6 Ліпеня
06.07.2018

«Хутчэй, чым рак». Беларусь далучаецца да еўрапейскага велапрабегу

logo
Навiны
92 0 18
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Каля 3 тысяч беларусаў прымуць удзел у акцыі «Ride4women», якая адбудзецца 8 ліпеня ў Мінску. Мерапрыемства прысвечана барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі ў жанчын. У такіх велапрабегах у Еўропе ўжо 5 гадоў удзельнічаюць не толькі ўрачы, журналісты, прафесійныя велагоншчыкі, але і ўсе тыя, хто неабыякавы да гэтай вострай праблемы. Бо толькі рак шыйкі маткі прыводзіць да гібелі 24 тысяч жанчын у Еўропе штогод.

Вольга Матылевіч
Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі анкагінекалогіі хірургічнага аддзела РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М.Аляксандрава
Кожныя 2 дні ў Беларусі выяўляецца 5 новых выпадкаў раку шыйкі маткі. Штодня захворванне забірае жыццё адной жанчыны. Але 4 з 5 жанчын могуць ніколі не захварэць. Гэтая паталогія не развіваецца за месяц, і нават за год. Для яе фарміравання неабходна 5-10, а то і 15 гадоў. Рэгулярныя візіты да ўрача могуць дапамагчы выявіць праблему на ранняй стадыі, калі шанцы на выжыванне – 80-90%. У запушчаных выпадках – толькі 13-16%. Рак шыйкі маткі можна папярэдзіць і сапраўды апынуцца «хутчэй, чым рак». Велапрабег закліканы прыцягнуць увагу да гэтага.

Акцыя пачалася 2 ліпеня ў Таліне. Удзельнікі з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі за 2 тыдні плануюць пераадолець 2 тысячы кіламетраў. Мяжу з Беларуссю яны перасякуць у суботу, 7 ліпеня. А ўжо 8 ліпеня, у 9.30, пачынаецца збор удзельнікаў велапрабегу каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. У 10.30 яны праедуць шлях да Палаца спорту. Далучыцца могуць усе жадаючыя.

Акцыю падтрымліваюць і беларускія артысты. У 11.30 каля Палаца спорту пачнецца канцэрт, у якім возьмуць удзел Анзор Алімірзоеў, Palina, Alen Hit, Хелена Мерааі, Яўген Ермалковіч, Віталь Карпанаў, Ганна Шанюціна, Тэа, група «Дзядзька Ваня». Вядучы – Яўген Булка.

На выставе-кірмашы, якая будзе праходзіць там жа, госці мерапрыемства змогуць набыць рамесніцкія вырабы, зробленыя анкапацыентамі.

Арганізатары акцыі ў Беларусі – РНПЦ анкалогіі ім. М.М. Аляксандрава, Міністэрства аховы здароўя пры падтрымцы МУС РБ, МЗС РБ, Міністэрства інфармацыі, а таксама Еўрапейскага грамадства анкагінеколагаў.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

92 0 18

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.