14.04.2023
14.04.2023

Духмяны боршч з крапівы. Сакрэты прыгатавання

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Скажам прама, крапіва — той яшчэ далікатэс. З добрай крапівы, як вядома, атрымліваліся выдатныя вяроўкі і ліны. Гэтай уласцівасці ў яе не адбярэш. А вось наконт ежы...

І ўсё ж крапіву елі заўсёды. Не ад добрага жыцця, вядома, але елі яшчэ з антычных часоў. Сярэднявечныя людзі добра ведалі, як менавіта з яе зрабіць ядомыя і нават смачныя стравы. Увесь сакрэт у тым, каб выкарыстоўваць толькі вельмі маладыя, верхнія лісточкі. Галоўная страва нашай кухні з гэтай раслінай — боршч з крапівы. Дарэчы, у супе крапіва зусім не гарчыць і не колецца.

Як прыгатаваць боршч з крапівой

Блогер, гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве Алена Браніславаўна мае ў сваёй кулінарнай скарбонцы ўнікакльны рэцэпт баршчу з крапівой, які ўражвае не толькі сваімі інгрэдыентамі, але і знешняй прыгажосцю. Давайце гатаваць разам!

Інгрэдыенты для баршчу з крапівой

Інгрэдыенты

  • Крапіва свежая
  • Морква
  • Цыбуля
  • Бульба
  • Проса
  • Соль, спецыі

Спосаб прыгатавання

Мяса (пажадана на касці) адварыць да гатоўнасці.

Крапіву памыць і заліць кіпенем, пакінуць на 5 хвілін, ваду зліць.

Заліць крапіву кіпенем

Моркву з цыбуляй парэзаць на кавалачкі, абсмажыць.

У гатовы бульён дадаць абсмажаную гародніну, парэзаную бульбу і адну ці дзве цэлыя бульбіны.

Цэлую бульбу, як будзе гатовая, патаўкці і ўкінуць зноў у рондаль.

Пакінуць бульбу ў рондаль

Проса прамыць і дадаць у бульен.

Як будзе гатовае, нарэзаць крапіву і дадаць яе ў булён. Давесці да кіпення, праварыць 5 хвілін, зняць з агню, даць настаяцца.

Падаваць да стала лепш са смятанай. Смачна есці!

Боршч з крапівой

https://bel.24health.by/dlya-amatarau-pershyx-strau-top-7-supou-belaruskaj-nacyyanalnaj-kuxni/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.