27.06.2018
27.06.2018

Беларусы з больш чым 20 краін падтрымалі «сонечных дзяцей»

logo
Навiны
0 16
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Звыш за 54 тысячы кіламетраў прабеглі за 4 дні ўдзельнікі дабрачыннай акцыі SunRun Challenge #velcombegom. Калі скласці вынікі, то выйдзе адлегласць ад Кітая да Бразіліі. Такая актыўнасць дазволіла выканаць умовы акцыі і накіраваць 50 тысяч рублёў на дапамогу дзецям з сіндромам Даўна.

Сертыфікат на гэтую суму намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom Мікалай Юшкевіч уручыў дырэктару дома-інтэрната Андрэю Ждановічу. Сродкі пойдуць на набыццё дарагога медыцынскага рэабілітацыйнага абсталявання.

Дапамагчы «сонечным дзецям» вырашылі не толькі беларусы, якія пражываюць на Радзіме, але і аматары бегу з Бразіліі, Кубы, ЗША, Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Кітая, Швейцарыі, Славакіі, Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Францыі, Егіпта, Амана, Кыргызстана. Самы вялікі асабісты ўклад – 43,4 км – у жыхара Наваполацка Андрэя Беразоўскага.

Паколькі сёлета дапамога была арганізавана «сонечным дзецям», то і дабрачынны праект #velcombegom праходзіў пад знакам сонца. Усе атрыманыя ў выніку забегаў кіламетры пераводзілі ў кіладжоўлі «добрай энергіі». Іх атрымалася больш за 15 000 000!

#velcombegom – адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў у Беларусі. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую падтрымку атрымалі Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2015 г.), Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарата (2016 года), спецыялізаваныя інтэрнаты ў Рэчыцы і Асіповічах (2016 года), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі (2017 года), Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі (2017 г.).

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 16

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.