08.05.2019
08.05.2019

Гастраэнтэролагі адкажуць на вашыя пытанні

logo
Навiны
4 023
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Анлайн-канферэнцыя «Хваробы органаў стрававання: як лячыць і што мяняць у харчаванні» пройдзе 11 мая з 11.30 да 13.00 на інфармацыйных парталах «Здаровыя людзі» (24health.by) і tut.by.

Пра якія захворванні кажа пякотка, цяжар у страўніку і горыч у роце пасля ежы? Што рабіць, калі назіраецца змяненне колеру калу і ў ім з'явілася кроў? Ці можа выпадзенне валасоў быць звязана з захворваннямі страўнікава-кішэчнага тракта? Ці трэба выдаляць паліпы ў страўніку? Як лячыць хелікабактэрную інфекцыю? Як своечасова дыягнаставаць захворванні СКТ у дзяцей? Ці варта пераводзіць малышоў першых гадоў жыцця на агульны стол? Задайце вашае пытанне ўрачам-гастраэнтэролагам!

На пытанні адкажуць:

  • Алена Адаменка, дацэнт кафедры гастраэнтэралогіі і нутрыцыялогіі БелМАПА, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт
  • Ірына Савановіч, галоўны пазаштатны дзіцячы гастраэнтэролаг, дацэнт 2-й кафедры дзіцячых хвароб БДМУ, кандыдат медыцынскіх навук.

Папярэдне пытанні можна дасылаць на электронную пошту info@24health.by.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

4 0 23

Журналіст і медыятар. У журналістыцы каля 20 гадоў. Асноўная цікавасць – сацыяльныя праблемы. Скончыла журфак БДУ. Да партала «Здаровыя людзі» і газеты «Медыцынскі веснік» працавала ў рэдакцыі «Аргументы і факты» ў Беларусі, штотыднёвіках «СССР: постфактум», «Маскоўскі камсамолец ў Беларусі», нацыянальнай грамадска-асветніцкай газеце «Культура», інтэрнэт-выданні Оpen.by. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Матэрыялы Ганны выдзяляюцца выразнай структурай, глыбінёй раскрыцця тэмы і сваёй аналітычнасцю. Хобі: літаратура, напісанне дзіцячых кніг. Аўтар праектаў: ТэДДзі (Трыбуна для дзяцей) – нацыянальная пляцоўка для выказвання меркаванняў і пазіцый дзяцей па хвалюючых праблемах (сумесны праект штотыднёвіка «Аргументы і факты» ў Беларусі, РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь (ЮНІСЕФ) . «Урачы – таксама людзі» (24health.by), «Хатні догляд цяжкахворых» (сумесна з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа) (24health.by), «Урачэбныя анлайн-канферэнцыі» (24health.by сумесна з tut.by).
Глядзіце таксама