07.04.2023
07.04.2023

Карысны дэсерт для здароўя. Рэцэпт яблычнага пірага амаль без цеста

logo
Рэцэпты
0
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Разнастайнасць відаў яблычных пірагоў уражвае сваёй колькасцю. Напэўна, няма ніводнай гаспадыні, якая б не мела ў сваёй кулінарнай скарбонцы хоць адзін рэцэпт яблычнай выпечкі. Тым больш, такія дэсерты з’яўляюцца карыснымі для здароўя чалавека.

Частае ўжыванне печаных яблыкаў (нават у складзе пірага) спрыяе даўгалеццю і амаладжэнню чалавечага арганізма. Навукоўцы адзначаюць, што ў складзе яблык змяшчаецца рэчыва кверцэцін, якое амалоджвае арганізм і паляпшае працэс цыркулявання крыві, перашкаджае развіццю хваробы Альцгеймера і абараняе клеткі ад ракавых захворванняў. У плодзе змяшчаецца калій, гэты мінерал важны для здароўя чалавека і яго нервовай сістэмы. Пры недахопе калія значна парушаецца нармальны абмен вадкасцяў у арганізме чалавека.

Блогер і гаспадыня харчэўні ў Тураве Алена Браніславаўна прапануе свой смачны і карысны рэцэпт яблычнай выпечкі амаль без цеста.

Інгрэдыенты

Інгрэдыенты для пірага

  • Яблыкі — 1 кг
  • Яйкі — 3 шт
  • Цукар — 50 гр
  • Малако — 150 гр
  • Мука — 120 гр
  • Масла вяршковае растопленае — 50 гр
  • Разрыхляльнік — 1 г л
  • Сок ½ лімона, ваніль

Спосаб прыгатавання

Яблыкі ачысціць ад лупіны, выразаць сярэдзіну, парэзаць на тонкія кавалачкі.

 

Яйкі і цукар узбіць да пявелічэння масы у тры разы.

Дадаць усе астатнія інгрэдыенты.

Дадаць астатнія інгрэдыенты

Пакласці ў цеста парэзаныя яблыкі і акуратна перамяшаць рукой, каб яблычныя кавалачкі заставаліся цэлымі.

Перакласці ў форму дыяметрам 20 см.

Перакласці ў форму

Змазаць яйкам, выпякаць пры 170 градусах прыкладна адну гадзіну.

Гатовы пірог астудзіць. Можна падаваць з марожаным.

Смачна есці!

Пірог з вішняй ад блогера. Пакрокавы рэцэпт

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0

Блогер і гаспадыня харчэўні ў старажытным Тураве. Чалавек, які ведае ўсё пра беларускую кухню і нават больш.