07.05.2019
07.05.2019

Падведзеныя вынікі творчага конкурсу «Залатое пяро-2019»

logo
Навiны
94 033
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Днямі ў Беларускім саюзе журналістаў падвялі вынікі традыцыйнага рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2019». Журналіст інфармацыйнага інтэрнэт-партала «Здаровыя людзі» (24health.by) і газеты «Медыцынскі веснік» Святлана Стахоўская стала лаўрэатам у намінацыі «За лепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках».

итоги творческого конкурса «Золотое перо - 2019»

Аўтар сацыяльна-псіхалагічнага праекта «Пра што маўчаць мужчыны» была адзначана Дыпломам і нагрудным знакам лаўрэата.

Праект Святланы выклікаў вялікую цікавасць не толькі ў чытачоў, але і ў гледачоў нашага YouTube-канала. Сумесна з аператарам (Генадзь Сукач) зроблена вялікая праца па стварэнні відэа да матэрыялаў. Зараз многія з відэаролікаў збіраюць амаль мільённыя прагляды і шматлікія каментары.

Аўтарскі праект Святланы Стахоўскай стаў яркім і годным упрыгожваннем нашага інфармацыйнага партала.

итоги творческого конкурса «Золотое перо - 2019»

Калектыў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік» і інтэрнэт-партала «Здаровыя людзі» (24health.by) ад усёй душы віншуе Святлану з заслужанай узнагародай! Жадаем ёй далейшага паспяховага ажыццяўлення творчых планаў, невычэрпнай энергіі для рэалізацыі ўсяго задуманага і, вядома ж, натхнення!

Фатограф – Аксана Жураўлёва

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

94 0 33

Журналіст. Радыёвядучая. Вышэйшая адукацыя. Стаж працы ў прафесіі – 20 гадоў. Родам з горада Маладзечна Мінскай вобласці. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа мастацтваў г.Маладзечна з 1987 па 1998 год. З 2003 года дыпламаваны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». Праца: усвядомленую працоўную дзейнасць пачала ў 1999 годзе, калі стала пазаштатным карэспандэнтам у «Маладзечанскай газеце» і на радыё «Маладзечна». З 2001 года працавала журналістам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў Грамадскім прэс-цэнтры, у прэс-цэнтры УУС Мінаблвыканкама, Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь і журналістам у часопісе «Галоўны бухгалтар» ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова». З ліпеня 2003 года – рэдактар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. Пасаду адказнага сакратара атрымала ў 2005 годзе ў дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё. Акрамя забеспячэння планава-фінансавай дзейнасці канала «Культура», вядзення справаводства, актыўна займалася журналістыкай. З'яўлялася аўтарам і вядучай многіх музычна-забаўляльных праграм. Займаючы актыўную жыццёвую пазіцыю ў структуры Белтэлерадыёкампаніі, была абрана сябрам рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі. Са снежня 2017 года – рэдактар аддзела інтэрнэт-праектаў РУП «Рэдакцыя газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся рэдактарам сайта газеты «Медыцынскі веснік», журналістам інфармацыйнага партала «Здаровыя людзі» і намеснікам старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі.