19 Лістапада
19.11.2020

Цыстыт, піяланефрыт, прастатыт... Збіраем пытанні для ўролага

logo
Вострае пытанне
88 0 16
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Холад і стрэс – фактары рызыкі развіцця і абвастрэння хваробаў мочапалавой сістэмы. Як эфектыўна вылечыць цыстыт і мочакаменную хваробу? Чым небяспечны фімоз? Як і калі трэба абследавацца ва ўролага, каб не прапусціць адзін з самых распаўсюджаных у нашай краіне рак прастаты? Збіраем вашыя пытанні аб прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні ўралагічных захворванняў!

Уролаг. Абследаванне ва ўролага.

На іх адкажа Дзмітрый Тарэндзь, загадчык кафедры ўралогіі і нефралогіі БелМАПА, к.м.н.

Чакаем вашыя пытанні на пошту info@24health.by да 21 лістапада ўключна. Адказы будуць апублікаваныя на партале Здаровыя людзі і TUT.BY.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

88 0 16

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).
Глядзіце таксама