31.08.2019
31.08.2019

Гасцявы шлюб: за і супраць. Мужчына vs жанчына

logo
Адносiны
0 49
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Апошнім часам традыцыйны інстытут сям'і перажывае змены. Пары спрабуюць розныя варыянты. Акрамя даўно вядомага «грамадзянскага шлюбу», усё больш людзей, асабліва ў Мінску, выбіраюць такую форму пражывання, як гасцявы шлюб. Што гэта за з'ява? Пра што кажа яго папулярнасць? Разбіраемся разам з 24health.by.

Свабода разам са штампам

Гасцявы шлюб – такая форма адносінаў, калі муж і жонка афіцыйна рэгіструюць свой статус, аднак пражываюць на розных тэрыторыях, не вядуць сумесную гаспадарку.

Хто выбірае такія адносіны? Часцей за ўсё гэта сталыя асобы ва ўзросце 30-40 гадоў, якія, як правіла, маюць сваё жыллё і звыклы ўклад жыцця, які і не жадаюць мяняць.

Першапачаткова мэтай гасцявога шлюбу заяўляецца імкненне мужа і жонкі захаваць свабоду, не адчуваць кайданоў побыту, пры гэтым маючы сталага партнёра і вечны «цукерачна-букетны» перыяд.

15 «мядовых» гадоў

Плюсы гасцявога шлюбу

На Захадзе такая форма адносінаў вельмі папулярная. Двое фінансава незалежных людзей сыходзяцца, пры гэтым не асабліва змяняючы свой уклад жыцця.

Самая вядомая зорная пара, якая жыла ў гасцявым шлюбе 15 гадоў, – гарачая італьянская актрыса Моніка Белучы і харызматычны французскі акцёр Венсан Касель. Моніка магла жыць адначасова ў Рыме і Лондане, у той час як Венсан бавіў час у Парыжы. Прычым ініцыятарам такой формы адносінаў быў не раўнівец Касель, а свабодалюбівая Моніка.

Муж і жонка сустракаліся ў перапынках паміж здымкамі і толькі па агульным жаданні. У саюзе нарадзілася двое дачок. Па словах Монікі, толькі гасцявы шлюб і дапамог зрабіць іх адносіны такімі працяглымі па мерках акцёрскіх сем'яў. Праўда, з часам нават пры наяўнасці вольнага часу Моніка і Венсан не спяшаліся сустракацца, не ведалі сяброў і кола стасункаў адзін аднаго. Нямала было і скандалаў, звязаных з рэўнасцю і падазрэннямі ў здрадах.

Арыгінальны выхад захоўваць сваю асабістую прастору знайшлі і знакаміты рэжысёр Цім Бёртан і яго жонка, актрыса Хелена Бонэм Картэр. Некалькі гадоў яны жылі ў розных дамах, якія злучаў падземны тунэль.

Плюсы гасцявога шлюбу

  • Магчымасць быць разам. Калі муж і жонка па тых ці іншых прычынах пражываюць у розных краінах або часова не маюць магчымасці жыць на адной тэрыторыі, такі варыянт можа быць часовым і змякчаць сітуацыю.
  • Адсутнасць «бытавухі». Кожная сустрэча нагадвае спатканне каханкаў. Партнёры добра выглядаюць, а непрасаваныя кашулі або раскіданыя шкарпэткі не робяцца падставай для сварак. Кожны жыве так, як яму зручна.
  • Незалежнасць, у тым ліку фінансавая. Звычайна на гасцявы шлюб рашаюцца людзі, якія ў стане самастойна сябе забяспечваць. Таму такі саюз нярэдка сапраўды партнёрскі.
  • Магчымасць падоўжыць рамантычны перыяд. Муж і жонка паспяваюць засумаваць.

Мінусы гасцявога шлюбу

Гасцявы шлюб: што пра яго думаюць мужчыны і жанчыны

  • Выхаванне дзяцей нераўнамернае. Рана ці позна хтосьці ў пары задумваецца пра нараджэнне дзіцяці. Нярэдка гэта робіцца падставай для сварак. Бо займацца дзіцём у большай ступені давядзецца камусьці аднаму, звычайна маці. Яна можа адчуваць сябе ашуканай. Бо ў мужа працягваецца «свабоднае» жыццё.
  • Рэўнасць і здрады. Сама сітуацыя асобнага пражывання правакуе сітуацыі, калі партнёры падазраюць адзін аднаго ў здрадзе. Гэта можа стаць падставай для пастаяннага напружання.
  • Адсутнасць належнай блізкасці. Псіхолагі адказваюць, што ў такія саюзы могуць уступаць людзі, якія баяцца па-сапраўднаму наблізіцца да партнёра. Яны асцерагаюцца цалкам адкрывацца і лічаць за лепшае хавацца адзін ад аднаго і дэманстраваць не сябе сапраўднага, а пэўную маску. Але тады гэтыя людзі ніколі не могуць адчуць смак сапраўднай шлюбнай блізкасці.
  • Адчуванне непатрэбнасці. Бывае так, што нібыта агульнае рашэнне пра гасцявы шлюб прымае толькі адзін з пары, у той час як другі хацеў бы традыцыйнай сям'і, але ідзе за жаданнямі партнёра. Пры гэтым адчувае сябе не такім ужо патрэбным і каханым.

Ці можа гасцявы шлюб трывала прыжыцца сярод беларусаў? І каму ён больш патрэбны, мужчынам ці жанчынам? Пра гэта мы запыталіся ў нашых экспертаў:

  • практыкуючага псіхолага, гештальт-кансультанта, групавога псіхатэрапеўта, праграмнага кіраўніка рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс» Максіма Пылёва;
  • практыкуючага псіхолага, гештальт-тэрапеўта, магістра псіхалогіі, спецыяліста па рабоце з сем'ямі Ірыны Сукач.

Меркаванні экспертаў – у нашым відэа.

Адказ на пытанне пра тое, ці заменіць гасцявы шлюб традыцыйны, для нашай краіны хутчэй будзе адмоўным. Але варта прызнаць, што сёння ў трэндзе – уменне быць незалежным і фінансава моцна стаяць на нагах. А гэта значыць, што такія павевы пакінуць свой адбітак і ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі.

Відэа Святлана Стахоўская, Генадзь Сукач.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 49

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама