27.06.2018
27.06.2018

«Гарачы» конкурс на 24health.by для мужчын

logo
Навiны
0 49
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Лета – самы час пераключыцца з руціны і зарадзіцца жыццёвымі сіламі і пазітывам. А што ж матывуе больш, чым знаёмства з самымі разумнымі, прыгожымі і захопленымі людзьмі нашай краіны! Прафесія ўрача з даўніх часоў – адна з вядучых у рэйтынгу прывабнасці для супрацьлеглага полу. Белы халат закружыў галаву не адной даме. Але ж нашы ўрачы прыўкрасныя не толькі на працы!

Інфармацыйны партал 24health.by абвяшчае конкурс для мужчын-урачоў «Гарачы доктар – 2018»! Для ўдзелу ў ім вам неабходна даслаць ліст на адрас healthypeoplebel@gmail.com. У лісце пазначце назву ўстановы-ўдзельніка, свае імя і прозвішча, кароткую інфармацыю пра тое, кім працуеце і чым захапляецеся акрамя працы. А галоўнае – два якасныя фота: адно ў медыцынскай вопратцы, а другое – у нефармальнай абстаноўцы. Падыходзіць любое фота, дзе вы выглядаеце максімальна прывабна. У залік ідуць не толькі кубікі на прэсе, але і ваша непераадольная абаяльнасць і гумар. Дарэчы, прапанаваць удзельніка можа не толькі сам урач, але і ўстанова аховы здароўя. Абавязкова пакідайце для сувязі кантактныя тэлефоны.

Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць фатаграфіі толькі высокай якасці альбо запрашаць кандыдатаў для фотаздымак у рэдакцыю. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 31.08.2018 г.

Пераможцу абяруць наведвальнікі інфармацыйнага партала www.24health.by шляхам галасавання за фота. Галасаванне адбудзецца ў пачатку верасня. Пераможца конкурсу атрымае ў падарунак бясплатны відэаролік пра сябе і сваю ўстанову, а таксама прафесійную фотасесію ад фотамастакоў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік».

Напоўнім лета пазітывам разам!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 49

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.