Да вывучэння каранавіруснай інфекцыі прыцягнутыя лепшыя вучоныя, і ўжо ёсць сур'ёзныя вынікі. Дакладна даказана: цынк і селен – важныя элементы ў прафілактыцы COVID-19. Яны таксама ўплываюць на цяжар цячэння захворвання, перашкаджаюць развіццю ўскладненняў.
– Наша цела, па сутнасці, складаецца з розных мікраэлементаў, і таму мы востра адчуваем іх дэфіцыт альбо лішак. Год таму расійскія вучоныя апублікавалі вынікі даследаванняў, якія даказваюць, што прэпараты і прадукты з утрыманнем цынку дапамагаюць прадухіліць развіццё цяжкіх выпадкаў COVID-19, – распавёў Анатоль Скальны, загадчык лабараторыі малекулярнай дыеталогіі Першага МДМУ імя І.М.Сечанава (Масква), прафесар, доктар мед.навук.
Гэтыя ды іншыя факты пра важнасць макра- і мікраэлементаў, вітамінаў у прафілактыцы і лячэнні каранавіруснай інфекцыі былі агучаныя падчас Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі «Медыцынская рэабілітацыя пры COVID-19: посткавідны сіндром».
У групе рызыкі:
Еўрапейскія вучоныя правялі маштабнае даследаванне і высветлілі, што людзі ва ўзросце 65+, якія прымалі штодня па 5 мг цынку, значна радзей хварэлі, а працягласць іх жыцця павялічылася.
У асноўным, гэта інфекцыйныя захворванні (у тым ліку прастудныя, пнеўманіі), хваробы эндакрыннай і нервовай сістэмаў, органаў кровазвароту, стрававання і апорна-рухальнага апарата. Недахоп Zn уплывае як на прыроджаны, так і на набыты імунітэт.
Што тычыцца каранавіруснай інфекцыі, дык у тых, хто мае дэфіцыт цынку, селену і вітаміну D, яна, як правіла, працякае ўмерана альбо цяжка.
Селен – другі па значнасці мікраэлемент, цесна звязаны з цячэннем і зыходам COVID-19. Дэфіцыт селену павышае рызыку мутацый віруса ў клетках, інфекцыя звычайна працякае цяжка.
Прафесар Анатоль Скальны адзначыў, што хворыя з цяжкімі формамі пнеўманіі, якія знаходзяцца на ШВЛ, папраўляліся значна хутчэй, калі, апроч іншага лячэння, атрымлівалі селен у высокіх дозах.
Цікавае даследаванне правялі ў Кітаі, дзе ў мясцовасці з нізкім узроўнем селену ў глебах пражываюць каля 400 млн чалавек. Вывучыўшы змест мікраэлементаў у валасах жыхароў, вучоныя высветлілі: выпадкаў COVID-19 у рэгіёне тым больш, чым ніжэйшы ўзровень селену ў глебе (адпаведна, і ў ежы). І неспрыяльных зыходаў сярод людзей, якія хварэлі на каранавірусную інфекцыю, у такой зоне больш.
Па дадзеных урачоў, акрамя цынку і селену, важную ролю ў прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі адыгрываюць вітаміны D, A, C, а таксама кальцый, жалеза і магній.
Важна! Не прымайце самастойна ніякіх прэпаратаў, не параіўшыся з урачом! Найбольш дакладнае ўтрыманне мікраэлементаў у арганізме пакажа разгорнуты аналіз крыві.
Зацікавіў мяне Дзень сумленнасці (альбо праўдзівасці). Ён жа – Сусветны ці Міжнародны, які адзначаецца сёння. Увогуле-то ў ЗША. Але чым не нагода і нам пра тое пагаварыць? А таксама пра падман і яго ўплыў на здароўе. Дарэчы, а вы часта падманваеце каго-небудзь? І чаму? Прызнавайцеся! 🙂
А вось насамрэч прызнавацца ў падмане, нават самому сабе, бывае так няпроста… Што ўжо казаць пра тое, каб прызнацца іншаму… Знаходзяцца тысячы апраўданняў! Наўрад ці ёсць на свеце хаця б адзін чалавек, які ніколі ў жыцці не падманваў бы… Якімі б абгрунтаванымі прычыны для таго падману ні былі…
А ці магчыма цэлы дзень не падманваць нікога, нідзе і ніяк?! Нават у дробязях? Дык давайце сёння гэта і праверым. Толькі, даруйце за каламбур, сумленна-сумленна, добра?! 🙂
Часцяком можна пачуць: «Маніць – як дыхае». Альбо дыяметральна супрацьлеглае: «Крыштальна сумленны (праўдзівы) чалавек». Зразумела, што і тое, і другое ў пэўнай ступені – перабольшанне. А праўда, як заўсёды, дзесьці пасярэдзіне…
Але і падманы сапраўды бываюць рознымі. Адна справа – не сказаць чалавеку пра яго смяротную хваробу. Хаця апошнім часам па прыкладзе, прынятым на Захадзе, настойліва раяць не хаваць гэтую праўду. Не ведаю… Складаныя ў мяне адносіны… А другая справа – калі, скажам, муж падманвае жонку, завёўшы каханку, што ён затрымліваецца на працы.
Мне ў сувязі з гэтым, даруйце, прыгадаўся адзін вядомы анекдот… пра палітычнага дзеяча. Называць яго не буду, але сутнасць такая. Маўляў, хітры які! Жонцы сказаў, што да каханкі, каханцы – што да жонкі, а сам… у бібліятэку! 🙂 І гэта самы цудоўны падман, калі яго можна так назваць! Шкада толькі, што ў большасці сваёй падманы зусім не такія мілыя і бяскрыўдныя…
У інтэрнэце існуе шмат парадаў, як вызначыць, што чалавек цябе падманвае. Бо нават людзі з жалезнымі, сталёвымі нервамі ўсё роўна могуць сябе выдаць – неўсвядомленымі жэстамі, мімікай.
Самае-самае прыкметнае – гэта, напрыклад, вочы, якія бегаюць. Чалавек у гэты час пазірае ўверх ці ўлева. Альбо, наадварот, можа безадрыўна глядзець вам у вочы. Рукі ў замок, рукі ў кішэнях, моцна сціскаць мабільнік, сумку, іншы прадмет – тое ж. Ну, і голас… Голас, яго дрыжанне, няўпэўненае маўленне, калі падман трэба прыдумаць у гэты ж момант…
А вы ведаеце, што той, хто падманвае пастаянна, будзе адчуваць сябе ўсё горш і горш?! Прычым як псіхічна, так і фізічна. Так і псіхасаматыку можна такую выдаць – ой-ёй!
У той момант, калі мы манім, цела выдзяляе гармон картызол. А літаральна ў бліжэйшыя 10 хвілін мозг пачынае перагружацца, як камп’ютар, бо трэба ж памятаць, дзе праўда, а дзе – мана. Плюс – адрозніваць адно ад другога і не заблытацца. У рэшце рэшт, чалавек, які падмануў, сам можа раззлавацца!
А затым, часцей за ўсё, той, хто падмануў, пачынае пакутаваць з-за пачуцця віны. Настолькі, што можа насамрэч згубіць спакой і сон. А што адбываецца з чалавекам, які нармальна не спіць, мы таксама ведаем…
Ну што, пужаць далей?! J ОК! А далей падманшчыка можа накрыць стрэс! Асабліва, калі падман быў сур’ёзны, а не так, у бібліятэку прайсціся… Стрэс – гэта галаўны боль, бяссонніца, дэпрэсія. І есці не хочацца, і жыццё не мілае. Ды ці варты падман таго?!
Між іншым, ва ўніверсітэце Нотр-Дам (якая прыгожая назва!) у Індыяне вывучалі наступствы ілжы. Толькі не простай, а паталагічнай. 110 чалавек падзялілі на дзве групы. Адной прапанавалі не падманваць, і людзі пагадзіліся. А другой не сказалі нічога.
Праз 10 тыдняў ва ўдзельнікаў першай групы эксперыменту амаль напалову знізіўся ўзровень стрэсу, неспакою, зменшыліся праявы галаўнога болю, праблемы са страваваннем. А ўсяго толькі – перастаць падманваць! Варта задумацца: а можа, некаторыя нашыя фізічныя праблемы якраз з-за гэтага?!
Тэма – вельмі аб’ёмная. За адзін раз усяго і не напішаш. Таму проста прапаную сёння вам, шаноўныя сябры, зладзіць свой, асабісты Дзень сумленнасці. Можна – занатоўваць дасягненні, можна – запамінаць. Але абавязкова – сачыць і аналізаваць. Усім – удачы! 🙂
Ужыванне любых дозаў спіртнога на фоне прыёму лекаў не толькі павялічвае рызыку ўзнікнення пабочных эфектаў. Гэта можа таксама ўплываць на клінічную карціну захворвання, пагаршаць стан чалавека і ўводзіць у зман урача (асабліва, калі пацыент не лічыць патрэбным расказаць пра тое, што пры выпадку дазволіў сабе чарку-другую). Таму піць алкаголь у перыяд актыўнага альбо падтрымліваючага лячэння нельга, і мы пра гэта пісалі ўжо.
Этылавы спірт уплывае на механізм злучэння і транспарціроўкі лекавага рэчыва, адпаведна, змяняе яго дзеянне: можа аслабляць, узмацняць альбо наогул аказваць супрацьлеглы эфект. На прыкладзе найбольш распаўсюджаных лекавых сродкаў тлумачым простымі словамі, як гэта працуе.
Артэрыяльная гіпертэнзія – адна з самых распаўсюджаных сардэчна-сасудзiстых паталогій. Ад яе пакутуе практычна палова дарослага насельніцтва Беларусі (каля 45%). Добрая навіна ў тым, што захворванне кантраляванае і пры належным стаўленні пацыента працягласць і якасць жыцця практычна не церпяць.
Праблема заключаецца ў тым, што неабходна пастаянна і правільна прымаць лекі. Зразумела, піць алкаголь пры гэтым нельга. І вось чаму.
Сіла скарачэнняў сардэчнай мышцы, з якой сэрца выштурхоўвае порцыю крыві, стварае сісталічны (верхні) ціск.
Дысталічны (ніжні) ціск абумоўлены работай сасудаў – іх эластычнасцю, здольнасцю пашырыцца пад ціскам крыві, якая выштурхоўваецца, і вярнуцца ў зыходны стан. Прынята лічыць, што нармальны ціск здаровага чалавека – 120/80.
Трапляючы ў арганізм, алкаголь змяняе ціск, незалежна ад таго, ёсць у чалавека з ім праблемы ці не. Што робіць алкаголь? Праз усяго некалькі хвілін пасля таго, як чалавек выпіў, алкаголь трапляе ў мозг і «выключае» тармазныя нейроны. Пры гэтым тонус сасудаў у сэрцы часцей за ўсё ўзмацняецца. Каб пераадолець супраціў, праштурхоўваючы кроў, сэрцу неабходна больш магутна скарачацца. Як следства, ціск расце.
У некаторых людзей тонус сасудаў, наадварот, расслабляецца, сэрцу ўжо не трэба скарачацца са звыклай частатой і сілай. Ціск зніжаецца.
У любым выпадку пры прыёме алкаголю ціск пачынае відазмяняцца нават у здаровага чалавека.
Прычынай артэрыяльнай гіпертэнзіі альбо гіпатэнзіі могуць быць празмерныя ці недастатковыя скарачэнні сардэчнай мышцы, слабасць сасудаў, абумоўленыя праблемамі, звязанымі не толькі непасрэдна з паталогіяй самога сэрца, але і іншымі органамі і сістэмамі: абменам рэчываў, ныркамі і г.д.
Каб трымаць ціск у норме, неабходна пастаянна прымаць лекі, прызначаныя ўрачом з улікам першапрычыны такога стану. Піць алкаголь, прымаючы таблеткі ад ціску, нельга, бо, змяняючы тонус сасудаў сэрца, ён можа шматкроць узмацняць іх дзеянне.
Калі лекі накіраваныя на зніжэнне тонусу сасудаў, алкаголь можа справакаваць значна больш моцны і хуткі эфект і выклікаць рэзкае падзенне ціску, ажно да страты прытомнасці. Калі дзеянне лекавых сродкаў павінна стымуляваць тонус сасудаў, алкаголь яго ўзмоцніць. І праблема нізкага ціску трансфармуецца ў праблему высокага.
Абсалютна дакладна спрагназаваць, ці адбудзецца гэта насамрэч, пры якой дозе алкаголю і з якімі наступствамі, нельга. Але верагоднасць таго, што кактэйль з лекаў ад ціску і алкаголю можа апынуцца ў прамым сэнсе забойным, ёсць заўсёды. І пра гэта трэба памятаць.
Лячэбны эфект псіхатропных лекавых сродкаў (больш вядомых як транквілізатары), дасягаецца за кошт іх уздзеяння на цэнтральную і перыферычную нервовую сістэму, г.зн. на мозг і тыя нервовыя канчаткі і спляценні, якія знаходзяцца па-за яго межамі.
У транквілізатараў некалькі эфектаў: снатворны, седатыўны (заспакаяльны), анксіялітычны (які зніжае трывожнасць), міярэлаксуючы (расслабляльны) і супрацьсутаргавы. Такія прэпараты часта прызначаюць для лячэння цяжкіх формаў бяссонніцы, дэпрэсій, трывожных і панічных расстройстваў і г.д.
Калі ў перыяд лячэння псіхатропнымі лекавымі сродкамі чалавек ужывае алкаголь, іх дзеянне шматкроць узмацняецца, што можа прывесці ажно да незваротных наступстваў. Напрыклад, чалавек можа заснуць і не прачнуцца.
Альбо міярэлаксуючы эфект транквілізатараў, шматкроць узмоцнены алкаголем, «выключыць» дыхальную мышцу і чалавек загіне ад спынення дыхання (нават своечасовае падключэнне да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх не гарантуе выратаванне).
Печань – мабыць, самы незвычайны орган у арганізме чалавека, у тым сэнсе, што яна валодае дзіўнымі здольнасцямі да рэгенерацыі – самааднаўлення. Умоўна кажучы, калі печань падзяліць на 8 частак, 7 выкінуць, а адну пакінуць, орган праз пэўны час адновіцца і будзе нармальна функцыянаваць.
Шкоду печані ў стане нанесці па вялікім рахунку толькі... вірус гепатыту, лекі і алкаголь. А ўявіце, што ў чалавека гепатыт С, ён прымае антырэтравірусную тэрапію, але тут з'явілася важкая падстава... выпіць.
Вірус гепатыту С – самы распаўсюджаны і самы агрэсіўны. Без лячэння пацыента чакае незайздросны лёс – цыроз ці рак печані і гібель. Вакцыны ад гепатыту С няма. Затое ёсць эфектыўныя лекі, якія перамагаюць вірус нават у запушчаных выпадках.
Але, трэба сказаць, што антырэтравірусная тэрапія даволі агрэсіўная. Для яе мішэнь – клеткі печані, туды накіроўваюцца дзеючыя рэчывы лекавых прэпаратаў. Яны забіваюць вірус, але заадно пашкоджваюць і самі клеткі печані. Але гэта паўбяды, улічваючы здольнасць органа да самааднаўлення. Але калі дадаць алкаголь...
90% аб'ёму этылавага спірту, які трапляе ў арганізм звонку, бярэ на сябе менавіта печань. Менавіта тут сінтэзуюцца ферменты-антыдоты, якія адказваюць за распад і вывядзенне этылавага спірту: алкагольдэгідрагеназа і ацэтальдэгідрагеназа. Чалавек выпівае – печань прыходзіць у стан «баявой гатоўнасці», пачынаючы з усіх сіл працаваць.
Што адбываецца з хворым органам, які вымушаны працаваць на знос? Так і ёсць – ён вельмі хутка выходзіць са строю. Г.зн., у гэтым выпадку алкаголь не столькі ўплывае на дзеянне лекавых прэпаратаў ад гепатыту, колькі нагружае хворы орган, у разы ўзмацняючы тым самым пашкоджвальнае дзеянне ад небяспечнага віруса і таксічных прэпаратаў.
Колькі працягне ў такім рэжыме печань, адназначна нельга сказаць. Але дакладна нядоўга.
Што тычыцца алкагольнай хваробы печані, дык спіртное тут і яд, і лекі. Калі пры дыягнаставанай хваробе чалавек працягвае піць, алкаголь дзейнічае як яд і разбурае орган. Калі чалавек перастае піць алкаголь і захоўвае цвярозасць пры любых абставінах – гэта і ёсць лекі.
Сямейнай пары без відавочных праблемаў са здароўем любы рэпрадуктолаг будзе настойліва рэкамендаваць хаця б за месяц да зачацця дзіцяці не ўжываць алкаголь. Сямейнай пары з рэпрадуктыўнымі праблемамі пра алкаголь давядзецца забыцца на значна большы тэрмін. І ўсё нездарма.
Акрамя таго, што алкаголь будзе зводзіць да нуля дзеянне лекавых прэпаратаў, ён сам па сабе супрацьпаказаны, калі пытанне стаіць аб зачацці і нараджэнні здаровага дзіцяці.
Алкаголь як дэпрэсант падаўляе актыўнасць сперматазоідаў і здольнасць яйцаклеткі да стварэння зіготы. Калі гаворка пра мужчыну, дык сперматазоіды ў прысутнасці алкаголю ў арганізме з вялікім намаганнем і меншай верагоднасцю дабяруцца да мэты – яйцаклеткі. Але нават калі дабяруцца, яшчэ трэба падумаць, радавацца гэтаму ці не.
Этанол з лёгкасцю пераадольвае ўсе ахоўныя бар'еры, дасягае генетычнага матэрыялу, які закладзены ў сперматазоідзе, і змяняе яго. Адсюль зачатыя ў стане алкагольнага ап'янення дзеці – гэта амаль 100-працэнтная рызыка прыроджаных паталогій, ажно да выродлівасці. Бо алкаголь як тэратагенны яд вельмі магутны.
З жанчынамі ўсё гэтак жа, толькі горш. Мала таго, што алкаголь без намаганняў пранікае ў яйцаклетку. У жанчын набор яйцаклетак адзін на ўсё жыццё, не аднаўляльны, разлічаны яшчэ пры яе ўласным зачацці. Калі будучая мама злоўжывала алкаголем, а потым узялася за розум, рэзерв яйцаклетак, які панёс страты за гэты час, не адновіцца.
Акрамя таго, чым большы пітны стаж, тым ніжэйшая здольнасць да апладнення (заўважым, гаворка не ідзе пра непрабуднае, запойнае п'янства – дастаткова піць патроху, але рэгулярна).
Таму жанчыне, якая марыць пра дзіця, наогул не варта піць алкаголь. Мужчыну таксама не варта, але калі ўжо няма сіл, дык хаця б на працягу месяца да зачацця трэба захоўваць абсалютную цвярозасць.
Умоўна лічыцца, што ўплыў алкаголю на сперму захоўваецца каля двух тыдняў. Але трэба ўлічваць, што абменныя працэсы ва ўсіх розныя. Камусьці трэба больш часу на аднаўленне спермы, камусьці – меней. Таму агульная рэкамендацыя – месяц, які папярэднічае зачаццю, і больш.
Ці можна забыцца на рызыку заражэння, атрымаўшы прышчэпку ад каранавіруса? Які імунітэт фарміруюць новыя вакцыны? Ці ёсць супрацьпаказанні? Ці абавязкова ўводзіць дзве дозы прэпарата? Якімі вакцынамі прышчапляюць?
Па тлумачэнні журналіст інфармацыйнага партала Здаровыя людзі звярнулася да загадчыцы аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Веранікі Высоцкай.
У паліклініку па месцы жыхарства. Для гэтага можна патэлефанаваць, прыйсці самастойна альбо пакінуць заяўку анлайн.
Для вакцынацыі выкарыстоўваюцца:
Вакцыны, якія выкарыстоўваюцца, не ўтрымліваюць жывы вірус, таму ў выніку ўвядзення прэпарата нельга захварэць на COVID-19. Памылкай з'яўляецца і тое, што тыя, хто ўжо прышчапіўся, могуць выдзяляць «вакцынны» вірус SARS-CoV-2.
Напрыклад, вакцына «Гам-КАВІД-Вак» вырабленая біятэхналагічным шляхам без выкарыстання патагеннага для чалавека віруса SARS-CoV-2.
Для таго, каб сфарміраваўся спецыфічны імунітэт пасля ўвядзення першай дозы вакцыны, неабходны час. Улічваючы гэты факт, ёсць верагоднасць заражэння вірусам у дні да альбо пасля ін'екцыі. Паўнавартасны спецыфічны імунітэт фарміруецца праз 7-21 дзень пасля поўнага курса вакцынацыі (увядзенне 2-х дозаў прэпарата).
Вакцынацыя супраць COVID-19 праходзіць у два этапы. Інтэрвал паміж дозамі складае 21 дзень. Калі з-за якіх-небудзь абставінаў атрымаць другую дозу не атрымліваецца роўна праз гэты перыяд часу, яе неабходна атрымаць як мага раней (але не раней за 21 дзень!).
Пры выкарыстанні прэпарата вытворчасці КНР інтэрвал паміж дозамі складае 21-28 дзён.
Увядзенне другой дозы вакцыны прынцыпова важнае, паколькі гэта дапамагае сфарміраваць максімальную абарону ад COVID-19.
Калі вы захварэлі на вострую інфекцыю (але не на каранавірус) у перыяд паміж увядзеннем дозаў прэпарата, другую прышчэпку варта атрымаць пасля акрыяння альбо з захаваннем 21-дзённага інтэрвалу.
Калі прышчэпку рабіць не будуць:
Калі быў кантакт з хворым на COVID-19, вакцынавацца можна праз 10-14 дзён з моманту кантакту.
Вакцынацыю варта адкласці ў выпадку вострага інфекцыйнага альбо неінфекцыйнага захворвання. Яна станецца магчымай праз 2-3 тыдні пасля акрыяння альбо пачатку рэмісіі. Пры няцяжкіх ВРІ альбо кішэчнай інфекцыі вакцынацыя магчымая пасля таго, як тэмпература цела нармалізавалася.
Калі чалавек пакутуе ад хранічнай паталогіі і на момант вакцынацыі ў яго няма абвастрэння, дазвол на прышчэпку ўзгадняецца з урачом (альбо спецыялістам па профілю хранічнай паталогіі). Галоўная ўмова – чалавек павінен прытрымлівацца прызначанай тэрапіі, быць ва ўстойлівай рэмісіі.
Вакцынаваць не будуць цяжарных і жанчын, якія кормяць грудзьмі, дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
Уводзіць другую дозу вакцыны нельга, калі пасля першай узнікла сур'ёзная пабочная (непажаданая) рэакцыя (напрыклад, павышэнне тэмпературы вышэй за 40°С і інш.).
Паводле дадзеных СААЗ, вынікі, атрыманыя падчас клінічных выпрабаванняў, не паказваюць на якую-небудзь павышаную рызыку развіцця алергічнай рэакцыі, але верагоднасць яе развіцця нельга і выключыць. У нашай краіне ўжо больш за 259 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, больш за 89 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі. За гэты перыяд інфармацыі аб рэгістрацыі выпадкаў алергічных рэакцый не было.
Пасля вакцынацыі не варта адразу сыходзіць з медыцынскай установы, трэба пачакаць ля кабінета не менш за паўгадзіны. Гэта неабходна для своечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў выпадку неабходнасці.
Вакцынацыя магчымая ўжо праз 3-6 месяцаў пасля COVID-19 (цяжар перанесенага захворвання значэння не мае).
Пры высокай рызыцы заражэння варыянтамі віруса, якія муціравалі, напрыклад, у сілу спецыфікі прафесіі, зрабіць прышчэпку можна праз 3 месяцы (гэта мінімальны інтэрвал з моманту акрыяння да вакцынацыі).
Вакцынацыю можна планаваць не раней чым праз 6 месяцаў, калі вы заразіліся COVID-19 пасля ўвядзення першай дозы прэпарата, а другой ін'екцыі не было.
У любым выпадку курс вакцынацыі трэба завяршыць. Увядзенне толькі адной дозы прэпарата і перанесеная інфекцыя маглі не сфарміраваць паўнавартасны імунітэт. Зрэшты, даследаванні ў гэтым накірунку яшчэ ідуць.
Пакуль няма дакладнага адказу на гэтае пытанне. Але ўжо ёсць пацверджанне, што імунная абарона захоўваецца не менш за 9 месяцаў. Мяркуецца, што поствакцынальны імунітэт будзе мацнейшым, паколькі імунны адказ на вакцыну – больш выбарчы і моцны, чым пры натуральным інфікаванні.
Па дадзеных даследчыкаў, у большасці перахварэлых імунітэт захоўваецца на працягу 90 дзён. Наяўнасць у арганізме пэўнай колькасці віруснейтралізуючых антыцелаў класа IgG да SARS-CoV-2 праз 3-6 месяцаў не дае поўнай абароны ад паўторнага заражэння. Вакцынацыя дазволіць сфарміраваць больш устойлівы імунітэт.
На працягу першых трох дзён пасля ін'екцыі могуць развівацца:
У рэдкіх выпадках адзначаецца млоснасць, дыспенсія (боль альбо дыскамфорт у верхнім аддзеле жывата), зніжэнне апетыту, павелічэнне рэгіянальных лімфатычных вузлоў.
На працягу трох сутак пасля вакцынацыі нельга мачыць месца ін'екцыі, хадзіць у лазню альбо саўну. Варта ўстрымацца ад празмерных фізічных нагрузак. Пазбягайце ўсяго, што можа паўплываць на імунную сістэму (прыём алкаголю, курэнне і інш.).
Пры развіцці мясцовай алергічнай рэакцыі можна прыняць антыгістамінныя сродкі. Калі тэмпература паднялася вышэй за 38°С, можна выпіць нестэроідны супрацьзапаленчы сродак. Неабходнасць прыёму лекавых прэпаратаў лепей узгадніць з доктарам. Калі стан не паляпшаецца, варта звярнуцца да ўрача ў паліклініку па месцы жыхарства.
Згодна з рашэннем Міністэрства аховы здароўя, тым, хто прайшоў вакцынацыю, будзе выдадзены адпаведны сертыфікат (запаўняецца на рускай і англійскай мовах). Мяркуецца, што такі дакумент будзе патрэбны ў выпадку выезду за межы Беларусі.
Сертыфікат можна атрымаць у месцы правядзення вакцынацыі на платнай аснове па жаданні чалавека, які плануе выезд за мяжу на працягу года. У дакуменце будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб атрыманні прышчэпкі супраць COVID-19, якая пацвярджае ўвядзенне 2-х дозаў прэпарата.
Калі выязджаць за мяжу не трэба, інфармацыя аб правядзенні прышчэпкі будзе ўнесеная ў медыцынскія дакументы з наступнай выдачай выпіскі.
Важна! Вакцынацыя не адмяняе неабходнасць захоўваць масачны рэжым, мыццё рук, сацыяльную дыстанцыю.
Касмічная тэма, як я ўжо зазначала, па-ранейшаму руліць, паколькі зараз на МКС працуе наш зямляк, ураджэнец г.Чэрвеня Алег Навіцкі, чыёй аднакласніцай я маю гонар з’яўляцца. І яшчэ адна добрая нагода паразважаць пра космас сёння ёсць, бо 28 красавіка – Дзень касмічнага турыста. А вы хацелі б… у космас… як турыст?! 🙂
Я, магчыма, і хацела б. Пайсці ў заклад і на «слабО»… Але роўна да таго часу, як пачала пісаць пра падрыхтоўку Алега да першага касмічнага палёту. Калі б я яшчэ і думала пра касмічны турызм, дык пасля гэтага жаданне ў мяне дакладна знікла. Бо я, па шчырасці, да гэтага часу не разумею… Як?! Як можна настолькі фізічна і маральна падрыхтавацца? Не мець ніякіх праблемаў са здароўем?
А трымаць усё ў галаве??? Ва ўсім разбірацца? Умець прыняць самастойнае рашэнне за долі секунды? Зразумела ж, гэта тычыцца, так бы мовіць, прафесійных касманаўтаў. Але і турысту трэба мець выключнае здароўе і адпаведную падрыхтоўку.
Дарэчы, а вы ведаеце, чаму менавіта 28 красавіка назвалі Днём касмічнага турыста (альбо турызму)? Правільна! Сёння роўна 20 гадоў, як у космас накіраваўся амерыканскі бізнесмэн італьянскага паходжання Дэніс Ціта. Ага, турыстам! 🙂 А яго турыстычным «транспартам» стаў расійскі касмічны карабель «Саюз ТМА-32».
Уражвае і сума, якую ён заплаціў. 20 мільёнаў даляраў ЗША! Не, не проста ўражвае. Не ўяўляецца. Зусім. Ніяк. Эх, было б у мяне вольных 20 мільёнаў… J І няхай нават рублёў… 🙂 Смяюся!
А ўзрост?! На той час патэнцыяльнаму касмічнаму турысту споўнілася ўжо… 60 гадоў! У 60 гадоў мець здароўе касманаўта?! Неверагодна! Што ўжо казаць пра такі падарунак самому сабе ў юбілейны год…
Зрэшты, Дэніс Ціта не быў чужым у сферы касманаўтыкі. Ступень бакалаўра касманаўтыкі і аэранаўтыкі ў Нью-Ёркскім універсітэце (1962 год). Праца ў якасці аэракасмічнага інжынера ў Лабараторыі рэактыўнага руху Нацыянальнага ўпраўлення па аэранаўтыцы і даследаванні космасу (NАSА). Планаване і кантраляванне місіі на Марс «Марынэр-4» і «Марынэр-9». І толькі дзівішся зараз, чаму не на Марс ён вырашыў адразу замахнуцца… 🙂
А колькі перашкодаў давялося яму пераадолець! Каму цікава, у сеціве можна знайсці шмат інфармацыі пра той палёт. Няпросты быў турыст касмічны, ой, няпросты! 🙂 Але, як кажуць, рэспект яму і ўважуха! Змог!
А я, у чарговы раз дакранаючыся да космасу хаця б віртуальна, зноўку прыгадваю шматлікія аповеды Алега Навіцкага аб падрыхтоўцы да свайго першага касмічнага палёту і знаходжанні на МКС. Напрыклад, год 2012-ы… Гутарылі шмат пра што, і крыху пра здароўе – таксама.
Алег, а як праходзіць дзень касманаўта-выпрабавальніка?
Даволі руцінна. Гадзін у сем ужо на нагах, хаця заняткі ў нас з дзевяці. Я звычайна прыходжу туды крыху раней, каб пагартаць дакументы, узнавіць неабходныя паняцці, веды, бо яны даволі аб’ёмныя зараз. Заняткі праходзяць да шасці вечара, з гадзінным перапынкам на абед. У асноўным, адна карабельная трэніроўка доўжыцца чатыры гадзіны, заняткі – двойчы па дзве гадзіны…
Цяпер лётнай падрыхтоўкі ўжо няма, з парашутам, як у 2008-ым, не скачаш?
Не.
І не сумуеш па экстрыме?
Па шчырасці, хацелася б і паскакаць, і палётаць. Палётаць, мусіць, у большай ступені, бо гэта бяспечней. А вось скачкі адназначна прыпыненыя. Бо маленькая траўма – і можна вылецець з абоймы надоўга…
Памятаю, колькі часу таму цябе чакала аперацыя на калене. Як узнавіўся?
Усё выдатна. Калена як новае. Адзінае, што зараз не гуляю ў футбол – па той жа прычыне…
Калі ўжо загаварылі пра здароўе… Часта кажуць: «Ціск – як у касманаўта, пульс – як у касманаўта». Гэта якія паказчыкі?
У мяне нармальны ціск – 110-115 на 65-70, пульс – 65-68 удараў у хвіліну. У кожнага існуюць пэўныя фізіялагічныя асаблівасці арганізму. Але ёсць мяжа. Напрыклад, на выпрабаваннях па фізпадрыхтоўцы верхні ціск не павінен выходзіць за 210. Звычайна ў мяне ўзнімаецца да 160-180, рэдка калі пад 200. Нармальна. Чым большая розніца паміж верхнім краем і ніжнім, тым большы сардэчны патэнцыял…
А колькі падчас тваіх цяперашніх заняткаў тэорыі, колькі практыкі?
Зараз, на этапе падрыхтоўкі экіпажа, у асноўным, ідзе практыка. Асновы ўжо вывучаныя на этапе агульнакасмічнай падрыхтоўкі. Пасля гэтага мы працавалі ў групах, дзе даволі глыбока вывучалі сістэмы і таксама здавалі іспыты. Таму зараз, у асноўным, – практычнае прымяненне ведаў. У нас ёсць поўнапамерны макет нашага расійскага сегмента, два модулі, зараз збіраюць яшчэ два малыя доследныя модулі, стыковачны адсек цалкам, тры макеты карабля…
Яно ўсё натуральнае?
Абсалютна натуральнае. Адпрацоўваюцца ўсе этапы – ад вывядзення на арбіту да спуску. Стыкоўкі, перастыкоўкі і, адпаведна, усе няштатныя сітуацыі, якія могуць здарыцца: пажар, разгерметызацыя… Створаная атмасфера набліжаная да рэальнай максімальна.
У макетах карабля, станцыі ўзноўленае ўсё абсталяванне, яно працуе. Прычым калі ў караблі, скажам, пажар, дык рэальна ідзе дым. Можа, толькі не такі гарэлы, а густая пара. Гэтак жа апранаецца процівагаз. Не так даўно мы ездзілі ў арганізацыю «Звязда», якая робіць модулі.
Там ёсць макет двух нашых, састыкаваных, дзе рэальна падае ціск. І мы працуем па ліквідацыі, скажам, прабоіны ў адсеку, яго ізаляцыі, ушчыльную да эвакуацыі ў карабель.
Значыць, на арбіце вы фактычна не павінны адчуць, што вы там, апрача «карцінкі» ў ілюмінатары?
Так. Бязважкасць, зорнае неба ў ілюмінатарах ды іншы графік працы…
А ўсё ж… Ці хацелі б вы, шаноўныя сябры, стаць касмічнымі турыстамі?! 🙂
Фота ўзятыя з з сайта Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў, Раскосмасу, адкрытых інтэрнэт-крыніц.
Дзяцей я не любіла. Усё не магла зразумець, як гэтыя смаркатыя стварэнні, якія заўсёды гарлапаняць, могуць падабацца. А вось замуж хацела – каб па-сапраўднаму, з сукенкай вясельнай і галубамі ў неба. І каб потым душа ў душу шмат гадоў...
Пра мацярынскі інстынкт, вялікую розніцу ва ўзросце паміж дзецьмі, пра страту дзіцяці, рашэнні нарадзіць пасля 40 і рызыцы страціць зрок зараз раскажу. (Спойлер: будзе ода айчыннай медыцыне. Не спяшайцеся кідаць у мяне камяні, я ўсё аргументую).
Мядовы месяц расцягнуўся на два гады: мы былі маладымі, вучыліся разумець адно аднаго і саступаць, весці сумесную гаспадарку, вырашалі жыллёвае пытанне. Нам было цікава і весела ўдваіх, пакуль аднойчы ў мяне штосьці не шчоўкнула ў галаве. Я «захварэла» на мацярынства, вось ажно да адурэння: хачу – і ўсё!
Я, вядома, не палюбіла ўсіх дзяцей на свеце, але пачала так хацець СВАЙГО, што дах зносіла. Маніякальна зазірала ў каляскі на вуліцы (уяўляю, што думалі пра мяне матулі) і нават у кіно сцэны з дзецьмі не магла спакойна глядзець – наварочваліся слёзы.
Усе планы па дасягненні бытавога дабрабыту ў маёй асобна ўзятай сям'і, старанна вывераныя і шматразова пралічаныя, былі рашуча адкладзеныя на потым. А за душой – толькі 10-метровы пакойчык у аблезлым інтэрнаце ды два вельмі сціплыя заробкі.
Нябёсы злітаваліся: запаветныя дзве палоскі тэст паказаў практычна адразу.
І пачалося... Памятаю, ідзем з мужам па вуліцы, насустрач людзі – хто ў кінатэатр заходзіць, хто ў кавярню, хто проста шпацыруе. А я гляджу на іх і думаю: як гэта – проста ісці, і каб не ванітавала? Бо нават ноччу я прачыналася ад млоснасці. Пагаршала стан спякота, ад якой і дома не было паратунку: у цёмны час сутак, калі на вуліцы рабілася больш прахалодна, адчыніць фортку перашкаджаў смурод з боку мясакамбіната.
На працу трэба было хадзіць штодня, і гэта сталася няпростым. Спробы выйсці з дому часам займалі некалькі гадзін. Толькі атрымлівалася справіцца з чарговым прыступам млоснасці, аддыхацца, як тут жа накатваў наступны, і наступны... Так, у абдымку з тазікам, я адчайна марыла выбрацца хаця б за парог.
У грамадскім транспарце галоўнае было – не страіць прытомнасці. Калі адчувала, што ўжо на мяжы, дык старалася хутка і выразна вымавіць: «Я цяжарная, мне дрэнна, дапамажыце». І, як правіла, людзі саступалі месца, дапамагалі сесці, перш чым страчу прытомнасць. Навучылі моцна расціраць падушачкі мезенцаў, каб палепшыць кровазварот.
А ў метро неяк не пусцілі ў прыбіральню (у пераходах тады не было): ідзіце, маўляў, на вуліцу, пад кусцік...
На тэрміне 8 тыдняў здарылася шчасце: шпіталізацыя з-за моцнага таксікозу. Цяпер можна было пэўны час пакутаваць, лежачы ў ложку, нікуды не хадзіць, і гэта такая палёгка...
Засунулі ў баракамеру. Выдалі шэрую баваўняную піжаму, загадалі легчы ў герметычную капсулу і задраілі люк. Медсястра пастаяла з хвіліну нада мной – і пайшла. Вось тады я даведалася, што такое клаўстрафобія... Потым урач прабірала нас, безадказных цяжарных (а такіх аказалася дужа шмат), за адмову працягваць карысную кіслародатэрапію і злавалася, калі мы называлі баракамеру саркафагам.
... Калі надышоў час, муж адвёз мяне ў 5-ю радзільню. Чутак пра гэтае месца хадзіла шмат, і часткова яны пацвердзіліся.
Пра доктара, які прымаў роды, усе казалі, што ён – будучае свяціла ў гінекалогіі, вельмі перспектыўны малады спецыяліст. Ён нагадваў героя моднага тады серыяла «Паскораная дапамога»: круглыя акуляры, карэ.
Памятаю крэсла ў радзільнай зале. Я гарлапаню ад невыноснага болю. Свяціла ўздымае галаву і грозна падносіць мне да твару скальпель: «Чаго крычыш? Бачыш, інструмент востры ў руцэ? Яшчэ раз тузанешся – уяўляеш, што з табой можа быць?» І далей працягвае прымаць роды. Цяпер я павінна была не толькі паспяхова нарадзіць, але і зрабіць гэта максімальна ціха...
Яшчэ адзін эпізод урэзаўся ў памяць. У пасляродавай палаце нас ляжала трое, ва ўсіх дзяўчынкі. Адна з суседак, Лена, нарадзіла на світанні. Я чула, як яе везлі з радзільнай залы і строга прабіралі: «Нічога не хачу ведаць, колькі будзеш ляжаць, столькі будзеш карміць! Ніхто тваё дзіця карміць не будзе. І да выпіскі ты павінна яго даглядаць!» Гэтая цвёрдасць у голасе медыка тады непрыемна шкрабанула слых, але пазл сышоўся, калі мы даведаліся гісторыю Лены.
Іншагародняя, развядзёнка, з чатырохгадовым сынам на руках – колькі жанчын пабывалі ў падобнай сітуацыі! Лена вырашыла змагацца за сваё шчасце. Пераехала ў сталіцу, зняла жыллё, уладкавалася на працу і нават сустрэла новае каханне. І ўсё б добра, калі б не аказалася, што жанчына ўжо цяжарная... Сужыцель паставіў пытанне рубам: «Чужое дзіця гадаваць не буду! Аднаго гадую, а другога не буду, і кропка».
Аборт рабіць Лену адгаварылі ўрачы: папярэднія роды былі цяжкімі, пасляродавае лячэнне заняло некалькі месяцаў. Дзяўчынка тады нарадзілася слабенькай, хварэла і пражыла зусім мала. Цяпер – новае выпрабаванне. Вырашылі, што дзіця трэба вынасіць і пакінуць у радзільным доме.
І вось мы ў палаце ўтрох. Лена ў асноўным ляжыць тварам да сцяны і ціха плача. Малая закрэхча – яна яе пакорміць, загорне ў шэрыя бальнічныя пялюшкі, пакладзе ў ложак і зноў моўчкі адвернецца да сцяны. Спрабавалі дастукацца да яе, казалі, што ёсць Бог на свеце і што Ён даў ёй здаровую дачушку наўзамен той, якая пайшла, і роды гэтыя зрабіў лёгкімі і хуткімі. Але пра цуды Лена слухаць не хацела, ляжала бледная і ціха ўсхліпвала.
У суботу яна сышла, сказаўшы, што вернецца ў панядзелак падпісаць дакументы аб адмове.
А ў панядзелак на парозе з'явілася прыгожая, добра апранутая госця. Мы не пазналі ў гэтай жанчыне нашу згорбленую, выцвілую, няшчасную Лену. «Я прыйшла па дзіця!» І яна распавяла, як зразумела самае галоўнае, як развіталася з сужыцелем, як тэрмінова купляла ложак, і каляску, і дзіцячую вопратку...
Я не ведаю, як склалася яе жыццё потым. Веру, што ўсё ў яе добра. Што сустрэла яна свайго мужчыну, і што дзеці яе здаровыя. Бо калі чалавек робіць ТАКІ выбар, па-іншаму быць не можа, праўда?
(Працяг будзе)
Фота маюць ілюстрацыйны характар і ўзятыя з адкрытых інтэрнэт-крыніц.
Што такое першасны імунадэфіцыт? Чаму ён узнікае? Па якіх сімптомах можна западозрыць імунную недастатковасць? Які метад дыягностыкі першаснага імунадэфіцыту з'яўляецца найбольш верагодным? Ці можна вылечыць захворванне і як?
З 22 па 29 красавіка праходзіць традыцыйны Сусветны тыдзень першасных імунадэфіцытаў. Здаровыя людзі сабралі самую важную інфармацыю пра захворванне, якое да нядаўняга часу лічылася вельмі рэдкім.
Кожны чалавек нараджаецца з імунітэтам – натуральнай абаронай ад вірусаў, бактэрый і іншых патагенных мікраарганізмаў. Па меры росту і сталення малыша імунітэт фарміруецца і мацнее. Але людзі з першасным імунадэфіцытам (ПІД) пазбаўленыя такой абароны. Іх імунітэт першапачаткова «зламаны», і яны на працягу ўсяго жыцця застаюцца найбольш уразлівымі перад інфекцыямі.
Зараз, паводле ўдакладненых звестак CDC (амерыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў), у свеце налічваецца звыш 400 разнавіднасцяў першасных імунадэфіцытаў, аб'яднаных у групу разнастайных захворванняў, якія абумоўленыя дэфектамі аднаго альбо некалькіх кампанентаў імуннай сістэмы.
Як і любое іншае захворванне, першасны імунадэфіцыт можа працякаць па-рознаму. Як ні дзіўна, але чым цяжэйшая форма, тым раней дыягнастуецца імунная недастатковасць. Пры лёгкім цячэнні чалавек можа не ведаць пра сваю хваробу гадамі, хаця і будзе хварэць часцей і даўжэй, чым астатнія.
Сёння ў Беларусі пражывае каля 600 чалавек, у якіх дыягнаставаны першасны імунадэфіцыт. Пераважна гэта дзеці альбо тыя, каму дыягназ быў выстаўлены ў дзіцячым узросце. Аднак, гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную распаўсюджанасць паталогіі: паводле ацэнак спецыялістаў, яна як мінімум у 5 разоў вышэйшая.
Прычынай першасных імунадэфіцытаў з'яўляецца спантанная мутацыя генаў, якія дасталіся дзіцяці з такім захворваннем у спадчыну ад бацькоў. Спрагназаваць і прадухіліць яе, на жаль, пакуль нельга. Імунная недастатковасць – гэта заўсёды прыроджанае захворванне. Набыць яго на працягу жыцця нельга, як нельга і заразіцца першасным імунадэфіцытам. Дарэчы, гэта адно з галоўных і важных яго адрозненняў ад СНІДу (сіндрому набытага імунадэфіцыту), з якім абывацелі нярэдка блытаюць першасны імунадэфіцыт. Пры тым, што «мішэнню» для абодвух захворванняў выступае імунная сістэма, прычынай СНІДу з'яўляецца вірус, а ПІД абумоўлены генетычным дэфектам імуннай сістэмы.
На жаль, у першасных імунадэфіцытаў няма спецыфічных, характэрных толькі для гэтай групы захворванняў, сімптомаў.
Тым не менш, ускоснай прыкметай праявіць насцярожанасць у дачыненні да ПІД можа служыць частата развіцця, працягласць і цяжар розных інфекцыйных захворванняў:
Як правіла, пры ПІД інфекцыі паўтараюцца некалькі разоў на год, працякаюць з ускладненнямі, аднаўленчы перыяд заўсёды зацяжны. Таксама ўскоснай прыкметай імуннай недастатковасці можа выступаць неабходнасць «ачуньваць» толькі на працяглым прыёме антыбіётыкаў пры не заўсёды высокай іх эфектыўнасці.
Дзеці з першасным імунадэфіцытам могуць мець, акрамя іншага, дэфіцыт росту і вагі, пакутаваць ад парушэнняў стрававання (якія, у прыватнасці, характарызуюцца хранічнай дыярэяй са стратай вагі).
Калі ёсць супадзенне хаця б па двух пералічаных крытэрах (напрыклад, дэфіцыт вагі і сінусіты, якія паўтараюцца на працягу года) – гэта і ёсць падстава для больш глыбокага і дэталёвага абследавання, у тым ліку на магчымую імунную недастатковасць.
Дадатковыя абследаванні, на якія выдае накірунак участковы тэрапеўт альбо педыятр, як правіла, уключаюць:
Устойлівыя змены ў імунаграме найбольш паказальныя для вызначэння высокай верагоднасці першаснага імунадэфіцыту. Але для пастаноўкі канчатковага дыягназу неабходная кансультацыя імунолага, а таксама даследаванне геному ў лабараторыі малекулярна-генетычных даследаванняў (РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі – для дзяцей, РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека – для дарослых).
Пазбавіцца раз і назаўсёды ад імуннай недастатковасці немагчыма. Але наладзіць работу імуннай сістэмы, кампенсаваць прыроджаны дэфект цалкам рэальна. Праўда, толькі пры ўмове тэрапіі, якую неабходна праходзіць пажыццёва.
Сёння ў Беларусі прымяняецца тры віды лячэння першасных імунадэфіцытаў:
Своечасовая на самым раннім этапе дыягностыка і адэкватнае лячэнне – гэта літаральна пытанне жыцця для пацыентаў з ПІД. Не такое страшнае захворванне само па сабе, як тыя ўскладненні, якія яно выклікае. Калі дыягназ не выстаўлены на працягу 2-х – максімум 5 гадоў пасля з'яўлення першых прыкметаў, якія паказваюць на імунную недастатковасць, у арганізме пачынаюцца незваротныя працэсы, якія прыводзяць да развіцця цяжкіх хранічных захворванняў і, часцяком, заўчаснай смерці.
Пра людзей, у якіх у розны час быў дыягнаставаны першасны імунадэфіцыт, цяжкасці пошуку прычыны частых і зацяжных хваробаў, прыняцце няпростага дыягназу і жыцця ў новых умовах, у тым ліку ў перыяд пандэміі каранавіруса, можна пачытаць у наступных матэрыялах:
https://bel.24health.by/ya-zmagla-pasyabravac-z-xvarobaj-yakaya-myane-ledz-ne-zabila/
https://bel.24health.by/ya-zhyvu-syonnyashnim-dnyom-imknuchysya-zanyac-chas-calkam/
https://bel.24health.by/yak-va-umovax-pandemii-zhyvuc-lyudzi-bez-imunitetu/
Менапаўза можа ўзнікнуць у выніку хірургічнага выдалення яечнікаў, радыяцыйнага або лекавага ўздзеяння пры лячэнні раку рэпрадуктыўных ці іншых органаў. Але панікаваць не трэба.
Галоўнае, што вы пазбавіліся ад пухліны. А як справіцца з наступствамі лячэння, я паспрабую падказаць у гэтым артыкуле.
Ірына Касенка, урач-анколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, начальнік Адукацыйнага цэнтра РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава.
Прыблізна 50-80% жанчын пакутуюць ад посткастрацыённага сіндрому (ПКС) пасля спынення функцыі палавых залозаў з прычыны лячэння раку.
Аднак крыніцай жаночых палавых гармонаў з'яўляюцца не толькі яечнікі, але і наднырачнікі, тлушчавая тканка, а таксама косці, мозг, скура і валасяныя фалікулы. Таму пры выдаленні або спыненні функцыі яечнікаў гэтыя тканкі спрабуюць папоўніць дэфіцыт, які ўзнік. Трэба верыць свайму арганізму і дапамагаць спраўляцца з праблемамі, цяжкасцямі.
Пры штучнай менапаўзе не павінна быць крывяністых выдзяленняў з палавых шляхоў. Таму варта аператыўна звярнуцца да ўрача, калі:
Хутчэй за ўсё гэта вынік атрафічных змяненняў слізістай похвы з-за наступстваў спецыяльнага супрацьпухліннага лячэння і нізкага ўзроўню эстрагенаў. Калі ўрач прызначыць вам сімптаматычнае лячэнне, «пэцканне» спыніцца.
Значна больш небяспечным можа быць ўзнікненне новай пухліны ў палавых органах або вяртанне ранейшай. Чым хутчэй гэта будзе выяўленае, тым верагодней вылячэнне.
Таксама могуць узнікнуць наступныя сімптомы:
Гэтыя расстройствы ўзнікаюць у першыя два месяцы пасля лячэння. У большасці жанчын праявы сіндрому праходзяць на працягу года, але ў чвэрці могуць працягвацца да 2-3 гадоў.
Магчыма, падобныя сімптомы выявяцца праз 2-5 гадоў.
Жанчыны не могуць зразумець, адкуль раптам з'явілася сухасць і смыленне ў похве, боль пры палавым акце, пачашчанае мочавыдзяленне, нетрыманне мачы, сухасць і ломкасць пазногцяў, выпадзенне валасоў, павышэнне вагі. Не палохайцеся – гэта справа жыццёвая, сёння існуе шмат спосабаў дапамагчы гэтаму «гору».
Антыбіётыкі патрэбныя, толькі калі пры даследаванні мазка на флору выяўленыя абсалютныя патагенныя мікробы: узбуджальнікі інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам – ганакок або трыхаманада, да прыкладу. Урач вывучыць канкрэтную сітуацыю і прызначыць лячэнне. Калі ж абсалютных патагенаў няма і асяроддзе похвы кіслае, дык антыбіётыкі прымаць не трэба.
А калі асяроддзе похвы шчолачнае, дык трэба нармалізаваць яго і зрабіць кіслым. Як? Можна выкарыстоўваць свечкі, якія дапамагаюць «падкісліць» вагінальнае асяроддзе (урач параіць, якія). Таксама могуць дапамагчы прэпараты, што змяшчаюць падкісляльныя бактэрыі ў камбінацыі з эстрыёлам.
Калі ў вас усё ў парадку, скаргаў няма, дык не варта ўмешвацца ў мікробнае жыццё вашай похвы і вашага партнёра. Здаровыя мікраарганізмы (лактабактэрыі) абараняюць органы і ствараюць патрэбнае кіслае асяроддзе. Проста трэба падмывацца звычайнай летняй вадой, часам з мылам (не араматызаваным).
Праз 5-10 гадоў пасля менапаўзы могуць з'явіцца познія па часе расстройствы: ішэмічная хвароба сэрца (ІХС) і астэапароз.
Нармальны ўзровень эстрагену перашкаджае тромбаўтварэнню і спрыяе павышэнню халестэрыну ЛПВП (добры халестэрын), які дапамагае ліквідаваць халестэрын ЛПНП (садзейнічае адкладванню тлушчу і трамбацытаў уздоўж сценак артэрый).
З узростам рызыка развіцця ІХС, пры якой вены і артэрыі, якія нясуць кроў да сэрца, звужаюцца або блакуюцца атэрасклератычнымі бляшкамі і тромбамі, павышаецца. Эстраген, які змяшчаецца ў арганізме, прадухіляе разбурэнне касцей і разам з кальцыем ды іншымі гармонамі і мінераламі ўмацоўвае іх.
Да 30 гадоў у арганізме выпрацоўваецца больш касцяной тканкі, чым разбураецца. Але калі ўзровень эстрагену пачынае паніжацца, працэс абнаўлення касцей запавольваецца.
Пры надыходзе менапаўзы косці разбураюцца ў большай ступені. На працягу 5-7 гадоў менапаўзы некаторыя жанчыны губляюць да 20% сваёй касцяной масы! Разбурэнне касцей у канчатковым выніку стабілізуецца, аднак пасля гэта робіцца праблемай. Калі косці робяцца занадта слабымі і ломкімі, каб забяспечваць нармальную актыўнасць, надыходзіць астэапароз.
Не лячыць раней часу. Менапаўза – натуральная частка ўзроставых змяненняў арганізма. Калі яна адбылася ў выніку лячэння злаякаснага новаўтварэння, яе не трэба лячыць, пакуль не пачнуць турбаваць сімптомы.
Здаровы лад жыцця можа паменшыць сімптомы і знізіць рызыку сардэчных захворванняў, прадухіліць праблемы ўзроставых змяненняў. Сумна? Але наладжваць здаровы лад жыцця: прагулкі, лыжы, праца ў садзе, танцы, басейн, маляванне і г.д. трэба ўсё роўна, калі вы вырашылі развітацца з хваробай. Рабіць гэта трэба весела, з марай пра прыгажосць скуры, твару і фігуры на фоне выдатнага самаадчування. Але рэзка лад жыцця змяняць не варта.
Што рабіць, калі ў вас ёсць шкодная звычка раз на тыдзень валяцца з кніжкай/планшэтам у ложку цэлы дзень, ды яшчэ і шмат есці?
Я думаю так: калі гэтая справа вам у задавальненне і дае адпачынак ад напружанага тыдня, гэта нават нядрэнна. Толькі раю частку ежы памяняць на садавіну, арэхі, семачкі, свежавыціснутыя сокі. І сокі няхай прыгатуе ваш любімы мужчына ці дзеткі. І няхай гэта будзе адзін дзень тыдня.
Старайцеся правільна харчавацца. Выбірайце дыетычную ежу з нізкім утрыманнем насычаных тлушчаў. Ужывайце шмат рыбы, такой, як сардзіны, сланечнік, гарбуз, насенне кунжуту, арэхі і малочныя прадукты, калі арганізм іх успрымае. Паколькі для засваення кальцыю патрабуецца вітамін D, неабходна бываць на сонейку, але без фанатызму.
Калі заўважылі непажаданы дадатак у вазе, абмяжуйце каларыйнасць ежы – пазбягайце лішкаў солі і цукру, меней гарбаты, кавы і алкаголю, больш садавіны, гародніны з утрыманнем раслінных валокнаў.
Рэгулярна займайцеся фізічнымі практыкаваннямі. Толькі не захапляйцеся сілавымі нагрузкамі, хуткім бегам.
Калі паліце, кіньце гэтую звычку. Гэта дапаможа паменшыць «прылівы» і знізіць рызыку для здароўя.
Каб мінімізаваць негатыўны ўплыў зніжэння ўзроўню гармонаў на арганізм, ва ўсім цывілізаваным свеце выкарыстоўваюць замяшчальную гарманальную тэрапію (ЗГТ). ЗГТ – адзіная тэрапія клімактэрычных расстройстваў з даказанай эфектыўнасцю, хаця мае і свае недахопы.
Напрыклад, у даследаванні, вынікі якога з'явіліся на старонках The Journal of the National Cancer Institute, было паказана, што жанчыны, якія прымаюць эстраген і прагестын, часцей захворваюць на рак малочнай залозы ў адрозненне ад тых, хто прымае толькі эстраген. Але ў апошнім выпадку павышаецца рызыка развіцця раку эндаметрыю.
Сярод іншых «пабочак» – рызыка ўзнікнення тромбаў у венах. Не ўсё зразумела з уплывам ЗГТ на развіццё сардэчна-сасудзiстых захворванняў. У той жа час рызыка развіцця астэапарозу зніжаецца.
Праблема рызыкі развіцця раку малочнай залозы не да канца вырашаная. Адзначанае некаторае павышэнне адноснай рызыкі пасля 10 гадоў бесперапыннай ЗГТ. Акрамя таго, вядома, што прызначэнне эстрагенаў суправаджаецца развіццём гіперплазіі эндаметрыю ў 15-30% жанчын.
Сёння вучоныя распрацавалі дакладныя паказанні прызначэння ЗГТ.
Паказанні да ранняга прызначэння:
Кароткачасовыя паказанні:
нейра-, вегетатыўныя і скурныя праявы менапаўзальнага сіндрому (звычайна паляпшэнне наступае на працягу 3-6 месяцаў).
Доўгачасова (ад 3 гадоў і даўжэй) ЗГТ прызначаюць:
Абсалютныя супрацьпаказанні для ЗГТ:
Неабходныя даследаванні перад прызначэннем гармонатэрапіі:
Большасці жанчын пасля перанесенай хваробы яечнікаў, цела маткі (эндаметрыю) або малочнай залозы ЗГТ не паказаная. У астатніх выпадках рашэнне прымаць ці не прымаць гарманальныя лекі варта абмеркаваць з урачом, які валодае пытаннем і гатовы вывучыць асабіста вашу сітуацыю.
Урач прааналізуе скаргі, ацэніць індывідуальныя тэмпы ўзроставых змяненняў у арганізме, абследуе і прызначыць комплекс мерапрыемстваў. Гэта могуць быць:
Менапаўза – натуральная частка ўзроставых змяненняў арганізма. Калі яна адбылася ў выніку лячэння злаякаснага новаўтварэння, не трэба звяртацца да лячэння, пакуль не пачнуць турбаваць сімптомы, якія характарызуюць клімактэрычны перыяд. Пытанне, ці прымяняць ЗГТ, трэба вырашаць з урачом.
І зноўку ў лепшых традыцыях ідуць у храм вернікі, а таксама тыя, хто проста хоча мець у доме асвечаныя галінкі вярбы. І тым больш – правесці з імі рытуал, каб усе сямейнікі займелі здароўе: «Не я б’ю – вярба б’е, за тыдзень – Вялікдзень, будзь здароў, як вада, а расці, як вярба! Будзь здароў на ўвесь год!» І так хочацца верыць, што гэта сапраўды дапаможа. Вербніца прыйшла!
А ці ёсць у вашых сем’ях, шаноўныя сябры, традыцыя штогод свяціць галінкі вярбы ў Вербную нядзелю? І вы дакладна ведаеце, што трэба зрабіць са старымі, мінулагоднімі?! Так, спаліць у печы.
Прычым даўней існавала і такая традыцыя: сабраць попел і рассыпаць яго па градах. І быццам бы там, дзе ён рассыпаны, пры любым надвор’і будуць добра радзіць агуркі! Ну што ж, можна і паспрабаваць. Тым больш, што мы традыцыйна спальваем старую вярбу ў печы на дачнай сядзібе. І агуркі адпаведна растуць на тамтэйшай зямлі.
… Пасцябаўшы злёгку ўсіх хатніх асвечанымі галінкамі са словамі-замовамі, нашыя продкі пераходзілі да свойскай жывёлы. І не толькі сімвалічна сцябалі кароў, коней, козаў, свіней, але і на катоў ды сабак не забываліся. Так што ў каго коцікі ў хаце… Можаце паспрабаваць таксама!
Вярбу, прынесеную з царквы на Вербніцу, не толькі захоўвалі ў жытле, але і ўтыкалі ў сцены хлявоў ды іншых гаспадарчых пабудоў. Бо лічылася, што вярба ахоўвае і ад благога вока, і ад маланкі ды пажараў.
Давялося пачуць і такое. Калі чалавек дужа ўжо баіцца грымотаў, трэба з’есці пупышку вярбы. Саму ж яе варта выставіць падчас навальніцы на акно. Казалі нават, што калі асвечаную галінку вярбы кінуць у агонь, ён патухне…
Яшчэ нашыя продкі верылі, што пупышкі дапамагаюць пры дзіцячых хваробах, паразітах, ліхаманцы, хворых зубах. І – елі. Цікава, якія яны на смак? Вы не каштавалі?! Я дык дакладна не…
Сама ж вярба мае станоўчую энергетыку, таму «стасункі» з ёю павінны дапамагчы набрацца сіл. Асабліва, калі дакранацца-абдымацца з дрэвам у перыяд з шасці да дзевяці гадзін вечара.
Верыце вы ў народныя прыкметы ці не, але ў Вербную нядзелю не раілі працаваць, займацца вышываннем, вязаннем і г.д. Традыцыйна забаранялася сварыцца, высвятляць адносіны. Дзень павінен быць урачыстым і святочным, напоўненым дабрынёй. Нават калі вы не збіраецеся ісці ў храм, асвячаць галінкі і ніяк не адзначаеце…
Дарэчы, многія карыстаюцца тым, што звычайна ля храмаў у гэтае свята прадаюць букеты з вярбы. І часта прадаўцы сцвярджаюць, што галінкі ўжо асвечаныя. Таксама лічыцца добрай традыцыяй падараваць букеты родным і блізкім альбо суседзям, знаёмым.
У мяне да вярбы пяшчотнае стаўленне з дзяцінства. Вельмі падабаліся і падабаюцца яе «коцікі», як ласкава мы іх называем. Вось убачыш такія на дрэве – і разумееш, што, нягледзячы на часцяком халоднае яшчэ надвор’е, вясна сапраўды прыйшла.
У маленстве вельмі хацелася мець букет з іх дома. Асабліва, калі яны рабіліся ўжо жоўтымі. Бывае, панюхаеш іх – і пасля доўга атрасаеш нос ад сонечнага пылку. Затое весела! І праблемаў з букетамі не было. У вёсцы Клінок, дзе я тады жыла, той вярбы было – заваліся! Адно дрэва і ўвогуле расло непадалёк ад нашай хаты. Улетку мы, дзеці, вельмі любілі бавіць на ёй час…
А што ж з народнымі назіраннямі за надвор’ем на Вербніцу? Так, яны ёсць. Дождж звычайна абяцае багаты ўраджай, а сухое надвор’е – наадварот. Ну вось табе і маеш!
Напярэдадні, у суботу, тое надвор’е «калбасілася» (асабіста ў нас), як магло! То снег, то сонца, то проста пахмурна і абавязкова – ветрана. А на сёння абяцаюць адно толькі сонца і сонца за хмаркай… Ат, усё роўна ўраджай вырасцім, праўда?! 🙂
І яшчэ адну цікавую прыкмету прачытала… Новую, я так думаю… Маўляў, калі хочаце прыцягнуць дабрабыт у сям’ю, варта на Вербніцу… пасадзіць якую расліну пакаёвую. Лепей за ўсё – так званае грашовае дрэва, таўсцянку. А вы ж памятаеце, што яна, да ўсяго, яшчэ і лекавая?! Паляпшае настрой, павышае працаздольнасць, сон нармалізуе і нават… дапамагае змагацца з рэспіраторнымі хваробамі!
А цікава… Калі пасадзіць у зямлю галінку вярбы… Прыжывецца ці не?! У вадзе-то карэньчыкі можа пусціць…
Са святам усіх, хто сустракае сёння Вербніцу! Здароўя моцнага, міру, ладу і згоды ў сем’ях!
Штогод па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў апошні тыдзень красавіка праходзіць Еўрапейскі тыдзень імунізацыі (ЕТІ). Сёлета ён пачнецца 26 красавіка і працягнецца да 2 мая. Дэвіз кампаніі 2021 года – «Вакцыны збліжаюць нас».
У перыяд з 26 па 30 красавіка з 9.00 да 13.00 па тэлефонах «гарачай лініі» спецыялісты аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ) адкажуць на пытанні грамадзян, якія тычацца вакцынапрафілактыкі інфекцыйных захворванняў, у тым ліку COVID-19.
Упершыню ЕТІ прайшоў 16 гадоў таму. Беларусь стала адной з першых краінаў, якія ўзялі ўдзел у ініцыятыве. Яе мэта заключаецца ў павышэнні ўзроўню ахопу вакцынацыяй, глыбокага разумення таго, што кожны чалавек мае патрэбу ў абароне ад хваробаў, якія папярэджваюць з дапамогай вакцынаў, і мае на гэта права.
Дзякуючы імунізацыі, удалося ліквідаваць шматлікія небяспечныя захворванні – натуральную воспу, цыркуляцыю двух з трох дзікіх штамаў віруса поліяміэліту. Радзей рэгіструюцца выпадкі адзёру, краснухі, дыфтэрыі, слупняку, генералізаваных формаў сухотаў і вострага віруснага гепатыту В, іншых інфекцый, якія папярэджваюць з дапамогай імунізацыі.
Праблема адмоў ад прафілактычных прышчэпак прыводзіць да павелічэння колькасці людзей, адчувальных да інфекцыйных захворванняў, што можа стаць прычынай пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі. Але ж многія з гэтых інфекцый пагражаюць цяжкімі наступствамі ў будучым.
Поліяміэліт небяспечны пажыццёвым паралічам, адзёр – слепатой і энцэфалітам, дыфтэрыя – паралічам і міякардытам, эпідэмічны паратыт – бясплоддзем і цукровым дыябетам, гепатыт В – цырозам і ракам печані, краснуха падчас цяжарнасці – прыроджанымі арганічнымі пашкоджаннямі плоду.
Адсутнасць прышчэпкі ад слупняку можа прывесці да смерці дарослых і дзяцей нават пры нязначнай траўме. У непрышчэпленых супраць сухотнай інфекцыі значна ўзрастае рызыка захворвання на сухоты ў цяжкай форме са шматлікімі ўскладненнямі.
Маштабнае і імклівае развіццё пандэміі COVID-19 яшчэ раз прадэманстравала важнасць вакцынацыі як эфектыўнага спосабу папярэджання інфекцыйных захворванняў.
Якое ваша меркаванне: ці патрэбныя прафілактычныя прышчэпкі? Ці плануеце прайсці вакцынацыю супраць каранавіруса? Прыміце ўдзел у апытанні на сайце РЦГЭіГЗ.
Кожны чалавек задаецца пытаннем: як стаць паспяховым і незалежным? Знайсці сваё месца ў свеце важна для любога. Ніхто не хоча ўсё жыццё правесці на нелюбімай працы. Але не ўсе валодаюць ведамі пра тое, як прыйсці да шчасця і займацца любімай справай.
У гэтым матэрыяле мы разгледзім дзесяць крокаў, якія дапамогуць у пошуку сябе і самарэалізацыі.
Зразумейце, чым вам сапраўды падабаецца займацца. Які занятак робіць вас шчаслівым і натхняе? Паспрабуйце знайсці некалькі варыянтаў, якія прыносяць вам радасць.
Пасля таго, як у вас будзе альтэрнатыва, адштурхоўвайцеся ад яе. Любіце маляваць? Выдатна! Якія прафесіі звязаныя з маляваннем? Напрыклад, дызайнер, ілюстратар, мадэльер, мультыплікатар, 3D-мадэльер і г.д. Са спісу магчымых спецыяльнасцяў будзе прасцей адшукаць тое, з чым вам захочацца звязаць жыццё.
Паглыбляйцеся ў тэму, асвойвайце ўсе магчымыя матэрыялы. Пачніце з бясплатных крыніц, відэакурсаў і кніг. Не стойце на месцы, прайдзіце адпаведнае навучанне. Укладайце ў сябе, вы – самы каштоўны рэсурс. Укладанне ў сябе ніколі не будзе пустым марнаваннем часу і грошай.
Адгаворкі прыдумляюць тыя, хто не жадае мяняцца і выходзіць за рамкі. Шлях да перамогі не бывае лёгкім, даводзіцца ісці на ахвяры. Штодня рабіце штосьці для ажыццяўлення сваёй мары. Няхай шлях не будзе хуткім, але галоўнае, што вы ідзяце, а не стаіце на месцы.
Калі ў адзін дзень вы вырашылі быць мадэльерам, а на наступны ўжо чакаеце патоку кліентаў і заробку, дык вас, вядома ж, напаткае расчараванне. Немагчыма атрымаць усё і адразу, давядзецца папрацаваць для дасягнення выніку. Больш правільна ставіць перад сабой маленькія задачы, якія вам па сілах. Тады вы не будзеце адчуваць незадаволенасць, а з маленькіх перамог пачне складвацца вынік.
Не ўсё заўсёды атрымліваецца з першага разу. Гэта натуральна – вучыцца на памылках. Калі пасля кожнай няўдачы апускаць рукі, вы не дасягнеце нічога. Спрабуйце дабівацца мэтаў рознымі шляхамі, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці.
Чужы лужок заўсёды зелянейшы. Але ваша жыццё – не гонка і не спаборніцтва. Можна і трэба натхняцца кімсьці, хто дасягнуў поспеху ў абранай сферы, чэрпаць натхненне і веды. Але не параўноўвайце сябе з імі, бо яны таксама не за адзін дзень зрабіліся паспяховымі. Вы бачыце толькі вынік, але яны таксама прайшлі шлях, схаваны ад старонніх вачэй.
Зірніце на шлях, які вы паспелі прайсці, на тое, чаго дамагліся. Вы здзівіцеся, калі паглядзіце збоку на тое, чаго дасягнулі. Мы часцяком бачым поспехі іншых, а не свае.
Глядзіце на больш дасведчаных людзей, асвойвайце іх метады. Калі яны дзеляцца інфармацыяй, выпускаюць курсы альбо кнігі – вывучайце, бярыце на заметку тое, што можа спатрэбіцца. Пішыце з пытаннямі, якія вас цікавяць, калі ёсць такі шанц. На карэктнае пытанне па сутнасці вам абавязкова адкажуць.
Вам кажуць, што мастак – не прафесія, а хобі, варта працаваць бухгалтарам ці юрыстам («ну і няхай заробак невялікі, затое стабільны»)? Не ўсё так проста.
Не слухайце тых, хто імкнецца даказаць, што вы не справіцеся. Верце ў сябе і сваю справу, тады праз некалькі гадоў вы будзеце паспяховымі, а тыя, хто хацеў навучыць вас правільна жыць, застануцца там жа, дзе былі.
Пасля атрымання асноўных ведаў зрабіце першыя крокі ў абранай вобласці. Вазьміце заказы, напрацоўвайце вопыт. Чым больш будзеце рабіць, тым лепей будзе атрымлівацца. Няхай спачатку вы атрымаеце невялікія грошы за працу, але набудзеце значна больш – незаменныя навыкі, практыку і знаёмствы.
Не заўсёды з першага разу атрымліваецца знайсці справу, якой вы будзеце «гарэць». Альбо часам тое, чым вы былі захопленыя некалькі гадоў, перастае быць для вас любімым заняткам. Гэта цалкам нармальна, калі вы даведаецеся на сваім вопыце, што гэта не тое, да чаго ляжыць душа. Заўсёды можна паспрабаваць іншае. Не бойцеся кідаць справу, якая не прыносіць задавальнення. Дазвольце сабе жыць так, як вам хочацца!
Не чакайце, што хтосьці зробіць вас шчаслівым. Самі імкніцеся да таго, каб быць самастойным і незалежным чалавекам. Шлях да поспеху цярністы, але калі вы яго пройдзеце, гэта будзе таго вартае!
Матэрыял падрыхтаваны сайтам Redsale.by.
Звалілася кніга, гучны спеў птушак, таксі, што спазнілася на хвіліну... Нервуе кожная дробязь! Вы заўважылі, што ўсё часцей зрываецеся на блізкіх і калегах, а негатыўныя эмоцыі – ваш нязменны спадарожнік? Што рабіць з гэтым станам і як яго перамагчы?
Гэтая эмоцыя, у адрозненне ад злосці альбо радасці, суправаджае чалавека на працягу доўгага часу. Абсалютна любая сітуацыя выводзіць з раўнавагі, няхай гэта будзе гарбата, што разлілася, ці развязаны шнурок.
З-за гэтага вы ўжо не чакаеце ад жыцця нічога добрага, а падсвядома – толькі падвоху. І любая дробязь робіцца нагодай для злосці і зрыву на родных.
Трэба разумець, што раздражняльнасць – частка нашага жыцця, перыядычна кожны з ёй сутыкаецца. Аднак калі яна перашкаджае нармальна жыць, працаваць і мець стасункі з іншымі – гэта падстава для неспакою.
Яны бываюць псіхалагічнымі і фізіялагічнымі. Сучасныя людзі схільныя да пастаяннага стрэсу, а рытм жыцця амаль не пакідае часу на адпачынак. Праблемы на працы, сваркі з сям'ёй, непаслухмяныя дзеці – усё гэта аказвае на нас уціск.
У другім выпадку прычынай, якая выклікае нервовасць, могуць быць няправільнае харчаванне, гарманальны збой, зубны боль і г.д. Калі вас турбуюць фізічныя недамаганні, мае сэнс як мага хутчэй звярнуцца да ўрача.
Успышкі запальчывасці часцей за ўсё сустракаюцца ў жанчын за кошт таго, што іх арганізм схільны да гарманальных перабудоў. Таксама дзяўчатам больш уласціва ўскладаць усё на свае кволыя плечы: і працу, і хатнія справы, і дзяцей.
Ёсць шмат спосабаў, якія дапамогуць вам пераадолець гэты стан, супакоіцца і вярнуць жыццё ў звыклае рэчышча.
З-за частай раздражняльнасці мы пачынаем зрывацца на блізкіх людзях. Папярэдзьце сям'ю аб сваёй праблеме. Калі вам трэба больш адзіноты і асабістай прасторы, не бойцеся гэта агучыць. Значна горш будзе выплюхнуць увесь негатыў на іх.
Калі адчуваеце, што вось-вось гатовыя сарвацца, лепей адкласці размову на потым і пасля ўжо вырашыць праблему з халоднай галавой на плячах. Не выстаўляйце прэтэнзіі і не абвінавачвайце. Памятайце, што вы змагаецеся супраць праблемы, а не адзін супраць другога.
Прызнанне праблемы – гэта першы крок да яе вырашэння. Калі вы адчуваеце, што раздражняльнасць зрабілася вашым пастаянным спадарожнікам, выконвайце парады, дадзеныя вышэй. Не спрабуйце пусціць усё на самацёк, бо ёсць небяспека, што ваш стан пагоршыцца.
Адстойвайце свае асабістыя межы. Магчыма, вам даўно пара звольніцца з працы, якая вам не падабаецца? Альбо спыніць стасункі з чалавекам, які ўвесь час псуе настрой сваімі парадамі ці каментарамі?
Аналізуйце сябе і навакольны свет. Ваша жыццё ў вашых руках, і ад вас залежыць, ці напоўніце вы яго радасцю і гармоніяй.
Матэрыял падрыхтаваны сайтам Redsale.by.
One fine body…