10.04.2022
10.04.2022

Рукапіс знайшоў салдат на папялішчы дома. Містычны лёс «Сярэбранай табакеркі» Змітрака Бядулі

logo
Адукацыя і выхаванне
0 158
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Класіка не старэе, адно набывае новае гучанне ў розныя часы. Гэтае сцверджанне справядлівае і ў дачыненні да аповесці-казкі Змітрака Бядулі «Сярэбраная табакерка» (1940).

Лёс рукапісу «Сярэбранай табакеркі» містычны. Яго знайшоў салдат на папялішчы дома Бядулі ў вайну. Бамбілі Мінск, і сярод суцэльнага пажару ацалела толькі папка з казачнай аповесцю.

Упершыню казка цалкам была надрукавана ў 1953 г. Яна шмат разоў перавыдавалася ў афармленні розных мастакоў. На маёй кніжнай паліцы стаіць выданне 1977 года з ілюстрацыямі Юрыя Зайцава.

Сярэбраная табакерка

У аснове сюжэта казачнай аповесці – матывы народнай казкі з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць.

У «Сярэбранай табакерцы» супергерой, які злавіў смерць і закратаваў яе – Дзіда-дзед, заяц! Зайцы ў казачнай аповесці жывуць як людзі: ходзяць у лазню, нюхаюць табаку, вараць зацірку ды баяць унукам казкі.

Кніжная паліца. Што пачытаць дзеткам па-беларуску?

Дзeд-зaяц штовeчap pacкaзвae ўнyкaм пpa нeзвычaйныя пpыгoды cвaйгo пpaпpaдзeдa, якoгa нaзывae Дзiдa-дзeдaм. Гэта ён злaвiў cмepць i зaчынiў y cвaёй cяpэбpaнaй тaбaкepцы.

Рукапіс

Ад той пары жыццё на зямлі змянілася: «Бeлacнeжнaя aвeчкa ляжыць нa вoўчaй cпiнe, гoйдaeццa, як нa пяpынe, i зyciм нe бaiццa. Boчы яe лaгoдныя. Янa нe бляe, a пaзipae з цiкaвacцю нa бeлaгpyдыя бяpoзкi, кoлepy яe шэpcцi. Boчы ў вaўкa, cпaчaткy злыя, з дpaпeжнiцкiм жoўтым бляcкaм, пaкpыce poбяццa дoбpымi, cпaкoйнымi, бaдaй штo тaкiмi, як y aвeчкi. Hiбы нyтpo звepa пaчынae acтывaць aд тaгo cтpaшэннaгa пeклa i cмaгi ў кpывi, якoe пaлiлa ягo caмoгa, ягo бaцькoў i дзядoў».

Калі бясстрашны заяц Дзіда-дзед паланіў смерць, мір і спакой запанавалі на зямлі. Ніхто не хварэў, не забіваў, не ваяваў – жыві ды радуйся! Для адных так і было – Дзіда-дзед, дзяўчынка Люсенька, вандроўныя скамарохі і шмат-шмат людзей добрай волі нацешыцца не маглі з райскага жыцця.

Як гучыць беларускае слова ў дзіцячых кнігах? Разглядаем «Кніжную паліцу» Алены Масла

Ды не ўсе людзі роўныя. Багата было тых, каму такі паварот падзей прынёс шкoдy. Пакутвалі cyддзi, aдвaкaты, пpaкypopы i cлeдчыя, бо ў іх бяссмерце адабрала хлеб: «Яны cкapдзяццa, штo, пaкoлькi цяпep людзi бyдyць вeчнa жыць, зaблытaны ўвecь кoдэкc зaкoнaў i выпaў зyciм пyнкт aб кapы cмepцю. Kpымiнaльныx i iншыx злaўчынкaў бyдзe мeнш, дык юpыcтaм acтaнeццa aднa тoлькi пpaцa пacвiць кaмapoў нa бaлoцe».

Вось і пачынаецца на зямлі паляванне за табакеркай, у якой схаваная смерць. Вось і пачынаюцца махлярствы з сонным парашком, які не мог забіць – але мог абрынуць у беспрабудны сон і гэтым вяртаў уладу над людзьмі…

Паляўнічы Саўка, шавец Юрка Дратва, Сарока – яна ж пані Сарачынская, яна ж прынцэса Ляля, кароль Пінг-Понг, аптэкар Савіцкі, цэлая сямейства зайцоў, нашчадкаў гераічнага Дзіда-дзеда – усе яны дзейнічаюць у казачнай аповесці і робяць чытанне захапляльным.

Сярэбраная табакерка 2

«Сярэбраная табакерка», хоць і стваралася па матывах народнай казкі, але ж заканчваецца не традыцыйнай перамогай дабра над злом. Наадварот – смерць вызваляецца з табакеркі, вярнуўшы на зямлю і хваробы, і войны… Чаму так сталася – чытайма казку і думаем.

«Сярэбраную табакерку» добра чытаць з дзецьмі ўголас – смакаваць кожнае слоўца. Дзiдa-дзeд cыплe пpымaўкaмi, пpыгaвopкaмi. «He пa мaймy pocтy кaптaн»; «Шкaдa бaльзaмy нa pэдзькy»; «Якiя мы caмi, тaкiя i нaшы caнi»; «Пaпpaciлicя злыднi нa тpы днi, a цяпep ix нiяк нe выгaнiш»…

Багата цікавых разваг – адно вызначэнне Дзедам-зайцам таленту чаго вартае!

«Талент… скажам так: сярод тысяч качаноў у агародзе ёсць адзін качан – талент. На выгляд ён не адрозніваецца ад іншых качаноў, аднак у гэтым качане ёсць фокус-покус: адарвеш лісток – шаўковы, другі – сярэбраны, трэці – залаты. Можаш нарваць гару лісткоў, а качан цэлы. Такі качан называецца талент. Кожны заяц думае, што яго качан з талентам. А паспрабуй зайцу праўду сказаць, што яго качан без таленту, дык ён табе выдзера і вочы, і вушы, і галаву адкруціць…»

Дзень добры

Шаўковы, залаты ці сярэбраны лісток адшукаецца ў кожным творы Змітрака Бядулі. Вось яшчэ адна кніга з хатняй бібліятэкі – зборнік вершаў, казак, апавяданняў «Дзень добры!» (1974, маст. Алена Лось). Шмат твораў гэтага зборніка знаёма дарослым са школьнай праграмы – гэта і казка «Бліночак з неба», і апавяданні «Летапісцы», «Велікодныя яйкі», «Пяць лыжак заціркі»…

Абставіны, у якіх героям апавядання даводзіцца праз нішчымніцу дзяліць апошнія лыжкі заціркі, размалёўваць велікодныя яйкі ўласнай крывёй праз адсутнасць фарбаў, пісаць лісты пры лучыне – не дужа зразумелыя сучасным дзецям. Але ж вобразы герояў, іх памкненні, жаданні – жывыя, прыцягальныя – па-за часам, таму чытаць творы цікава і сёння.

Змітрок Бядуля

Крыху пра Змітрака Бядулю:

  1. Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – беларускі паэт і празаік, мовазнаўца, перакладчык, нарадзіўся 23 красавіка 1886 у в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) – памёр у эвакуацыі  3 лістапада 1941, каля г. Уральска, Казахстан. У 2020 годзе прах пісьменніка перавезены ў Беларусь.
  2. Маці Змітрака Бядулі была хатняй гаспадыняй, а бацька – кавалём. У іх сям’і было сямёра дзяцей. У падручніках часта падаюцца звесткі пра тое, што сям’я бедавала, жыла ўпрогаладзь. Сын Змітрака Бядулі, Яфім Самуілавіч (жыве ў Мінску) аспрэчвае гэта. Ён кажа, што дзед-каваль быў адмыслоўцам сваёй справы, апроч іншай кавальскай працы рабіў мядзяны посуд і забяспечваў сям’ю.
  3. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе – хедары, пасля тры гады ў ешыбоце, яўрэйскай духоўнай семінарыі. Там вывучаў Тору, некалькі біблейскіх моваў, а таксама геаграфію біблейскіх часоў – краіны той пары, іх узаемадачыненні.
  4. Змітрок Бядуля ведаў іўрыт – старажытнаяўрэйскую мову, ідзіш, нямецкую, рускую, беларускую і крыху польскую мовы.
  5. У ранні перыяд творчасці Бядуля пісаў на іўрыце, пасля – на рускай мове. Перайсці на беларускую падказаў яму паштар Вульф Сосенскі, які разносіў газету «Наша Ніва».
  6. «Прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у беларускім краі сярод беларусаў, няхай будуць ласкавымі размаўляць па-беларуску і жыць іх жыццём», — навучаў юнага пісьменніка Вульф Сосенскі.
  7. Першы мастацкі твор Змітрака Бядулі – імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» – надрукаваны ў газеце «Наша ніва» (1910).
  8. Змітрок Бядуля – першы стваральнік «белых вершаў» і верлібраў у беларускай літаратуры. Першая гістарычная аповесць «Салавей» таксама напісана Бядулем.
  9. Апошні твор пісьменніка – аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940).

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 158

Журналіст, пісьменніца, прыхільніца здаровага ладу жыцця