04.08.2022
04.08.2022

Цікавыя факты з жыцця Янкі Брыля

logo
Асобы i лёсы
0 51
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

4  жніўня спаўняецца 105 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Антонавіча Брыля, больш вядомага як Янка Брыль.

Ён пражыў насычанае сумленнае жыццё, стаў жывым класікам і памёр не дажыўшы месяц да 90-годдзя. З нагоды знакавай падзеі сабралі падборку цікавых і малавядомых фактаў пра жыццё беларускага аўтара.

Біяграфія Янкі Брыля

Янка Брыль 2

Пісьменнік нарадзіўся ў Адэсе, дзе працаваў тады яго бацька, ва ўзросце 5 гадоў з бацькамі вярнуўся ў Беларусь.

Скончыў толькі 7 класаў школы, бо пасля смерці бацькі ўзяў на сябе асноўны цяжар клопатаў па гаспадарцы.

Усё жыццё справаў разабрацца - паляк ён, рускі, ці ўкраінец. Альбо ўвогуле беларус? Адказ шукаў у сваіх творах, у падарожжах, у творцаў, якіх паважаў.

Янка Брыль

Маці моцна паўплывала на Янку Брыля. Яна вечарамі прасіла дзяцей чытаць кнігі ўслых. Жанчына імкнулася абраць літаратуру, якая б уразіла дзіцячае сэрца.

Яго любімыя пісьменнікі - Кузьма Чорны, Мікалай Гогаль, Фёдар Дастаеўскі. Але больш за ўсё цікавіўся творчасцю  Льва Талстога, якім Янка Брыль быў захоплены ў юнацтве.

Не гледзячы на агульнае супраціўленне вайне і вайсковым дзеянням, у 1939 годзе трапіў у польскае войска, у марскую пехоту, дзе хутка вылучыўся. Таму што быў высокім, статным мужчынам з добрым голасам.

Трапіў ў палон, адкуль двойчы спрабаваў збегчы. У першы раз вярнулі, другая спроба скончылася  паспяхова.

Янка Брыль

Пасля пабега стаў партызанам, ды ў атрадзе ўзначаліў выданне газеты "Сцяг свабоды".

Званне народнага пісьменніка Беларусі Брылю прысвоіў Пётр Машэраў, падкрэсліваючы яго талент і эстэтычны стыль творцы.

Сябраваў з Алесем Адамовічам, Уладзімірам Караткевічам, Максімам Танкам.

Янка Брыль 6

На першае спатканне са сваёй будучай жонкай прыйшоў з кнігай "Крытыка чыстага розуму" І. Канта.

Смалісты - так даследчыкі называюць творчы стыль Янка Брыль.

Добра спяваў. Ведаў рускія, украінскія, польскія і, канечне, беларускія песні. Любімая песня пісьменніка - "Цячэ вада ў ярок".

 

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 51

Глядзіце таксама