01.03.2023
01.03.2023

Гумар і лёгкасць на сцэне. Марат Башараў прэзентуе новы спеткакль у Беларускім музычным тэатры

logo
Адметнасць беларусаў
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Які, на вашу думку, самы лепшы падарунак жанчыне на 8-ае сакавіка? Кветкі і салодкае? Магчыма! Але ж ёсць і іншы, так сказаць, стопрацэнтны варыянт: можна падараваць сваёй спадарожницы па жыцци білеты ў тэатр, і яна дакладна гэта не забудзе.

З разлікам на мужчынскую шчордасць Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр падрыхтаваў прэм’ерны спектакль «Гульня кахання», прэзентуюць які як раз  8-ага і 9-ага сакавіка.

Музычная камедыя пастаўлена заслужаным артыстам Рэспублікі Татарстан Маратам Башаравым. Стваральнікі спектакля запэўніваюць, што ён напоўнены цудоўнай музыкай і вершамі Юлія Кіма, гумарам і віртуознай работай вядучых артыстаў тэатра.

У апошні дзень зімы з нагоды прэм’еры ў Музычным тэатры адбылася прэсс-канферэнцыя, падчас якой пастановачная группа і акцёры спектакля расказалі пра асноўную думку і ідэю пастаноўкі.

Спектакль "Гульня кахання"

Гісторыя, якую прадстаўляе тэатр, — п'еса французскага пісьменніка П'ера дэ Марыва, напісаная ў XVIII стагоддзі, аб каханні і аб вечным канфлікце бацькоў і дзяцей. У аснове сюжэту — вядомы камедыйны прыём з перапрананнямі слуг у гаспадароў і наадварот.

—Падчас выбару п'есы падкупіла тое, што яна ставілася не часта — глядач да канца не будзе ведаць, чым усё скончыцца, — расказаў Марат Башараў. — Мы паспрабавалі вытанчанае дзеянне спектакля зрабіць адначасова кранальным, інтрыгуючым і скончанным. Мы спадзяемся, што глядач будзе ўражаны. Падобных спектакляў у Беларусі я не бачыў.

Па словах дырыжора-пастаноўшчыка Марыны Траццяковай, музыка ў спектаклі працягвае і дапаўняе тэкст п'есы, ствараючы агульную лёгкую і дынамічную карціну.

— У гэтай пастаноўцы мы хацелі захаваць лёгкасць, каб глядач на тры гадзіны мог забыцца пра ўсё, што робіцца ў нашым жыцці, і выйсці з адчуваннем задавальнення, — падкрэсліў харэограф-пастаноўшчык Андрэй Карх.

Прэс-канферэнцыя ў Музычным тэатры

Паводле слоў пастаноўшчыкаў, творчая група адышла ад класічных норм спектакля — харэаграфію падбіралі пад асаблівасці асобы кожнага персанажа. У спектаклі прысутнічаюць элементы розных танцавальных напрамкаў.

Музычная камедыя — «Гульня кахання», безумоўна, прыцягне аматараў гэтага жанру. Акрамя цудоўнай музыкі, вершаў і віртуознай гульні вядучых артыстаў Музычнага тэатра, спектакль насычаны смешнымі сітуацыямі і бліскучым гумарам. Таму, калі вы яшчэ ў пошуках выдатнага падарунка для сваёй каханай, разгледзьце і гэты варыянт. Між тым, у тэатры падкрэсліваюць, у дні прэ’м’ры чакаецца аншлаг.

https://bel.24health.by/ruskaya-klasika-vachyma-belaruskix-akcyorau-spektakl-idyyot-pastavili-u-teatry-imya-m-gorkaga/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама