30 Кастрычніка
30.10.2020

Ці абмежаваць сэкс падчас пандэміі?

logo
Кантралюй здароўе
342 0 56
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Ці перадаецца COVID-19 палавым шляхам? Ці абавязкова засцерагацца падчас пандэміі, каб не зацяжарыць? Мы падрыхтавалі адказы і рэкамендацыі.

Каранавірус. Сэкс. Ці варта адмаўляцца.

Ці ёсць рызыка перадачы COVID-19 палавым шляхам?

На дадзены момант няма доказаў, што COVID-19 можа перадавацца падчас сэксу: вірус ні разу не быў выяўлены ў выдзяленнях з палавых шляхоў. Аднак гэта не азначае, што заразіцца вірусам SARS-CoV-2 пры палавых кантактах нельга.

Вірус перадаецца пераважна паветрана-кропельным шляхам. Таму, калі адзін з партнёраў хворы ці з'яўляецца бессімптомным носьбітам, вельмі высокая рызыка перадачы пры пацалунках, а таксама пры любым блізкім кантакце.

Што можна рэкамендаваць партнёрам?

Калі ні ў аднаго з партнёраў няма сімптомаў захворвання, яны знаходзяцца на самаізаляцыі і не падвяргаліся рызыцы інфіцыравання (не кантактавалі з людзьмі з пацверджаным/верагодным COVID-19), хутчэй за ўсё, палавая блізкасць будзе бяспечнай. Важна памятаць, што існуе бессімптомнае носьбіцтва, і на інкубацыйнай стадыі вірус усё адно можа распаўсюджвацца. Таму 100%-й гарантыі бяспекі ў любым выпадку няма.

Каранавірус. Сэкс. Небяспека.

Калі адзін з партнёраў захварэў на COVID-19, дык падчас хваробы неабходная строгая ізаляцыя (пры магчымасці – жыць у розных пакоях і спаць асобна), поўная адмова ад інтымных кантактаў і, у першую чаргу, ад пацалункаў. Вельмі важна памятаць, што вірус можа выдзяляцца ажно да 14 дзён пасля выздараўлення, таму варта ўстрымлівацца ад блізкіх кантактаў увесь гэты час.

Калі партнёр уваходзіць у групу рызыкі, напрыклад, ён медработнік, варта ўзважыць усе «за» і «супраць» інтымнага жыцця ў гэты перыяд, бо рызыка інфіцыравання даволі высокая.

Таксама варта ўстрымлівацца ад палавога жыцця падчас пандэміі, калі ў аднаго з партнёраў ёсць рызыка больш цяжкага цячэння захворвання: хваробы органаў дыхання, сэрца, цукровы дыябет, анкалагічныя захворванні, зніжэнне імунітэту.

Якія віды палавой актыўнасці самыя небяспечныя?

Да самых небяспечных формаў палавых кантактаў адносяць аральны і анальны сэкс. Вядома, што вірус SARS-CoV-2 можа выяўляцца ў фекаліях, хаця і рэдка. Рэкамендавана ўстрымлівацца ад такіх формаў палавога жыцця падчас пандэміі COVID-19 альбо абавязкова ўжываць бар'ерныя метады кантрацэпцыі (прэзерватывы).

Ці небяспечныя зараз выпадковыя сувязі?

Каранавірус. Сэкс. Ці небяспечныя выпадковыя палавыя сувязі.

Падчас пандэміі адзін з асноўных спосабаў стрымлівання распаўсюджвання інфекцыі – «сацыяльнае дыстанцыяванне»: рэкамендуецца максімальна абмежаваць усе кантакты, акрамя неабходных. Стасункі, асабліва блізкія, з малазнаёмым чалавекам, які можа патэнцыяльна быць інфіцыраваны вірусам SARS-CoV-2, падвяргае вас рызыцы захворвання.

Ці трэба адмаўляцца ад цяжарнасці ў перыяд пандэміі?

На дадзены момант няма доказаў, што інфіцыраванне вірусам SARS-CoV-2 патрабуе перапынення цяжарнасці. Калі цяжарнасць доўгачаканая і планаваная, можна не адкладаць яе надыход, але перад гэтым варта пракансультавацца з урачом.

Таксама варта ацаніць рызыкі: калі вашая праца звязаная з вялікай колькасцю людзей і вы не можаце ізалявацца на час пандэміі, магчыма, больш бяспечным будзе адкласці цяжарнасць.

Як засцерагацца падчас пандэміі?

Калі вы ўжо карыстаецеся метадам кантрацэпцыі, дык мяняць яго не трэба. Усе метады могуць ужывацца і падчас пандэміі COVID-19.

Каранавірус. Сэкс. Якія метады кантрацэпцыі.

Што рабіць, калі адбыўся неабаронены палавы акт, а цяжарнасць не плануецца?

Аптымальна ў першыя 24 гадзіны пасля неабароненага палавога акту прыняць сродкі экстранай посткаітальнай кантрацэпцыі, якія даступныя ў аптэках без рэцэпта (некаторыя лекавыя сродкі можна ўжываць і на працягу 72 гадзін, аднак максімальная эфектыўнасць – у першыя суткі). Такі варыянт будзе больш бяспечным, чым пасля праводзіць вакуум-аспірацыю альбо інструментальны аборт.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

342 0 56

Асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі БДМУ
Глядзіце таксама