23.05.2023
23.05.2023

Частка нацыянальнай экасістэмы. Якія чарапахі водзяцца ў Беларусі?

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Чарапаха сімвалізуе мудрасць, даўгалецце і багацце. У яе гонар заснавана міжнароднае свята. Сусветны дзень чарапахі адзначаюць 23 мая. Яго мэта — прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў захавання папуляцыі гэтых жывёл.

З нагоды свята мы вырашылі расказаць пра чарапах, якіх можна ўбачыць у Беларусі.

Чарапахі ў Беларусі

Балотная чарапаха. Унікальнасць

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь можна сустрэць толькі адзін від чарапах, гэта Балотная чарапаха, якая ўваходзіць у сямейства прэснаводных.

Гэты від распаўсюджаны ў паўднёвых рэгіёнах рэспублікі, але тут варта адразу нагадаць, што папуляцыя гэтых паўзуноў дастаткова абмежаваная, і чарапаха ўнесена ў 1981 годзе ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Якія чарапахі водзяцца ў Беларусі

Дзе можна сустрэць рэдкую чарапаху?

Увесь час яна жыве на Палессі, хоць асобных прадстаўнікоў можна ўбачыць у любым раёне краіны. Але шанцаў больш каля Пружан, Белаазёрску, Целяхан, Дзякавіч, Добруша. Дарэчы, вясна — гэта час, калі балотная чарапаха з'яўляецца пасля працяглай зімоўкі. Яна закопваецца ў глей у кастрычніку-лістападзе, і можа спаць так 4-6 месяцаў

Унікальнасць беларускай балотнай чарапахі і яе роля ў экасістэме

Чарапаха ў Беларусі. Дзе жыве?

У адрозненне ад сваіх суродзічаў з Паўночнай Афрыкі, Азіі і іншых частак Еўропы беларуская балотная чарапаха мае цёмны, практычна чорны панцыр. У той час як найбольш звыклы колер чарапахі гэта аліўкавы або зялёны. Шчыткі панцыра дарослых асобін рэльефныя, маюць добра прыкметныя гадавыя кольцы. Абалонка вачэй чырвоная або карычнявата-бурая.

У мясцовай балотнай чарапахі высокая пладавітасць, у тым ліку за кошт таго, што яна дастаткова буйная. Дасягаючы палавой сталасці ў 5-9 гадоў, самка здзяйсняе адну кладку у сезон, адкладаючы пры гэтым да 22 яек.

У Беларусі балотныя чарапахі жывуць пераважна ў лясістай і балоцістай мясцовасці. Таму для кладкі яек на пяшчаных тэрыторыях ім даводзіцца пераадольваць адлегласці да 1000 метраў.

Балотныя чарапахі з'яўляюцца часткай экасістэмы, яны ствараюць біямасу і адыгрываюць важную ролю ў харчовых ланцужках. Напрыклад, чарапахамі сілкуюцца некаторыя віды драпежных рыб, а птушкі ядуць чарапашыя яйкі і іх дзіцянят.

У месцах свайго пасялення балотная чарапаха актыўна выконвае функцыю своеасаблівага санітара вадаёма – яна сілкуецца падалкай, снулой, хворай ці параненай рыбай, трупамі вадаплаўных птушак. Іх сховішчы ў зямлі выкарыстоўваюць казуркі, змеі, лісы і зайцы. Вядучы жыццядзейнасць адначасова ў вадзе і на сушы, балотныя чарапахі займаюць унікальную экалагічную нішу.

Маленькая колькасць балотных чарапах у свеце робіць іх яшчэ больш важнымі для краіны і патрабуе адмысловых, дадатковых мер па выяўленні і ахове месцаў размнажэння.

Цікавыя факты пра балотных чарапах

Цікавыя факты пра яарапах

  • Даўжыня яе панцыра дасягае 12—21 см. Маса чарапахі можа дасягаць 1,5 кг.
  • Даўжыня панцыра маладых асобін адразу пасля ад 25 да 30 мм, маса — 5,7-6,5 грамаў.
  • У Беларусі балотныя чарапахі жывуць каля 27 гадоў.
  • Балотная чарапаха ўсяядна, але асноўнай ежай для яе з'яўляюцца розныя невялікія жывёлы, у першую чаргу малюскі, ракападобныя чарвякі, водныя і наземныя казуркі і іх лічынкі. Балотная чарапаха можа паляваць і на дробных пазваночных: амфібій і іх лічынак, маладых змей.
  • Самка чарапахі горлам вызначае тэмпературу мясцовасці і знаходзіць цёплае і сухое месца.
  • У сезон у адным месцы можна назіраць адначасова да 15 самак, якія адкладаюць яйкі. А за два тыдні адкласці яйкі ў адным месцы могуць каля 250 самак.

Выратаванне папуляцыі ў заказніку «Спораўскі»

Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі» ў Бярозаўскім раёне — адно з нямногіх месцаў, дзе балотную чарапаху можна сустрэць у дзікай прыродзе. Больш за год таму супрацоўнікі заказніка знайшлі там спустошанае гняздо балотнай чарапахі. Большая частка кладкі была знішчана лісіцай, але некалькі яек усё ж засталіся некранутымі.

Вяртанне лісіцы было ўсяго толькі пытаннем часу, шанцаў ацалець у пакінутых яек не было. Каб захаваць дзіцянят чарапахі, яйкі перадалі вучоным з інстытута па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь для інкубацыі, падрошчвання і далейшага вяртання ў прыроду.

Праз год падросшыя чарапашкі былі выпушчаныя ў сажалку на тэрыторыі заказніка «Спораўскі» і цяпер насяляюць месную тэрыторыю, радуюяы вока яе наведвальнікаў.

https://bel.24health.by/unikalnae-mesca-dlya-adpachynku-raskazvaem-pra-admetnasci-lipichanskaj-pushchy/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама