24.05.2019
24.05.2019

28 мая пройдзе анлайн-канферэнцыя па хваробах сэрца

logo
Навiны
72 033
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Анлайн-канферэнцыя «Артэрыяльная гіпертэнзія. Хваробы сэрца і сасудаў» пройдзе 28 мая з 14.30 да 16.00 на інфармацыйных парталах «Здаровыя людзі» (24health.by) і tut.by.

Артэрыяльная гіпертэнзія – самы распаўсюджаны фактар рызыкі развіцця многіх сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Прыкладна палова выпадкаў інфаркту міякарда і каля 80% выпадкаў інсульту звязаныя з павышаным артэрыяльным ціскам.

Ці існуе паняцце «рабочы ціск»? Калі яго значэнні павышаныя, дык зніжаць не трэба? Калі нічога не турбуе, дык і артэрыяльнай гіпертэнзіі няма? Ці можна яе вылечыць?

Чаму сёння «маладзеюць» сардэчна-сасудзістыя захворванні? Ці перадаюцца хваробы сэрца і сасудаў у спадчыну? Калі трэба біць трывогу, што з сэрцам нешта не так? І ці карыснае чырвонае віно для сардэчна-сасудзістай сістэмы?

На вашыя пытанні адкажуць нашы эксперты:

  • галоўны пазаштатны спецыяліст па агульнай урачэбнай практыцы Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры агульнай урачэбнай практыкі БДМУ, к.м.н., дацэнт Вадзім Сушынскі;
  • загадчыца кардыялагічнага аддзялення (для хворых на інфаркт міякарда) 4-ай гарадской клінічнай бальніцы г.Мінска імя М.Я.Саўчанкі Ірына Козіч.

Пытанні можна дасылаць загадзя на info@24health.by.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

72 0 33

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама