17.05.2020
17.05.2020

Карысныя парады для зніжэння ўзроўню цукру ў крыві

logo
Здароўе дарослых
0 193
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Кантраляваць узровень цукру ў крыві важна, нават калі вы здаровыя. Калі ж паказчыкі пераўзыходзяць норму і, тым больш, дыягнаставаны цукровы дыябет, сачыць за ўзроўнем глюкозы жыццёва неабходна.

Безумоўна, трэба прытрымлівацца рэкамендацый доктара і прымаць прызначаныя лекавыя сродкі. Акрамя гэтага, варта перагледзець свае звычкі ў харчаванні, аддаючы перавагу тым прадуктам, якія спрыяюць зніжэнню ўзроўню глюкозы ў крыві.

Граматна падабранае меню дасць магчымасць не толькі забяспечыць арганізм неабходнымі мікра- і макраэлементамі, але і прыпыніць развіццё хваробы, а ў некаторых выпадках і дапаможа павярнуць яе назад (гаворка ідзе пра цукровы дыябет 2-га тыпу).

Мы сабралі самыя папулярныя рэкамендацыі і пракансультаваліся з пастаянным экспертам Слушна прафесарам кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшынёй БГМА «Эндакрыналогія і метабалізм» Алай Шапялькевіч.

Парады эндакрынолага

Цукровы дыябет. Раімся з урачом.

  • Разнастайнасць і баланс

Паводле рэкамендацый Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі, здаровае харчаванне з'яўляецца важным кампанентам лячэння цукровага дыябету. Таму важна прытрымлівацца разнастайнай і збалансаванай дыеты, каб падтрымліваць стабільны ўзровень глюкозы ў крыві і ўмацоўваць імунную сістэму.

Спецыялісты МДФ рэкамендуюць выбіраць прадукты з нізкім глікемічным індэксам (паказчык таго, з якой хуткасцю засвойваюцца вугляводы і здольнасці прадуктаў павышаць узровень цукру ў крыві).

Прасцей кажучы, чым меней вугляводаў змяшчаецца ў прадукце, тым ніжэйшым будзе глікемічны індэкс:

✓ высокі ГІ – вышэйшы за 70 адз.;

✓ сярэдні ГІ – 40-70 адз.;

✓ нізкі ГІ – 10-40 адз.

Прадукты з высокім глікемічным індэксам спрыяюць хуткаму павышэнню ўзроўню глюкозы ў крыві.

Прадукты харчавання з нізкім ГІ засвойваюцца больш павольна, паступова вызваляючы энергію.

  • Асаблівая ўвага – вугляводам

Прадукты харчавання з нізкім ГІ. Зніжэнне цукру ў крыві.

Пры парушэнні ўзроўню цукру ў крыві неабходна сачыць за колькасцю вугляводаў, якія спажываюцца. Раней людзям з цукровым дыябетам было рэкамендавана цалкам выключыць лёгказасваяльныя вугляводы. Але сёння спецыялісты адмаўляюцца ад такіх катэгарычных фармулёвак. Любое абмежаванне – стрэс для чалавека і можа выклікаць зрыў, гэта тычыцца і харчавання. Тым больш, што лёгказасваяльныя вугляводы ў шэрагу сітуацый (у дзяцей, ва ўмовах інтэнсіўнай інтэлектуальнай дзейнасці) неабходныя арганізму, і замяніць іх бялкамі ці тлушчамі нельга.

Вялікую колькасць простых вугляводаў утрымліваюць не толькі макароны і хлебабулачныя вырабы, але і садавіна, крухмалістая гародніна (напрыклад, бульба, гарох і кукуруза, рыс), а таксама малако і ёгурт.

У любым выпадку, перавагу лепей аддаваць складаным вугляводам. Гародніна, акрамя таго, што з'яўляецца крыніцай энергіі для арганізма, утрымлівае клятчатку, якая рэгулюе страваванне. Практычна ўсю гародніну можна ўжываць без абмежаванняў, выключэнне толькі бульба, бо яна змяшчае вялікую колькасць крухмалу. Яе спецыялісты рэкамендуюць есці два-тры разы на тыдзень і не больш за адзін раз у дзень, але не часцей.

Цукравы дыябет. Бульбу можна есці 2-3 разы на тыдзень.

Яшчэ адным прадуктам, які змяшчае карысныя складаныя вугляводы, з'яўляюцца суцэльназерневыя кашы (аўсянка, грэчка, пярлоўка).

Дарэчы, памяншэнне колькасці цукру і крухмалу, які спажываецца з прадуктамі харчавання, спрыяе стабілізацыі ўзроўню інсуліну ў крыві.

  • Правіла трох

Кожны прыём ежы павінен змяшчаць тры неабходныя складнікі – вугляводы, тлушчы і бялкі. Калі вы атрымліваеце з ежай гэтыя пажыўныя рэчывы, дык даўжэй адчуваеце сябе сытымі.

Важнае правіла: перавагу варта аддаваць павольным або складаным вугляводам, а таксама монаненасычаным тлушчам. Выбірайце таксама нятлустыя бялкі (напрыклад, рыбу, мяса, яйкі, малако, бабы пасля поўнага прыгатавання).

  • Фрукты таксама можна

Прадукты харчавання пры цукравым діабеце.

Нягледзячы на тое, што ў фруктах утрымліваюцца вугляводы, ужываючы некаторыя з іх, таксама можна рэгуляваць узровень цукру ў крыві. Але тут важна не забывацца пра меру. Сачыце за тым, каб адна порцыя фруктаў утрымлівала не больш за 15 г вугляводаў. Гэта эквівалентна невялікаму яблыку, лустачцы дыні або кубку ягад.

Прадукты, якія варта дадаць у свой рацыён:

Гародніна і зеляніна брокалі, морква, агуркі, шпінат, цыбуля, рэпа, капуста, спаржа, кабачок, сельдэрэй, тапінамбур, перац
Фрукты садовыя і лясныя ягады (асабліва чарніцы, журавіны, вішні), яблыкі, грэйпфрут, апельсіны
Крупы грэчка, сачавіца, гарох, проса
Рыба і мяса ласось, макрэль, сардзіны, птушка, мяса труса, посная ялавічына
Арэхі (не больш за 50 г) фісташкі, міндаль, грэцкія арэхі, фундук, кэш'ю, семачкі гарбуза і сланечніка
Прыправы карыца, куркума, гваздзік, кмен, арагана, кары
Напоі зялёны чай, цыкорый, адвар або гарбата з ліпай
  • Не галадайце

Цукровы дыябет. Зніжэнне цукру ў крыві. Галадаць нельга.

Самае шкоднае – гэта галаданне.

Нават калі ў чалавека ёсць залішняя маса цела або атлусценне, якія з'яўляюцца частымі спадарожнікамі цукровага дыябету 2-га тыпу, адмова ад ежы ці абмежаванне – не самы лепшы варыянт. Працяглая адмова ад ежы можа прывесці да зрыву, які пасля прывядзе да таго, што ў талерцы з'явяцца шкодныя прадукты. Акрамя гэтага, такія «набегі» на халадзільнік могуць прывесці да пераядання, што таксама не карысна.

Зніжэнне масы цела – абавязковая ўмова. Рэзка худнець – не здорава худнець! Пазбаўляцца ад лішніх кілаграмаў трэба паступова (бяспечна губляць да 3-4 кг у месяц), і ў цэлым на 7-10% за 3-6 месяцаў.

  • Снедайце

Акрамя таго, што «сняданак трэба з'есці самому», ён павінен быць яшчэ і сытным. Самым карысным лічыцца сняданак, які складаецца з бялкоў і вугляводаў. У такім выпадку пачуццё сытасці захоўваецца доўга, а гэта важная ўмова пры парушаным узроўні глюкозы ў крыві.

сняданак трэба з'есці самому

Спосаб падрыхтоўкі ежы таксама важны. Адмоўцеся ад смажанага, вэнджанага і тлустага. Тушыце, запякайце, варыце або гатуйце на пары. Гэтае правіла тычыцца не толькі сняданку, а ўсіх прыёмаў ежы.

  • Ешце бабовыя

Пэўныя прадукты могуць дапамагчы павысіць адчувальнасць да інсуліну. Гэтай уласцівасцю валодаюць авёс, ячмень і бабовыя (напрыклад, сачавіца). Такое дзеянне гэтых прадуктаў абумоўленае тым, што яны ўтрымліваюць валокны, якія падтрымліваюць карысныя бактэрыі ў кішэчніку і зніжаюць рэзістэнтнасць да інсуліну.

  • Дадавайце спецыі

Карыца, кмен, арагана, кары зробяць смак страў больш яркім і дапамогуць знізіць колькасць солі ў прадуктах. Гэта важна для людзей, у якіх ёсць праблемы з узроўнем цукру ў крыві і артэрыяльным ціскам. Акрамя гэтага, ужыванне спецый у ежу таксама зніжае рэзістэнтнасць да інсуліну.

  • Нагружайце мышцы

Фізічная нагрузка – таксама добры спосаб знізіць узровень цукру ў крыві. Справа ў тым, што падчас фізічных практыкаванняў мышцам неабходна больш энергіі, чым у спакойным стане. З-за гэтага значная колькасць глюкозы выдаткоўваецца на харчаванне мышцаў. Гэта могуць быць простыя практыкаванні, якія можна выканаць дома, што актуальна падчас ізаляцыі з-за каранавіруснай інфекцыі, напрыклад, ёга.

Фізічная нагрузка – таксама добры спосаб знізіць узровень цукру ў крыві.

  • Сон і стрэсаўстойлівасць

Не сакрэт, што наша самаадчуванне шмат у чым залежыць ад таго, паўнавартасны ці не наш сон. Акрамя гэтага, якасны сон падтрымлівае гарманальны фон, а значыць, перашкаджае скачкам узроўню цукру.

Падчас стрэсу ў кроў выкідваецца гармон «картызол», які спрыяе павышэнню ўзроўню глюкозы. Вучыцеся спакойна рэагаваць на розныя раздражняльнікі.

  • Кантроль узроўню цукру

Не забывайцеся штодня кантраляваць свой узровень цукру ў крыві. Ён не павінен перавышаць: нашча – 6,5-7,0 ммоль/л, на працягу дня – 9-10 ммоль/л.

https://bel.24health.by/yak-zhyc-z-cukrovym-dyyabetam-adkazvae-psixolag/

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 193

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».
Глядзіце таксама