06.06.2017
06.06.2017

Кіберсэкс забівае рэальныя адносіны

logo
Адносiны
0 166
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

25% маладых людзей да 30 гадоў (пераважна мужчыны), якія звяртаюцца па дапамогу да сэксолага ў Мінску, пакутуюць ад паталагічнай прыхільнасці да наведвання сайтаў «з пярчынкай» і віртуальнага сэксу. Скаргі ў іх аднолькавыя – паніжаная сэксуальная цяга да рэальных партнёраў. А колькі тых, хто не дабраўся з такой праблемай да спецыяліста? У шмат разоў больш.

Ліставанні на эратычныя тэмы былі здаўна. Людзі заўсёды імкнуліся падзяліцца фантазіямі і адчуць сябе жаданымі. Змяняўся толькі сродак перадачы думак. Спачатку пасланні пісалі на паперы. Яскравы прыклад сучаснага чата на інтымныя тэмы – раман Шадэрло дэ Лакло «Небяспечныя сувязі». А напісаны ён быў, між іншым, ў 18 стагоддзі.

Тэлефон пашырыў межы зносін, у тым ліку і з эратычнымі намёкамі. Дзяўчатам-тэлефаністкам, якія спачатку працавалі на тэлефонных лініях, часам не раз даводзілася чырванець, слухаючы недвухсэнсоўныя намёкі і фразы. Пазней узнікла і служба «сэкс па тэлефоне».

Чалавечыя жаданні не змяняліся. Толькі выкарыстоўвалі ўсё новыя і новыя тэхнічныя сродкі для сігналаў адзін аднаму: ты мне падабаешся, ты выклікаеш у мяне сэксуальнае жаданне.

Секс по телефону

Пэйджары, мабільныя тэлефоны і вядома камп’ютары. ICQ, Skype, сацсетка – у ход ідзе ўсё, што толькі можна ўявіць. Сапраўдны прарыў – выкарыстанне вэбкамер: цяпер эфект прысутнасці стаў найбольш поўным. Ну, а наступныя на чарзе – спецыяльныя гаджаты і касцюмы, што імітуюць дотык, пацалункі .... Патрэба існуе з даўніх часоў. Але кругласутачны доступ да сеткі зрабіў такія зносіны бязмежнымі і безлімітнымі. Настолькі, што часам незразумела, у якім свеце чалавек жыве больш. І дзе яго сапраўдная рэальнасць.

Кіберсэкс – сэксуальная актыўнасць у інтэрнэце. Гэта можа быць мастурбацыя пры наведванні пікантных сайтаў альбо пры зносінах з віртуальным суразмоўцам. Такая знешне, здавалася б, «бяскрыўдная» забаўка можа выклікаць самую сапраўдную залежнасць.

У ЗША і на Захадзе кіберсэкс прывёў да хвалі разводаў нават пар са шматгадовым стажам. Назіранні па нашай краіне яшчэ не сістэматызаваныя. З упэўненасцю можна сказаць адно: тэндэнцыі набываюць міжнародны характар.

Абмяркоўваем «гарачую» тэму з галоўным сэксолагам Мінска Алегам Хімко

 
Алег Хімко
Галоўны сэксолаг Мінска

Хто схільны да кіберсэксуальнай залежнасці?

Інтэлектуалы. Здольнасць падтрымліваць любыя тэмы, камунікабельнасць і добра развітая фантазія могуць зрабіць віртуальную сувязь магутным наркотыкам. Аднадумцы, якія жывуць часта за тысячу кіламетраў адзін ад аднаго, у сваіх марах задавальняюць самыя смелыя і нечаканыя мроі. Але толькі на словах!

Паводле даследаванняў навукоўцаў, эмацыйныя і разумныя жанчыны атрымліваюць асалоду ў ложку ў 2 разы часцей. Яны здольныя праявіць сябе, фантазіраваць, адчуваюць жаданні партнёра. А вось тыя, у каго пераважае рацыяналізм і логіка, больш стрыманыя і халодныя.

Падлеткі, моладзь. Камп’ютарная непісьменнасць старэйшага пакалення, нежаданне альбо няўменне разбірацца ў нюансах сеціўных забавак прывялі дзяцей да таго, што віртуальны свет стаў месцам, куды дзіця можа збегчы ад дакучлівых заўваг. Ён заглыбляецца ў віртуальныя адносіны з усёй моцы, знаёміцца з кіберсэксам раней, чым з рэальным.

Па назіраннях Алега Хімко, спажыўцоў кіберсэксу можна ўмоўна падзяліць на 3 катэгорыі:

  1. Цікаўныя. Часам наведваюць порнасайты альбо выкарыстоўваюць анлайн-сэкс дзеля эксперыменту.
  2. Захопленыя – часта замяшчаюць натуральнае палавое жыццё віртуальным.
  3. Залежныя – не могуць абысціся без кіберсэксу, патрэбы спрабуюць задаволіць ў сетцы, бавяць там велізарную колькасць часу.
 
Алег Хімко
Галоўны сэксолаг Мінска
Вытворцы порна заўсёды робяць акцэнт на сцэнах, якія бязлітасна эксплуатуюць лібіда, перабольшваюць у сцэнах, дзе ўвага канцэнтруецца на палавых органах. Яны фарміруюць неадэкватныя стэрэатыпы палавога жыцця пры рэальных сэксуальных кантактах, тым самым шкодзяць натуральнаму чалавечаму захапленню.

Прынады віртуальнага сэксу

Ананімнасць. У сеціве можна прымяраць на сябе розныя ролі. З мужчыны астэнічнага целаскладу з не вельмі высокім лібіда стаць крутым мачо, абазнаным ва ўсіх нюансах сэксуальных уцех.

Лёгкасць. Там, дзе з рэальным чалавекам трэба прыкласці намаганні, у сетцы можна расслабіцца. Седзячы на канапе ў расцягнутых трэніках і з нямытай галавой, быць упэўненым: на аватарцы заўсёды прыгожая фотка. Гарантаваныя кампліменты і самы неверагодны сэкс, якога не трэба дамагацца альбо шукаць.

Канфідэнцыйнасць. Можна схаваць сваё сапраўднае імя, знешнасць, пры жаданні ўсё сваё жыццё заключыць пад пароль. Ніхто не даведаецца, не пакруціць пальцам ля скроні, не пасмяецца.

Чаму «цягне» на вірт?

У сям'і (пары) знікла эмацыйная блізкасць, аддаленне адбылося яшчэ да з'яўлення ў іх жыцці інтэрнэт-залежнасці. У сям'і няма паразумення. Пачуцці адзін да аднаго астылі. Іх праглынулі побытавыя праблемы і нагрузка на працы. Сфарміравалася сямейна-сэксуальная дысгармонія.

Праблемы ў сэксуальнай сферы, немагчымасць абмеркаваць іх адкрыта. Адсутнасць даверу да партнёра. Страх звярнуцца да спецыяліста пры наяўнасці сэксуальнай праблемы ў палавым жыцці і яе адсутнасць у занятках кіберсэксам.

Працоўныя, побытавыя, фінансавыя цяжкасці, ад якіх хочацца збегчы.

У падлеткаў:

  • праблемы ў зносінах з аднагодкамі, немагчымасць пагаварыць пра свае хваляванні дома, няўпэўненасць у сабе пры зносінах з процілеглым полам.
  • асобасныя праблемы і цяжкасці ў афектыўнай сферы.

Прыкметы

Рэальны сэкс адбываецца ўсё радзей. А затым можа і зусім знікнуць. «Звычайны» палавы акт перастае ўзбуджаць залежнага. Ён пераходзіць у фантазіях за такія межы, што яму патрабуецца нешта забароненае, па-за дазволеным. Але загваздка ў тым, што на самай справе ў яго наўрад ці хапіла б смеласці ўсё гэта ажыццявіць.

Павелічэнне часу знаходжання ў Інтэрнэце. Захапленне паступова забірае ўсё больш часу. Віртуальныя палюбоўнікі бавяць у сеціве да 15 гадзін у суткі.

Признаки киберсексаПарушэнне графіка сну. Чалавек кладзецца спаць глыбокай ноччу, а то і раніцай. Такі стыль жыцця становіцца пастаянным.

Злосць і агрэсія на спробы адарваць ад камп’ютара.

Мерапрыемствы для захавання сакрэтнасці. Усе электронныя прылады старанна ахоўваюцца ад хатніх, паролі змяняюцца.

Адсутнасць цікавасці да хатніх спраў. Віртуальныя адносіны паглынаюць настолькі, што каштоўнасць рэальнага свету адчуваецца ўсё менш. Чалавек як быццам не бачыць стос бруднага посуду, неабходнасць прыборкі альбо пусты халадзільнік. Нават калі залежны знаходзіцца не ў сеціве, усё жыццё ён успрымае праз прызму сваіх віртуальных адносін.

Апраўданні з нагоды такога доўгага сядзення ў сетцы. Залежны перабольшвае неабходнасць пастаяннага выкарыстання інтэрнэту, хавае велізарныя рахункі за паслугі інтэрнэт-правайдара, тэлефон.

Праблемы на працы (вучобе). Начныя анлайн-сеансы не праходзяць бясследна. Залежны як правіла выматаны недасыпам і моцнымі эмоцыямі ў сеціве, у яго няма сіл вучыцца ці працаваць.

Холад у адносінах з блізкімі, страта цікавасці да хатняга жыцця. Раней натхнёны сямейнымі планамі і мерапрыемствамі чалавек, становіцца цалкам абыякавым. Не жадае дзяліцца сваімі думкамі, адбывае размовы як павіннасць. На ўсе пытанні ён можа знайсці лагічны адказ, абгрунтаваць сваё нежаданне альбо настрой. Віртуальны вобраз узводзіцца ў культ, у рэальным чалавеку побач залежны бачыць толькі раздражняльнік. Усе думкі занятыя кібер-палюбоўнікам і будучымі «сустрэчамі».

Пасткі

Цяжкасці ў пошуку рэальнага партнёра (альбо ва ўзаемадзеянні з наяўным). Рэальны чалавек ніколі не зможа адпавядаць ідэальнаму вобразу. З'яўляюцца страхі і комплексы: «я не такі здатны і «гарачы», як героі порнасайтаў», «я непрыгожая», «я нікому не цікавая такая, якая я ёсць». Людзі побач, здаецца, не дацягваюць да віртуальных стандартаў.

Сэкс адбываецца толькі ў галаве. Нягледзячы на ўяўнасць бурнага сэксуальнага жыцця, яно існуе толькі ў фантазіях. Мастурбацыя ніколі не заменіць паўнавартасны палавы акт. Частае ўзбуджэнне, эратычныя думкі, жаданні, але пры гэтым тактыльны голад у сучаснасці прыводзяць да дэпрэсіі і прыгнечанасці.

Мыльная бурбалка. Сэкс-гігант у сеціве, не даваў у жыцці ні адной асечкі, заўсёды гарачы і ўмелы – гэта толькі створаны вобраз. Варта прызнаць, што ў рэальнасці вы не ведаеце пра суразмоўцу нічога: як ён пахне, як сябе паводзіць у жыцці, які ён не на словах.

Віртуал не стане рэальным. Інтэрнэт-адносіны ўзносяцца да ідэалу і замяняюць ўсё. Звычайнае жыццё здаецца маркотным і пазбаўленым гэтых яркіх перажыванняў. Але праўда ў тым, што такія адносіны пераходзяць у рэальнае жыццё толькі ў адзінкавых выпадках. У гэты час рэальнае жыццё руйнуецца.

Разбурэнне ўсіх каштоўнасцей. Маральныя і сямейныя каштоўнасці губляюць вагу. І гэта не свабода. Наўзамен ім прыходзіць пустэча і разбурэнне. Увесь гэты вакуум запоўнены кібер-палюбоўнікам. А што будзе, калі гэта скончыцца? А гэта заўсёды рана ці позна заканчваецца.

Мінусы віртуальнага сэксу Плюсы віртуальнага сэксу
Немагчымасць знайсці рэальнага партнёра. На пошук партнёра не трэба марнаваць сілы і час. Часам досыць некалькіх хвілін.
Страчванне навыку наладжвання адносін у жыцці. Немагчымасць зацяжарыць альбо заразіцца
Праблемы з сапраўдным партнёрам альбо разрыў адносін. Вы наўрад ці здрадзіце свайму рэальнаму партнёру. Толькі 2% кіберсэксуальных сустрэч заканчваюцца рэалам.
Паўнавартасны сэкс знікае. Альбо яго становіцца катастрафічна мала У сеціве можна пабыць тым, кім ніколі не давядзецца ў жыцці і агучыць самыя смелыя фантазіі з галавы
Якасць сэксу імкліва падае. Ён здаецца сумным
 
Дэпрэсія  
Праблемы на працы ці вучобе, закінутыя ўсе сферы жыцця чалавека  
Знікае сэксуальнае ўзбуджэнне да рэальных людзей  
Тактыльны голад  
Віртуальны сэкс становіцца рэальным толькі ў 2% выпадкаў. Як правіла, гэтыя сустрэчы заканчваюцца расчараваннем
 
Комплексы з нагоды сваёй знешнасці і магчымасцей  
Маральныя і сямейныя каштоўнасці губляюць вагу. Поўнае разбурэнне і страта сябе
 
 
Алег Хімко
Галоўны сэксолаг Мінска
Адзіная перавага віртуальнага сэксу – праз яго немагчыма захварэць на СНІД і іншыя ІППШ. Ён дакладна гарантуе, што не будзе непажаданай цяжарнасці. І часам за яго не трэба плаціць грошы.

Пры наяўнасці кіберсэксуальнай залежнасці трэба звярнуцца да ўрача-сэксолага. Гэтая паталогія паддаецца лячэнню.

Тэрапія залежнасці ад порна ўключае тыя ж псіхатэрапеўтычныя мерапрыемствы, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні іншых відаў залежнасці (ад азартных гульняў і г.д.). Прымяняюцца НЛП тэхнікі, эрыксанаўскі гіпноз, гештальт-тэрапія ... Часам прызначаюць і медыкаментозную карэкцыю – пры цяжкіх, дакучлівых формах адыкцыі.

Тыя падводныя камяні ў жыцці, ад якіх вы збеглі ў інтэрнэт, нікуды не знікаюць. Адтэрміноўка не дапаможа вырашыць праблемы, а толькі пагоршыць іх. Паглыбленне ў свет віртуальнага сэксу ўсё больш аддаляе вас ад рэальнага. Сыходзіць сэксуальнае жаданне да звычайнага чалавека побач, з'яўляюцца комплексы з нагоды сваёй знешнасці і магчымасцей.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 166

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.