09.06.2020
09.06.2020

Калі звыклы свет разбурыўся. Страта працы – 7 крокаў самадапамогі

logo
Здароўе дарослых
0 34
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Страта працы – моцная стрэсавая сітуацыя, па перажываннях параўнальная са стратай блізкага, горам. Парушаецца звыклы ўклад жыцця і ў літаральным сэнсе руйнуецца ранейшы свет. Як дапамагчы сабе справіцца з непазбежным гневам ці здранцвеннем і знайсці сілы пачаць новае жыццё?

Страта працы. Як перажыць звальненне.

Пра гэта мы пагутарылі з Максімам Пылёвым, практыкуючым псіхолагам, гештальт-тэрапеўтам, групавым псіхатэрапеўтам, праграмным кіраўніком рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс».

Пяць этапаў пражывання страты

Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Калі чалавек прысутнічаў на працоўным месцы не для «птушачкі», а гэта сапраўды была тая прафесія, якой ён прысвячаў час і сілы, дык звальненне – гэта ўдар па асноўных сферах жыцця. Гэта і сацыяльны статус, і кантакты, фінансавы складнік, каштоўнасці, стан рэчаў, якія за доўгі час ўвайшлі ў звычку. Часта губляюцца і сацыяльныя сувязі, якія фарміруюцца на працы: узаемаадносіны з калегамі не застаюцца ранейшымі. Разбураюцца многія планы, і, па сутнасці, руйнуецца ўвесь звыклы свет.

Для многіх людзей разбурэнне звыклага і бяспечнага свету роўнае перажыванню самага сапраўднага гора. Амерыканскі псіхолаг Элізабэт Кюблер-Рос апісала 5 стадый пражывання страты: адмаўленне, гнеў, торг, дэпрэсія і прыняцце. Гэтыя ж прыступкі ў той ці іншай ступені давядзецца пражыць кожнаму чалавеку, які сутыкнуўся са звальненнем. Нягледзячы на гэта, пражыванне будзе розным для кожнага: у залежнасці ад самаацэнкі, рэсурсаў, стрэсаўстойлівасці і г.д. Адзін «пракрочыў» усе этапы за некалькі тыдняў, а другі можа заставацца доўга на кожным з іх.

Страта працы. Перажыванні.

Стадыя 1. Адмаўленне.

Асноўныя думкі ў гэты момант: «Гэтага не магло адбыцца са мной, гэта памылка. Мне цяжка прыняць, што гэта здарылася».

Стадыя 2. Гнеў.

Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Пасля адмаўлення з'яўляецца агрэсія. Гэта пэўная рэакцыя на разбурэнне таго, што было вельмі каштоўным. І, як вынік, абвінавачванне каго-небудзь, хто забраў гэтае штосьці важнае: начальства, дзяржаву. Важна гэтую агрэсію кудысьці накіраваць і растлумачыць сабе, «хто вінаваты, што мяне звольнілі».

Стадыя 3. Торг.

Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Калі першасны гнеў спадае, чалавек бачыць, што ён не дае вынікаў. Тады стараецца знайсці шляхі вяртання да таго, што было: прапаноўваць пэўныя саступкі, ісці на дамовы. Казаць, што гатовы працаваць за меншую аплату, па іншым графіку. Спрабуе старгавацца і пэўным чынам выправіць непапраўнае. Калі ж рашэнне з боку кіраўніцтва беспаваротнае і безумоўнае, дык надыходзіць наступная стадыя – дэпрэсія.

Страта працы. Дэпрэсія.

Стадыя 4. Дэпрэсія.

Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Гэта стадыя працяглага пражывання страты. У гэты перыяд узнікае асноўны напал пачуццяў. Чалавек упадае ў смутак, нуду, безвыходнасць, яму не хочацца ні з кім мець стасункі, нічога рабіць. Думкі пра будучае вельмі цёмныя, поўныя адчаю, безнадзейнасці. Калі няма падтрымкі, дык гэты стан можа перайсці ў дэпрэсію. Апорай могуць стаць родныя, сябры, пэўныя пазітыўныя падзеі ў жыцці.

Стадыя 5. Прыняцце.

Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Калі чалавек знайшоў апору, падтрымку, пэўныя сродкі для пераадолення перажыванняў, ён пачынае ўсведамляць, прымаць новую рэальнасць. Усё, што адбылося, ужо ёсць. Варта рухацца далей, працягваць жыццё, прымаць новыя рашэнні. Гэтая стадыя, як правіла, ужо адбываецца на рэсурсе і пазітыве.

Тры стратэгіі: як спраўляцца з траўматычнымі сітуацыямі

Страта працы. Шок.

Паводзіны чалавека залежаць і ад таго, якія звыклыя стратэгіі, каб спраўляцца са стрэсам, ён выбірае. Іх існуе тры.

  • Бі. Агрэсіўны адказ на тое, што адбываецца.
  • Бяжы. Самаўхіленне ад непрыемнай сітуацыі.
  • Замры. Шок, стан замірання, ступару. Той, хто трапіў у стан стрэсу, не можа ні нападаць, ні ўцякаць.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Калі ў чалавека была магчымасць неяк адрэагаваць, абараніць сябе, дык падзея пражываецца па здаровым сцэнары. Калі ён уцякае, пэўным чынам спрабуе знайсці спосабы не сутыкацца з траўмай, гэта таксама пэўнае актыўнае адыгрыванне. Ён ратуецца, абараняе сябе тым, што хаваецца. Самае цяжкае для псіхікі, калі чалавек ніяк не рэагуе на стрэсавую падзею, якая траўмуе. Проста замірае, нічога не можа зрабіць, упадае ў пэўную дысацыяцыю. Падзея быццам засядае ў ім. Тады дапамога псіхолага найбольш неабходная.

7 крокаў самадапамогі пры страце працы

Страта працы. Падтрымка.

  • Знайсці кола падтрымкі.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Бяда аб'ядноўвае. Важна не замыкацца, мець стасункі з блізкімі, сябрамі, з калегамі, якія сутыкнуліся з такой жа праблемай. Рэсурсна абапірацца на гэтых людзей не з мэтай пастаянных скаргаў і ныцця, а для адчування чалавечай падтрымкі і апоры. Для разумення, што побач ёсць людзі, для якіх вы важныя і каштоўныя нават у такі момант.
  • Пазначыць часавыя рамкі.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Трэба дакладна вызначыць, праз які тэрмін вы плануеце знайсці сабе працу. Пажадана, каб гэты час не перавышаў 3-х месяцаў.
  • Правесці інвентарызацыю сваіх жаданняў і ўменняў.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Зараз самы час задумацца, ці сапраўды вы займаліся тым, чым хацелі. Можа, гэтая праца была вам не такая ўжо і цікавая, а энергія ёсць у іншых занятках. Можа, патрабуецца перапрафілявацца або прайсці пэўныя курсы павышэння кваліфікацыі. Калі вы ўсё ж такі прафесіянал і спецыяліст у пэўнай вобласці, тады шукаць працу варта ў сваім кірунку.

Страта працы. Інвентарызацыя жаданняў.

  • Структураваць час.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Цікава, што многія людзі не ведаюць, што рабіць з вольным часам, які ўтварыўся, бо не трэба выдзяляць ільвіную яго долю на працу. «Пустыя» дні могуць нават палохаць. Трэба дакладна структураваць час. Напрыклад, тыдзень ці два вы выдзяляеце сабе для сімвалічнага адпачынку, але затым у любым выпадку пачніце выбудоўваць рэжым дня. Важна своечасова класціся спаць, уставаць у адзін і той жа час, распісваць планы на дзень і прытрымлівацца іх.
  • Распавесці аб праблеме знаёмым і ў сацыяльных сетках.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Важна заявіць пра тое, што вы шукаеце працу, як мага большай колькасці людзей: родным, сябрам, знаёмым, таварышам, былым калегам. Трэба пісаць пра гэта ў сацсетках, рабіць посты. Актыўныя дзеянні шматкроць павялічваюць шанц знаходжання новай працы. Калі сядзець і нічога не рабіць, яна сама не прыйдзе. Таму, акрамя пошуку эмацыянальнай падтрымкі, важна зрабіць дакладную заяву, што вы маеце патрэбу ў працы.

Страта працы. Распавесці ў сацсетках.

  • Праштудзіраваць рынак працы.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Якія вакансіі ёсць? Хто патрэбны? Якія заробкі актуальныя? Трэба вывучаць гэтыя пытанні і кантактаваць з працадаўцам напрамую, ездзіць на сумоўі. Не трэба спрабаваць усё вырашыць толькі ў сваёй галаве, важны рэальны кантакт. Ніякага пасіўнага чакання, што вам хтосьці патэлефануе. Нават калі вам кажуць пасля гутаркі: чакайце званка праз 3 дні. Калі ніхто не аб'явіўся, на чацвёрты дзень абавязкова патэлефануйце самі і пацікаўцеся, у якім стане вашая заяўка. Гэта будзе плюсам для абодвух бакоў. Вы не будзеце знаходзіцца ў пастаянным напружанні і будзеце мець на руках інфармацыю. Для працадаўцы зробіцца зразумелым, што вы сапраўды зацікаўленыя ў гэтай вакансіі.
  • Адпусціць мінулае.
Максім Пылёў
Практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, групавы псіхатэрапеўт, праграмны кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра «Фенікс»
Для таго, каб пачаць штосьці новае, для пачатку важна завяршыць старое. Няскончаныя адносіны, перажыванні з нагоды былога месца працы могуць уплываць на настрой і прыводзіць да складанасцяў. Для гэтага так важна цалкам пражыць усе стадыі: і агрэсію, і сум. Дапамагчы ў гэтым можа тэхніка «Ліст», у якім можна выплюхнуць усе свае пачуцці і развітацца з мінулым. (Пра тое, як гэта зрабіць правільна, чытайце ў нашай групе на Facebook).

Страта працы. Пішам ліст.

Перажыванні і негатыўныя эмоцыі пры звальненні і страце працы непазбежныя. Бо самарэалізацыя, сацыяльныя кантакты і фінансавая бяспека вельмі важныя для кожнага. Але стрэсавыя падзеі не толькі сумныя, часцяком яны нясуць у сабе шанц на перамены да лепшага, рэвізію сваіх жаданняў і жыцця ў цэлым. А магчыма, робяцца штуршком да таго, каб кардынальна яго змяніць і выбраць справу, якая сапраўды да душы.

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 34

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама