29 Снежня
29.12.2018

Фарэль, запечаная ў фользе

logo
Еш ды худзей
74 0 12
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Якой гаспадыні не хочацца парадаваць гасцей не толькі смачнымі, але яшчэ і карыснымі стравамі? Сімвал 2019 года – Жоўтая Свіння – лічыцца даволі запальчывым, але адыходлівым і сур'ёзным знакам задыяку. Таму перавагу варта аддаваць карысным і простым у прыгатаванні стравам, а меню выбіраць немудрагелістае і смачнае. Лепш абысціся без экзотыкі і аддаць перавагу лёгкім у прыгатаванні і сытным стравам, а спецыі і прыправы выкарыстоўваць па меры неабходнасці.

Журналіст інфармацыйнага партала Здаровыя людзі даведалася рэцэпт святочнай карыснай стравы ў загадчыцы гастраэнтэралагічнага аддзялення Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Наталлі Шульгі.

Як прызналася спецыяліст, традыцыйныя салаты «аліўе» і «селядзец пад футрам» у святочным сямейным меню будуць прысутнічаць, але ў меру і толькі ў самым пачатку трапезы. Галоўнай жа стравай стане фарэль, запечаная ў фользе.

Карысць фарэлі

Фарэль змяшчае ўнікальны па сваім складзе вітамінна-мінеральны комплекс: незаменныя поліненасычаныя Амега-3 тлустыя кіслоты, а таксама карысныя для арганізма вітаміны і мікраэлементы, у тым ліку ёд, цынк, фосфар, калій і іншыя.

Ужыванне ў ежу гэтай рыбы спрыяе паляпшэнню працы галаўнога мозгу, зніжае рызыку развіцця атэрасклерозу, павышае настрой і працаздольнасць, дапамагае змагацца са стомленасцю.

Асабліва карысная фарэль тым, хто пакутуе на захворванні сэрца і сасудаў. А яшчэ ўжыванне ў ежу гэтай рыбы:

  • паляпшае засваенне глюкозы;
  • паскарае абмен халестэрыну;
  • спрыяе ўтварэнню эрытрацытаў.

Разам з тым, з асцярожнасцю ўжываць у ежу фарэль трэба людзям, якія пакутуюць ад алергіі на рыбу. Яе не рэкамендуецца есці таксама тым, у каго дыягнаставаны захворванні страўнікава-кішэчнага тракту, печані, язва страўніка ці 12-перснай кішкі, альбо калі прызначана дыета з паніжаным утрыманнем тлушчу.

Рэцэпт запечанай фарэлі

Інгрэдыенты:

  • фарэль – 1 шт.;
  • соль – 1 ч.л.;
  • спецыі для рыбы або чорны молаты перац;
  • фольга;
  • зеляніна (напрыклад, кроп) – 1 пучок.

Прыгатаванне:

Рыбу нацерці соллю і спецыямі, дадаць зеляніны. Па жаданні можна апырскаць яе сокам лімона. Загарнуць рыбу ў фольгу і паставіць у папярэдне разагрэтую духоўку прыкладна на 15-20 хвілін.

 
Наталля Шульга
Загадчыца гастраэнтэралагічнага аддзялення Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
Рыба гатуецца ва ўласным соку. Страва атрымліваецца далікатнай і сакавітай. Мінімум калорый і максімум карысці. Запечаную фарэль падаваць на стол разам з гароднінай. Карысна і смачна.

А якія стравы вы збіраецеся гатаваць на навагодні стол?

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

74 0 12

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».