Дата публікацыі: 14.10.2017

Абноўлена: 13.10.2017

14.10.2017

Кансультацыі з юрыстам і педыятрам на стэндзе «Здаровыя людзі»

logo
Навiны
50 07
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Сёння зноў на 5-й спецыялізаванай выставе для мам і дзяцей «Мацярынства і дзяцінства» на пр-це Пераможцаў, 14 на стэндзе партала «Здаровыя людзі» можна атрымаць кансультацыі ўрача-педыятра (з 14.00 да 16.00) і натарыуса (з 11.00 да 13.00 ). Спецыялісты дапамогуць знайсці адказы на пытанні, якія вас турбуюць.

Паралельна на сцэне пакажуць інклюзіўны мюзікл «Мэры Попінс і чароўны парасон», пройдзе чацвёрты фестываль блізнятаў і двайнятаў «Шчасце ўдвая».

Можна будзе ўбачыць сабак-тэрапеўтаў, паглядзець на хімічнае і вогненнае шоў.
У рамках «мамінай школы» будзе размова пра абмежаванні і пакаранні ў практыцы выхавання дзяцей, кансультант па лактацыі Анастасія Старанцова раскажа «10 сакрэтаў паспяховага прыкорму вашага малога», а псіхолаг Аляксандра Сапава – пра маўленчае развіццё дашкольнікаў і маўленчыя дыягназы.

Матэрыялы на сайце 24health.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце 24health.by.

50 0 7