17 Ліпеня
17.07.2020

6 стратэгій стасункаў з дзіцем, якія зберагуць ад небяспекі ў інтэрнэце

logo
Навiны
336 0 35
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Вынікі Нацыянальнага даследавання па ацэнцы сітуацыі з гвалтам у дачыненні да дзяцей у Беларусі, праведзенага ў 2017-м годзе, паказалі, што 9,0% і 18,2% апытаных дзяцей (якія навучаюцца ў 5-7 і 8-11 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адпаведна) цярпелі гвалт з боку людзей, з якімі знаёмыя праз інтэрнэт. Псіхолагі сцвярджаюць, што ёсць узаемасувязь паміж тым, як будуюцца адносіны падлетка ў рэальным свеце (перш за ўсё, у сям’і) і ў віртуальным. Адны бацькоўскія стратэгіі могуць зберагчы ад празмернай даверлівасці і паглыбленасці ў інтэрнэт-прастору. У той жа час іншыя, наадварот, літаральна штурхаюць дзіця да чужых людзей на пошукі ўхвалення і прыняцця.

Пра полюсныя стратэгіі ўзаемадзеяння бацькоў і дзяцей распавяла Ілляна Мацвіенка, псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат».

Інтэрнэт-рызыкі залежаць ад стасункаў у сям’і

  • Прыняцце – Адхіленне.
 
Ілляна Мацвіенка
Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат»
Любое дзіця прагне ўбачыць прыняцце з боку дарослых. У першую чаргу, бацькоў, а таксама педагогаў. У той момант, калі гэтая патрэба не задаволеная, яно шукае любую магчымасць кампенсаваць дадзены недахоп. На велізарнай колькасці інтэрнэт-парталаў вельмі лёгка раскрыць душу: паскардзіцца на праблемы з бацькамі, вучобай і г.д. Адразу ж знойдуцца дзясяткі іншых карыстальнікаў, якія падтрымаюць. Сярод аднагодкаў, што сапраўды спачуваюць, могуць апынуцца зламыснікі, якія шукаюць лёгкую здабычу для маніпуляцый. Часцяком яны схіляюць да супрацьпраўных дзеянняў, рызыкоўных учынкаў. Важна праяўляць да сваіх дзяцей прыняцце для таго, каб застрахаваць іх ад пошуку падтрымкі ў іншых месцах. Гэта не значыць, што вы павінны безумоўна згаджацца з любымі паводзінамі. Але трэба адэкватна і спакойна рэагаваць на ўсе магчымыя сітуацыі, думкі і размовы свайго дзіцяці.
Інтэрнэт. Калі дзеці давяраюць бацькам.

  •  Эмацыянальная блізкасць – эмацыянальная дыстанцыя.
 
Ілляна Мацвіенка
Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат»
Калі мы з дзецьмі працуем у групах і абмяркоўваем тэму дзіцяча-бацькоўскіх адносінаў, яны вельмі часта кажуць: «Я не разумею, як тата альбо мама да мяне ставяцца», «Я не бачу, што мяне любяць». Бацькі ў такія моманты здзіўленыя: «Ну я ж пра цябе клапачуся, усім забяспечваю, адукацыю даю». Але атрымліваецца, што падлетак эмацыянальнай блізкасці не адчувае. Ён крыўдзіцца, што яму задаюць пытанні толькі пра ўрокі і абавязкі, але не цікавяцца, што ён сапраўды любіць рабіць. Насамрэч, магчыма, што вы і пытаецеся, але не ў той момант, калі на гэта разлічвала дзіця. Эмацыянальную блізкасць забяспечваюць сумесныя традыцыі (напрыклад, вячэра ў выхадныя), у тым ліку такія, якія прапанавала яно (дзіця) само. Важна таксама арганізаваць такую прастору, дзе сын альбо дачка могуць распавесці пра свае пачуцці. Напрыклад, падлетак кажа: «Мяне сёння выклікалі ў школе, а я быў не гатовы. Яна мне ўляпіла двойку, я вельмі раззлаваўся». Адказ бацькі: «Чаго цяпер злавацца, сам вінаваты». Хутчэй за ўсё, пасля такой гутаркі жадання падзяліцца ў дзіцяці больш не будзе. Так, вядома, ніхто не здымае з яго адказнасці за тое, што ён атрымаў такую адзнаку. Але ў той жа час гэта не адмяняе яго пачуцці. Гаворка не пра тое, каб разам аблаяць выкладчыка альбо сітуацыю, у якой штосьці не атрымалася. Важна праявіць спачуванне: «Ведаеш, я цябе разумею. Цяпер ты маеш права злавацца. Як я магу цябе падтрымаць?» Калі бацькі вельмі заціснутыя ў праяве сваіх эмоцый, дзеці і падлеткі гэта і адчуваюць. І ў іх нараджаецца велізарная колькасць фантазій, што ж вы ад іх хаваеце. Унутры адбываецца раздрай: у стасунках з вамі ён бачыць, што вы адчуваеце пэўную эмоцыю (гэта адлюстроўваецца невербальна). Але ў адказ вы кажаце, што ўсё нармальна. Дзіця пачынае сумнявацца ў адэкватнасці сваіх адчуванняў. У будучым гэта чалавек, які пастаянна сумняваецца, наколькі ён адэкватна ацэньвае тое, што адбываецца, інфармацыю, адчуванні ад стасункаў з іншымі людзьмі. Таму вельмі важна спакойна даваць зваротную сувязь аб сваіх эмацыянальных станах.
Інтэрнэт. Небяспека ў інтэрнэце для дзяцей.

  • Цікавасць – Ігнараванне.
 
Ілляна Мацвіенка
Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат»
Важна цікавіцца справамі дзіцяці не ў плане справаздачы (а што ты сёння зрабіў, чым займаўся?), а паспрабаваць «нырнуць» у яго інтарэсы разам з ім. Паспрабуйце паглядзець разам тыя фільмы, якія ён любіць. Разбярыцеся, хто галоўны дзеючы персанаж, і г.д. Гэта таксама «кручочкі», за якія можна зачапіцца, выбудоўваючы даверлівыя адносіны. Калі падлетку падабаюцца відэа ў You-Tube, відэаблогеры, гэта добрая магчымасць абмяркоўваць у тым ліку і правілы бяспечных стасункаў у сеціве. Ні ў якім разе не абясцэньвайце захапленні дзіцяці. Гэта можа зачыніць тыя дзверы, якія ён прыадчыняе для стасункаў з вамі.
  • Прастора для дыялогу – Маналогі, маралі.
 
Ілляна Мацвіенка
Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат»
Калі мы задаем правілы паводзінаў у інтэрнэт-прасторы, дзеці не заўсёды могуць адразу зарыентавацца ў той колькасці сітуацый, якія з імі здараюцца. Памылка можа быць дапушчаная не наўмысна. Але калі яны ведаюць, што, звярнуўшыся да вас па дапамогу, атрымаюць толькі жорсткую пазіцыю і маналог, верагоднасць таго, што яны вам раскажуць пра свае праблемы, значна зніжаецца. А вось ашуканцы вельмі добра ўмеюць такія дыялогі выбудоўваць. Даюць падлетку магчымасць выказвацца, задаваць тон камунікацыі.
Інтэрнэт. Небяспека для дзяцей. Калі бацькі не разумеюць...

  • Гнуткасць – Рыгіднасць.
 
Ілляна Мацвіенка
Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат»
Любыя правілы павінны праходзіць апрабацыю ўсёй вашай сямейнай сістэмы. Тут важна, каб вы давалі зразумець падлетку, што дастаткова гнуткія ва ўсталяванні такіх нормаў, змене, абмеркаванні розных сітуацый. Вы можаце таксама змяняць сваё меркаванне, памыляцца. Часам нічога так не спрацоўвае для ўстанаўлення даверлівых адносінаў, як аповед пра тое, што вы таксама некалі няправільна паступілі альбо трапілі на чыюсьці вуду. Асабліва вострай сітуацыя можа быць тады, калі бацькі паспяховыя. У дзіцяці ўзнікае шмат трывог: «Мама з татам ідэальныя, у іх усё заўсёды атрымліваецца, яны не робяць памылак, а вось я...»
  • Адкрытасць – Маўчанне.
 
Ілляна Мацвіенка
Псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі, спецыяліст па працы з дзецьмі і падлеткамі, аўтар і вядучая адукацыйнай праграмы «Навыкі для жыцця» ў «Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат»
У сям'і павінен існаваць прынцып адчыненых дзвярэй. Гэта азначае, што дзіця ведае і ўпэўненае ў тым, што да бацькоў можна прыйсці з любым пытаннем, нават калі там ёсць словы «парнаграфія», «сэкс», «гвалт» і г.д. Некаторыя з гэтых тэмаў бянтэжаць і дарослых, яны накладаюць табу на іх. Але як ні круці, як бы мы ні імкнуліся засцерагчы дзіця, у інтэрнэт-прасторы яно можа сутыкнуцца з непрыстойным кантэнтам. Важна разумець, што нягледзячы на пэўныя каштоўнасці ў сям'і, дзіця можа спакойна прыйсці і пагаварыць пра гэта з бацькамі і высвятліць любую сітуацыю з імі, а не ў сеціве.

Правільныя стратэгіі паводзінаў у сям’і дазволяць бацькам быць не якойсьці ілюзорнай фігурай у жыцці дзіцяці, а тым самым надзейным дарослым. Важна падтрымліваць дзяцей і падлеткаў у тым, каб яны самі набывалі сілу фарміраваць вакол сябе бяспечную прастору, у тым ліку і віртуальную.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

336 0 35

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.