25.09.2017
25.09.2017

Чэмпіянат па пераносе жонак у Лагойску

logo
Навiны
0 17
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

У гарналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск» адбыўся чэмпіянат па пераносе жонак, арганізаваны Беларускай федэрацыяй гонак з перашкодамі. Пераможцамі стала пара з Мазыра Павел і Наталля Леановіч. 

Удзел у чэмпіянаце прынялі 12 пар, якім трэба было пераадолець паласу перашкод даўжынёй 253 метра. І не проста пераадолець. Па ўмовах мужчына павінен пранесці дзяўчыну па трасе з воднай перашкодай, пяском і метровымі бар'ерамі так, каб яна не ўпала і не дакранулася да зямлі. У выпадку парушэння гэтай ўмовы пары налічваецца штрафны час. 

Пераможцам для пераадолення дыстанцыі спатрэбілася ўсяго 1 хвіліна 42,75 секунды. 

Другое месца занялі Дзмітрый Гідлеўскі і Вераніка Швакава, якія на 5 секунд пазней пераможцаў пераадолелі фінішную прамую. Трэцяе месца дасталася Вадзіму Шалкаўскому і Валерыі Клачко. 

Усім прызёрам былі ўручаны ўзнагароды, а пераможцам - дадатковы прыз, вага якога была роўная вазе дзяўчыны пары-пераможцы.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 17