29.04.2022
29.04.2022

Аладкі на сняданак. Топ-4 простых рэцэпта ад кулінарнага блогера

logo
Рэцэпты
0 117
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A
Аўтары:
Вікторыя Аскера-Дубовік, 
Настасся Мясаедава

Набліжаюцца выходныя! А гэта значыць, што гатаваць сняданак можна не на хуткую руку, а павольна, не прапускаючы кулінарных дэталяў! На званне аднаго з самых смачных і простых сняданкаў, безумоўна, могуць прэтэндаваць аладкі. Іх любяць як дарослыя, так і дзеці.

У даўнія стагоддзі аладкі звалі па-рознаму ў залежнасці ад сяла ці горада. Да прыкладу, недзе іх называлі аладкі, недзе алашкі, а недзе ўвогуле алябышы. Аладкі мелі не толькі розныя назвы, але самыя разнастайныя густы. У славянскіх жанчын у гаспадарцы заўсёды меліся чыгунныя патэльні вялікай вагі, не гледзячы на гэта, гаспадарыні з лёгкасцю спраўляліся з такім цяжкім посудам, які зваўся аладніца.

Тады аладкі гатавалі толькі па адным рэцэпце: у цеста дадаваліся масла і яйкі. Ён захоўваўся даволі працяглы час. Але пазней людзі сталі змяняць традыцыйную смятану, якая падаецца да аладак, на іншыя смачныя прадукты, такія як варэнне, розныя джэмы, ласункі, мёд …  Затым і ў само цеста сталі дадаваць розныя інгрэдыенты. З'яўляліся  разнастайныя віды аладак, у цеста дадавалі арэхі, садавіну, павідла і яшчэ шмат чаго.

Аладкі не губляюць папулярнасці і зараз, карыстаюцца вялікім аўтарытэтам у гурманаў. Блогерка з Бешанковіч Настасся Мясаедава зноў адкрывае для нас сваю скарбонку рэцэптаў: дзеліцца самымі рознымі відамі аладак, якія, безумоўна, атрымаюцца ў кожнай гаспадыні.

Пышныя аладкі на кефіры - ідэальны сняданак

Аладкі на кефіры

  • 200 мл кефіру
  • 150 гр мукі
  • 1 яйка
  • 2-3 ст л цукру (любы сахзам)
  • Дробка солі
  • 0,5 г л соды без верха

Кефір крыху падцяпліць у мікрахвалеўцы. Дадаць да яго соду, змяшаць да з'яўлення рэакцыі.

Затым дадаць яйка, цукар, соль і ў канцы муку. Цеста будзе цягучае і густое.

Аладкі на кефіры. 2

Антыпрыгарную патэльню разагрэць і сфарміраваць аладкі лыжкай. Масла дадаваць не трэба. Калі патэльня крыху прыгарае, то проста змажце яе кропляй расліннага алею. 1 ст л з горкай роўная адной аладке. Смажым пад вечкам на сярэднім агні з двух бакоў.

Тварожныя аладкі за 5 хвілін

Тварожныя аладкі за 5 хвілін

На 1 порцыю спатрэбіцца:

  • 1 шкляначка (100-120 гр) любога мяккага тваражка
  • 4 ст л з паўгоркай мукі (у Настассі рысавая)
  • 0.5 г л разрыхляльніка
  • 2 ст л цукру( колькасць залежыць ад салодкасці тваражка)
  • 1 яйка

Усе інгрэдыенты ўзбіваем у чашы блэндара або венцам да аднастайнасці. Фарміруем аладкі лыжкай на сухой антыпрыгарнай патэльні. Смажым да з'яўлення бурбалак на агні ніжэй сярэдняга без вечка, пераварочваем і гатуем на другім баку да падрумяньвання.

Тварожныя аладкі

Гатова. Гэта вельмі смачна! А яшчэ хутка і проста.

КБЖВ на 100 гр без уліку цукру: 218/9/4/35

Панкейкі

Якая мудрагелістая назва для такога супер простага рэцэпту! Вельмі проста, смачна і хутка. Без паху смажанага на ўсю хату і падцякаючага тлушчу.

Панкейкі

  • 1 яйка
  • 1 банан
  • 5 ст л мукі (у аўтара рысавая)
  • 50 мл малака
  • 1 г л разрыхляльніка

Усе інгрэдыенты ўзбіваем у блэндары. Калі яго няма, то банан трэба расцерці відэльцам да кашападобнага стану, дадаць усе астатнія інгрэдыенты і добра ўзбіць відэльцам або венцам.

Смажым на сухой антыпрыгарнай патэльні на невялікім агні. 1 лыжка цеста  — панкейк. Як толькі з'явяцца бурбалкі, пераварочваем. На ўсё пра ўсё літаральна пару хвілін!

Панкейкі 3

Атрымліваюцца пышненькія, смачненькія панкейкі. Калі трапіўся несалодкі банан, то можна падаваць з варэннем, мёдам, цукровай пудрай.

Аўсяныя аладкі

Далікатны, смачны, пажыўны сняданак для ўсёй сям'і.

Аўсяныя аладкі

  • 100 гр аўсянай мукі (калі ў вас няма, то трэба проста перамалоць аўсяныя камякі ў блэндары да стану мукі).
  • 50 мл малака
  • 1 яйка
  • 1 саспелы банан
  • Разрыхляльнік
  • Падсалоджвальнік па гусце ( 1-2 ст л цукру)

Банан здрабніць відэльцам, дадаць астатнія інгрэдыенты і добра ўзбіць венцам ці відэльцам. Можна адразу выкарыстоўваць блэндар.

Выпякаем на сухой антыпрыгарнай патэльні альбо на звычайнай, змазанай раслінным алеем, на невялікім агні з двух бакоў да залацістага колеру.

КБЖВ на 100 гр без уліку цукру: 203 /7/5/35

Прыемнага апетыту!

Несалодкія начынкі для бліноў: лепшыя рэцэпты

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 117

Глядзіце таксама