01.12.2017
01.12.2017

Дзевачкі, альбо Нататкі з псіхушкі. Дзень сёмы

logo
Здароўе дарослых
0 270
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Я ў псіхушцы, закрытым жаночым аддзяленні псіхіятрычнай клінікі.

Дзень сёмы

Міленькі, ты ж на мужчыну не падобны. Падстрыжыся!

- Оля, не прыставай да бацюшкі!

Ноччу адной бабцы стала кепска, яна папрасіла бацюшку. Ксёндз толькі на святы прыходзіць. Усе нашыя цяжарныя прыйшлі прасіць бласлаўлення. Блаславіў.

****

Сёння мяне, магчыма, выпішуць. Але перад гэтым – прафесарскі агляд. Гэта як дзяржаўны экзамен. Страшна сказаць нешта не тое. Страшна сядзець у чарзе. Потым я даведаюся, што канчатковы дыягназ мне ставіла дачка Аляксея Карпюка.

****

Збіраць рэчы да выпіскі тут кепская прыкмета. Таму не збіраю, але сястра-гаспадыня ўжо прынесла свежую бялізну, каб я заслала на свой скрыпучы ложак.

****

Магдалена ўжо дзясяты раз у нашай палаце.

- Пачастуеш мяне чым-небудзь?

- Магдалена, калі мяне канчаткова выпішуць, я табе ўсё аддам.

****

Так, мяне выпісалі. Цыклатымія, смяецца загадчыца аддзялення. Так, цыклатымія, і мне з гэтым жыць. З кучай таблетак і дзіўным дыягназам.

****

Кепская прыкмета пакідаць нешта ў псіхушцы, але калі дорыш – адпуста. Я раздарыла ўсё, што  ў мяне было: зубную пасту, мыла, гель для душа, туалетную паперу, шампунь (у псіхушцы вельмі кепская вада, таму важна мець добры, бо ў некаторых валасы не расчэсваліся, і яны да мяне хадзілі). Пакінула толькі самае дарагое.

- Аня, вазьмі крэм, тут вада кепская, скура сухая ва ўсіх.

- Ой, дзякуй.

****

- А мо зубную шчотку маеш?

- Магдалена, я табе і так кучу ўсяго аддала. Я ўсё раздала.

- Я не грэбую! Дай!

****

Я ўсё раздала. Нават зубную шчотку аддала Магдалене.

Раней: Дзень першы. Дзень другі. Дзень трэці. Дзень чацвёрты. Дзень пяты. Дзень шосты.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 270

Літаратурны крытык
Глядзіце таксама