06.04.2023
06.04.2023

Як нашы продкі святкавалі Камаедзіцу?

logo
Беларускі код
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

З надыходам дня вясновага раўнадзенства нашы продкі адзначалі Камаедзіцу — свята прыроды, якая адраджалася пасля зімовага сну. У народным календары беларусаў яно выпадае на 6 красавіка (па новым стылі). Азначае перамогу сонца і вясны. Камаедзіца — своеасаблівы пераход да свята праваслаўных хрысціян Дабравешчання.

Камаедзіца — адно з найстаражытных славянскіх свят. Апроч святкавання ўступлення Вясны ў свае правы, у гэты дзень таксама пачыталі Мядзведжага Бога.

Бліны

Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцяй. Не гледзячы на падцягнутыя за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшыя стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленыя мёдам, алеем і свіным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела сваё асаблівае значэнне. Круглыя, гарачыя, жоўтыя і бліскучыя аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце «павярнулася на дзень» і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькія ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам.

Мачанка, зацірка, наліснікі … Топ-8 фактаў, чаму беларускую кухню нельга лічыць аднатыпнай

Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара леса, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзведзь з'яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса — пакравіцеля хатніх жывел. Мядзведзю надаваліся незвычайные ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі падарункі. І, вядома, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз — тым больш, што як раз у гэты час мядзведзь прачынаўся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідаў са сваіх плячэй зімовыя путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі — тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася ў камы. Гэтыя камы, верагодна, і далі назву святу — «камаедзіца».

Гарохавая каша

Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным «пакачацца» з боку на бок, як мядзведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь «качала« адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках).

Асаблівая ўвага ў гэтай справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся ў мінулым годзе. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыццё іх было ладным ды лёгкім — «адбывалі» маладыя ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі, то з гары штурхнуць, то снежкай запуляць, то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энэргіі сябры ды сяброўкі.

Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, які рыхтавала маці супруга, каб жонка «навучылася» як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасцепрыімнай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы паказваючы, чаму навучылася.

Камаедзіца

Месца дзеля святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх яго ўдзельнікаў. У горадзе гэта была звычайна галоўная плошча, а ў вёсцы — поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльныя горы і гурбы са снегу, калі немагчыма было знайсці прыродныя. Наваколле ўпрыгожвалася рознымі сімваламі з прыродных матэрыялаў.

У гарадах ды вялікіх вёсках звычайна ладзілі кірмашы. Асаблівым попытам карысталіся тавары рамеснікаў, якія рабіліся ў зімовыя, вольныя ад працы ў полі часы: посуд, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне і абутак і іншае.

Не забываліся нашыя продкі і пра тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы працоўны сезон. Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна, каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошнія дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

Як прынята праводзіць Масленічны тыдзень? Гісторыя і традыцыі свята

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Да 10 класса вучылася ў Бешанкоўскай сярэдняй школе №1, у 2008 годзе паступіла ў Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці на гуманітарны профіль. З 2010 па 2015 года з'яўлялася студэнткай Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітута. З'яўляючыся яшчэ студэнткай, пачала працаваць у Белтэлерадыёкампаніі на тэлеканале "Беларусь 3" рэдактарам аддзела падрыхтоўкі праграм да эфіру. Размеркаванне праходзіла ў холдынгу Выдавецкі дом "Звязда" ў газеце "Літаратура і мастацтва", дзе пасля засталася працаваць рэдактарам аддзела мастацтваў. Паралельна працавала на тэлеканалах "СТБ" і "РТР-Беларусь" рэдактарам інтэрнэт-дырэкцыі. З 2021 года з'яўляюся рэдактарам інтэрнэт-праекта «Рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік», дзе разам з штатнымі і пазаштатнымі аўтарамі мы імкнёмся паказаць унікальную культуру, традыцыі і побыт беларускага народа, не забываючы, вядома, пра здароўе.
Глядзіце таксама