10.07.2017
10.07.2017

Базавыя законы дыеталогіі

logo
Правiльнае харчаванне
0 26
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Наша жыццё падпарадкавана пэўным законам. Фізіялогія харчавання таксама мае свае правілы. Іх лепей ведаць і разумець.

Па-першае, харчаванне выконвае энергетычную функцыю — забяспечвае наш арганізм бадзёрасцю, каб падтрымаць абменныя працэсы.

Па-другое, для таго, каб арганізм аднаўляўся і абнаўляўся патрэбен будаўнічы матэрыял. А гэта пластычная функцыя харчавання.

Структурная адзінка арганізма — клетка. Чалавечы арганізм — трыльёны клетак, у якіх пастаянна адбываюцца біяхімічныя працэсы.

У дыеталогіі (навуцы аб харчаванні) ёсць два базавыя законы: энергетычнага і хімічнага балансаў.

Дыеты для пахудання

Закон энергетычнага балансу

Адпаведнасць энергетычнай каштоўнасці рацыёну колькасці патрачаных калорый. Адхіленне ў той ці іншы бок змяняе масу цела.

Існуе бясспрэчны факт, даказаны Ісаакам Ньютанам, — энергія не знікае. Калі чалавек з'ядае больш ежы, як крыніцы энергіі, чым арганізм здольны расходаваць, гэтая рэшта будзе ператварацца ў тлушч. Тлушчавая тканка — запас энергіі, што паступае з ежай і акумуліруецца арганізмам. Гэта «энергетычнае рэчыва», якое чалавек пастаянна носіць з сабой. Пры акісленні аднаго грама тлушчу выдзяляецца прыкладна 9,3 кілакалорыі, а пры акісленні той жа колькасці вугляводаў ці бялкоў толькі 4,1 кілакалорыі. На практыцы прымаюць энергаёмістасць грама тлушчу 9 Ккал, а грама вугляводаў ці бялку 4 Ккал. Менавіта бялкі, тлушчы і вугляводы з'яўляюцца крыніцай энергіі.

Толькі ў выпадку адмоўнага энергетычнага балансу магчыма зніжэнне вагі. І ніякіх іншых навукова-абгрунтаваных метадаў не існуе.

Закон хімічнага балансу

Для жыцця нам патрэбна не толькі энергія, але і некалькі сотняў асобных харчовых рэчываў. Прычым палова з іх незаменныя, г.зн. не выпрацоўваюцца ў арганізме і павінны ўвесь час паступаць з ежай. Калі якога-небудзь з іх няма або недастаткова, мы пачынаем дрэнна сябе адчуваць і хварэць.

На жаль, закону энергетычнага балансу надаецца значна больш увагі, чым закону хімічнага балансу. Не проста бялкі, тлушчы, вугляводы і калорыі, а менавіта якасны склад ежы — сотні розных нутрыентаў выконваюць найбольш важную ролю ў падтрыманні здароўя. Мы рэдка задумваемся, што, напрыклад, такія металы як малібдэн, ванадый, кобальт важныя для арганізма і ўваходзяць у дзясяткі розных ферментаў. Такім чынам спрыяюць эфектыўнай працы клетак.

На думку навукоўцаў, для забеспячэння неабходнай патрэбы арганізма ў мікра- і макраэлементах варта з'ядаць прыкладна 4500-5000 ккал / сут.

Якім павінен быць рацыён

Рацыён павінен быць добра прадуманым і разнастайным. Назапашаныя ў галіне дыеталогіі даныя сведчаць пра тое, што ў сучасных умовах за кошт традыцыйнага харчавання немагчыма задаволіць патрэбы арганізма. Таму ў нашым грамадстве велізарная колькасць людзей з напоўненым страўнікам, але галоднымі клеткамі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 26

Дыетолаг, кансультант у галіне харчавання і кантролю вагі