23.11.2021
23.11.2021

COVID, маска… Новы 2022 год! Другі творчы конкурс на самы арыгінальны ахоўны аксэсуар

logo
Навiны
54 031
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі мы запускалі першы конкурс аўтарскіх масак у мінулым годзе,  вельмі спадзяваліся, што гэтыя аксэсуары хутка пяройдуць у разрад «рэтра». Але напярэдадні 2022-га яны па-ранейшаму з намі. Мы носім ахоўныя маскі ў грамадскіх месцах, калі немагчыма захоўваць сацыяльную дыстанцыю. А наперадзе — Каляды і Новы год! І зноў ва ўмовах сусветнай пандэміі...

Але гэта не нагода хандрыць і адмаўляцца ад любімых свят. Наадварот, час рыхтаваць арыгінальныя навагоднія маскі-аксэсуары! Пацешныя, пазітыўныя, яркія, жыццесцвярджальныя. Вельмі хочацца зноў убачыць іх і паказаць усім. Таму мы запускаем чарговы конкурс «COVID, маска… Новы 2022 год!».

konkurs masok

Пераможцаў чакаюць крутыя і карысныя прызы ад швейцарскага брэнда AGU – бескантактавы мультыфункцыянальны тэрмометр AGU Giraffe (першае месца) і супердакладны інфрачырвоны тэрмометр AGU Eaglet (другое месца). Таксама журы будзе выбіраць яшчэ пяць арыгінальных работ і ўручыць таленавітым майстрам заахвочвальныя прызы.

Умовы ўдзелу ў конкурсе «COVID, маска… Новы 2022 год!» па-ранейшаму простыя: у любой дэкаратыўна-прыкладной тэхніцы (роспіс, аплікацыя, вышыўка, дэкарыраванне пацерамі, інш.) трэба аформіць ахоўную маску, сфатаграфавацца ў ёй і даслаць нам на электронны адрас info@medvestnik.by да 17 снежня ўключна. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны 23 снежня ў газеце «Медыцынскі веснік» і на сайце Medvestnik.by.

Прымаюцца работы з любога кутка нашай краіны. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Маленькім дзецям могуць дапамагаць бацькі, школьнікам – настаўнікі. Дапускаюцца таксама сямейныя, калектыўныя работы – можна дасылаць групавыя фота.

У тэме ліста варта паставіць пазнаку «Конкурс масак». А ў самім лісце пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост аўтара, горад пражывання і кантактны тэлефон. Калі дзеці працавалі з дапамогай дарослых – адзначце гэты факт. Будзем вельмі рады, калі вы раскажаце, як стваралася ваша конкурсная маска (як прыйшла ў галаву ідэя дызайну, як праходзіў працэс і пра што вы разважалі, пакуль працавалі над рэалізацыяй ідэі). Гісторыя дапаможа членам журы лепш зразумець вас, вашу ідэю і ацаніць ступень складанасці.

Фатаграфіі на конкурс «COVID, маска… Новы год!» прымаюцца выразныя, не менш за 800 px па доўгім баку. Выява конкурснай маскі павінна займаць чвэрць усёй плошчы фота (ці больш). Калі патрабуецца звярнуць увагу журы на асобныя дэталі – дасылайце іх выявы на асобных фатаграфіях, знятых у макрафармаце.

Якія ахоўныя маскі выкарыстоўваць для аўтарскага афармлення? Любыя! Вы можаце змадэляваць і пашыць ахоўны аксэсуар самастойна або выкарыстоўваць у якасці асновы тэкстыльную маску з бліжэйшай крамы. Аднаразовая медыцынская таксама падыдзе. Галоўнае – творчы палёт вашай думкі, індывідуальны дызайн і агульная навагодняя канцэпцыя. Аднак гатовая конкурсная работа павінна заставацца функцыянальнай і захоўваць сваё прызначэнне – зніжаць рызыку заражэння інфекцыйнымі рэспіраторнымі захворваннямі.

Падрабязнае Палажэнне пра конкурс апублікавана на сайце «Медыцынскі веснік»:

Вынікі папярэдняга конкурса і работы пераможцаў:

 

 

Матэрыялы на сайце bel.24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце bel.24health.by

54 0 31