08.08.2017
08.08.2017

Кантралюй радыяцыю

logo
Здаровы лад жыцця
2 13
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Спецыялісты сцвярджаюць, што больш за 70% натуральнай радыяцыі, назапашанай чалавекам, прыпадае на прадукты харчавання і ваду.  Органы і ўстановы дзяржаўнага санітарнага нагляду адсочваюць якасць прадуктаў, якія ўжываюць жыхары рэспублікі і правяраюць іх на ўтрыманне радыенуклідаў.

Дзе праверыць дарункі прыроды? І як набыць незабруджаныя ягады, грыбы на кірмашы?

Радыяцыйны кантроль прадуктаў

Пасля чарнобыльскай катастрофы ў рэспубліцы створана сістэма радыяцыйнага кантролю, што ўключае:

  • дзяржаўны кантроль;
  • ведамасны кантроль (лабараторыі міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, лясной гаспадаркі);
  • грамадскі кантроль (мясцовыя цэнтры радыяцыйнага кантролю).

Дзякуючы працы каля 1 000 лабараторый радыяцыйнага кантролю цалкам выключаная пастаўка для гандлю прадуктаў, што утрымліваюць радыенукліды звыш дапушчальных узроўняў.

Дзе вызначыць забруджванне прадукцыі:

  • у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі;
  • лабараторыях радыяцыйнага кантролю лясгасаў, размешчаных на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, што займаюцца вымярэннем утрымання радыенуклідаў у лясной прадукцыі;
  • лабараторыях радыяцыйнага кантролю, размешчаных
    на кірмашах;
  • мясцовых цэнтрах радыяцыйнага кантролю.

Правілы набыцця на кірмашы

  • Пераканайцеся, што ў прадаўца ёсць сертыфікат на прадукцыю, выдадзены лабараторыяй радыяцыйнага кантролю кірмашу.
  • Не набывайце прадукцыю (асабліва дары лесу) на стыхійных кірмашах альбо ўздоўж трас (ніхто не дасць гарантыю, што ўтрыманне радыенуклідаў будзе ў дапушчальных межах).
  • Пры набыцці ў прадаўцоў, якія не маюць сертыфіката, самі праверце прадукты ў бліжэйшай лабараторыі радыяцыйнага кантролю.

Аўтар: Валерыя Самкова, урач-гігіеніст аддзялення радыяцыйнай
гігіены і бяспекі РЦГЭіГЗ.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

2 13