05.10.2022
05.10.2022

Ад машыны часу да рэптылій: што можна паглядзець у музеях Мінска гэтай восенню

logo
Адукацыя і выхаванне
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Пажаўтеўшыя лісты яшчы не кранулі зямлю, але надвор’е ўжо максімальна восеньскае. Гэта значыць, што подчас прагулкі з сябрамі, скажам, па праспекту Незалежнасці да праспекта Машэрава ёсць магчымасць сумясціць  прыемнае з карысным і наведаць разнастайныя выстаўкі. 

Выстаўкі і музеі Мінска

Музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні»

Адрас: пр. Независимости 25

Графік працы: з 11.00 да 20.00

З праспекту Незалежнасці 25 можна адправіцца ў падарожжа па нашай Радзіме, таму што менавіта тут знаходзіцца  музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні».

краіна міні

«Краіна міні» — гэта тэхналагічны і інтэрактыўны музей мініяцюр, дзе вы зможаце ўбачыць больш за 30 славутасцяў краіны: як існуючых, так і ўжо зніклых аб'ектаў архітэктуры. Частка славутасцяў прадстаўлена ў экспазіцыі ў выглядзе макетаў, а частку можна ўбачыць у віртуальнай рэальнасці.

  1. На сённяшні дзень у экспазіцыі музея прадстаўлены наступныя аб'екты:
  • Нясвіжскі замак;
  • Гомельскі Палац Румянцавых і Паскевічаў;
  • Брэсцкая крэпасць;
  • Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі;
  • Белавежская пушча і іншыя.
  1. Аўтэнтычная фотозона «Беларуская хатка», запоўненая прадметамі народнага побыту мінулых стагоддзяў.

Гарадская ратуша

Адреспл. Свободы 2а

Графік працы: з 11.00 да 19.00, выхадныя дні - панядзелак, аўторак

Іздем далей, па сучасных вуліцах Мінска, захапляемся яго прыгажосцю, але так хацелася б знайсці машыну часу і апынуцца на старых вуліцах…

Машина часу ёсць! Знаходзіцца яна ў адной з старэйшых пабудоў горада — Мінскай Ратушы, якая дае нам магчымасць здзейсніць «Гарадскі праменад. Менск на старых паштоўках». Менавіта так называецца выстаўка, якую можна наведаць у Гарадской ратушы!Выстаўка ў нарадской ратушы

Тут экспануецца калекцыя з прыватнага збору і паштоўкі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Страчаныя будынкі і зніклыя вуліцы паўстаюць на паштовых картках, выдадзеных у Мінску і на абшарах Расійскай і Германскай імперыі ў 1900–1918 гг.

Кадры захавалі змены ў гарадскім асяроддзі, якое імкліва зменьвалася на стыку эпох: лініі конна-чыгункі і тэлефонную станцыю, першыя аўтамабілі, па суседству з запрэжанымі канямі возамі, развіты чыгуначны транспарт. Усе гэтыя дэталі дазваляюць акунуцца ў сапраўдную атмасферу губернскага горада пачатку ХХ стагоддзя.

Абавязкова да наведвання і параўнання Менску і Мінску!

Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі

Адрас: М.Багдановіча 9а,

Графік працы:  з 11.00 да 19.00

Восеньскія халады прагналі нават заморскіх птушак, не то, што вужыкаў, ёжыкаў і белак з паркаў. А на братоў нашых меншых — усялякіх жывёлак паглядзець ахота. Выхад ёсць!

Пераходзім мост праз Свіслач і рухаемся ў бок Троецкага Прадмесцця. На Багдановіча 9А, у выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі праходзіць выстаўка жывых паўзуноў «Рэптыліі».

Рэптыліі

У экспазіцыі прадстаўлены барадатыя агамы, жабы-рагаткі, эўбляфары, шматлікія змеі, дзіўны і загадкавы васіліск шлеманосны і многае іншае. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі, яркія і экзатычныя, ўразяць вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыні, палюбавацца іх зграбнасцю.

Арт-прастора «Фабрыка»

Адрас: праспект Машэрава 11/2

Адпраўляемся  далей,  да праспекта Машэрава 11/2, тут Алесь Родзім схаваў скрадзеннае натхненне.

Выстаўка Алеся Родхіна

Выстаўка з дужа цікавай гісторыяй: дзесяць гадоў праект жывапісу беларускага мастака Алеся Родзіна «Глабальнае пацяпленне» праходзіў ў знакамітым Цэнтры Мастацтваў «Тахелес» у Берліне і яго наведалі больш за мільён аматараў мастацтва з усяго свету.

У 2010 усю выстаўку з 97 карцін захапіла ахоўная служба, нанятая гамбургскім Норд Банкам, і амаль год яна знаходзіліся пад пагрозай знішчэння. Толькі дзякуючы ўмяшанню прэсы і падтрымцы еўрапейскай грамадскасці карціны выратавалі.

Па рашэнні Дзяржаўнага Суда Берліна творы былі вернуты мастаку Алесю Радзіму. Пасля рэстаўрацыі карцін, выстаўка «Скрадзенае натхненне» дэманструецца ў арт-прасторы «Фабрыка». Падчас выстаўкі пройдуць канцэрты, інструментальныя вечарыны, электронныя сэты, гутаркі з мастаком і шмат іншага.

Палац Мастацтваў

Адрасул. Козлова 3

Графік працы:  з 11.00 да 20, выходны дзень - панядзелак

І напрыканцы нашага шпацыру, абавязкова яна, выстаўкаа-продаж работ маладых мастакоў Беларусі «Восеньскі салон».

Экспазіцыя Восеньскага салона

Праект праводзіцца ў сталіцы кожную восень, пачынаючы з 2015. Ужо восьмы  раз маладыя аўтары прадстаўляюць творы, створаныя ў розных відах выяўленчага мастацтва за апошнія тры гады: жывапіс, графіку,фатаздымкі, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інсталяцыю і відэа-арт.

Палац Мастацтваў на Казлова 3 чакае ўсіх, каб прадэманстраваць больш за 430 работ мастакоў з Мінска, Брэста, Гомеля, Жлобіна, Наваполацка, Полацка, Бабруйска, Мазыра і іншых гарадоў Беларусі. Усяго ў праекце бяруць удзел 246 аўтараў ва ўзросце 18-40 гадоў, чые творы адабраны прафесійным журы з работ 789 прэтэндэнтаў.

Трэнды і тэмы сучаснага мастацтва Беларусі. Што паглядзець на «Восеньскім салоне — 2022»

У рамках праекта прадстаўлена насычаная культурная праграма (лекцыі, экскурсіі і майстар-класы).

Спадзяваемся, што цяпер восеньскія прагулкі па вуліцах горада стануць для вас больш цікавымі і пазнавальнымі!

https://bel.24health.by/netypovy-minsk-lakacyi-pra-yakiya-ne-vedayuc-navat-myascovyya-zhyxary/

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0