29.04.2017
29.04.2017

Як правільна выбраць і заварыць чай?

logo
Карысныя прадукты
0 120
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Лічыцца, што ліставы чай – эталон якасці. І гэта справядліва хаця б таму, што візуальна мы можам убачыць, што кладзём у заварнік альбо кубак.

Але як даведацца, ці не мае гарбата штучных араматызатараў, ці не падробка гэта? Каб мінімізаваць рызыку, выбірайце чай на вагу ці запакаваны ў бляшаныя, парцаляныя і іншыя дарагія кантэйнеры – упакоўку падрабляюць вельмі рэдка, гэта нявыгадна. А значыць, і змесціва не расчаруе.

На што трэба звярнуць увагу, калі набываеш чай?

чай

Якасць гарбаты наўпрост залежыць ад памераў чаінак, таму ўважліва на іх паглядзіце.

  1. Буйналіставы чай лічыцца найбольш якасным. У яго склад могуць уваходзіць тыпсы – пупышкі чайнага куста, што не распусціліся. У чыстым выглядзе яны сустракаюцца вельмі рэдка, бо гэта вельмі дарагі, эксклюзіўны прадукт. Пры змешванні лісця і тыпсаў атрымліваецца байхавы чай (ці пекой). Калі на ўпакоўцы сустрэнеце маркіроўку «оранж», значыць перад вамі чай вельмі высокай якасці.
  2. Сярэднеліставая гарбата робіцца альбо з паламаных лісточкаў (неад'емны пабочны прадукт вытворчасці буйналіставога чаю), альбо з адмыслова здробленых чайных лістоў. Прадукт мае маркіроўку «ліставы». Напой, прыгатаваны з такой заваркі, мае больш даўкі, насычаны смак і патрабуе менш часу для заварвання – а гэта, несумненна, плюс.
  3. Дробналіставы чай – найменш якасны, вырабляецца часцей за ўсё з адходаў на этапе прасявання альбо сартавання чайнага лісця ці са здробленай сыравіны. Асноўная форма выпуску – чайныя пакецікі альбо грануляваная гарбата.

Такім чынам, абіраючы замест пакетаванага чаю заварку, вы будзеце атрымліваць асалоду ад смаку і водару якаснага прадукту, а не ад адходаў вытворчасці.

Правільная ўпакоўка – залог захаванага смаку і водару змесціва. Таму важна, каб заварка была вакуумна запакаваная ў пакет з фольгі ці цэлафану, і толькі пасля гэтага змешчана ў скрынку (лепш у непразрыстую).

Уважліва пастаўцеся да таго, з якой краіны гарбата (на ўпакоўцы абавязкова павінна быць інфармацыя пра гэта). І калі вытворца пазначыў Made in China ці Made in India і больш нічога – пакладзіце гэты пачак на месца.

Китайский чай

Сапраўдны кітайскі чай можа быць прывезены толькі «Кітайскай нацыянальнай імпартна-экспартнай карпарацыяй гарбаты і мясцовых прадуктаў», пра што і павінна быць напісана на ўпакоўцы на англійскай мове (China National Tea & Native Product Import & Export Corp.). Акрамя таго, абавязковае ўказанне правінцыі, у якой выраблены прадукт (Юньнань, Фуцзянь, Хумань, Сычуань). І апошняе – гэта абавязковы надпіс «Прадукт Народнай Рэспублікі Кітай» (Produce of the Peopled Republic of China).

Калі гарбата з Індыі, усе некалькі складаней, бо надпіс Made in India сапраўды можа мець месца. Але гарантыяй якасці служыць фірма-вытворца. Сярод найбольш вядомых – А. Toch, Davenport, С.Т.С. Акрамя таго, замест надпісу «Выраблена ў Індыі» на ўпакоўцы якаснай гарбаты вы ўбачыце надпіс «Індыйскі чай Дэвенпорта», «Індыйскі чай Тоша», «Індыйскі чай С.Т.С.».

Сапраўдны чай, выраблены на востраве Цэйлон, абавязкова павінен змяшчаць надпіс Packed in Sri-Lanka на ўпакоўцы, а таксама выяву «Залатога льва».

Акрамя краіны-вытворцы, на пачку можа быць вельмі цікавая, але зашыфраваная інфармацыя пра якасць гарбаты.

Што абазначае загадкавая абрэвіятура на ўпакоўцы?

Для чорнага буйналіставога чаю маркіроўка можа быць наступнай:

  • ОР – якасная гарбата, для вытворчасці якой выкарыстаны чайная пупышка і не больш за тры верхнія лісточкі;
  • FР – абазначае больш нізкую, у параўнанні з ОР, якасць;
  • PS – чай выраблены з грубага лісця, пачынаючы з чацвёртага.

Характэрныя маркіроўкі сярэднеліставога рэзанага чаю:

  • ВОР – пашкоджанне чайнага ліста падчас збору сыравіны і адсяванне яго пры сартаванні;
  • ВР – меншы, у параўнанні з ВОР, памер лісця пры захаванні якасці на тым жа ўзроўні;
  • BPS і PD – найменш якасная сыравіна, практычна нічым не адрозніваецца ад нізкагатункавага, дробналіставога чаю.

Дробналіставыя чаі могуць быць прамаркіраваныя літарамі:

  • F — высеўка;
  • D — пыл.

Акрамя таго, на ўпакоўцы можна сустрэць такія дадатковыя абрэвіятуры, што адлюстроўваюць якасць, як:

  • S — адборны чай;
  • T — у склад уваходзіць чайная пупышка і першы лісток;
  • F — цудоўны смак і водар;
  • Classic — чайны ліст сабраны ўручную;
  • SF — найвышэйшая якасць;
  • Pure — аднагатункавы чысты чай;
  • Blended — чайны купаж;
  • Golden — залаты чай;
  • CTC — машынны збор сыравіны;
  • Ortodox — чайны ліст скручаны ўручную;
  • Garden Fresh — чай ??спакаваны там жа, дзе і сабраны;
  • GFOP — цудоўная якасць;
  • FTGFOP — у склад уваходзяць толькі верхавіны чайнага куста.

Вывучаючы змесціва ўпакоўкі, у першую чаргу звярніце ўвагу на колер чайнага ліста. У выпадку з чорнай гарбатай ён павінен быць сапраўды такім: ні іржавым, ні карычнева-бурым, менавіта чорным. І без дадатковага ўключэння шэрых чаінак.

Зялёны чай можа сабе дазволіць некаторую варыябельнасць адценняў, але толькі ў межах зялёнай палітры. Так, калі ў ім сустракаюцца карычневыя чаінкі, гэта можа быць прыкметай парушэнняў умоў, альбо тэрмінаў захоўвання. Аднастайнасць колеру – маркер таго, што прадукт выраблены з чайнага лісця аднаго ўраджаю.

Зеленый чай

Аднастайнасць сыравіны. Як правіла, якасны чай вылучаецца аднолькавымі па памеры чаінкамі. Гарбатны пыл, дробныя чаінкі сведчаць пра нізкую якасць.
Зусім недапушчальная наяўнасць пабочных уключэнняў тыпу кавалкаў дрэва, паперы, фанеры, фольгі, а таксама чайных галінак.

Якасць ферментацыі, а, адпаведна, і самога прадукту, можна вызначыць па тым, як моцна закручаныя чаінкі. Скручаныя ў штопар лісточкі – адметная рыса добрага чорнага буйналіставога чаю. У выпадку з зялёнай гарбатай ступень скручвання можа сведчыць аб крэпасці канчатковага прадукту. Так, з моцна скручаных лістоў атрымліваецца моцны, насычаны, з выдатным букетам напой. Не скручаныя зусім гарбатныя лісточкі былі высушаныя натуральным спосабам, смак будзе мяккім і духмяным.

Акрамя візуальнай ацэнкі, асаблівую ўвагу надавайце водару. Безумоўна, у залежнасці ад віду гарбаты і наяўнасці ў ёй дадаткаў пах можа моцна вар'іравацца, але класічны водар чорнай гарбаты – смаліста-кветкавы, бальзамічны, часам саладкаваты, а для зялёнай характэрны горкі, травяны пах. Але вось чым дакладна не павінен пахнуць чай, дык гэта:

  • металам, якія нагадвае ці то іржу, ці то вокіс медзі;
  • гарам альбо паленым, што верная прыкмета перасушанай гарбаты, гэта брак;
  • пабочнымі прымешкамі, ад бензіну і касметыкі і да кашэчага корма, рыбы і яшчэ чаго заўгодна (усё гэта кажа пра парушэнне ўмоў захоўвання гарбаты, якая лёгка ўбірае розныя пахі).

Як правільна заварваць чай?

Заваривание чая

Ад правільнага прыгатавання, шмат у чым залежыць смак напою.

  1. Ваду для заварвання пажадана браць фільтраваную альбо ў бутэльках, бо дадаткі, што мае вадаправодная вада, могуць значна змяніць канчатковы смак.
  2. Імбрычак не павінен быць металічным.
  3. Для заварвання зялёнай гарбаты трэба выкарыстоўваць не круты кіпень, а злёгку астуджаную (80-90 градусаў) ваду.
  4. Першую заварку зялёнай гарбаты праз 15-20 секунд трэба зліць. Паўторна заліты вадой чай настойваюць 3-4 хвіліны і толькі пасля гэтага п'юцьь.
  5. Каб правільна заварыць чорны чай, трэба папярэдне апаласнуць чайнік кіпенем, затым заліць заварку на 1/3 імбрыка, даць настаяцца 3-4 хвіліны. Пасля гэтага заліць ваду да поўнага чайніка і пакінуць яшчэ на 4-5 хвілін.
  6. Пена на заварцы з'яўляецца прыкметай таго, што чай завараны правільна.
  7. Захоўваць чай трэба ў шчыльна зачыненай ёмістасці, асобна ад спецый ды іншых прадуктаў. І не даўжэй за пазначаны на ўпакоўцы тэрмін прыдатнасці.
  8. З вечара гатаваць чай не варта. Свежы напой прынясе куды больш карысці.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 120

Глядзіце таксама