13.01.2019
13.01.2019

Купанне ў палонцы: парады прафесійнага маржа

logo
Здаровы лад жыцця
0 19
Памер шрыфта:
  • A
  • A
  • A

Адзін раз у год на Вадохрышча многія людзі на пару імгненняў прымяраюць на сябе вобраз «маржа» і, хто з захапленнем, а хто і з дрыжыкамі, ныраюць у ледзяную ваду.

Меркаванні аб тым, карысныя або небяспечныя для арганізма такія зімовыя купанні, адрозніваюцца. Адны эксперты аднагалосна сцвярджаюць, што плаванне ў халоднай вадзе прыносіць толькі станоўчы эфект. Іншыя ж настроены больш скептычна і не стамляюцца папярэджваць, што разавыя вадохрышчанскія купанні небяспечныя для здароўя і самаадчування непадрыхтаванага арганізма.

Пра тое, як правільна і без шкоды для здароўя акунуцца ў палонку на Вадохрышча, інфармацыйнаму парталу Слушна распавёў прафесійны «морж», старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання» Уладзімір Шульган.

А вы акунаецеся на Вадохрышча?! Ці толькі збіраецеся ...

Купанне ў палонцы: парады прафесійнага маржа

Па словах эксперта, з кожным годам жадаючых акунуцца ў палонку на Вадохрышча становіцца ўсё больш. Калі некалькі гадоў таму толькі на Камсамольскім возеры іх было каля 2 тыс., дык сёлета 18-20 студзеня на гэтым вадаёме чакаецца прыкладна 5 тыс.чалавек.

Уладзімір Шульган упэўнены, што зімовае плаванне, як, зрэшты, і вадохрышчанскія купанні, якія сталі для многіх традыцыйнымі, маюць толькі станоўчы эфект для арганізма чалавека.

 
Уладзімір Шульган
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання»
Знаходжанне ў халоднай вадзе выклікае пэўны стрэс. Але гэта той невялікі і кароткачасовы стрэс, які актывізуе ахоўныя сілы арганізма.

Для таго, каб падрыхтавацца да будучага апускання ў палонку, Уладзімір Шульган рэкамендуе прайсці курс працэдур загартоўвання дома. Напрыклад, аблівацца, хаця б на працягу 7-10 дзён, халоднай вадой або прымаць кантрасны душ.

5 практычных парад. Даем нырца ў палонку правільна

5 практычных парад. Даем нырца ў палонку правільна

  1. Першае, на што варта звярнуць увагу, – адзенне. Яно павінна быць шматслаёвым і пераважна з натуральных тканін. З улікам таго, што трэба будзе распранацца і апранацца хутка, пажадана, каб на рэчах не было вялікай колькасці гузікаў або шнуркоў: яны павінны лёгка апранацца. Гэтае ж правіла тычыцца і абутку.
  2. Перад апусканнем у ваду паглядзіце на поручні. Калі яны жалезныя, трымацца за іх варта ў рукавіцах. Узяўшыся за поручні на марозе голымі і мокрымі рукамі, вы можаце лёгка атрымаць халадовую траўму.
  3. Перад тым, як даваць нырца ў палонку, абавязкова трэба сагрэцца. Але не да поту! Напрыклад, выпіць гарачага чорнага (але не зялёнага!) салодкага чаю і зрабіць некалькі фізічных практыкаванняў: выканаць некалькі махаў рукамі, нахілаў або прысяданняў. Так арганізм лепш перанясе апусканне ў халодную ваду.
  4. Ніякіх алкагольных напояў – ні да, ні пасля сустрэчы з халоднай вадой. Пачуццё цяпла, якое можа прысутнічаць пасля выпітай дозы алкаголю, зманлівае і можа прывесці да сумных наступстваў. Пры ўздзеянні холаду на арганізм сасуды спазмуюцца, дзякуючы гэтаму цяпло менш вылучаецца ў навакольнае асяроддзе. Як вынік – гэты ўчастак цела павольней астывае. Разам з тым, нават невялікая доза алкаголю спрыяе таму, што перыферычныя сасуды пашыраюцца, адсюль і адчуванне цяпла ва ўсім целе. Крывацёк паскараецца, арганізм саграваецца, але пры гэтым выкарыстоўваюцца ўнутраныя энергетычныя рэзервы. У выніку кароткачасовы эфект сагравання пасля алкаголю ператвараецца ў цепластраты.
  5. Пасля апускання неабходна насуха выцерціся ручніком, хутка надзець рэчы. Можна прыхапіць з сабой дыванок, на якім будзе зручна стаяць, пакуль выціраецеся. Не лішнімі будуць кубак гарачай чорнай гарбаты і непрацяглы бег трушком. Вярнуўшыся дадому, прыміце гарачы душ.
 
Уладзімір Шульган
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання»
Непадрыхтаванаму чалавеку апускацца ў ваду тры разы з галавой не варта. Дастаткова зайсці па шыю, пабыць тры секунды і выйсці з палонкі. Даўжэй за гэты час знаходзіцца ў ледзяной вадзе не варта. Бо нават дасведчанаму маржу, каб пабыць у такой вадзе больш за хвіліну, неабходна 2 гады трэніровак, а гэта 2-3 разы на тыдзень плавання ў адкрытай вадзе пры любой тэмпературы.

Дарэчы, самай камфортнай тэмпературай паветра для апускання ў ваду, нават у прафесіяналаў гартавання, лічыцца +7 С, асабліва ў сонечнае і зацішнае надвор'е.

Як ныраць ў палонку правільна

Уладзімір Шульган
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя загартоўвання і спартыўнага зімовага плавання»
Сёлета чакаецца даволі шмат жадаючых акунуцца ў палонку на Вадохрышча. Каб пазбегнуць вялікага наплыву людзей, я б раіў прыходзіць да вадаёмаў не толькі ўвечары 19 студзеня, але і напярэдадні.

Матэрыялы на сайце slushna.by носяць інфармацыйны характар і прызначаныя для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не павінна выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскіх рэкамендацый. Ставіць дыягназ і прызначае лячэнне толькі ваш урач. Рэдакцыя сайта не нясе адказнасці за магчымыя негатыўныя наступствы, якія ўзніклі ў выніку выкарыстання інфармацыі, размешчанай на сайце slushna.by

0 19

Нарадзілася і жыву ў Мінску. У 1995 годзе скончыла сталічную сярэднюю школу №168, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была размеркаваная ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА), дзе 8 гадоў прапрацавала спецыяльным карэспандэнтам аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі. У розныя гады асвятляла падзеі ў сферы навукі, культуры, адукацыі і аховы здароўя. У 2011 годзе перайшла ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Кола маіх абавязкаў уключала, у тым ліку арганізацыю сустрэчаў спецыялістаў са СМІ, складанне прэс-рэлізаў, забеспячэнне журналістаў інфармацыяй пра дзейнасць сферы аховы здароўя, а таксама падрыхтоўку аператыўных каментароў экспертаў і фарміраванне стужкі навінаў афіцыйнага сайта міністэрства. З 2017 года працую ўласным карэспандэнтам аддзела інтэрнэт-праектаў рэдакцыі газеты «Медыцынскі веснік». З'яўляюся аўтарам публікацый на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі» і сайце для падлеткаў «Teenage.by».