28.02.2020
28.02.2020

Каранавірус. Хто ў групе рызыкі і як абараніцца

logo
Хваробы ад А да Я
0 116
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Успышка сезонных вірусных інфекцый сёлета звязаная з небяспекай новага віду каранавіруса CoViD-19, які распаўсюдзіўся з Кітая.

Каранавірус падобны да рэспіраторнага захворвання, аднак адрозніваецца больш цяжкім цячэннем хваробы ад тых ВРВІ, якія ўжо ёсць на тэрыторыі Беларусі: грып, адэнавірусная інфекцыя, рэспіраторна-сінцытыяльная вірусная інфекцыя і г.д.

Новы каранавірус зараз перадаецца толькі ад чалавека да чалавека. Сам па сабе ўзбуджальнік вельмі няўстойлівы ў навакольным асяроддзі і гіне на працягу некалькіх гадзін нават без уздзеяння на яго дадатковых фактараў. Таму ўжыванне фруктаў, якія прыбылі з рэгіёну, дзе рэгіструецца вірус, і тым больш атрыманне пасылак абсалютна бяспечнае. Вірус не можа перадацца такім шляхам.

Акрамя паветрана-кропельнага, захоўвае актуальнасць кантактны шлях перадачы інфекцыі. Размова пра парушэнне асабістай гігіены і кашлявога этыкету, калі хворы замест насоўкі пры кашлі і чханні прыкрываецца рукамі, потым бярэцца за дзвярную ручку, поручань ды і інш. Таму рэкамендуецца часцей мыць рукі з мылам, прычым не менш за 20 секунд, а таксама выкарыстоўваць антысептык.

Асноўныя рэкамендацыі

Калі вы вярнуліся з краінаў, дзе рэгіструюцца выпадкі каранавіруснай інфекцыі, і адчулі недамаганне (ёсць рэспіраторная сімптаматыка, павысілася тэмпература) або з'явілася інфармацыя пра тое, што людзям, з якімі вы кантактавалі, пастаўлены дыягназ каранавіруснай інфекцыі, дык як мага раней звярніцеся па медыцынскую дапамогу. Пры гэтым не трэба карыстацца грамадскім транспартам, лепей выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, якая вас транспартуе ў інфекцыйны стацыянар. Там урачы альбо пацвердзяць меркаваны дыягназ, альбо патлумачаць ваш стан іншай паталогіяй.

Групы рызыкі па каранавіруснай інфекцыі:

  • людзі, старэйшыя за 50 гадоў;
  • людзі з любымі хранічнымі захворваннямі: цукровы дыябет, хранічныя сардэчна-сасудзістыя паталогіі, паражэнні лёгкіх і г.д.;
  • тыя, хто па абавязку службы пастаянна кантактуе з вялікай колькасцю іншых людзей (рэкамендавана насіць маскі).

Падпісвайцеся на наш канал у Telegram, групы ў Facebook, «УКантакце», у «Аднакласніках» – і будзьце ў курсе свежых навінаў! Толькі цікавыя відэа на нашым канале YouTube, далучайцеся!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 116

Урач-інфекцыяніст, дацэнт кафедры інфекцыйных хваробаў БДМУ