20.12.2019
20.12.2019

ФітаГоР – моц не гор, а лекавых траў Беларусі

logo
Здаровае меню
380 0272
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Калі вы верыце ў сілу лекавых траў, іх карысць, дык «ФітаГоР» – сапраўды для вас. І гэта не пустыя словы. Бо аўтар гэтых радкоў разам са сваімі сямейнікамі ўжо больш за 10 год выказвае прыхільнасць згаданаму адмысловаму збору, які можна набыць у аптэках практычна ўсіх гарадоў Беларусі. Як кажуць, лепшае тое, што праверана на сабе.

Паколькі ў нашай сям’і захапленне лекавымі травамі даўняе, дык дужа даспадобы прыйшоўся склад «ФітаГоРу»: шматкалоснік (ён жа – лафант тыбецкі), катоўнік, меліса, шалфей, суплоддзе вольхі, кукурузныя рыльцы, святаяннік (зверабой).

Хтосьці можа падумаць: «А навошта купляць? Збяру лекавыя травы, насушу, змяшаю – і атрымаю «ФітаГоР»!» Не, не атрымаеце. Бо, напрыклад, прапорцыі збору трымаюцца вытворцам у сакрэце. Ёсць і іншыя асаблівасці вытворчасці. Інакш не было б адметнасці і ўнікальнасці гэтай фітагарбаты, калі б усе ахвотныя маглі яе вырабляць самастойна.

Ну, а самы галоўны сакрэт адсылае нас да не такой ужо і далёкай гісторыі ўзнікнення «ФітаГоРу», пра якую распавёў дырэктар прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Рымша У.М.» Андрэй Рымша.

Украінка Галынская + беларус Рымша = «ФітаГоР»

Вы чулі што-небудзь пра лектыны? Гэта асаблівы тып бялкоў, які здольны звязваць вугляводы ці іх рэшткі на паверхні клетак, фарміруючы глікапратэіны. Зрэшты, іх функцыі ў раслінах грунтоўна не вывучаныя. Таму і меркаванні пра карысць ці шкоду супярэчлівыя.

А вось напрыканцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя вучоны-біёлаг з Украіны Яўгенія Галынская выказала гіпотэзу, што менавіта лектыны, якія ўтрымліваюцца ў некаторых лекавых травах, надаюць ім адмысловыя ўласцівасці. Іх вывучэнню Яўгенія Галынская аддала шмат гадоў сваёй навуковай дзейнасці.

Задумаўшы стварыць першы ў свеце збор лекавых траў, якія ўтрымліваюць лектыны, распрацоўшчыкі не знайшлі партнёраў ва Украіне. Затое ўбачылі перспектывы ў супрацоўніцтве з беларусамі.

 
Андрэй Рымша
Дырэктар прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Рымша У.М.»
Мой тата, Уладзімір Міхайлавіч, заўсёды захапляўся лекавымі травамі. Мне памятаецца, як мы з ім ездзілі па зуброўку, кадзіла сармацкае… Калі ён узначальваў аграфірму-калгас «Беларусь», дык там сярод іншага займаліся і вырошчваннем лекавых траў, з якіх рабілі карысную гарбату. А пазней у яго была нават сялянская фермерская гаспадарка «Батанічны сад лекавых раслін».

Менавіта таму сюды прыехала Яўгенія Галынская з прапановай: яна перадае Уладзіміру Рымшу свае распрацоўкі пры ўмове фінансавання праекта і ажыцяўлення на практыцы яе даўняй задумы: вытворчасці ўнікальнага збору з лекавых траў.

 
Андрэй Рымша
Дырэктар прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Рымша У.М.»
22 кастрычніка 1996 года Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выдала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі харчовай дабаўкі «ФітаГоР» Уладзіміру Рымшу. А чаму такая назва? Ды ўсё проста. «Фіта» – расліны, «Га» – Яўгенія Галынская, «Р» – Уладзімір Рымша.

На жаль, не паспела парадавацца ўкраінская даследчыца: усяго тры гады не дажыла да ажыццяўлення сваёй мары.

А «ФітаГоР» працягваў здзіўляць усё новымі і новымі ўласцівасцямі. У яго слаўнай гісторыі былі клінічныя даследаванні ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якія ў 1997 годзе пацвердзілі эксперыментальныя дадзеныя Яўгеніі Галынскай.

Застаўся ў гісторыі і такі факт. Паводле даследаванняў НДІ грыпу РАМН г.Санкт-Пецярбург у 2000-2004 гадах, «ФітаГоР» паказаў добрыя вынікі ў прафілактыцы грыпу і ВРЗ.

Памятаецца дырэктару прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Рымша У.М.» Андрэю Рымшу, як спачатку падчас вучобы ва ўніверсітэце, а затым і службы ў войску менавіта «ФітаГоР», які яму прывозіў тата, дапамагаў хутчэй узняцца на ногі падчас хваробы.

Вядома ж, гэта было плюс да лекаў. Але менавіта тады Андрэй Рымша паверыў ва ўласцівасці гэтага збору. Таму працягнуць справу таты, які ў сілу ўзросту адышоў ад спраў, сталася справай гонару.

«ФітаГоР» – гарбата сямейная

– Андрэй Уладзіміравіч, гісторыя гэтага збору лекавых траў сапраўды ўражвае. А што ўяўляе сабой «ФітаГоР» сёння?

– Гэта чайны напой, альбо па-беларуску – гарбата, куды ўваходзяць 7 лекавых траў, якія ўтрымліваюць лектыны. «ФітаГоР» шырока прадстаўлены ў аптэках Беларусі. Кошт дэмакратычны, набыць можа кожны. За гэтыя гады з’явілася шмат прыхільнікаў напою, што вельмі радуе. Водгукі самыя станоўчыя. Прыемна, калі ў аптэках раяць набыць наш збор.

– Назавіце, калі ласка, прычыны, па якіх пакупнік захацеў бы набыць менавіта «Фітагор».

– Па-першае, гэта ўнікальны збор з вялікай навукова-доследнай гісторыяй. Па-другое, аналагаў такой гарбаты проста няма. Па-трэцяе, ён прыемны на смак. Па-чацвёртае, як і любы збор з лекавых траў, карысны для арганізма. Толькі, вядома ж, лепей піць яго курсамі з прафілактычнымі мэтамі. Бо любая лекавая трава, калі ўжываць яе без меры, можа прынесці шкоду.

– Дазвольце і я працягну – з уласнага вопыту! Па-пятае, гэтая гарбата сапраўды сямейная. Больш за тое – збліжае сям’ю! Калі ўвечары ўсе збіраюцца за кубачкам «ФітаГоРу»… Яго ж можна калі-нікалі выпіць проста як гарбату?

– Так, можна.

– А па-шостае, добра памятаю: напой не падсалоджваць. А ў наш час, калі раяць змяншаць спажыванне цукру… На сабе адчула: цудоўны варыянт! Наша сям’я – даўнія прыхільнікі «ФітаГоРу».

– Дзякуй! Прыемна чуць. Дарэчы, калі ў каго ўзніклі пытанні, можна дасылаць іх на электронную пошту fitogor@yandex.ru. Ёсць і старонкі ў сацыяльных сетках: Фэйсбук і УКантакце.

Працягваючы традыцыі таты, Андрэй Рымша ў «кампанію» да «ФітаГоРу» і свой праект стварыў – «Травы для лазні»! Гэта ўжо не збор-сямітраўнік, а монатравы. Лекавыя, вядома ж. Пакуль іх 6: палын, мацярдушка, зверабой (святаяннік), крываўнік, мята, лафант. Набыць можна ў крамах «ОМА». Афармленне па-беларуску! І калі заварыць 2 пакецікі на 1 літр вады, а тады ў парыльні лінуць на камяні… М-м-м-м! З лёгкім духам!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

380 0 272

Рэдактар сайта, журналіст, блогер. Вышэйшая філалагічная адукацыя.Нарадзілася ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. З 1980 года жыву ў г.Чэрвень.У 1996 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (дыплом з адзнакай) па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». З 2003 па 2005 год па ўласнай ініцыятыве вучылася дыстанцыйна ў Еўрапейскай школе карэспандэнцкага навучання, маю пасведчанне аб заканчэнні курсу «Журналістыка».У журналістыцы – з 2001 года. Працавала загадчыкам аддзела пісьмаў і масавай работы, журналістам у газеце «Раённы веснік» (г.Чэрвень), уласным карэспандэнтам абласной газеты «Мінская праўда» па Чэрвеньскім, Уздзенскім і Старадарожскім раёнах. Шмат гадоў актыўна супрацоўнічала з газетамі «Звязда», «Голас Радзімы», «Народная газета», «Беларуская ніва», «Беларуская лясная газета», часопісам «Гаспадыня». З 2018 года – рэдактар беларускай версіі сайта «Здаровыя людзі», журналіст, аўтар блога «Думкі ўслых».З’яўляюся адным з аўтараў-укладальнікаў кнігі «Памяць. Чэрвеньскі раён», кніг «Матери Минщины» (абласны праект), «С любовью к детям» (рэспубліканскі праект). Аўтар першага ў Беларусі касмічнага інтэрв’ю (Міжнародная касмічная станцыя-Зямля) з касманаўтам Раскосмасу, ураджэнцам г.Чэрвеня Алегам Навіцкім (газета «Звязда», 2013 г.).Аўтар блогу на платформе bloger.by. У 2018 годзе прызнаная пераможцай першага рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках лясной тэматыкі і дзейнасці органа дзяржаўнага кіравання ў намінацыі «За прасоўванне лясной тэматыкі ў сацыяльных сетках». Узнагароджана Дыпломам Міністэрства лясной гаспадаркі.