28.03.2018
28.03.2018

Калістэніка, або Як заняцца спортам дома

logo
Здаровы лад жыцця
0 111
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Хочаце заняцца спортам, але не можаце вызначыцца, якім менавіта? Да бліжэйшага фітнес-клуба ці басейна як мінімум 40 хвілін? Тады займіцеся калістэнікай!

Калістэніка (вулічны воркаут, street workout) – напрамак у спорце, які ўяўляе сабой комплекс практыкаванняў з уласнай вагой. Слова «калістэніка» мае грэчаскія карані: kallos – прыгажосць, sthenos – духоўная сіла, мужнасць. Для трэніроўкі патрабуецца ўсяго толькі ваша жаданне змяніць сваё цела.

Яшчэ атлеты старажытнага свету, каб дасягнуць фізічнай і духоўнай сілы, актыўна займаліся калістэнікай. Пра тое, што скурка вартая вычынкі, сведчаць захаваныя статуі і выявы антычных герояў. Калі людзі, якія жылі больш за тры тысячы гадоў таму, карыстаючыся падручнымі сродкамі, дамагаліся выдатнай фізічнай формы, то ці можам мы дасягнуць тых жа вынікаў без трэнажораў і наведвання дарагіх фітнес-цэнтраў? Лёгка!

Практыкаванні, якія можна аднесці да калістэніцы, разнастайныя, але ўсе яны перасьледуюць адну мэту: прыгожае і здаровае цела.

Калістэніка ўключае 6 асноўных груп практыкаванняў:

1. Адцісканні

Гэта галоўнае практыкаванне для плечавога пояса. Асноўная яго задача – развіццё грудных цягліц і трыцэпсаў. Апроч іх у час трэніроўкі прапрацоўваюцца цягліцы верхняй часткі тулава ў цэлым, трэніруецца баланс.

2. Прысяданні

Для таго каб мець прыгожую фігуру, варта таксама надаць увагу трэніроўцы ног. Прысяданні ў дадзеным выпадку абавязковыя. Правільная тэхніка выканання дадзенага практыкавання дапаможа развіць не толькі сілу ног, але і набыць грацыёзную «кашэчую» хаду. Добрай дапамогай стане група практыкаванняў № 3.

3. Мосцік

Практыкаванне развівае цягліцы спіны, якія падтрымліваюць пазваночнік. Усе рухі нашага цела магчымыя толькі ў выпадку поўнага здароўя пазваночніка, а каб абараніць яго ад пашкоджанняў, неабходна трэніроўка адпаведных цягліцавых груп.

4. Падцягванні

Пра трыцэпсы ўжо мімаходзь было згадана, але развіць біцэпсы, а таксама цягліцы спіны, якія з'яўляюцца асновай прыгожай паставы, дапамогуць менавіта падцягванні. Пачынаць падцягвацца можна ад фіксаваных прадметаў у пакоі (напрыклад, ад стала), паступова павялічваючы нагрузку і дайшоўшы ў будучым да падцягванняў на адной руцэ.

5. Пампаванне прэсу

Многія выконваюць гэта практыкаванне, з думкамі пра плоскі жывот з шасцю кубікамі. Вядома, падцягнуты жывот глядзіцца цудоўна, ды і талія – пастаянны модны трэнд. Аднак моцныя цягліцы прэса разам з правільным дыханнем таксама спатрэбяцца, напрыклад, жанчынам пры родах. Падчас практыкавання ўзмацняецца кровазварот ва ўнутраных органах, да іх дастаўляецца больш кіслароду, пры гэтым, акрамя ўмацавання цягліц сыходзяць калорыі. Моцныя цягліцы прэса не толькі падтрымліваюць правільную паставу, але і ўтрымліваюць страўнік ад расцягвання, што не дазваляе пераядаць.

6. Планка

Так, менавіта яна. Стойка на руках, а ў далейшым адцісканні ў такім «перавернутым» становішчы цела. Практыкаванне дае пачуццё поўнага кантролю і задзейнічае кожную цягліцу з пераважнай прапрацоўкай цягліц верхняй часткі тулава.

Прапанаваная сістэма практыкаванняў не патрабуе матэрыяльных унёскаў, аднак пры ўмове рэгулярных трэніровак дазваляе істотна змяніць сябе не толькі фізічна, але і духоўна, развіць волю, упартасць, настойлівасць.

Больш падрабязна з методыкай калістэнікі вы можаце азнаёміцца па кнігах амерыканскага аўтара Пола Уэйда, у прыватнасці, па яго цыкле «Трэніровачная зона», або па любых іншых кнігах па калістэніцы.

Напрыканцы хацелася б адзначыць, што любыя практыкаванні нясуць не толькі карысць, але і патэнцыйную шкоду. Каб пазбегнуць яе, неабходна строга выконваць тэхніку, каб не пашкодзіць самы далікатны элемент касцёва-мышачнай сістэмы – звязкі і суставы. Правільнае выкананне ўсіх практыкаванняў з часам прынясе адчувальны вынік, дапаможа набыць плаўнасць рухаў, уласцівую атлетам.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 111