! Якія ўжо ёсць, паспелі! Сёлета нашмат раней, чым звычайна! Праўда, пра тое, наколькі іх шмат у лясах Чэрвеньшчыны, пакуль сказаць не магу: лес-то зачынены... У сувязі з пажаранебяспечным перыядам. Але паколькі прайшлі ўжо дажджы... У чаканні! А пакуль бацькі патроху збіраюць чарніцы непадалёк – у лесапарку.
Што ж вядома пра чарніцы? Што карыснае яны ўтрымліваюць?
Тыя ж вітаміны А, В, С, фосфар, калій, хром, жалеза, марганец (рэгулюе вугляводны абмен). Чарніцы, як і суніцы, умацоўваюць імунітэт. А яшчэ – сценкі сасудаў, памяць, нармалізуюць абмен рэчываў, папярэджваюць утварэнне злаякасных пухлінаў... І вось гэта і ёсць карысныя ягады для дыябетыкаў, паколькі падтрымліваюць бяспечны ўзровень цукру ў крыві. І яшчэ шмат-шмат-шмат усяго! Знаходзім у сеціве і чытаем!
Але, вядома ж, вялікіх цудаў не чакайце. Вучоныя сцвярджаюць, што чарніцы сапраўды могуць дапамагчы пры дальназоркасці, блізарукасці, астыгматызме, папярэдзіць кан’юнктывіт, паляпшаюць кровазварот у сятчатцы вока, сілкаванне вочнага яблыка... Але не справяцца з катарактай, парушэннямі зрокавага нерва...
Самае цікавае, што наш арганізм засвойвае карысныя рэчывы з адной невялікай дозы. Таму калі вы захочаце (і зможаце!) за раз з’есці вядро чарніц, карысць у 10 разоў не ўзрасце! Дастатковая доза ў дзень – 3-4 сталовыя лыжкі ягад, і лепей іх есці раніцай, нашча. Што мы, уласна кажучы, ужо і робім – другі год, у сезон...
Прычым спажываць варта штодня на працягу 4-7 тыдняў. І карысныя рэчывы яшчэ павінны назапасіцца ў арганізме! І толькі пасля праявіцца. Адчувальна.
Але ж чарніцы збіраць прасцей – іх на кусціку больш! Асабліва калі трапляеш у месца, дзе да цябе ніхто не быў. І ўмееш збіраць дзвюма рукамі адначасова (я ўмею – ад мамы навучылася даўным-даўно!) Ляпата! Здаецца, ягады самі скачуць у вядзерца! 🙂
Так што, калі ёсць магчымасць, збірайцеся ў лес! Рыхтуйце правільную вопратку, каб абцяжарыць доступ кляшчам ды камарам, бярыце з сабою рэпелент... І прыемных усім уражанняў ад наведвання ягаднага раю!:)
Анамальная спякота, якая прыйшла ў Беларусь, шмат каго прымусіла шукаць выратаванне ад пякучых промняў сонца ля вадаёмаў. На жаль, адзначаюць спецыялісты, такі адпачынак спалучаны з пэўнай небяспекай. Купанне ў не прызначаных для гэтага месцах, празмернае ўжыванне алкагольных напояў – усё гэта прыводзіць да даволі сумных наступстваў.
Несуцяшальная статыстыка няшчасных выпадкаў на вадзе стала падставай для сустрэчы з журналістамі спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, ДАІ і Асвода. Эксперты яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспечных паводзінаў ля вадаёмаў і распавялі, як без наступстваў для здароўя перажыць спякоту.
Толькі з пачатку купальнага сезона патанулі 42 чалавекі, у тым ліку 6 непаўналетніх, распавёў старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на вадзе Анвар Ігамбердыеў. Прычым 90% утапленняў адбываецца ў забароненых для купання месцах. Многія з загінулых былі ў стане алкагольнага ап'янення.
Вада не даруе бестурботнасці. Часам адзін скачок у яе – і чалавек на ўсё жыццё застаецца прыкаваным да інваліднай каляскі.
У сваю чаргу вядучы навуковы супрацоўнік неўралагічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Глеб Забродзец дадаў, што ў летні перыяд значна павялічваецца колькасць траўмаў шыйнага аддзела пазваночніка. Часцяком гэта звязана з тым, што адпачывальнікі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, не кантралююць сітуацыю, не могуць паўнавартасна ацаніць уваход у ваду і вугал нырання, а таксама скачуць у ваду ў не абсталяваных для гэтага месцах.
У анамальную спякоту больш 30°С усе сістэмы і органы нашага арганізма працуюць з павышанай нагрузкай, асабліва сардэчна-сасудзістая сістэма. Павышаецца потавыдзяленне. З потам наш арганізм губляе карысныя мінералы і рэчывы, якія дапамагаюць працы сардэчнай мышцы і сасудам. Можа наступіць абязводжванне. Лепшая прафілактыка гэтага стану – піць шмат вадкасці.
Калі ўсё ж такі вы вырашылі выпіць алкаголь, спецыяліст параіла ўжываць яго моцна разведзеным, напрыклад, з вялікай колькасцю лёду. І пачакаць прахалоднага часу сутак, калі не будзе пякучых сонечных промняў. Разам з тым, лепей за ўсё спатольвае смагу чыстая вада.
Як адзначыла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова, у спякоту ў чалавека рассейваецца ўвага. Ён робіцца запаволеным, зніжаецца хуткасць рэакцыі, можа ўзнікнуць галавакружэнне і дрымотнасць. Гэта трэба ўлічваць падчас кіравання транспартным сродкам. Бо такі стан не дазволіць дакладна зрэагаваць на пазаштатную сітуацыю, якая можа ўзнікнуць на дарозе.
Аляксандра Папова нагадала таксама пра фактары рызыкі на дарозе, якія могуць узнікнуць у сонечнае спякотнае надвор'е.
Спецыяліст акцэнтавала таксама ўвагу на тым, наколькі небяспечна пакідаць дзяцей і жывёл у прыпаркаваных машынах, нават прыадчыніўшы форткі.
One fine body…