30.06.2019
30.06.2019

9 правілаў для бацькоў: будуем адносіны старэйшага дзіцяці і блізнятаў

logo
Адукацыя і выхаванне
0 80
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Нараджэнне блізнятаў – неверагодная падзея, якая цалкам змяняе жыццё не толькі бацькоў, але і іх старэйшых дзяцей. Яшчэ б! Ваша старэйшае, магчыма, прасіла сабе браціка ці сястрычку... А тут іх адразу двое (а часам і трое)!

Калі ўлічыць, што нават пры нараджэнні аднаго немаўляці бацькі свой асноўны час будуць аддаваць яму, дык у выпадку з'яўлення блізнятаў старэйшыя брат ці сястра з яшчэ большай верагоднасцю могуць адчуць востры недахоп увагі.

Выхаванне блізнятаў

Выхаванне блізнятаў

Бацькам важна зразумець, што менавіта яны павінны дапамагчы старэйшаму лягчэй перанесці змены ў яго жыцці, пабудаваць добрыя адносіны з блізнятамі, а таксама захаваць станоўчы мікраклімат у сям'і і сяброўскія ўзаемаадносіны. Бо нават для бабуль і дзядуляў з'яўленне блізнятаў адсуне клопат пра старэйшых ўнука ці ўнучку на другі план.

Вось некалькі парадаў, каб з'яўленне ў вашай сям'і блізнятаў не стала цяжкім выпрабаваннем для старэйшага дзіцяці:

  • Хваліце старэйшае дзіця, падкрэслівайце яго значнасць у вашым жыцці і ў жыцці блізнятаў. Раскажыце яму гісторыі пра тое, якім ён быў у іх узросце, прыгадайце самыя яркія моманты з яго дзяцінства. Падкрэсліце, што ганарыцеся ім, і г.д.
  • Дайце зразумець, што вы маеце патрэбу ў яго дапамозе: папрасіце расказаць казку блізнятам, прынесці дзіцячы паільнік, дзіцячы крэм. Прапануйце паказаць ім свае новыя цацкі або расказаць, што ён бачыў і дзе быў у апошні час. Не прымушайце яго няньчыць блізнятаў. Дапамагаць выконваць хатнюю працу, вучыцца клапаціцца пра іх можна паступова альбо ў гульнявой форме, каб старэйшаму дзіцяці было цікава.
  • Дапамагайце дзецям усталяваць адносіны адно з адным, старэйшаму – наладзіць кантакт з блізнятамі. Яны растуць і хутка вучацца самастойна будаваць адносіны адно з адным. Сталеючы, блізняты і так амаль заўсёды застаюцца сапраўды блізкімі паміж сабой. Каб старэйшае дзіця не засталося ў баку, хадзіце разам на прагулкі, наведвайце ўсёй сям'ёй розныя мерапрыемствы. Гэта будзе спрыяць развіццю правільных адносінаў са старэйшым братам або сястрой.

Блізняты і старэйшае дзіця: вучым правільным узаемінам.

  • Навучыце старэйшае дзіця ўспрымаць блізнятаў як розныя асобы. А ўсе разам вы – дружная сям'я. Напрыклад, тата застаецца дома з адным з блізнятаў, а мама ідзе на шпацыр з другім і са старэйшым. Ад самага нараджэння старайцеся называць блізнятаў па імёнах. У далейшым гэта таксама дапаможа ім хутчэй набыць індывідуальнасць.
  • Дарыце падарункі старэйшаму дзіцяці. Калі ў сям'і з'яўляюцца маленькія дзеці, госці могуць неспадзявана забыцца прынесці падарунак яму. Каб не пакрыўдзіць дзіця, купіце некалькі падарункаў пра запас для яго. Яны неабавязкова павінны быць дарагімі, галоўнае – падкрэсліць вашу ўвагу да старэйшага дзіцяці.
  • Папрасіце бабуль і дзядуляў пабыць некаторы час з блізнятамі і выдзеліце дзень, які цалкам праведзяце ў складзе «мама, тата і старэйшае дзіця». Схадзіце ў кіно, у заапарк, у музей – правядзіце час так, каб малодшыя дзеці не змаглі адцягваць вашу ўвагу.
  • Своечасова пераключайце і ўвагу гасцей на старэйшае дзіця. Вядома, упершыню ўбачыўшы блізнятаў, вашыя госці будуць больш займацца імі. Папрасіце старэйшага паказаць гасцям свае новыя цацкі або расказаць пра тое, куды вы хадзілі нядаўна разам з ім.
  • Распазнавайце праблемы ў адносінах дзяцей своечасова і пераадольвайце іх разам! Калі дзеці растуць і сталеюць, узнікненне цяжкасцяў у адносінах непазбежнае. Калі вы заўважылі, што ваша старэйшае дзіця пачало аддаляцца ад блізнятаў або бацькоў, паспрабуйце вырашыць гэтую праблему адразу: выслухайце яго, надайце максімальна павышаную ўвагу.
  • Дазвольце вашаму старэйшаму дзіцяці адчуць сябе сапраўды ў ролі «старэйшага»! Старайцеся прыдумаць для дзяцей сумесныя заняткі: гульні і забавы, выкананне хатніх абавязкаў, дзе старэйшае зможа сябе праявіць і выклікаць павагу ў малодшых.

І няхай вашае старэйшае дзіця да нараджэння блізнятаў, безумоўна, было цэнтрам увагі і адзіным, вашыя правільныя паводзіны дапамогуць яму хутчэй адолець стрэс і наладзіць добрыя адносіны з малодшымі.

У будучым старэйшае дзіця і блізняты зробяцца адно для аднаго самымі блізкімі, вашай падтрымкай і апорай на доўгія гады!

Выдзяляць, не падзяляючы… Рэкамендацыі бацькам па выхаванню блізнятаў ад года да трох

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 80

Журналіст. Маці блізнят