27.11.2018
27.11.2018

Конкурс для ўсіх! Дзелімся радасцю і ствараем навагодні настрой

logo
Навiны
0 56
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Новы год ужо блізка, а святочнага настрою яшчэ няма? У снежні мы часта падводзім вынікі і спадзяемся на тое, што чарговы год прынясе нам больш радасці. Кажуць, наша жыццё напоўнена тым, чаму мы ўдзяляем сваю ўвагу. Цёмныя палосы ёсць у кожнага. І, як правіла, мы любім іх доўга і нудна смакаваць. Радуемся жа крадком, як быццам хтосьці можа забраць наша шчасце. Але ж падзеленая радасць не становіцца менш значнай. Наадварот, прымнажаецца і расце, аб'ядноўвае і натхняе, стварае зачын і настрой на будучы год!

Інфармацыйны партал Здаровыя людзі абвяшчае конкурс для ўсіх сваіх чытачоў «Мой лепшы дзень-2018»! Запрашаем удзельнікаў любога ўзросту, полу, прафесіі, сацыяльнага статусу, веравызнання і г.д. Любы жадаючы можа даслаць ліст на электронную пошту  healthypeoplebel@gmail.com. У лісце пазначце сваё імя і прозвішча, кароткую інфармацыю пра тое, колькі вам гадоў і кім вы працуеце (працавалі) ці дзе вучыцеся. А галоўнае – напішыце невялікую гісторыю пра тое, якая падзея або дзень сталі самымі прыемнымі ў адыходзячым годзе. Што гэта было? Што вы адчувалі пры гэтым? Як доўга чакалі такога дня ці моманту? Дадайце да гэтага якаснае фота (непасрэдна з таго самага лепшага дня альбо ўзноўленае зараз – крэатыў вітаем!). Гэты дзень мог быць любым, а падзея не абавязкова грандыёзнай. Падзелімся адно з адным цёплымі пачуццямі!

Лепшыя гісторыі і фота будуць апублікаваныя на сайце  24health.by і ў газеце «Медыцынскі веснік», а самога галоўнага пераможцу чакае яшчэ і прыемны сюрпрыз. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 29.12.2018 г.

Пераможцу абяруць наведвальнікі партала 24health.by шляхам галасавання за фота. Галасаванне пройдзе з 2.01.2019 (з 0.00) да 8.01.2019 (да 23.59). Пераможца будзе абвешчаны 10.01.2019 года. Сачыце за публікацыямі на партале 24health.by і ў газеце «Медыцынскі веснік».

Створым навагодні настрой разам!

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 56

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама