31.01.2022
31.01.2022

Будзьце здаровыя! Яшчэ раз пра прафілактыку ВРІ

logo
Здароўе дарослых
0 100
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Вірусы, якія выклікаюць вострыя рэспіраторныя захворванні, актыўна цыркулююць у знешнім асяроддзі. Іх негатыўнае ўздзеянне на чалавечы арганізм узмацняецца з-за неспрыяльных умоў надвор'я: нізкіх значэнняў і рэзкіх перападаў тэмпературы паветра, рэзкай змены ўмоў навакольнага асяроддзя пры знаходжанні ў памяшканні (халодны вецер мяняецца на сухое паветра будынка), а таксама з-за недахопу сонечнага цяпла ў выніку кароткага светлавога дня.

Пазбегнуць сустрэчы з вірусамі складана, бо мы ўвесь час маем стасункі з людзьмі, якія могуць стаць крыніцай заражэння. Таму рызыка інфіцыравання – цалкам рэальная.

Пра асноўныя меры прафілактыкі грыпу і ВРІ журналісту Слушна нагадала загадчыца аддзела імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.

Як абараніць сябе ад ВРІ?

Грып. Прафілактыка грыпу і ВРІ.

У сезон прастудаў і ВРІ спецыялісты рэкамендуюць старацца радзей кантактаваць з іншымі людзьмі. Напрыклад, па магчымасці меней карыстацца паслугамі грамадскага транспарту, дзе магчыма – прайсці пешшу. Тым больш, што карысці ад пешых прагулак нашмат больш.

Памятайце, што рызыка захварэць на ВРІ ў шмат разоў павялічваецца пры наведванні мерапрыемстваў, якія мяркуюць збіранне вялікай колькасці людзей, асабліва ў закрытым памяшканні.

Калі ў вас маленькае дзіця, у перыяд сезоннага ўздыму вострых рэспіраторных інфекцый не пажадана браць яго з сабой у буйныя крамы і гіпермаркеты. Прычына тая ж: вялікая колькасць людзей, а значыць – высокая рызыка заражэння ВРІ.

Грып. Прафілактыка грыпу і ВРІ. Берагчы дзяцей.

Абмяжуйце кантакты свайго дзіцяці з хворымі людзьмі – не наведвайце без асаблівай патрэбы паліклінікі і бальніцы, не наведвайце з дзіцем хворых сваякоў.

Не грэбуйце гігіенай рук. Простыя на першы погляд дзеянні дапамогуць абараніцца ад вірусаў, якія могуць перадавацца кантактным шляхам. Калі няма магчымасці памыць рукі з мылам, можна выкарыстоўваць звычайныя гігіенічныя сурвэткі альбо антыбактэрыяльны сродак для рук.

Рэгулярна праводзьце ўборку памяшканняў. Пры вільготнай уборцы пажадана выкарыстоўваць дэзінфікуючыя мыйныя сродкі. Асаблівую ўвагу трэба надаваць паверхням, да якіх часта даводзіцца дакранацца (сталы, крэслы, дзвярныя ручкі). Не варта забывацца і на вільготную чыстку дзіцячых цацак.

Рэгулярна праветрывайце памяшканне. У сухім, пыльным, цёплым і нерухомым паветры вірусы могуць суткамі захоўвацца ў актыўным стане. Таму не варта забывацца таксама на ўвільгатненне паветра.

Грып. Прафілактыка грыпу. Вокны на праветрыванне.

Абавязкова трэба праветрываць пакой, дзе знаходзіцца хворы чалавек. Аптымальнымі ўмовамі для таго, каб вірус грыпу не распаўсюджваўся ў памяшканні, з'яўляюцца тэмпература +20°С і вільготнасць паветра 50-70%.

Не забывайцеся пра «рэспіраторны этыкет»: прыкрывайце рот і нос аднаразовай хустачкай (яе трэба выкідваць адразу пасля выкарыстання), калі чхаеце ці кашляеце, рабіце гэта ў выгіб локця. Не чапайце лішні раз рукамі нос, рот і вочы.

Для прагулак на свежым паветры апранайцеся «па надвор'і». Пераахаладжэнне, як і перагрэў, можа спрыяць развіццю захворвання. Адзенне павінна быць зручным і камфортным.

Для заняткаў спортам выбірайце спецыяльную спартыўную вопратку, якая дазваляе вольна рухацца і не абцяжарвае потавыдзяленне, якое значна павышаецца падчас актыўных фізічных практыкаванняў.

Пажадана, каб прадметы гардэроба, якія датыкаюцца да цела, былі з натуральных тканінаў. Дарэчы, пасля прагулкі ў марознае надвор'е можна сагрэцца гарачай гарбатай з вострымі прыправамі (імбір, мята, карыца, гваздзік).

Грып. Прафілактыка грыпу. Гарбата з імбіром, мёдам, карыцай, мятай.

Для таго, каб павысіць устойлівасць арганізма да ўздзеяння рэспіраторных інфекцый, варта:

  • высыпацца;
  • старацца пазбягаць стрэсаў і ператамлення;
  • рэгулярна выконваць фізічныя практыкаванні і працэдуры для загартоўвання;
  • павялічыць спажыванне прадуктаў, якія з'яўляюцца крыніцамі поліненасычаных тлустых кіслотаў і вугляводаў, а таксама вітамінаў і мікраэлементаў (тлустая рыба, алей, суцэльназерневыя прадукты), сезоннай гародніны (капусты, морквы, цыбулі, часнаку), свежай зеляніны і садавіны (цытрусавыя, яблыкі, гранаты), розных арэхаў.

Для зніжэння канцэнтрацыі вірусаў у верхніх дыхальных шляхах эфектыўнае закапванне альбо арашэнне поласці носа солевымі растворамі, а таксама паласканне горла простай вадой.

Не займайцеся самалячэннем і не прызначайце самастойна супрацьвірусныя і імунамадулюючыя лекавыя сродкі. Прызначэнне лекаў нават з прафілактычнай мэтай – задача ўрача!

Правілы для тых, хто захварэў на ВРІ:

  • пры з'яўленні сімптомаў ВРІ варта заставацца дома і звярнуцца да ўрача, а таксама строга выконваць усе яго рэкамендацыі;
  • захоўваць пасцельны рэжым;
  • па магчымасці максімальна абмежаваць стасункі з сямейнікамі, асабліва дзецьмі;
  • рэгулярна праветрываць памяшканне;
  • усе лекавыя прэпараты прымаць толькі па прызначэнні ўрача;
  • дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 100

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».