11.06.2018
11.06.2018

Дадзены старт акцыі SunRun Challenge, далучайцеся і вы!

logo
Навiны
0 18
Аўтар:
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Першы масавы забег у дапамогу дзецям з сіндромам Даўна ў рамках акцыі #velcombegom SunRun Challenge адбыўся ў гарналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск».

Пераадолець 650-метровую вышыню сабралася 200 спартсменаў-аматараў.

 

Здавалася б, просты на першы погляд занятак можа стаць сур'ёзным выпрабаваннем, калі гаворка заходзіць пра бег у вышыню, ды яшчэ і з перападамі вышыні ў 100 метраў. Не кожны вырашыцца на такое, але супрацоўнікаў кампаніі velcom і яшчэ пяці бегавых клубаў Мінска нішто не можа спыніць на шляху дапамогі «сонечным» дзецям, якія знаходзяцца ў Дзіцячым доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Бо ў гэтым выпадку бег – не проста спосаб падтрымання фізічнай формы на належным узроўні, а яшчэ і магчымасць прыняць удзел у акцыі SunRun Challenge, мэтай якой з'яўляецца збор сродкаў на рэабілітацыйнае абсталяванне для гэтых дзяцей.

«Выхаванцы інтэрнатаў маюць патрэбу ў штодзённай увазе і клопаце. І гэта не толькі зносіны і прафесійны догляд, але і рэабілітацыйнае абсталяванне, ад якога наўпрост залежыць жыццё і здароўе дзяцей. Я ўдзячны кампаніі velcom і ўсім спартсменам за ўдзел у вертыкальным забегу «да сонца».

Спадзяюся, ён натхніць і іншых беларусаў і стане пачаткам вялікай добрай справы», – адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, які сам прабег вертыкальную дыстанцыю разам з удзельнікамі забегу.

 

 

Прыміце і вы ўдзел у акцыі! Выходзьце на прабежку з 21 па 24 чэрвеня, публікуйце свае вынікі з хэштэгам #velcombegom і канвертуйце кіладжоўлі энергіі ў грашовыя сродкі!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 18

Глядзіце таксама