
Шчытавідка сапраўды адыгрывае важную ролю для нармальнага функцыянавання арганізма і добрага самаадчування. Але трывожнасць пацыентаў у дачыненні да яе часта залішняя і адцягвае ад вырашэння іншых, больш значных праблемаў са здароўем. Такога меркавання прытрымліваюцца эндакрынолагі. Ці трэба хвалявацца з нагоды кожнага вузла на шчытавідцы? Ці ёсць сэнс здаваць разгорнутыя тырэоідныя панэлі? Як часта трэба праводзіць ультрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы? Ці можна папярэдзіць збой у працы «фабрыкі гармонаў»? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні журналіст партала Здаровыя людзі даведалася ў вядучых беларускіх экспертаў у галіне эндакрыналогіі.
Як змяніўся характар хваробаў шчытападобнай залозы за апошнія дзесяцігоддзі?
Павышанай увагай да сябе шчытападобная залоза абавязаная Чарнобыльскай катастрофе і звязанымі з ёй наступствамі. Не сакрэт, што пасля аварыі на атамнай электрастанцыі рэзка павялічылася колькасць анкалагічных захворванняў шчытападобнай залозы, якая дасягнула, паводле ацэнак спецыялістаў, піку ў перыяд з 1996 па 2000 гады. Кожны чацвёрты выпадак раку шчытавідкі ў Беларусі быў напрамую звязаны з радыяцыйным апраменьваннем.
Вузел на шчытавідцы – гэта заўсёды дрэнна? Ці трэба рабіць пункцыю?
Вось каб падобных пытанняў не ўзнікала, урачы катэгарычныя: прызначаць любыя даследаванні павінен толькі ўрач-спецыяліст і толькі ў тым выпадку, калі для гэтага ёсць паказанні.

Па-другое, з канца 2018 года ў Беларусі распрацоўваюцца новыя пратаколы, у якіх дакладна прапісаныя паказанні да правядзення пункцыі з улікам дыферэнцыяцыі вузла ў адпаведнасці з яго характарыстыкамі. У стадыі распрацоўкі і новыя пратаколы ўльтрагукавых даследаванняў, у тым ліку шчытападобнай залозы. Калі пратаколы пачнуць працаваць, шмат што, спадзяецца эксперт, зменіцца да лепшага: людзі зробяцца спакайнейшымі, а колькасць неабгрунтаваных УГД і пункцыённых даследаванняў знізіцца.
Дарэчы, з агульнай колькасці пункцыённых біяпсій, якія праводзяцца па паказаннях, злаякасны характар утварэнняў пацвярджаецца не больш чым у 2% выпадкаў. Пры гэтым рак шчытападобнай залозы, дыягнаставаны на ранніх стадыях, абсалютна вылечны.
Ці трэба кантраляваць працу шчытавідкі, рэгулярна здаючы аналізы на гармоны?

Ці можна прафілактаваць паталогію шчытавідкі?

Разам з тым, паталогія, да якой дастасавальныя меры прафілактыкі, у прыватнасці, дыфузны нетаксічны валляк, абумоўлены ёдадэфіцытам, у Беларусі з кожным годам выяўляецца радзей. Больш за тое, дзякуючы сістэмнай працы на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя і Савета Міністраў, праблему ёдадэфіцытных захворванняў у нашай краіне можна лічыць вырашанай.
Фота экспертаў – Валянціна Мохар.
Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!
Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.