09.09.2022
09.09.2022

Ежа для прыгожай фігуры. Катлеты з аўсянкай у духоўцы

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі вам вельмі хочацца скінуць вагу і вы ўпэўненыя ў тым, што смачна есці вам больш нельга, гэта не так. Нават, калі вы абмяжоўваеце сябе ў ежы, гатаваць стравы можна па-ранейшаму з азартам і задавальненнем.

Неаднойчы мы прапанавалі вам розныя нізкакаларыйныя рэцэпты самых розных страў, гэтым разам дзелімся пакрокавым рэцэптам сакавітых катлет з аўсянкай у духоўцы.

Інгрэдыенты для катлет у духоўцы

Інгрэдыенты

  • 300 гр фаршу (свініна + ялавічына)
  • 50 гр аўсяных камякоў
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • 1-2 зубчыка часнаку
  • Соль і спецыі для мяса

Катлеты з аўсянкай у духоўцы 1

Крок 1. Аўсяныя камякі, яйка, лук і часнок здрабніць у блэндары. Калі яго няма, то аўсянку заліць кіпенем на 5 хвілін, затым крыху адціснуць і зліць лішнюю вадкасць. Цыбулю дробна нарэзаць, часнок выціснуць праз прэс.

Катлеты з аўсянкай у духоўцы 2

Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты і сфарміраваць 8 буйных катлет.

Соус для катлет у духоўцы

Крок 3. Прыгатаваць соус:

  • 200 мл вады
  • 200 гр смятаны
  • 2-3 ст л таматавай пасты
  • Дробка солі

Катлеты з аўсянкай у духоўцы 4

Крок 4. Заліць катлеты і запякаць у духоўцы пры 200 С 35-40 хвілін.

Катлеты з аўсянкай у духоўцы 5

Катлеткі гатовыя. Прыемнага апетыту!

Грачанікі. Пакрокавы рэцэпт

 

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0