10.08.2022
10.08.2022

Атрымліваем вітаміны. Рэйтынг садыны па карысные уласцівасцях

logo
Навiны
0 24
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Як жа нашаму арганізму абысціся без садавіны? Садавіна – гэта смачна, ярка, экзатычна і разнастайна. А вось карысць садавіны – пытанне адкрытае.

І з гэтым трэба разбірацца. Што мы і вырашылі зрабіць. Склалі для вас рэйтынг садавіны, у залежнасці ад карысных уласцівасцяў.

Самая карысная садавіна

Чарэшня

Чарэшня

У чарэшні вялікая колькасць глюкозы і фруктозы на 100 г. З-за гэтага пры надмерным ужытку чарэшні часта адчуваецца дыскамфорт. Бо арганізм не можа перапрацоўваць бясконцую колькасць фруктозы, таму што яна выклікае ўздзьмутасць, газаўтварэнне, надмерны ўзрост умоўна-патагеннай флоры (падвышаная колькасць сальманэл, стафілакокаў, энтэракокаў, грыбоў і іншых мікраарганізмаў у тонкай кішцы).

Па чарэшні можна вызначаць пераноснасць фруктозы, калі пасля ўжытку жмені чарэшняў, з'яўляецца ўздзьмутасць, газаўтварэнне і іншыя рэакцыі СКТ, то гэта значыць, што кішачнік не можа перапрацоўваць вялікую колькасць фруктозы. У такіх выпадках лепш ужываць мінімальную колькасць чарэшні, не больш за 100—200 гг.

Таксама надмернае спажыванне фруктозы пры праблемах з ныркамі шкодзіць арганізму.

да зместу

Банан

Банан

Банан сапраўды ўтрымвае вялікую колькасць калію, што, безумоўна, карысна. Але ў банане таксама вялікая колькасць крухмалу і цукраў. Таму банан выключаецца з розных сістэм сілкавання, якія скіраваны на аднаўленне арганізма і паляпшэнне працы СКТ.

У цэлым, з'есці адзін банан – няшкодна. Але калі назіраецца надмерны грыбковы ці бактэрыйны рост у арганізме, ёсць акнэ, малочніца, кандыдоз, то банан толькі нашкодзіць.

да зместу

Яблыкі ды грушы

Яблыкі ды грушы

Яны  ўтрымваюць клятчатку, вялікую колькасць флаваноідаў (большасць знаходзяцца ў лупіне). Яблыкі багатыя вітамінам С, пектынам, а таксама каліем. У грушы ёсць эфірные масла, якія дапамаюць у барацьбе з інфекціямі і падтрымліваюць імунітэт.

Але колькасць глюкозы і фруктозы ў іх няроўная – фруктозы больш, чым глюкозы. З-за таго, што фруктозы больш, яна не можа засвоіцца ў арганізме. А самай карыснай садавінай з'яўляецца тая, у якой суадносіны глюкозы і фруктозы прыкладна на адным роўні.

Сезонныя садовыя яблыкі і грушы будуць карыснейшыя, чым садавіна, купленая ўзімку ў краме.

да зместу

Хурма

Хурма

Наогул гэта сапраўды карысная садавіна. Хурма, як і іншыя прадукты аранжавага колеру, маюць у складзе каратыноіды (раслінны вітамін А) – лютэін, зэаксацін, лікапін. Гэта каратыноіды, якія станоўча ўплываюць на зрок.

Але ў сілу генетыкі каратыноіды засвойваюцца не ва ўсіх людзей. І для таго, каб ведаць, наколькі карысная для пэўнага чалавека аранжавая садавіна, патрэбна ведаць генетыку засваення вітаміну А. Калі пасля ўжытку хурмы жоўкнуць далонькі, ступні ці вобласць вакол рота, то гэта першая прыкмета таго, што каратыноіды засвойваюцца дрэнна.

Да таго ж у хурме ўтрымваецца высокая колькасць фруктозы. Таму лепш есці  ў дзень не больш за 1—2 хурмы.

да зместу

Абрыкосы ды персікі

Абрыкосы ды персікі

Гэта таксама ўладальнікі аранжавага колеру і маюць у сваім складзе каратыноіды. Але яны апераджаюць хурму за кошт таго, што ў іх мінімальная колькасць фруктозы і яны ўтрымваюць вялікую колькасць клятчаткі. Абрыкос карысней за персік з-за таго, што ў ім менш цукру. Але па змесце пажыўных рэчываў і мікраэліментаў, яны раўнацэнныя.

да зместу

Апельсін і ківі

Апельсін і ківі

Абедзве садавіны валодаюць дастатковай колькасцю вітаміну С, утрымваюць клятчатку і калій. Гэта бяспечная садавіна. Але шмат іх з'есці наўрад ці атрымаецца. У іх ёсць і фруктоза, і цукроза. Таму рэкамендуецца не больш за адну штуку ў дзень.

Акрамя вітаміна С апельсін насычаны вітамінамі В1, В2, РР. А таксама ў апельсіне ёсць флаванаіды – рэчывы, якія рэгулююць рост арганізму і аказваюць антыаксідатнае ўздзеянне.

Ківі – крыніца спажыўных валокнаў і фоліевай кіслаты. У двух сярэдніх порцыях ківі знаходзіцца столькі ж калія, сколько у адным бабане, але меньшая колькасць калорый.

да зместу

Ананас

Ананас

Існуе міф, што калі есці ананас, то можна лёгка схуднець. Гэта насамрэч не так. Бо немагчыма есці салодкую садавіну і пры гэтым худнець. Праўда ў тым, што ў ананасе не такая вялікая колькасць фруктозы, як у садавіне вышэй.

А міф узнік з-за таго, што ананас утрымвае брамелаін (стрававальны фермент), які дапамагае расшчапляць ежу. Але ў большай ступені, брамелаін паляпшае страваванне і валодае супрацьзапаленчым дзеяннем.

Праграмаванне харчаваннем. Ежа для цела і розуму

Рэкамендуецца ўжываць ананас (не цэлы плод, а кавалачак) за 15 хвілін да прыёму асноўнай ежы.

да зместу

Гранат

Гранат

Гранат карысны, бо ў яго складзе ёсць фосфар, калій, кальцый, магній – гэта тыя мінералы, якія мацуюць сценкі сасудаў і паляпшаюць кровазварот. Улічваючы апошнія падзеі датычныя Covid-19, які вельмі часта пашкоджвае эпітэлійны пласт і сценкі сасудаў, важна разумець, што гранат і яго костачкі добра аднаўляюць сценкі сасудаў.

Таксама важна адзначыць, што грановый фрэш – не самы карысны напой, таму што гранат утрымвае досыць высокую колькасць фруктозы, а пры перапрацоўцы садавіны вітаміны і мікраэлементы знікаюць, а фруктоза захоўваецца. Атрымваецца напой з вялікай колькасцю цукру практычна без карысных элементаў.

Гранат утрымвае вітамін С, што асабліва карысна для арганізма ўзімку.

Садавіна і ягады на балконе. Якія «зялёныя» прадукты можна вырасціць у кватэры

да зместу

Лімон, лайм, грэйпфрут, памяло

Лимон, лайм, грэйпфрут, памэла

Гэта несалодкая цытрусавая садавіна. Утрымливае мала глюкозы і фруктозы, валодае вялікай колькасцю калію, вітамінаў К і С.

Памяло мае вялікую колькасць клятчаткі ў сваім складзе. Гэта станоўча ўплывае на страваванне, дазваляе павялічыць узровень засваяльнасці пажыўных рэчываў і паскорыць вывядзенне таксінаў з арганізма.

Грэйпфрут дазволены практычна ў кожнай лекавай сістэме сілкавання. Садавіна багатая вітамінамі групы В, а таксама магніем і фосфарам. Грэйпфрут аказвае антыбактэрыйнае, супрацьгрыбковае, супрацьпаразітарнае ўздзеянне.

Лімон, за кошт лімонавай кіслаты ў складзе, падымае узровень кіслотнасці страўнікавага соку, а таксама стварае ў кішачніку шчолачнае асяроддзе. Абодва гэтыя фактары важныя для здаровай сістэмы стрававання. Але важнае пры ўжытку лімона, каб слізістая страўніка не была раздражнёна. Калі пасля лімона адчуваецца дыскамфорт у страўніку, то значыць патрэбна аднаўляць слізістую.

Лімон і лайм блізкія па сваім складдзе. Але канцэнтрацыя вітаміну С у лайме ў некалькі разоў больш, чым у лімоне. І ў адрозненне ад лімона, у лайме ёсць фолевая кіслата. Яна патрэбна пры незбалансаваным сілкаванні, для развіцця.

Але пры ўсёй карысці цытрусавых, важна помніць, што яны могуць выклікаць алергію.

да зместу

Авакада і папая

Авакада і папая

У гэтай садавіне вялікая колькасць ненасычаных тлушчаў (амега-3, амега-9 і іншыя), практычна не ўтрымваюць вугляводаў. Пры гэтым у іх складзе амаль усе тлушчарастваральныя вітаміны (Ё, Д, А і д.т.). Яны жыццёва неабходны для нармальнай працы клетак, метабалізму (памену) бялкоў, вугляводаў, тлушчаў і шмат іншага. Таксама яны ўтрымваюць алеінавую і стэарынавую амінакіслоты, якія дапамагаюць аднаўленню мікрафлоры кішачніка і ўплываюць на колькасць карысных бактэрый у арганізме.

Папая ўтрымвае ў сваім складзе папаін – гэта стрававальны фермент, які ўваходзіць у большасць нутрыцэўтыкаў (харчовыя прадукты для ўмацавання здароўя). Папая несалодкая, яе рэкамендавана есці за 15—20 хвілін да прыёму ежы.

Правіла 5 порцый агародніны і садавіны

Авакада – крыніца глутатыёну. Глутатыён з'яўляецца галоўны рэчывам, якое выводзіць вольныя радыкалы з арганізма. То бок глутатыён – самае галоўнае антыўзроставае рэчыва. У складзе авакада ёсць усе вітаміны групы В і вітамін А. Яны ўплываюць на зрок і мікрафлору СКТ.

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

0 24