27.06.2018
27.06.2018

Прыгажосць і пяшчота рук у хатнім доглядзе

logo
Прыгажосць і догляд
0 21
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Мы ўжо высветлілі, што даглядаць скуру рук трэба рэгулярна. Ільвіную долю працэдур можна выконваць дома - прымяненне крэмаў, масак, масаж кісці, ванначкі, пілінг.

Ванначкі

  • Для эластычнай, пяшчотнай, мяккай скуры. Дапамогуць адвары траў на аснове шалфею або рамонкаў. Рэцэпт просты: паўшклянкі сухіх кветак рамонка (шалфею) заліць невялікай колькасцю гарачай вады, даць настаяцца, затым развесці адвар літрам вады.
  • Пры трэшчынах і мазалях. Эфектыўнай будзе ванначка з малаком і аўсянкай. Спатрэбіцца 2 шклянкі вады, 2 кісці рук на 20 хвілін. Пасля працэдуры неабходна насуха выцерці рукі і змазаць крэмам.

догляд  за скурай рук

Маскі

Калі часу і сродкаў зусім няма, то карысным будзе проста праціраць рукі і пазногці аліўкавым алеем. Ён увільгатняе скуру, перашкаджае расслаенню пазногцяў.

Добра працуюць маскі на аснове яек (яечныя пратэіны ўмацоўваюць пазногці, спрыяюць іх росту, насычаюць мінераламі і вітамінамі скуру рук). Напрыклад, эфектыўная маска, якая складаецца з сумесі малака, узбітага яйка і мёду. Нанясіце яе на скуру рук, трымайце каля 40 хвілін.

 
Марына Саламаха
Візажыст міжнароднага ўзроўню (М.А.А.Р., Paris), удзельніца Fashion Week Paris 2018, заснавальніца студыі макіяжу Beauty studio, стваральніца аўтарскага курсу Школы прыгажосці «Сам сабе візажыст»
Скура рук мае патрэбу ў актыўным харчаванні і ўвільгатненні. Эфектыўна будзе перад сном нанесці інтэнсіўны ўвільгатняльны ці сілкавальны крэм (маску) і надзець на ноч спецыяльныя касметычныя пальчаткі. Не забываемся на гаспадарчыя пальчаткі, калі працуем з бытавой хіміяй, прыбіраем, мыім посуд, падлогу. Скура на руках схільная да дастаткова моцнай пігментацыі. Таму дзённы крэм для рук, асабліва летні, павінен утрымліваць spf-ахову.

Пілінг

Арагавелыя клеткі трэба прыбіраць. Для гэтага раз ці два ў тыдзень рабіце пілінг скуры рук. Для гэтай працэдуры падыдзе крэм для пілінгу твару, аднак можна і зэканоміць. Да прыкладу, выкарыстоўваць каву. Змяшаць 2 чайныя лыжкі кавы з аліўкавым алеем і ўціраць у скуру рук плаўнымі масажнымі рухамі на працягу 20 хвілін. Пасля пілінгу трэба змазаць рукі крэмам (акрамя далоняў).

Вазьміце за правіла пасля кожнага кантакту рук з вадой выкарыстоўваць крэм (падыдзе любы тлусты), а самы бюджэтны хатні сродак – смятана.

Для догляду скуры рук пасля 50 гадоў эфектыўна прымяненне вітамінаў А і Е (рэкамендуецца змяшаць з вінаградным сокам і ўціраць у скуру).

Нягледзячы на тое што хатні догляд рук базавы, усё ж найлепшага выніку можна дабіцца толькі ў спалучэнні з салоннымі працэдурамі.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 21

Журналіст. Член Беларускага саюза журналістаў. Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Глядзіце таксама