17.02.2023
17.02.2023

Душэўная палітра адценняў. Новы праект Васіля Пешкуна адкрылі ў галерэі «Aрт Фабрыка»

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Майстар пейзажнага жывапісу — мастак Васіль Пяшкун умее размаўляць з прыродай. Праз маўклівы дыялог аўтар адчувае стан, настрой і глыбіню наваколля. Але ён не ставіць сабе мэты цалкам адлюстраваць убачанае, а чапляецца за дэталі, ледзь улоўныя, але такія важныя.

На мінулым тыдні ў мастацкай галерэі «Арт Фабрыка» адбылося адкрыцё новага выставачнага праекта творцы «ПАЛАТНО АЛЕЙ», які цалкам дэманструе пейзажны, разнастайны кругагляд мастака.

Адкрыццё выстаўкі Васіля Пешкуна

На карцінах аўтара адлюстравана ўсё хараство і багацце беларускай прыроды. Штодзённае і звычайнае набывае новае жыццё, сэнс і значэнне, становіцца паэтычным і вытанчаным. Майстар факусіруе настрой і характар прыроды, паказваючы разнастайнасць навакольнага асяроддзя і нацыянальны каларыт праз шматколерную палітру і кантраснае асвятленне.

Важнае месца ў сваёй творчасці Васіль Пяшкун адводзіць гарадскім і сельскім краявідам. Кожная з карцін на гэтую тэму прасякнута сімпатыяй і любоўю да аб'екта.

Васіль Пяшкун

— Жывапіс можна параўнаць з музыкай. Бо класічны кірунак музыкі заўсёды застаецца актуальным, запатрабаваным у грамадстве. Тая ж сітуацыя і ў мастацтве: колькі б не з'яўлялася новых творчых плыняў, класічны малюнак працягвае быць цікавым, — тлумачыць Васіль Пяшкун. —Я выхоўваўся на творчасці класікаў, сярод якіх былі і перадзвіжнікі, і імпрэсіяністы, таму гэты напрамак быў вельмі блізкім мне з першых крокаў у творчасці і зараз не надакучае. Мне важна не страціць навык і ўменні, якія я атрымаў падчас вучобы і ў наступстве плённай працы ў рэалістычным жывапісе. Існуе меркаванне, што самым актуальным кірункам мастацтва з'яўляецца абстракцыя. Але я лічу, што класічны жывапіс таксама можна назваць сучасным. У ім гэтак жа можна гуляць фарбамі, даследваць фактурнасць. Я ўпэўнены, што класіку нельга спісваць з рахункаў.

Класіка і мастацтва

Васіль Пяшкун працуе ў рэалістычнай манеры, але не ставіць перад сабой асноўнай мэтай дэталёва перанесці на палатно ўбачанае. Насупраць ён імкнецца захаваць на палотнах нешта няўлоўнае — тое, пра што маўчаць аблокі, пра што шчабечуць птушкі і што нашэптвае вецер.

У работах мастака практычна не сустрэнеш знакамітых помнікаў архітэктуры альбо класічных відаў з паштовак. Часцей за ўсё ў яго творах ўзнікаюць немудрагелістыя сельскія пейзажы, сціплыя і непрыкметныя гарадскія вулачкі. Часам гэта можа паставіць гледача ў тупік: «Што ж такога цікавага знайшоў тут жывапісец? На прадстаўленай выстаўцы аўтар таксама гарманізуе прастору ў якой аказаўся, спрабуе выказацца простай пластычнай мовай. Безумоўна, яго акцэнт на колеры не пераблытаешь з колерам іншых аўтараў.

Выстаўка Васіля Пешкуна

На выстаўцы «ПАЛАТНО АЛЕЙ» вельмі чапляюць пейзажы мінскіх вуліц. Яны нібы існуюць сваім гарманічным жыццём, у якое хочацца патрапіць кожнаму гледачу.

— У жывапісе для мяне важная перадача стану і эмоцый таго матыву, які я пішу. Мне важна, каб чалавек, гледзячы на мае ​​работы, не заставаўся абыякавым. Напэўна, кожны рэаліст — ставіць перад сабой задачу — перадаць ўражанні. Я нават не заўсёды ганюся за формай ці колерам, часта ўдакладняю  дэталі, але абавязкова стараюся  — перадаць стан. Выдумляю ў творчасці я зрэдку. Калі пішу рэальны пейзаж ці аб'ект, падзараджаюся энергіяй. Мяне натхняюць паходы на прыроду, я адчуваю, як вакол бурліць жыццё, заўважаю, якая прыгажосць вакол.

Выстаўка Васіля Пешкуна

Асаблівае месца на выстаўцы займаюць нацюрморты з кветкамі. Плануючы экспазіцыю, мастак стараўся перадаць пяшчотнае адчуванне блізкасці чалавека і навакольнага свету, сугучнасць яго перажыванняў і настрояў сезонным зменам у прыродзе, імкнуўся паказаць кранальныя моманты абуджэння пачуццяў.

Сакавітая, маляўнічая, дынамічная манера пісьма Васіля Пяшкуна добра вядомая беларускім аматарам жывапісу і мастацтвазнаўцам. Яго нацюрморты і пейзажы, напісаныя з натуры, прывабліваюць гледача свежасцю і вастрынёй першага ўражання. Карціны мастака зачароўваюць прастатой і шчырасцю, здзіўляюць нечаканым поглядам на звыклыя і добра знаёмыя мясціны і прадметы.

Выстаўка Васіля Пешкуна

—Я неаднойчы сустракаўся з крытыкай свайго майстэрства. Дзесьці кульгала кампазіцыя, дзесьці не дастаткова вытрымліваў работу. Але я ніколі не чуў, што рэалізм выйшаў з моды і нікому не патрэбны. Наадварот, у апошні час усё часцей атрымліваю словы падтрымкі. Тым больш класічны кірунак выбірае далёка не кожны мастак. Менавіта гэты факт робіць рэалістычны жанр актуальным і запатрабаваным. Мне падабаецца берагчы традыцыі і ў той жа час знаходзіць у творчасці душэўную свабоду.

Выстаўка Васіля Пешкуна

На сённяшні дзень творы Васіля Пешкуна ўпрыгожваюць сцены Палаца незалежнасці ў Мінску, а таксама беларускія пасольствы ў Берліне, Будапешце, Бельгіі. Яго карціны выстаўляліся на шматлікіх мастацкіх форумах айчыннага і міжнароднага значэння. Шмат работ мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі Сіці (ЗША). Вялікая колькасць твораў мастака знаходзіцца ў прыватных зборах калекцыянераў Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі.

Высьаўка Васіля Пешкуна

Каляровыя эмоцыі. Якім жыццё на сваіх палотнах пісаў Леанід Шчамялёў

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама