Наша каманда

Кіраўнік праекта
падрабязней
Вольга Святліцкая

Кіраўнік праекта. Галоўны ўрач УАЗ "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска". Доктар медыцынскіх навук, дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Член Прэзідыума Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, Беларускай асацыяцыі ўрачоў і Еўрапейскай асацыяцыі клінічнага харчавання і метабалізму (ESPEN).

Валянціна Мохар

Сябра Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў. Не раз лавіла сябе на думцы, што праца журналіста вельмі падобная да працы акцёра. Каб табе паверылі, недастаткова проста выкласці атрыманы матэрыял. Трэба ведаць, разумець, адчуваць тэму, над якой працуеш. Чым глыбей ты ў яе апускаешся, тым больш яркі і праўдзівы тэкст, тым большы водгук ён знаходзіць у чытача. Тым больш блізкая і рэальная мэта, да якой ты імкнуўся. Менавіта таму сваю ролю журналіста я заўсёды імкнуся «іграць» сумленна, безумоўна і да канца.

Вольга Стружынская

Журналіст.

Рэдактар сайта «СЛУШНА»
падрабязней
падрабязней
Вікторыя Аскера-Дубовік

Журналіст. Люблю мастацтва і культуру, тэатры і кнігі. Усё сваё жыццё вывучаю культуры розных краін, у прыватнасці гарадоў. Заўсёды за актыўны адпачынак, цёплыя сустрэчы і рэалізацыю жаданняў.

Вядучы рэдактар відэарэсурсу
падрабязней
падрабязней
Андрэй Васкрасенскі

Нарадзіўся ў Мінску. Напрыканцы 90-х гадоў пачаў займацца фатаграфіяй. Быў удзельнікам калектыўных выставачных праектаў і аўтарам некалькіх персанальных. Фотаздымкі захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. (Мінск, Беларусь), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Рускім музеі фатаграфіі (Ніжні Ноўгарад, Расія), Дзяржаўным музейна-выставачным цэнтры РАСФОТА (Санкт-Пецярбург, Расія) і ў прыватных калекцыях. Пасля заканчэння БДАМ, пачынаючы з 2005 года, пачаў працаваць у сферы кіна- і тэлевытворчасці на пасадзе кінааператара-пастаноўшчыка. Супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і прыватнымі студыямі РБ, дзе працаваў над дакументальнымі і мастацкімі карцінамі. У сваёй працы люблю спалучаць вопыт старых майстроў жывапісу, фатаграфіі і кіно з сучаснымі тэхналогіямі.

Жанна Гаўрычэнкава

Журналіст, філолаг. У газетную журналістыку прыйшла яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце. Была карэспандэнтам аддзела пісьмаў абласной газеты «Мінская праўда», пазней працавала там жа ў аддзеле сельскай гаспадаркі. У газеце «Весткі Першамайскага раёна» займала пасаду адказнага сакратара. З развіццём інтэрнэт-тэхналогій асвоіла мудрагелістасці адміністравання сайтаў, працавала рэдактарам інтэрнэт-рэсурсу на беларускім партале грузаперавозак «Ttansinfo.by». У «Медыцынскі веснік» прыходзіла двойчы: як карэспандэнт і як вядучы рэдактар сайтаў. Сёння – журналіст інтэрнэт-партала «Здаровыя людзі».

Вядучы рэдактар інфармацыйнага партала "Здоровые люди"
падрабязней
падрабязней
Юлія Паддубіцкая

Сябра Беларускага саюза журналістаў. Вэб-журналіст, рэдактар, філолаг. Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны двойчы і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. І не магу спыніцца! :) Web-медыцына яшчэ пакажа свае магчымасці! А мне хочацца быць датычнай да новай перспектыўнай формы аховы здароўя. Таму я ў камандзе. :) «Складана быць аптымістам, калі ты дарослы, але трэба паспрабаваць. Развівайся, каб не пакрыцца мохам. Спрабуй новае, раптам у цябе больш талентаў, чым ты меркаваў! Жыві любой марай, якой захочаш. Галоўнае – рабі хоць штосьці, каб яе матэрыялізаваць».

Сяргей Пермякоў

Web-распрацоўшчык ужо больш за 5 гадоў. Гэтая сфера зрабілася для мне вельмі цікавай, таму асвоіў яе самастойна. Люблю, хачу і магу вучыцца. Атрымліваю сапраўднае задавальненне, назіраючы, як тэхналогіі штодня мяняюць наша жыццё да лепшага. Люблю спорт і лічу, што любое глыбокае захапленне – аснова для таго, каб не страціць цікавасць і не згарэць на працы.

Спецыяліст па продажы аддзела інтэрнэт-праектаў
падрабязней
падрабязней
Ала Зянько

Пачынаю кожны свой дзень з усмешкі і добрага настрою. Атрымліваю задавальненне ад стасункаў з людзьмі. Дружалюбная, пазітыўная і адкрытая, што дапамагае выбудоўваць доўгатэрміновыя і ўзаемавыгадныя адносіны з нашымі партнёрамі. Заўсёды стаўлю перад сабой мэты, а нечаканыя перашкоды ператвараю ў прыступкі для новых дасягненняў.

Спецыяліст па пошукавым прасоўванні сайта
падрабязней
падрабязней
Таццяна Марозава

Псіхолаг, аўтар артыкулаў і кансультант па пытаннях дзіцячай псіхалогіі. Заўсёды адкрытая да атрымання новых ведаў. Люблю падарожнічаць і мець стасункі з рознымі людзьмі. Аптымізм і добразычлівасць дапамагаюць мне асвойваць новыя гарызонты маёй прафесіі.

Рэдактар сайта газеты «Медыцынскі веснік»
падрабязней
падрабязней
Аксана Жураўлёва

Журналіст, радыёвядучая. Заўсёды іду сваім шляхам, хай ён не такі, як усе, але ён МОЙ. Камунікабельнасць з дзяцінства паўплывала на выбар прафесіі. Дыпламатычнасць у зносінах развівала працуючы доўгі час на радыё. Люблю адкрываць для сябе новыя гарызонты ва ўсіх сферах жыцця. Не люблю марнаваць час! Па жыцці іду з вялікім пачуццём гумару і аптымізмам.

Галоўны рэдактар
падрабязней
падрабязней
Таццяна Сівец

Галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік». Шэф-рэдактар беларускай версіі партала. Сябра Беларускага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі. З дзяцінства марыла пра медыцыну, але захапленне беларускай мовай і літаратурай прыцягнула на філалагічны факультэт БДПУ імя М.Танка. Родная мова разам з англійскай расчынілі дзверы на міжнароднае радыё «Беларусь», а любоў да літаратуры – у часопіс «Маладосць» і газету «Літаратура і мастацтва». Але дзіцячыя мары спраўджваюцца, і лёс нарэшце прывёў у прафесійнае выданне беларускіх медыкаў. Упэўнена, што нашыя інтэрнэт-праекты дапамагаюць многім людзям паверыць ва ўласныя сілы і здзейсніць мары: падлеткам не баяцца быць сабой, а дарослым – знаходзіць шчасце ў кожнай хвіліне. Дэвіз па жыцці – словы Уінстана Чэрчыля «We shall never surrender».